Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
942.59 Кб
Скачать

2 Эпізод: БеЛарусь-парТыЗанка

Тэма нашэсця гучыць у поўную моц.

Над полем 4 верталёты з велізарнай сеткай, якая ў свеце зенітных пражэктараў

свеціцца ілюмінісцэнтнымі фарбамі.

У гэты час гучыць дыктарскі тэкст аб тым, што злавеснае павуцінне фашысцкага

закатавання пала на зямлю Беларусі, аб канцлагерах, аб гвалце над людзьмі.

Гучыць песня «Ой, бярозы ды сосны».

На розных дзялянках поля запальваюцца велізарныя паходні-вогнішчы.

Дыктарскі тэкст аб разгортванні партызанскай барацьбы на тэрыторыі Беларусі,

аб дыверсійных і разведвальных групах, аб аперыцыі «Рэйкавая вайна».

Гучыць фанаграма мелодыі барацьбы з кінафільму «Руіны страляюць», у якую

ўплятаецца стук колаў ідучага цягніка.

На гэтым фоне запальваецца піратэхнічная фігура цягніка. З трубы «паравоза»

піратыхнічна вылятаюць клубы дыму. Гэтае дзеянне, а таксама круцячыеся піра-

тэхнічныя колы «вагонаў» ствараюць эффект руху.

Па ходу дзеяння адбываецца піратэхнічны выбух, паравоз узлятае ўверх, і кан-

струкцыя яго зламваецца ў крывыя лініі пры дапамозе шарнірных чляненняў.

3 Эпізод: «вьізваЛеННе»

Гучыць напружаная, дынамічная мелодыя, выбухі, кулямётныя чэргі, стрэлы

«кацюш», а таксама гукі савецкіх самалётаў.

Па небе пачынаюць «шарыць» зенітныя пражэктары.

На гэтым фоне гучыць дыктарскі тэкст аб савецкім воіне-вызваленце.

З левага боку высвячваецца піратыхнічная фігура»Дому ўрада» з фашысцкай

свастыкай на даху.

З правага – піратэхнічная фігура савецкага «танка»; сонца-тракі ў ім круцяцца,

і адыходзячы ад іх дым стварае эффект танка, які рухаецца. З «танка» ў бок «Дома

ўраду» кулі трасіруючых кулямётных чэргаў.

З левага боку «Дома ўраду» бачны водблескі аўтаматных чэргаў. «Танк» страляе

з гарматы.

Фашысцкая свастыка з «Дома ўраду» ўзрываецца, развальваецца на кавалкі і

звальваецца.

У эфіры гучаць магутнае «Ура-а-а!» і імклівая мелодыя з к/ф «Беларускі вакзал».

Па полі з правага боку прабягаюць групы савецкіх аўтаматчыкаў, якія страляюць

на хаду. На іх шляху ўзрываюцца дымавыя і выбуховыя шашкі.

Пасля прабегу ў неба, сімвалізуючы перамогу, ўзлятаюць дзесяткі ракет. Узля-

таюць яны з боку мемарыяла «Мінск – горад герой». У час гэтага салюту зенітныя

пражэктары асвятляюць мемарыяльны комплекс «Мінск – горад-герой».

4 Эпізод : «памяць»

Гучыць фанаграма «Арыёза маці’’ з кантаты кампазітара Хрэннікава «Нам пат-

рэбен мір’’.

Пражэктары высвечваюць дарогу памяці, якую складаюць салдаты з чырвонымі

сцягамі ў руках; ад мемарыялынага комплексу да піратэхнічнай пляцоўкі праходзіць

статная жанчына ў чорным адзенні; па ходу яе праходжання салдаты апускаюцца

на правае калена і прыспускаюць сцягі.

На полі у час прахаджэння жанчыны па дароге памяці у некалькіх месцах запаль-

ваюцца рознакаляровыя піратэхнічныя дымавыя шашкі, сімвалізуючыя спаленыя

палеткі і хаты Беларусі.

