- •71 Метр. У цэнтры пад вялічэзным разложыстым дубам узвышаўся ідал Пярун. Алтар
- •1 Івашкявичус а. Казимир Семенович u1080 и его книга «Великое искусство артилеррии.
- •Першыя крокі Піратэхнікі
- •Вогненна-сВетлаВыя дзеі ноВага году ў кітаi
- •РасПаўсюджанне Пораху ў еўроПе
- •II вярнуўся ў Рым з кангрэсу ў Мантуi, увесь народ сустрэў яго факельным шэсцем,
- •XI. Стралялі з модфы невялікімі каменнымі ядрамі, якія арабы называлі бандок, што
- •КарнаВал у заходняй еўроПе
- •XVII ст. Ўлады спрабавалі выкарыстаць як сродак палітычнага і рэлігійнага ўздзеяння
- •ФеерВеркі расіі хVіі – хVііі ст.Ст.
- •РазВіццё Піратэхнікі ў Беларусі XV – XVII ст. Ст.
- •1674 Г., г.Зн. На 166 гадоў пазней, у горадзе Вялікі ¡сцюг у гонар прыезду галандскага
- •ТВорчасць казіміра семяноВіча
- •1676 Г. Капітан Даніэль Эльрых у Франкфурце-на-Майне пераклаў кнігу на нямецкую
- •Піратэхнічныя дзеі Паратэатральнай культуры Беларусі XVIII ст.
- •1723 Г., ён загадаў пабудаваць у нясвяжскім прыгарадзе Альбе конны манеж, дзе
- •ФеерВеркі расійскай імПерыі Xiх ст.
- •XIX ст.Ст. У Беларусі адбылося тры антырасійскія паўстанні (1795, 1830, 1863 гг.). У
- •Феерверкі сАвецкАга сАюЗа ў ДрУгОй пАлОве хх ст.
- •70 Пражэктараў, піратэхнічныя ўстаноўкі, сотні факелаў, u1082 кастроў, ліхтароў, 15 тысяч
- •1 Глан б. Праздник всегда с нами. М., 1988, с. 152 – 165.
- •ФеерВеркі сусВету другой ПалоВы хх стагоддзя
- •Вогненнае мастацтва беларусі на сучасным этапе
- •195 І 310 мм калібра, вырабленыя ў Беларусі, Расіі і Кітае.
- •XXI ст., навукова-даследчая, эксперыментальная, практычная, педагагічная рабо-
- •Тэхналогія стварэння феерверка
- •1125» (В каждую букву надписи высотой 5 м вмонтированы разноцветные лампочки).
- •16 Моторных лодок с государственными флагами ссср и союзных республик. В лод-
- •2 Эпізод: БеЛарусь-парТыЗанка
- •3 Эпізод: «вьізваЛеННе»
- •4 Эпізод : «памяць»
- •00.0. Фiнальным акордам у гонар фестывалю ўверх ляцяць 9 пiратэхнiчных
- •2004 – 2005 Г.Г.), свяце Перамогі (г.Чаусы, 2005), свяце шахцераў (Украіна, 2005 г.).
- •Літаратура
ФеерВеркі сусВету другой ПалоВы хх стагоддзя
Феерверкі народаў сусвету сёння развіваюцца ў розных накірунках.
Вялікую цікавасць выклікае ў сучасных піратэхнікаў захаванне італьянскімі май-
страмі піратэхнічных машын мінулых стагоддзяў.
Так, у Рыме з незапамятных часоў дагэтуль на саборы св. Анжэлы ў час святаў
наладжваюць «Млын» – піратэхнічную прыладу, з якой выпускаюць ракеты, а з вяр-
шыні сабора сыпле піратэхнічны дождж.
