Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
942.59 Кб
Скачать

ФеерВеркі сусВету другой ПалоВы хх стагоддзя

Феерверкі народаў сусвету сёння развіваюцца ў розных накірунках.

Вялікую цікавасць выклікае ў сучасных піратэхнікаў захаванне італьянскімі май-

страмі піратэхнічных машын мінулых стагоддзяў.

Так, у Рыме з незапамятных часоў дагэтуль на саборы св. Анжэлы ў час святаў

наладжваюць «Млын» – піратэхнічную прыладу, з якой выпускаюць ракеты, а з вяр-

шыні сабора сыпле піратэхнічны дождж.

Дагэтуль у Фларэнцыі захавана піратэхнічная спаруда «Брундэлонэ», створаная

ў 1765 г. Гэтая трохпавярховая дваццацімятровая u1084 машына, упрыгожаная кветкавымі

гірляндамі, піратэхнічнымі вяртушкамі і ракетамі, на пасху едзе наперадзе шэсця,

якое накіроўваецца да сабора св. Марыі. Калі на плошчы каля сабора пачынаецца

месса і ў момант «Глорыі» папяровая галубка з сакральным агнём перасякае пра-

стору, накіроўваючыся да алтара, аб`яўляючы тым самым уваскрэшэнне Хрыста.

З’яўляецца дым, і «Брундэлонэ» пачынае вывяргаць «вясёлыя агні».

У Балоні апоўначы апошняга дня старога года па старадаўняй традыцыі запаль-

ваецца «касцёр старасці». Сімвалам гэтага свята з`яўляецца стары чалавек з белай

барадой і велізарнай тутунёвай трубкай (зробленай з пап’е-машэ і саломы), з якой

вылятаюць феерверкі. Задача агню – знішчыць у адзін момант усе няўдачы, сумненні,

хваляванні і катастрофы старога году. Агонь спальвае старое і нараджае надзею на

лепшае з дапамогай яскравых слядоў чырвоных, жоўтых, зялёных і ружовых камет,

вогненна-іскрыстых шароў з дрыготкім эфектам святла, са свістам сігнальных ракет

і выбухамі каляровых бомб.

У невялікім мястэчку Рырантрансонэ з 1862 г. штогод у першую нядзелю пасля

пасхі праводзіцца свята, на якім у піратэхнічным спектакле галоўнай дзеючай асобай

з`яўляецца «Вогненны конь» – адна з найбольш буйных піратэхнічных машын Італіі.

Каркас каня зроблены з жалеза і дрэва. Уся фігура насычана вяртушкамі, фантанамі,

ракетамі, рымскімі свечкамі, вадаспадамі. З кожным рухам «каня» выкідваецца піра-

тэхнічны выраб. У дваццатым стагоддзі «вогненнага каня» шырока выкарыстоўвалі ў

1396797550

цырках у якасці аднаго з найцікавейшых нумароў. У 1996 г. тэхнічна абноўлены конь

быў прадстаўлены выдатным піратэхнікам Марыа Лукашы ў Вероне на «Кірмашы

коней».

Кожны год напярэдадні вясны па ўсяму свету пракатваецца яскравая хваля

карнавалаў. Але ні адзін з усіх вядомых карнавалаў сусвету не параўнуецца з ве-

нецыянскім ні па старажытнасці, ні па размаху, ні па выкарыстанню піратэхнічных

сродкаў. У 1998 г., як і ў іншыя гады, кульмінацыяй карнавала ў Венецыі было пірашоў,

якое складалася u1079 з пантамімы, музыкі і феерверкаў. У пачатку шоў пад гукі тамбураў

і выбухі феерверкаў змагаліся з быкамі натрэніраваныя сабакі, а потым на сцэну

высыпалі акрабаты, шуты і жанглёры з рознымі піратэхнічнымі вырабамі. Каля сцэ-

ны былі ўсталяваныя каляровыя фантаны і вогненныя колы з форсаў. На задніку з

фанеры зрабілі вялізную тэатральную маску, якая асвятлялася контурнымі свечкамі.

