Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
942.59 Кб
Скачать

КарнаВал у заходняй еўроПе

Адной з любімых афіцыйных святочных цырымоній гарадоў Заходняй Еўропы

з’яўлялася карнавальная працэсія, якую наладжвалі на масленічным тыдні.

Масленічны фестываль сярэднявечнага горада Заходняй Еўропы, які канчаткова

аформіўся ў XV ст., ў XVI ст. ператварыўся ў пышныя тэатралізаваныя маскарадныя

працэсіі з шырокім ужываннем піратэхнічных сродкаў. У гэтых працэсіях па ходу

шэсця паказвалі мастацкія карціны, пантамімы, фарсы, дыдактычныя і сатырычныя

п’ескі; ў натоўпе масак з’яўляліся алегарычныя фігуры – Цнатлівасць, Сквапнасць,

Каварства. Фіналам шэсця з’яўляўся штурм «ада» ў выглядзе карабля альбо саняў як

мадзіфікацыі ачышчальнай ахвяры – пахавання «пудзіла Зімы». Гульцы – кап’еносцы,

якія штурмавалі «ад»,- стралялі пацешнымі агнямі – петардамі.

Карнавальны карабель-калясніца, папулярны ў Англіі, Германіі, паўднёвай Еўропе,

1396797550

з’яўляўся сэнсавым і кампазіцыйным цэнтрам сярэднявечнай карнавальнай дзеі.

Своеасаблівай хронікай масленічнага фестывалю з’яўляюцца захаваўшыяся ру-

капісы (каля 30) «Кнігі Шэмбарта» – апісанні маскарадных працэсій пад назвай «Бег

Шэмбарта» (маска з барадой), якія наладжвалі у г. Нюрнбергу 63 разы на працягу

1449 – 1539 гг.

Карабель – вобраз «ада», карабель д’ябла, на якім сядзелі чэрці і блазны-ма-

раходы, ў адрозненні ад статычнага пекла рэлігійнай драмы і містэрыі ўяўляў сабой

мудрагелістую інжынерную u1089 спаруду са складанай аснасткай і прыладай для піра-

тэхнічных эфектаў. У час карнавалу 1539 г. калёсы судна былі задрапіраваны тканінай,

імітуючай хвалі, у якіх ігралі жыхары марскіх глыбінь – русалка, дэльфін, рыбы; на

флагштоку мачты развяваўся чырвоны вымпел; гарматы палілі халастымі стрэламі з

вокнаў кармавой надбудовы і з груглых портаў карабельных бартоў. Экіпаж карабля

складалі дзесяць раз’юшаных «дэманаў», якія каменнямі, струменем з велізарнага

шпрыцу, матыгай, гарпуном абараняліся ад атакі праціўніка. З другога боку ў «бой»

ішла цэлая раць «ландскнехтаў», наперадзе якіх на конях былі тры геральды і блазан

з дудкай і барабанам. Над пешым войскам уздымаўся лес коп’яў і шуціх. З петардаў

выбіваліся полымя і дым. Падбягаючы да карабля, байцы стралялі ў дэманаў агнямі

феерверка і ішлі «на абардаж». Блазны таксама змагаліся з дэманамі пацешнымі

агнямі і коп’ямі. Услед за паспяховым штурмам карабель ачышчалі ад пераможаных

чарцей і падпальвалі яго. Вясёлае карнавальнае полымя хутка пажырала карабель,

якi цяпер нагадваў «геену вогненную». У гэтым варыянце «пахавання Карнавала»

касцюміраваныя бегуны, узброеныя коп’ямі і шуціхамі, выступалі веснікамі вясны1.

Карнавалы наладжвалі не толькі магістраты гарадоў, але і прыватныя асобы.

Так, 14 мая 1549 г. кардынал Жан дю Беле даў у Рыме народнае свята з нагоды

нараджэння сына Генрыха II. У пачатку свята на плошчы была разыграна бітва з

феерверкамі і нават з забітымі, якія аказаліся затым саламянымі пудзіламі. Свята

насіла бясспрэчна выражаны карнавальны характар, як і ўсе святы такога роду. Былі

тут і абавязковы «ад» у выглядзе шара, які вывяргае полымя. Шар гэты называлі

«адавай пасткай» і «галавой Люцыфера»2.

