Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
942.59 Кб
Скачать

Феерверкі сАвецкАга сАюЗа ў ДрУгОй пАлОве хх ст.

У пасляваенныя часы цэнтрам і акумулятарам піратэхнічнай думкі Савецкага

Саюза былі Расія і Украіна. Феерверкеры гэтых рэспублік паказвалі ўсяму свету

сапраўдныя ўзоры вогненнага мастацтва.

Вось фрагментарныя прыклады піратэхнічных дзей гэтага перыяду.

У дні VI сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве (жнівень 1957 г.)

лепшыя піратэхнікі СССР увасобілі вялікі і малы феерверкі, якія запускалі адразу з

6

некалькіх пунктаў святочнага дзеяння (Ленінскія горы, стадыён у Лужніках, гарадскі

трамплін і мост праз Маскву-раку, u1089 стадыён і парк МДУ). Разам з традыцыйнымі вы-

рабамі (вогненныя «каметы», «рымскія свечкі», бенгальскія агні, россыпы рознака-

ляровых шароў паветранай дзеі) ўдзельнікі фестывалю пабачылі і новыя вырабы:

вялізныя «рамонкі», пялёсткі якіх свяціліся і пераліваліся рознакаляровымі агнямі,

палаючыя фігурныя прылады, паднятыя на парашутах і аэрастатах з выявамі эмб-

лемы фестывалю. Асабліва феерычна выглядаў фінал фестывальнага вадзянога

свята на Маскве-рацэ. Бэцці Глан піша: «На эстрадах і цеплаходах пачаўся «вальс

агнёў», які выконваўся сотнямі пар. У левай руцэ кожнага юнака – бенгальская

свечка, якая рассыпае казачны свет. На кацерах запальваюцца яскрава-чырвоныя

піратэхнічныя факелы, і ў тое ж імгненне на Фрунзенскай наберажнай са свістам

узвіваецца вогненная кропка. Другая, трэцяя... Высока ўзляцеўшы, яны на імгненне

затрымліваюцца ў цёмным небе, а затым успыхваюць яскравымі кветкамі і павольна

падаюць уніз. З Крымскага маста нястрымным магутным шквалам абрушваецца ў

раку расплаўленая залатая лава... Некалькі хвілін бушуе, палыхае вогненная плаціна,

асвятляючы фантастычным святлом сотні тысяч людзей, расквечаныя судны, ўсю

карнавальную працэсію. І на гэтым фоне гучала спецыяльна напісаная для воднага

карнавалу развітальная фестывальная песня. Такім чынам, на фестывалі піратэхнікі

прадэманстравалі свае багатыя і невычэрпныя відовішчныя магчымасці»1.

У жніўні 1964 г. у рамках І Усесаюзнага фестывалю тэатралізаваных ствят у

Цэнтральным парку культуры і адпачынку Масквы адбылася грандыёзная светла-

вая дзея – тэатралізаванае свята «Хай свецяць толькі мірныя агні» (аўтар сцэна-

рыя і пастаноўшчык – Б. Глан, рэжысёр – В. Дземідоўскі, мастакі – В. Стэндберг і

В. Лапавок, кіраўнік піратэхнічнай групы – А. Ішын). Тэма свята – адлюстраванне

ленінскага плана электрафікацыі – дала магчымасць уключыць у сістэму выразных

сродкаў жывы агонь, піратэхніку і электраасвятленне. У свяце было выкарыстана

70 Пражэктараў, піратэхнічныя ўстаноўкі, сотні факелаў, u1082 кастроў, ліхтароў, 15 тысяч

электралямпачак.

Гэтае двудзённае свята распачалося 29 жніўня. А 17 гадзіне вечара ля галоўнага

ўвахода гасцей сустракалі духавы аркестр і дзяўчаты, апранутыя у касцюмы коле-

ру полымя, якія віталі гасцей вершамі. У экспазіцыі свята удзельнікі аглядалі карту

першага плана электрафікацыі, прынятага у 1920 г., на якой ззялі агеньчыкі сотняў

электрастанцый. Выступілі юныя пажарнікі, якія прадэманстравалі ўмелую барацьбу

з агнём.

У 7 гадзін вечара пасля урачыстых фанфар і выступлення намесніка міністра

энергетыкі пад гукі урачыстай сімфоніі Д. Шастаковіча пачаўся рытуал запальвання

агнёў свята. У парку засвяціліся сотні ліхтароў і рознакаляровых лямпачак, забілі

светлавыя фантаны, падняліся ў паветра шары-пілоты з падвязанымі да іх ліхтарамі,

высока ўзляцелі светлавыя ракеты і пабеглі ўніз тысячы агеньчыкаў электрычнай

плаціны. Перад балюстрадай з двух бакоў праехалі, стоячы ў адкрытых машынах,

рабочыя завода імя Уладзіміра Ілліча, якія трымалі ў руках факелы, запаленыя ад

мартэнаўскіх печак завода. У вялікіх грэчаскіх вазах рабочыя запалілі «агні працоўнай

славы».

Тэатралізаванае шэсце адкрываў Праметэй, які стаяў на верхняй ступені замаца-

ванай на машыне двухмятровай лесвіцы. У руках ён трымаў ярка палаючы факел.

