Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
942.59 Кб
Скачать

XVII ст. Ўлады спрабавалі выкарыстаць як сродак палітычнага і рэлігійнага ўздзеяння

на іншыя народы.

З гісторыі вядома, што летам 1604 г. Ілжэдзмітрый I (па меркаваннях некаторых

даследчыкаў – выхаванец канцлера Вялікага княства Літоўскага Сапегі), заручыўшыся

падтрымкаю ваяводы Юрыя Мнішака, парушыў ў 1602 г. «вечны мір» Рэчы Паспалітай

з Маскоўскай Руссю, абвясціў сябе «сапраўдным царэвічам» і з атрадамі беларускіх

і польскіх жаўнераў пайшоў на Маскву, каб здабыць царскую карону.

Аб Ілжэдзмітрыi I вядома, што пры ім у Маскве піры, балі, музыка, маскарады

парушылі царкоўна-велічны спакой мінулага прыдворнага жыцця. Трымацца на пры-

столе ён мог, толькі абапіраючыся на ваенную сілу. Адсюль і яго «пацешны тэатр»

насіў ваенна-палітычны характар. Паколькі ў Рэчы Паспалітай ініцыятарамі пара-

тэатральных дзей з ужываннем піратэхнікі з’яўляліся іезуіты, то можна меркаваць,

што ідэю іх ўвасаблення ў Расіі Ілжэдзмітрыю I падказаў яго тайны кіраўнік Каспер

Савіцкі – іезуіт, ураджэнец Вільні, які правёў у Маскве з Ілжэдзмітрыем I увесь яго

час, а потым знаходзіўся пры Марыне Мнішак і Тушынскім злодзеі, якога прызнавалі

сапраўдным Дзмітрыем.

Вяртаючыся да першых спроб «еўрапеізацыі» рускай святочнай культуры, трэба

адзначыць, што Ілжэдзмітрый I аднойчы загадаў абвесьці Вяземскую абіцель каля

Масквы ледзяною крэпасцю і наладзіў «пацешнае» яе ўзяцце палякамі і немцамі (з

1 Киркор А.А. Черты минувших дней. // Живописная Россия. Т. 4. Царство Поль-

ское. СПб., 1896, с. 375.

2 Всеволодский-Генгросс В. История русского театра, с. 253.

3 Видберг Ф. Ад, устроенный Лжедмитрием на Москва-реке. // Русская старина.

М., 1892, ХII .

1396797550

выкарыстаннем піратэхнічных сродкаў2.

У адным з афіцыйных маскоўскіх дакументаў напачатку XVII ст. даюцца наступ-

ныя паведамленні аб Ілжэдзмітрыі I: «Отеческие законы ни во что не ставя, сотворил

бесовские игралища по образу ада, и оттуда хитростью огонь изводил и невольно от

дьявола всякому пророчествуя о себе, яко наследник тому хочет быть»3.

У іншых крыніцах указваецца, што Ілжэдзмітрый I у гонар свайго шлюбу з Ма-

рынай Мнішак наладзіў у Маскве вялікі феерверк. Насупраць царскага палацу на

лёдзе Масквы-ракі была пабудаваная рухомая на колах крэпасць: «Яна была цу-

доўна зроблена і ўся расфарбавана, на дзвярах створаны сланы, на вокнах, меўшых

выгляд чортавых галоў, былі пастаўлены маленькія гарматы». Другі сучаснік апісвае

гэта больш падрабязна: «И сотвори себе потеху... ад превелик зело, имеюще себе

три головы и содела обоюду челюсти его от меди бряцало велие, егда же разверзает

челюсти своя, и извну его яко пламя предстоящим ту является и велие бряцание

исходит из гартани его, зубы же его имеющу оскаблены и ногты ему яко готовы на

ухопление и из юшню яно же пламени распаляшуся»1.

Гэта дэкарацыя ў выглядзе трохгаловага змея, які бесперапынна дыхаў агнём,

была даволі складанай у тэхнічным увасабленні спарудай, на якой яскрава бачны

адбітак заходнееўрапейскіх містэрый.

Але ў той час такія чужародныя для рускіх тэатралізаваныя дзеі не толькі не

прыжыліся ў Масковіі, але і выклікалі рэзкі пратэст яе жыхароў. Маскалі назвалі гэтую

крэпасць «адским чудовищем» і пасля смерці Ілжэдзмітрыя I спалілі разам з ім і яго

феерверкавую спаруду.

Заходнееўрапейскія святочныя дзеі з выкарыстаннем светлавых і піратэхнічных

сродкаў, якія спрабаваў укараніць у Расіі «самазванец» былі затым перайняты і ўдас-

каналены рускім царом Пятром І. Пры ім заходнія традыцыі наладжваць феерверкі і

маскарады магутным патокам уварваліся на прасторы Расіі, ў прыватнасці, у Маскву

і Пецярбург.