У лакальным свеце пражэктараў жанчына ў чорным адзенні выходзіць у цэнтр

поля.

Гучыць жаласлівая беларуская мелодыя на фоне званоў Хатыні. На яе накла-

даецца фанаграма рэквіема А. Вярцінскага «Кожны чацьвёрты».

У час зачытвання рэквіема на полі загараюцца чатыры паходні-сімвалы памяці.

А ў фінале рэквіема запальваецца вялізная піратэхнічная гірлянда Славы.

Дыктар аб’яўляе хвіліну маўчання. Гучыць стук сэрца. У фінале рытуалу гучыць

фанаграма траекратнага залпа аўтаматчыкаў.

5 ЭПІЗОД : «ПеРАМОГА»

У эфіры жыццесцвярджаючая, магутная мелодыя.

Дыктарскі тэкст аб памяці.

Запальваецца контурная піратэхнічная фігура мемарыяльнага комплексу «Мінск

– горад-герой».

Па полі з саправаджэннем зенітных пражэктараў праходзяць 4 «каробкі» салдат

са знамёнамі-штандартамі франтоў, якія вызвалялі Беларусь.

У небе – 5 залпаў ракет чырвонага колеру, якія сімвалізуюць 5 ваенных гадоў.

6 ЭПІЗОД

Гучыць узнёслы, радасны «Мінскі вальс» кампазітара Шуміліна: ён пераходзіць

у «Песню аб Мінску» кампазітара Алоўнікава.

Гучыць дыктарскі тэкст аб мірным жыцці Беларусі, аб яе кроках у будучыню.

На u1092 фоне вальса на полі запальваюцца піратэхнічныя фігуры карнавальнага тыпу.

У небе – заключны акорд прадстаўлення паветранае піратэхнічнае дзеянне, якое

завяршаецца запускамі ракет «Салют» і «Радзіма» з марцір 195 і 310 мм калібра.

Мiнск 1999 г.

1396797550

Гуд Петр Адамавiч

«У ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШАЕ СТАГОДДЗЕ

НЯСЁМ МЫ ЗГОДУ, ПЕСНЮ I ЛЮБОЎ!»

СЦЭНАРЫЙ ВОДНАГА СВЕТЛАГУКАПIРАТЭХНIЧНАГА ПРАДСТАЎЛЕННЯ

НА IX МIЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛI МАСТАЦТВАЎ

«C Л А В Я Н С К I Б А З А Р».

Вiцебск, 2000 г.

Cцэнарый воднага светлагукапiратэхнiчнага прадстаўлення «У дваццаць першае

стагоддзе нясём мы згоду, песню i любоў» мае мэтай стварэнне вiдовiшча, якое б у

яскравай, маляўнiчай і відовiшчнай форме адлюстравала творчыя здабыткi адной

з буйнейшых праяў святочнай культуры свету канца дваццатага стагоддзя – мiжна-

роднага фестывалю мастацтваў «Cлавянскi базар» у Вiцебску.

Cцэнарна-рэжысёрскi ход прадстаўлення – аповяд-хронiка аб фестывалi.

Мастацкi вобраз прадстаўлення мы вызначылi агульнай назвай «Зорныя агнi

творчасцi», які знойдзе ўвасабленне ў мастацка-дэкаратыўным, музычным i пла-

стычным вырашэннях.

Месца дзеяння – акваторыя ракi Заходняя Дзвiна ў цэнтры Вiцебска памiж дзвю-

ма пешаходна-транспартным мастамi.