Дагэтуль у Фларэнцыі захавана піратэхнічная спаруда «Брундэлонэ», створаная
ў 1765 г. Гэтая трохпавярховая дваццацімятровая u1084 машына, упрыгожаная кветкавымі
гірляндамі, піратэхнічнымі вяртушкамі і ракетамі, на пасху едзе наперадзе шэсця,
якое накіроўваецца да сабора св. Марыі. Калі на плошчы каля сабора пачынаецца
месса і ў момант «Глорыі» папяровая галубка з сакральным агнём перасякае пра-
стору, накіроўваючыся да алтара, аб`яўляючы тым самым уваскрэшэнне Хрыста.
З’яўляецца дым, і «Брундэлонэ» пачынае вывяргаць «вясёлыя агні».
У Балоні апоўначы апошняга дня старога года па старадаўняй традыцыі запаль-
ваецца «касцёр старасці». Сімвалам гэтага свята з`яўляецца стары чалавек з белай
барадой і велізарнай тутунёвай трубкай (зробленай з пап’е-машэ і саломы), з якой
вылятаюць феерверкі. Задача агню – знішчыць у адзін момант усе няўдачы, сумненні,
хваляванні і катастрофы старога году. Агонь спальвае старое і нараджае надзею на
лепшае з дапамогай яскравых слядоў чырвоных, жоўтых, зялёных і ружовых камет,
вогненна-іскрыстых шароў з дрыготкім эфектам святла, са свістам сігнальных ракет
і выбухамі каляровых бомб.
У невялікім мястэчку Рырантрансонэ з 1862 г. штогод у першую нядзелю пасля
пасхі праводзіцца свята, на якім у піратэхнічным спектакле галоўнай дзеючай асобай
з`яўляецца «Вогненны конь» – адна з найбольш буйных піратэхнічных машын Італіі.
Каркас каня зроблены з жалеза і дрэва. Уся фігура насычана вяртушкамі, фантанамі,
ракетамі, рымскімі свечкамі, вадаспадамі. З кожным рухам «каня» выкідваецца піра-
тэхнічны выраб. У дваццатым стагоддзі «вогненнага каня» шырока выкарыстоўвалі ў
1396797550
цырках у якасці аднаго з найцікавейшых нумароў. У 1996 г. тэхнічна абноўлены конь
быў прадстаўлены выдатным піратэхнікам Марыа Лукашы ў Вероне на «Кірмашы
коней».
Кожны год напярэдадні вясны па ўсяму свету пракатваецца яскравая хваля
карнавалаў. Але ні адзін з усіх вядомых карнавалаў сусвету не параўнуецца з ве-
нецыянскім ні па старажытнасці, ні па размаху, ні па выкарыстанню піратэхнічных
сродкаў. У 1998 г., як і ў іншыя гады, кульмінацыяй карнавала ў Венецыі было пірашоў,
якое складалася u1079 з пантамімы, музыкі і феерверкаў. У пачатку шоў пад гукі тамбураў
і выбухі феерверкаў змагаліся з быкамі натрэніраваныя сабакі, а потым на сцэну
высыпалі акрабаты, шуты і жанглёры з рознымі піратэхнічнымі вырабамі. Каля сцэ-
ны былі ўсталяваныя каляровыя фантаны і вогненныя колы з форсаў. На задніку з
фанеры зрабілі вялізную тэатральную маску, якая асвятлялася контурнымі свечкамі.
Наперадзе маскі – надпіс: «Карнавал-1998» з электрагірлянды. Запальваецца піра-
тэхнічны касцёр, затым маска з надпісам, сімвалізуючы спальванне карнавала, фінал
завершыў пышны феерверк.