Наступным героем урачыстай працэсіі быў горкаўскі Данка, палаючае сэрца якога

асвятляла дарогу натоўпу.

Далей – Іванушка з рускай казкі з Жар-птушкай, якая распусціла палаючы хвост.

Вакол Іванушкі вясёлы карагод дзяўчат у рускіх касцюмах...

1 Глан Б. Праздник всегда с нами. М., 1988, с. 140 – 141.

1396797550

15 прыгожа аформленых машын праехалі каля балюстрады і выехалі на бераг

ракі, дзе, адкінуўшы барты, ператварыліся ў канцэртныя эстрады. Сярод мастацкіх

калектываў асаблівым поспехам карысталіся жанглёры з палаючымі булавамі, факіры,

дэманструючыя вогненныя дзеі, танцоры са свечкамі і ліхтарыкамі.

Аматараў тэатра у праграме «Агні рампы» чакала сустрэча з артыстамі маскоўскіх

тэатраў, а аматары кіно былі запрошаны на канцэрт «Агні экрана», дзе _________расказы кіна-

рэжысёраў суправаджаліся паказам архіўных кінакадраў. На цэнтральнай эстрадзе

сімфанічны аркестр Усесаюзнага радыё і тэлебачання іграў такія творы, як «Праме-

тэй», «Бетховен», «Танец агнёў» іспанскага кампазітара де Фальі і «Няскончаную

сімфонію « Гайдна.

Тэма агню ў свяце вар’іравалася па-рознаму. У праграме «Алімпійскі агонь» на

стадыёне выступалі лепшыя спартсмены; на пад’ёмным кране была прадстаўлена

выстаўка «Агні новабудоўляў»; часопіс «Кракадзіл» караў агнём пажараў, «агнём

саціры» п’яніц і гультаёў.

Калі сцямнела, дзеянне перайшло на Маскву-раку. Пад гукі «Песні аб міры» Д.

Шастаковіча на пантоне быў запалены «касцёр дружбы». Па чорнаму люстэрку ракі

пранесліся скутэры з палаючымі піратэхнічнымі факеламі, за імі рушылі пажарныя

кацеры, выкідваючыя ўверх многаметровыя вадзяныя слупы. Асветленыя пражэкта-

рамі, гэтыя моцныя фантаны ўяўлялі прыгожае відовішча. «Агні на рацэ» завяршаліся

вялікім феерверкам і піратэхнічнымі карцінамі на двух баржах.

А на малым стадыёне пад дэвізам «Гараць кастры далёкія» заканчваўся конкурс

турысцкай песні, калі нечакана з’явіўся парад электрапрыбораў. На сцэне пад рогат

гледачоў яшчэ пелі і плясалі «чайнікі», «уцюгі», а свята ўжо падыходзіла да канца.

Яго фіналам быў 30-хвілінны піратэхнічны спектакль з 26 «карцін» на Фантаннай

плошчы: партрэт Леніна, асвятлены чырвонымі факеламі, палаючыя словы лозунгаў,

бягучыя агні «ліній электраперадач», дзесяткі складанейшых піратэхнічных фігур і

высотныя паветраныя феерверкі. Стваральнікамі гэтага вогненнага спектаклю, які

адбываўся пад музыку аркестраў, былі майстры піратэхнікі Масквы, Харкава, Адэсы,

Армавіра, Краснадара і Рамны1.

Гэтае свята было удастоена першай прэміі І ¡сесаюзнага фестывалю тэатраліза-

ваных святаў.

Летам 1965 г. у ЦПКіА імя Горкага ў Маскве адбыўся Усесаюзны конкурс піра-

тэхнікаў, у якім свае творчыя работы паказалі майстры «вогненнай справы» з адзінац-

цаці гарадоў краіны.

Турнір u1092 феерверкераў прадэманстраваў дасягненні айчыннай піратэхнікі, новыя

ракетнафігурныя элементы: многакаляровыя зорачкі, «вясёлыя слонікі», «залаты

сноп», «брыльянтавы вадаспад», «рухаючыйся танк», «коўш з выцякаючым мета-

лам» і інш.

Упершыню былі апрабаваныя і новыя тэматычныя фееерверачныя «агітплакаты»:

«Залп Аўроры», танк, які штурмаваў Рэйхстаг, а таксама дэкаратыўныя піратэхнічныя

прылады: «уральскія самацветы», «саратаўскія пераборы», «смаленскія вечары».

Першыя месцы і званне лаурэатаў былі прысуджаны піратэхнічным майстэр-

ням парка культуры і адпачынку імя У. І. Леніна ў Армавіры (Э. і Л. Нодэлі) і парка

культуры і адпачынку імя Т.Р. Шаўчэнкі ў Рамнах (А. Вяршынін, Ю. і В. Юрковы, П. і

Ю. Мядзведзевы). Тры другіх месцы падзялілі майстэрні паркаў Данецка (В. і А. Бя-

рэзенцавы, П. і Е. Слюсарэнкі), Харкава (С. і У. Даўцян і Д. Рыбачка) і Свярдлоўска

(М. Баладзін, М. Гамусава, У. Волкаў). Трэцяе месца было прысуджана майстрам

Пяцігорска, Саратава, Нікалаева. Феерверкераў Валгаграда, Лучанска і Смаленска

журы адзначыла прызамі1.