Прасторавае вырашэнне прадстаўлення наступнае:

– левы мост у дэкоры будзе адлюстроўваць дваццатае стагоддзе, а правы – двац-

цаць першае. У сiстэме выразных сродкаў левага маста галоўным элементам будзе

вадаспад i канструкцыя светлавых апаратаў-сканераў у сукупнасцi з пiратэхнiчнымi

фiгурамi;

– планiровачнае рашэнне «глядзельнай залы» на вольным поветры прапануецца

наступнае: на адным з берагоў ракi , непадалёк ад вады, ад аднаго да другога маста

стаяць ярка расфарбаваныя грузавыя аўтамашыны з адкрытымi ў бок ракi бартамi

. На машынах, на спецыяльна ўсталяваных лавах – сотнi месцаў для жыхароў i гас-

цей Вiцебска. Такое ўзвышша дасць магчымасць усе выдатна бачыць i максiмальна

наблiзiць дзею да гледачоў. Частка гледачоў зможа ўсталявацца на прыродных уз-

вышшах берагоў u1047 Заходняй Дзвiны.

Спецыфiка гукавога афармлення гэтага вiдовiшча заключаецца ў тым, што гука-

выя калонкi будуць размешчаны раўнамерна па ўсёй акваторыi ракi, скамуцiраваны

ў адзiную сiстэму, звязаную з цэнтральным гукавым цэнтрам.

Пачатак прадстаулення – 23 гадзiны 00 хвiлiн; папярэднi хранаметраж дзеi – 1

гадзiна, якая пахвiлiнна размеркавана па розных фрагментах прадстаўлення ў сцэ-

нарыi .

ПРАЛОГ

23.00. У паветры – кантрольны стрэл рознакаляровага паветранага пiратэхнiчнага

шара, якi абвяшчае аб пачатку свята.

Пад велiчную фанфарную сюiту i вершы аб Вiцебску на акваторыi ракi Заходняя

Дзвiна ад левага да правага маста праносяцца тры скарасныя скутэры ў суправад-

жэннi зенiтных пражэктароў. На гэтых скутэрах – юнакi ў беларускiх нацыянальных

строях, якiя трымаюць у руках палаючыя фальшфееры чырвонага, зяленага i белага

колераў, якiя сiмвалiзуюць колеры Дзяржаунага сцягу Рэспублiкi Беларусь.

23.02. Мелодыя фанфарнай сюiты змяняецца iмклiвай беларускай мелодыяй. З

левага маста ў раку цякуць струменi вадаспада, створанага пры дапамозе машын-

палівалак. Вадаспад, утвараючы велiзарную вадзяную заслону ва ўсю даўжыню маста,

6

падсвечваецца святлом зенiтных i тэатральных рознакаляровага святла пражэктароў.

Па воднай гладзi ракi сканеры ствараюць маляунiчую, прыгожую карцiну светлавых

мастацкiх кампазiцый. Над мастом запальваецца пiратэхнiчны герб Вiцебска.

23.05. На гэтым фоне – дыктарскi тэкст аб фестывальнай сталiцы Еуропы – Вiцеб-

ску, якi напрыканцы XX стагоддзя падараваў свету буйнейшы на нашым канцiненце

фестываль мастацтваў «Славянскi базар» i што сёння мы запальваем святочныя

агнi ў гонар дзевяцi фестываляў, якiя адбылiся на вiцебскай зямлi.

ЭПiЗОД i. «СЛАВЯНСКi БАЗАР».

23.10. Над ракой гасне святло, i на ваду кладуцца блакiтныя блiкi пражэктараў.

У эфiры – пяшчотная, празрыстая мелодыя свiтанку.

Па рацэ праплывае сiмвал «Славянскага базара» – велiзарны дэкарыраваны

пiратэхнiчны васiлёк, расфарбаваны люмiнiсцэнтнымi фарбамi i падсвечаны пра-

жэктарамi белага колеру. Контуры васiлька, якi зманцiраваны на маторнай лодцы,

акаймлёны рознакаляровымi мiгаючымi пiратэхнiчнымi контурнымi свечкамi.

Дыктар вяртае гледачоў у 1991 год – год заснавання фестывалю – i прапануе усiм

разгарнуць старонкi фестывальнай хронiкi канца дваццатага стагоддзя i прасачыць,

чым жыў фестываль i чым суцяшаў жыхароў i гасцей Вiцебска.