У Рыме 4 кастрычніка 2003 г. ў час гарадскога свята на штучным вадасховішчы
было наладжана піратэхнічнае шоў «За мір». На вадзе размясцілі тры сцэны, на кож-
най з якіх стаяў белы раяль. Прадстаўленне пачыналася пад музыку Вівальдзі, у час
якой промні рознакаляровых пражэктараў у рытм музыкі стваралі на вадзе розныя
светлацені. На фоне музыкі адбываўся танец з факеламі (танцоры былі размешчаны
на зямлі і ў паветры). Наступны нумар пачынаўся з асвятлення трох белых раяляў
на вадзе, на кожным з якіх знаходзілася балярына. Каля сцэн запальваліся розна-
каляровыя фантаны, а ў фінале танца – вакол сцэны. Пасля антракту – салюту з
рознакаляровых зорак – у небе з’явіўся верталёт, які нёс парасон у выглядзе вялізнай
зоркі. Калі верталёт наблізіўся да глядачоў, парасон закрыўся і ўсе убачылі Мэры
Попінс, якая выконвала танец у паветры. У фінале сундучок Мэры Попінс раскрыўся,
і з яго высыпаліся рознакаляровыя піразорачкі, пачаўся нумар вадзяных феерверкаў
у суправаджэнні музыкі і пражэктарных промняў. Пасля гэтага на абодвух берагах
вадасховішча і ў паветры пачаўся харэаграфічны нумар апранутых у белае танцораў,
якія былі асветлены пражэктарамі. У канцы нумара на вадасховішчы запаліліся піра-
тэхнічныя кастры і чырвоныя пражэктары, што пераўтварыла хвалі возера ў чароўную
чырвань.У фінале шоў адбыўся нумар паветраных і вадзяных феерверкаў, а з сабора
св. Духа на ўзвышшы вадасховішча ўніз падаў вогненны дождж. Над вадасховішчам
высвечваліся велізарныя літары, якія контурнымі свечкамі выпісвалі слова «Мір», і ў
неба ўзляталі тры фінальныя ракеты.
На Захадзе Еўропы і на амерыканскім кантыненце ў 60-90-я гады назіралася
тэндэнцыя развіцця феерверкаў забаўляльна-рэкрэатыўнага характару і асаблівую
папулярнасць набылі музычныя піратэхнічныя шоў, радзімай якіх у 1960 годзе сталі
Каны.
Вялікую папулярнасць набылі падобныя шоў у Італіі, якія адбываліся на ста-
дыёнах. Працягваючы канскую традыцыю ілюстратыўнага, вобразна-сімвалічнага,
кантрапунктнага ці паралельна-асацыятыўнага адлюстравання тэматыкі святаў у
піратэхнічных дзеях, італьянскія рэжысёры знайшлі цікавы фінал шоў, які заўсёды ча-
каўся глядачамі і выклікаў шмат эмоцый. Як сведчаць відавочцы, ў час прадстаўлення
апошняга нумару на стадыёне выключалася святло. ¡ поўнай цемры літаральна над
галовамі гледачоў па канату ляцела ракета. Прайшоўшы круг па стадыёну, ракета
накіроўвалась да цэнтральнай пляцоўкі, дзе пасля яе ўдару ў шчыт запальвалася
слова «чао» і пачыналіся развітальныя залпы салюта. Гэтае новаўвядзенне італьян-
цаў зрабілі вельмі ўражваючым фінал музычна-піратэхнічнага шоў, што з’яўлялася
дадатковым момантам зацікаўленасці гледачоў да прагляду дзеі і прыносіла, урэшце,
56
значныя прыбыткі.
