Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
942.59 Кб
Скачать

II вярнуўся ў Рым з кангрэсу ў Мантуi, увесь народ сустрэў яго факельным шэсцем,

якое акружыла палац вялізным светавым колам. У рымскіх карнавалах XV ст. звы-

чайнай карцінай былі факельныя шэсці вершнікаў альбо калясніц. У Венецыі замест

калясніц у святочных урачыстасцях карысталіся цудоўна ўпрыгожанымі гандоламі.

Сустрэча на Бунцытаўры герцагіні Эленарыі Беатрычэ д’Эстэ ў 1491 г. уяўляла ка-

зачнае відовішча, судзячы па дайшоўшаму да нас апісанню і расказам сучаснікаў.

Сустрэчу двух знатных асоб суправаджалі цэлыя флатыліі гандол, розных судоў і

барак, якія былі ўпрыгожаны дыванамі, гірляндамі палаючых факелаў і іскрыстых

бенгальскіх агнёў.

У пачатку XV ст. піратэхніку шырока выкарыстоўвалі ў рэлігійных святах. Так,

у 1420 г. італьянскі інжэнер Джавані дэ Фантанэ стварыў «магічны ліхтар», праз які

ўдавалася паказваць жудасных дэманаў, ведзьму з крыламі кажана, дзе дзве ракеты

па баках стваралі рух, а канатная сістэма адказвала за сінхронны рух крылаў, хваста

і рогаў.

У XIV ст. ў Еўропе з’явiлася пірабалістычная артылерыя, заснаваная на пры-

мяненні выбуховай сілы пораху. Менавіта з гэтым відам зброі ў Еўропе звязаныя

шматлікія святочныя піратэхнічныя дзеі з выкарыстаннем гукавых і светлавых эфек-

таў.

Цікава было бы прасачыць, якім чынам порах і артылерыя з’явіліся ў Еўропе.

Даследчыкі лічаць, што першым еўрапейскім вучоным, які апісаў методыку ачысткі

салетры і прыгатавання з яе пораху, з’яўляецца англійскі манах Роджэр Бекон (1214

– 1294 гг.). Але галоўныя раздзелы (9-12) яго кнігі « Ліст аб тайнах мастацтва і нікчэм-

1Крылов О.А. Основы фейерверочного u1080 искусства. М., 1996, с. 7 – 8.

1396797550

насці магіі « («Epistola de Secretus Operidus Artis et Naturae et de Nullitate Magia»»)

тагачасныя людзі так і не змаглі прачытаць. Р. Бекон быў перакананы, што порах не

павінен трапіць ў рукі неадукаваных людзей, якія могуць нанесці шкоду сабе і іншым.

Ён лічыў гэту сумесь настолькі небяспечным рэчывам, што зашыфраваў спосаб

атрымання чорнага (дымнага) пораху, і для яго сучаснікаў гэтая інфармацыя заста-

лася закрытай. Поўная расшыфроўка публікацыі Роджэра Бекона адбылася толькі ў

канцы ХІХ ст., таму ад першых запісаў рэцэпта пораху да яго шырокага прымянення

прайшло даволі многа часу.

Доўгі час у Еўропе вынаходнікам пораху і артылерыі лічылі Бертольда Шварца з

Фрайбурга. Францысканскі манах Бертольд Шварц да свайго манаства быў майстрам

залатых спраў і, верагодна, займаўся алхіміяй, з-за чаго яго абвінавацілі ў вядзьмяр-

стве і пасадзілі ў турму. Але і там ён праводзіў свае хімічныя вопыты. Згодна легендзе,

алхімік Бертольд Шварц у пошуках « філасофскага каменя» пераціраў песцікам у

ступцы сумесь салетры, серы і вугалю. У выніку трэння нечакана для самаго даслед-

чыка адбыўся выбух порахавай сумесі, пры гэтым песцік пад дзеяннем парахавых

газаў выляцеў са ступкі. Адсюль і ўзнікла думка аб выкарыстанні пораху для кідання

снарадаў. Розныя крыніцы падаюць супярэчлівыя дадзеныя пра час вынаходніцтва

Б. Шварцам пораху (згубленая ў пазнейшыя часы хроніка г, Гета – 1313 г., апісанне

ва ўніверсітэцкай бібліятэцы г. Фрайбурга – 1432 г., надпіс на мануменце ў гонар Б.

Шварца ў г. Фрайбургу – 1353 г.).

Акрамя Бертольда Шварца, вынаходнікамі пораху называлі і іншых сярэднявеч-

ных вучоных. Так, у сярэдзіне XIII ст. швабскі епіскап, філосаф і багаслоў Альберт

фон Бальштэдт (Альберт Вялікі 1193-1282 гг.) ў сваім сачыненні занатаваў рэцэпт

пораху. Магчыма, Бертольд Шварц удасканаліў існаваўшы ўжо раней састаў, але роля

гэтага адкрыцця была настолькі вялікая, што ўдзячныя нашчадкі ў XIX ст. паставілі

яму помнік.

Сучаснымі даследчыкамі пераканаўча даказана, што ў Еўропе порах і агняст-

рэльная зброя з’явіліся толькі ў пачатку XIV ст. і што яны – ўсходняга паходжання.

Несумненна, што гэтыя піратэхнічныя ваенныя сродкі былі занесеныя ў Еўропу з

Кітая і Індыі праз арабскія краіны.

Арабскі вучоны Шаме эд Дзін Магамед у сваёй працы «Звесткі па розным галінам

мастацтва» (1320 г.) сведчыць, што агнястрэльная артылерыя атрымала сваю назву

ад вогнекідальнай модфы, уяўляўшай сабой ствол, прызначаны для накіравання

выкідваемых дзеяннем пораха запальных рэчываў для «абпальвання ворага». Маўры

яшчэ ў 1118 г. ўжывалі гарматы пры аблозе Сарагосы. У першай палове XIV ст. пры

іх дапамозе здзяйснялі аблогу іспанскіх гарадоў База, Мартас і Алікантэ, а ў 1342 г.

прымянілі модфу пры абароне г. Альхезіраса ад войск іспанскага караля Альфонса