23.12. Пад музыку на дзевяцi кiна (вiдэа) экранах, усталяваных уздоўж берагоў

ракi Заходняя Дзвiна, пачынаецца дэманстрацыя кiна (вiдэа) ролiка, якi распавядае

аб фестывалi.

(У другiм варыянце гэта могуць быць вiдэаэкраны, усталяваныя на ветразях, яхт,

дзе iдзе дэманстрацыя ролiкаў кожнага з фестываляў, а у гэты час яхты павольна

плывуць па рацэ.)

На гэтым фоне па рацэ праплываюць тры маторныя лодкi з пiратэхнiчнымi вы-

явамi – сiмваламi творчасцi: маска, лiра, пэндзаль з палiтрай.

На раку з выкананнем творчых праграм (фанаграма альбо жывое выкананне) на

вялiзных, карнавальна ўпрыгожаных плавучых баржах-эстрадах (альбо цеплаходах)

выплываюць удзельнiкi творчых калектываў:

23.15. Рускi народны хор.

23.17. Украiнскi харэаграфiчны калектыў.

23.19. Эстрадны аркестр Рэспублiкi Беларусь.

23.21. Цыркавая група (у час праходу цыркавой групы над ракой у суправаджэннi

зенiтных пражэктараў пралятае верталёт з паветранымi гiмнастамi. Верталёт завiсае

над цэнтральнай трыбунай, i гiмнасты выконваюць нумар).

23.23. Фальклорныя калектывы.

За эстрадай-баржай з удзельнiкамi самадзейных калектываў плывуць дзесяткi

лодак, у якiх пад акампанемент баянiстаў спяваюць фальклорныя групы. Удзельнiкi

гэтых груп трымаюць у руках бенгальскiя агеньчыкi.

Па ходу руху ўсiх барж-эстрад з iх у паветра ўзлятаюць ракеты на парашутах.

ЭПiЗОД ii. «ПАРАД УЛАДАЛЬНiКАУ ГРАН-ПРы».

23.24. У эфiры гучаць пазыўныя фестывалю.

Пад музыку з левага маста пачынае працаваць правая i левая секцыi вадаспаду,

падсвечанага агнямi рознакаляровых пражэктараў.

Сканеры вымалёўваюць на вадзе светладынамiчныя мастацкiя кампазiцыi i

ў канцы нумару ўтвараюць рознакаляровую дывановую дарожку па цэнтру ракi ад

левага да правага маста.

На гэтым фоне iдзе аповяд дыктара u1072 аб мностве талентаў, якiх адкрыў Мiжна-

родны фестываль мастацтваў «Славянскi базар», аб дзесятках i сотнях маладых

выканаўцаў, якiх фестываль вывеў на шырокі шлях творчасцi. Затым дыктар аб-

1396797550

вяшчае парад уладальнiкаў гран-пры самага прэстыжнага славянскага фестывалю,

прадстаўляе ўдзельнiкаў параду.

Пад фанаграмы песен фiнальных тураў, з якiмi пераможцы сталi ўладальнiкамi

гран-пры, па светлавой дывановай дарожцы ракi на маторных лодках у суправаджэннi

зенiтных пражэктараў праязджаюць лаўрэаты фестывалю, якiх гледачы сустракаюць

воплескамi.

У час праезду артысты трымаюць у адной руцэ пiратэхнiчныя паходні бенгаль-

скага агню. Кожнае выступленне суправаджаецца карагодам агнёў зенiтных пражэк-

тараў, сканеры выпiсваюць на вадзе пэўныя светлавыя мастацкiя кампазiцыi, а на

вадзе ўслед кожнай маторнай лодцы пачынаюць дзейнiчаць вадзяныя пiратэхнiчныя

эфекты – дукеры, квакеры, пырскаючыя фантаны. У момант праезду маторнай лодкi

перад правым мастом пад тэкст дыктара фестываль салютуе артыстам залпам пiра-

тэхнiчных ракет.