Карнавальныя традыцыі Заходняй Еўропы аказалі ўплыў і на святочную культуру

Рэчы Паспалітай, дзе ўжо з канца XVI ст. пачалі наладжваць розныя карнавальна-

тэатралізаваныя дзеі з ужываннем піратэхнікі. Італьянка Бона Сфорцыя (польская

каралева) прынесла ў Рэч Паспалітую звычай пераапранання – маскарады, якія

адбывалiся не толькі на масленіцу і ў другія поры года, але і з нагоды сямейных

падзей у жыцці магнатаў.

Напрыклад, у 1582 г. польскі кароль і вялікі князь літоўскі Сцяпан Батура па

заканчэнні вайны з Іванам Грозным (калі выдаваў сваю пляменніцу Грызельду за-

муж за Яна Замойскага) у ліку розных забаў і піроў з гэтай нагоды наладзіў цудоўны

карнавал з рознымі алегарычнымі фігурамі, надаўшы яму гістарычнае значэнне.

Гэты карнавал складаўся з шасці эпізодаў, і амаль кожны з іх быў насычаны пэўнай

вогненна-светлавой, ці піратэхнічнай, дзеяй.

У пачатку карнавальнага шэсця начале маскараднага куліка (чарада саней, якія

ехалі гуськом) на кані сядзеў каронны мечнік, апрануты арабам.

Вакол яго размяшчаўся цэлы натоўп «арабаў», а сярод іх – велізарны слон з

вялікай вежай на спіне, з якой выляталі ракеты.

За ім ехаў «Час»: на вялікай калясніцы сядзеў «Сатурн» з сівой барадой і касой

у руцэ; перад ім сядзеў «Час» з гадзіннікам на галаве і паганяў вязучых калясніцу

1 Даркевич В.П. Народная культура средневековья. М., 1988, с. 170 – 173.

2 Бахтин М.М. Творчество Франсуа Рабле и народная культура средневековья.

М., 1965, с. 175.

12 юнакоў, якія ўвасаблялі гадзіны – дзённыя (белыя) і начныя (чорныя). Юнакі былі

ўсеяны папяровымі зоркамі. За юнакамі ішлі «Сонца» і «Месяц».

Далей «арлы» неслі неба: сярод воблакаў сядзеў грамавержац «Юпіцер» і ва

ўсе бакі пускаў вогненныя стрэлы. Ён так заўзята кідаў агонь, што ўспыхнулі воблакі,

ад іх загарэлася неба, так што самому «Юпіцеру» прыйшлося ратавацца і ўцякаць.

Пажар скора патушылі, і шэсце пайшло далей.

Перад гледачамі з’явілася трыумфальная брама, праз якую ішло войска з музыкай

і сцягамі. Высокая стрункая жанчына прадстаўляла «Інфлянту», з-за якой пачалася

вайна. Затым рухаліся гетманы, рыцары, народ, яны акружылі ворага, скаванага

ланцугамі, а за імі ішлі жанчыны з запаленымі паходнямі, у якіх агні рознага колеру

выдзялялі прыемныя пахі.

Наступны эпізод шэсця – «Багіня Дзіяна» з усімі праналежнасцямі палявання.

Гэта азначала, што воіны пасля перамогі адпачываюць у мірных забавах.

Апошні эпізод уяўляў «Амура», акружанага спевакамі. За ім «плылі кіты» (з якіх

выляталі струмені фантанаў – піратэхнічны выраб-фантан) i цягнулі калясніцу, дзе

сядзела «Вянера», якая цягнула за сабою закаванага ў ланцугi Парыса1.

Як бачна з апісання, у карнавальным шэсці былі выкарыстаныя розныя піра-

тэхнічныя сродкі (ракеты, вогненныя стрэлы, паходні з рознакаляровымі агнямі,

піратэхнічныя фантаны), якія надзвычайна ўпрыгожвалі гэтую тэатралізаваную дзею,

дапамагалі ствараць прыўзнятую святочную атмасферу, прыдавалі яскравую выраз-

насць, відовішчнасць падзее.

Шэсце мела дакладна распрацаваны сцэнарый і рэжысёрскае рашэнне, якія ў

вобразна-сімвалічнай форме адлюстроўвалі ідэю карнавала.

Заходнееўрапейскія карнавальныя традыцыі з ужываннем піратэхнічных сродкаў,

якія ўвайшлі напрыканцы XVI ст. у святочную культуру Рэчы Паспалітай, напачатку