Амерыканцы надалі музычна-піратэхнічнаму шоў вялікі размах. У 1987 г. ў Таронта
(Канада) кампанія «Бенсан і Хеджэс» наладзіла пастаноўку пад назвай «Сімфонія
агню» і з тых часоў гэты фестываль стаў адным з самых прэстыжных на Захадзе. Ён
праводзіцца ўлетку кожны год, і на яго запрашаюцца звычайна музычна-піратэхнічныя
групы з Канады, Кітая, Італіі, Францыі, Іспаніі. У гэтых шоў, дзе пад спевы вядомых
рок-зорак з кожнай з запрошаных краін майстры феерверкаў Азіі, Еўропы і Амерыкі
дэманструюць сваю творчасць. На фоне неба можна пабачыць піратэхнічныя сэрцы і
вееры, велізарныя зоркі, зарады бурштынавага, белага, жоўтага, чырвонага, зялёнага
і сіняга колераў. Ёсць ракеты, замацаваныя да насіцеля-рухавічка, ёсць ствараючыя
эфект фантана, калоссяў, травы, «зорнага пылу». Цэлы год рыхтуюцца каманды да
такога конкурснага выступлення, распрацоўваючы нумары, піратэхнічныя вырабы і
саставы. Шоў звычайна праводзіцца ў выглядзе парада піратэхнічных каманд, у якім
кожная з іх выконвае свой нумар. Кіруе парадам дызайнер, які здзяйсняе функцыі
рэжысёра-арганізатара, музычнага кіраўніка (падбірае музыку, адпавядаючую раз-
рывам) і прадзюсэра.
Святочныя карнавалы Лацінскай Амерыкі, асабліва на Кубе і ў Бразіліі, вызна-
чаліся шырокім ужываннем светлавых эфектаў. Рознакаляровымі электралямпачкамі
ў гэтыя дні ілюмінаваліся карнізы дамоў, контуры караблёў і дрэвы. У вячэрні час
карнавальныя працэсіі суправаджаліся факельным агнём, стрэламі петард, хлапу-
шак, рознакаляровых ракет. Кожная машына шэсця мела сваё асвятленне, часта
піратэхнічнага характэра.
У Кітаі самадзейная піратэхнічная творчасць у 70-90-х гадах XX ст. дасягнула
небывалых памераў. Сотні тысяч кітайскіх аматараў феерверкаў займаліся падрых-
тоўкай піратэхнічных вырабаў і наладжвалі «вогненныя дзеі». Але ў 1993 г. урад КНР
выдаў загад аб забароне ўжывання петард і хлапушак, ад якіх з прычыны няўмелага
карыстання штогод гінулі каля 500 чалавек. З гэтага часу дзяржава ўзяла на сябе
кантроль за падобнымі шоў. Апошні раз феерверк па-кітайску адбыўся ў кастрычніку
гэтага ж года ў Шанхае на самміце форума Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага
супрацоўніцтва. Каб уразіць уяўленя лідэраў двух дзесяткаў дзяржаў, арганізатары
страцілі больш двух мільёнаў даляраў. Вогненнае прадстаўленне на касмічныя тэмы
з улікам кітайскай спецыфікі – «лятаючыя драконы» на фоне шыкоўных «хрызантэм»
– прыдумала і здзейсніла каманда з 60 чалавек, прадстаўляючая вядомейшую кам-
панію па правядзенні феерверкаў «Груччы». Падчас гэтага касмічнага феерверка ў
паветры разрываліся «талерачкі», вогненныя «планеты», узнікалі «кветкі» і падалі
«вадаспады». Гэта было ашаламляльнае відовішча, якое на доўгі час зацягло дымам
навакольныя шанхайскія кварталы. Адметнасцю гэтага феерверка было тое, што ён
праводзіўся з дахаў дамоў. Паветраная піратэхнічная дзея стала сапраўдным зорным
палётам творчай думкі, якая выклікала агульнае захапленне.
У Расіі вялікую ролю ў папулярызацыі феерверачных прадстаўленняў, пачынаю-
чы з 90-х гадоў, іграюць розныя фестывалі, ў прыватнасці, фестываль феерверкаў
«Праметэй», які праводзіцца ў Цэнтральным парку культуры і адпачынку імя М.
Горкага ў Маскве. Значнае месца ў распаўсюджванні феерверкаў належыць прад-
прыемствам, якія вырабляюць і пастаянна рэкламуюць сваю прадукцыю, а такасама
арганізацыям, якія займаюцца іх рэалізацыяй, такім як АА «Піра-Рос» – самы буйны
пастаўшчык гэтай прадукцыі.