Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
942.59 Кб
Скачать

РасПаўсюджанне Пораху ў еўроПе

У XIII – пачатку XIV ст., як сведчаць гістарычныя крыніцы, феерверкі на еўра-

пейскім абшары наладжваліся эпізадычна. Так, у 1254 г. у Францыі было наладжана

свята з нагоды вяртання з крыжовага паходу караля Людовіка IX. Пасля вяртання са

святой зямлі Палесціны кароль накіраваўся ў абацтва Сен-Дэні, дзе прынёс ахвяры

ў некропалі. На наступны дзень адбылося ўрачыстае прыбыццё караля ў сталіцу:

яго вітала працэсія, складзеная з духавенства і святочна апранутых парыжан: ноччу

было арганізавана народнае гулянне з феерверкам. Гэты факт дае u1087 падставу для

меркавання, што еўрапейцы дастаткова поўна азнаёміліся з баявым прымяненнем

гаручых сумесяў на аснове салетры ў час крыжовых паходаў у Палесціну (1250 г.) і

прымянілі запазычаныя саставы ў святочных дзеяннях.

У 1313 г. Філіп IV Прыгожы ў сувязі з пасвячэннем яго сына ў рыцары наладзіў

чатырохдзённае свята з многімі відовішчамі і забавамі, турнірам для дзяцей,

інсцэніроўкай рая, танцамі і феерверкамі. У гэтым жа свяце пры ўездзе ў Парыж

1 Эберхард В. Китайские праздники. М., 1977, с. 30 – 52; Малявина В.В. Китай-

цы.// Календарные обычаи и обряды народов Восточной Азии. Новый год. М., 1985,

– с. 44-58.

1

караля Філіпа IV Прыгожага на плошчы ўпершыню разыгралi містэрыю «Страсці

Гасподні» з ужываннем вогненна-светлавых і піратэхнічных эфектаў.

Лепшымі майстрамі феерверкаў у гэтыя часы па праву лічыліся італьянцы. Яны

наладжвалі феерверкі на драўляных памостах, упрыгожаных статуямі, і шырока вы-

карыстоўвалі ілюмінацыю.

Статуі вывяргалі языкі полымя, а жывапісныя палотны ўяўлялі сабою транспа-

ранты, падсвечаныя агнём. Шыкоўныя, дорага каштуючыя феерверкі наладжвалі,

як правіла, у асоба ўрачыстых выпадках, такіх як каранацыя царствуючых асоб, іх

дні нараджэння, у дні галоўных рэлігійных святаў. У многіх святах былі выкарыста-

ны тэатральныя машыны, створаныя геніяльным Мікола Перыколлі з Трыболо. Ён

выкарыстоўваў вяртушкі – прылады з дрэва ў форме круга, на якім замацоўваліся

цыліндрыкі з порахам, якія пры запальванні моцна круціліся і стваралі вогненныя

кругі.

Такім чынам, ужо пачынаючы с XIV ст. аб феерверках можна гаварыць, як аб

відзе відовішчнага мастацтва Еўропы. У гэты час пры правядзенні феерверкаў сталі

ўжываць розныя дадатковыя сродкі – архітэктуру і жывапіс. Будавалі спецыяльныя

памосты для размяшчэння феерверачных фігур (такія памосты называлі феерверач-

ным тэатрам), істотна пашырыўся арсенал феерверачных вырабаў, феерверк стаў

адлюстроўваць сутнасць урачыстасці1.

Свецкая і ваенная піратэхніка ў тыя часы развівалася паралельна і адначасова,

іх здабыткі выкарыстоўвалі u1118 ў розных святах і відовішчах.

У італьянскай камедыі дэль артэ ў XV ст. былi выкарыстаны ў розных сцэнічных

дзеях маніпуляцыі піратэхнічных агнёў: маленькія петарды, якія давалі паслядоўныя

выбухі, а таксама « фальгарэта « – маленькая ракета без стрыжня, што пры ўзлёце

выдавала рэзкі свіст. У Італіі XV ст. ў час правядзення святаў, урачыстых цырымоній

шырока ўжывалі і разнастайныя вогненна-светлавыя дзеі. Так, у 1459 г., калі папа Пій