Парадак выступленняу:

23.27 – 1

23.28 – 2

23.31 – 3

23.33 – 4

23.35 – 5

ЭПiЗОД iii. «Мы КРОЧыМ У ДВАЦЦАЦЬ ПеРшАе СТАГОДДЗе».

23.45. На фоне ўрачыстай музыкi гучыць дыктарскi тэкст-развiтанне з дваццатым

стагоддзем.

Над левым мастом узнiкае вялiзарная лiчба «ХХ», створаная чатырма зенiтнымi

пражэктарамi (альбо пiратэхнiчнымi сродкамi).

З маста ўнiз ляцяць струменi вадаспада, падсвечаныя рознакаляровымi пражэк-

тарамi. Па воднай гладзi пачынаюць iграць рознакаляровыя промнi «сканераў», якiя

збiраюцца ў розныя маляўнiчыя мастацкiя кампазiцыi.

23.46. У эфiры – дыктарскi тэкст аб пераемнасцi пакаленняў, аб тым, што ўсе

найлепшае, створанае нашымi продкамi i сучаснiкамi, мы перанясем у наша будучае

i перададзiм у спадчыну нашчадкам, што самы буйны фэст ХХ стагоддзя – Мiжна-

родны фестываль мастацтваў «Славянскi базар» з гонарам крочыць у новае тыся-

чагоддзе.

23.47. На гэтым фоне на водную гладзь ад левага да правага маста па ўсей ак-

ваторыi ракi кладуцца блiкi пражэктараў, i па чарзе, як эстафета, u1087 праз кожныя пяць

секунд запальваецца пiратэхнiчны фантан трохмiнутнага гарэння (усяго 20 фантанаў),

сiмвалiзуючы сабой крокi-стагоддзi славянскай творчасцi ў трэцяе тысячагоддзе.

23.50. У момант запальвання апошняга пiратэхнiчнага фантану зенiтныя пражэк-

тары над правым мастом утвараюць лiчбу «ХХI».

Пад велiчную музыку гучаць вершы аб XXI – м стагоддзi. На гэтым фоне з пра-

вага маста ў светлавы купал пражэктараў ляцяць сотнi рознакаляровых паветраных

шароў, надзьмутых гелiем. З маста ўнiз пачынаюць падаць iскрынкi велiзарнага, ва

ўсю даўжыню маста, пiратэхнiчнага вагнеспада (працягам 40 секунд).

Ф i Н А Л .

23.52. Пад велiчныя фанфары ў эфiры гучыць тэкст-здравiца Мiжнароднаму

фестывалю мастацтваў «Славянскi базар» i пажаданнi яго далейшага росквiту ў

трэцiм тысячагоддзi.

Над правым мастом падымаюцца жывапiсныя кампазiцыi. Паабапал правага

маста пры дапамозе пажарных машын узнiкаюць вадзяныя фантаны, падсвечаныя

святлом пражэктараў.

23.53. Пачынаецца паветраная пiратэхнiчная дзея. Уверх па чарзе групамi ўзля-

таюць пiратэхнiчныя вырабы:

– рымскiя свечкi;

– буракi;

– швермеры;

– шары 80-мм калiбру;

– шары 105-мм калiбру;

– шары 195-мм калiбру.

Затым над усей акваторыяй ракi ўзлятаюць зорачкi паветранай пiратэхнiчнай

мазаiкi ўсiх калiбраў. Марцiры гэтых вырабаў усталяваны пад вуглом 45 градусаў

адносна цэнтра ракi, у вынiку чаго выпушчаныя з iх ракеты i зорачкi ўтвараюць над

усёй акваторыяй ракi маляўнiчы зоркавы купал надзвычайнай прыгажосцi. Скрозь

гэты зоркавы калiдор-купал па рацэ на вялiкай хуткасцi праходзiць скутэр, над якiм

развiваецца велiзарных памераў Дзяржаўны сцяг Рэспублiкi Беларусь.