Наперадзе маскі – надпіс: «Карнавал-1998» з электрагірлянды. Запальваецца піра-

тэхнічны касцёр, затым маска з надпісам, сімвалізуючы спальванне карнавала, фінал

завершыў пышны феерверк.

У Рыме 4 кастрычніка 2003 г. ў час гарадскога свята на штучным вадасховішчы

было наладжана піратэхнічнае шоў «За мір». На вадзе размясцілі тры сцэны, на кож-

най з якіх стаяў белы раяль. Прадстаўленне пачыналася пад музыку Вівальдзі, у час

якой промні рознакаляровых пражэктараў у рытм музыкі стваралі на вадзе розныя

светлацені. На фоне музыкі адбываўся танец з факеламі (танцоры былі размешчаны

на зямлі і ў паветры). Наступны нумар пачынаўся з асвятлення трох белых раяляў

на вадзе, на кожным з якіх знаходзілася балярына. Каля сцэн запальваліся розна-

каляровыя фантаны, а ў фінале танца – вакол сцэны. Пасля антракту – салюту з

рознакаляровых зорак – у небе з’явіўся верталёт, які нёс парасон у выглядзе вялізнай

зоркі. Калі верталёт наблізіўся да глядачоў, парасон закрыўся і ўсе убачылі Мэры

Попінс, якая выконвала танец у паветры. У фінале сундучок Мэры Попінс раскрыўся,

і з яго высыпаліся рознакаляровыя піразорачкі, пачаўся нумар вадзяных феерверкаў

у суправаджэнні музыкі і пражэктарных промняў. Пасля гэтага на абодвух берагах

вадасховішча і ў паветры пачаўся харэаграфічны нумар апранутых у белае танцораў,

якія былі асветлены пражэктарамі. У канцы нумара на вадасховішчы запаліліся піра-

тэхнічныя кастры і чырвоныя пражэктары, што пераўтварыла хвалі возера ў чароўную

чырвань.У фінале шоў адбыўся нумар паветраных і вадзяных феерверкаў, а з сабора

св. Духа на ўзвышшы вадасховішча ўніз падаў вогненны дождж. Над вадасховішчам

высвечваліся велізарныя літары, якія контурнымі свечкамі выпісвалі слова «Мір», і ў

неба ўзляталі тры фінальныя ракеты.

На Захадзе Еўропы і на амерыканскім кантыненце ў 60-90-я гады назіралася

тэндэнцыя развіцця феерверкаў забаўляльна-рэкрэатыўнага характару і асаблівую

папулярнасць набылі музычныя піратэхнічныя шоў, радзімай якіх у 1960 годзе сталі

Каны.

Вялікую папулярнасць набылі падобныя шоў у Італіі, якія адбываліся на ста-

дыёнах. Працягваючы канскую традыцыю ілюстратыўнага, вобразна-сімвалічнага,

кантрапунктнага ці паралельна-асацыятыўнага адлюстравання тэматыкі святаў у

піратэхнічных дзеях, італьянскія рэжысёры знайшлі цікавы фінал шоў, які заўсёды ча-

каўся глядачамі і выклікаў шмат эмоцый. Як сведчаць відавочцы, ў час прадстаўлення

апошняга нумару на стадыёне выключалася святло. ¡ поўнай цемры літаральна над

галовамі гледачоў па канату ляцела ракета. Прайшоўшы круг па стадыёну, ракета

накіроўвалась да цэнтральнай пляцоўкі, дзе пасля яе ўдару ў шчыт запальвалася

слова «чао» і пачыналіся развітальныя залпы салюта. Гэтае новаўвядзенне італьян-

цаў зрабілі вельмі ўражваючым фінал музычна-піратэхнічнага шоў, што з’яўлялася

дадатковым момантам зацікаўленасці гледачоў да прагляду дзеі і прыносіла, урэшце,

56

значныя прыбыткі.

Амерыканцы надалі музычна-піратэхнічнаму шоў вялікі размах. У 1987 г. ў Таронта

(Канада) кампанія «Бенсан і Хеджэс» наладзіла пастаноўку пад назвай «Сімфонія

агню» і з тых часоў гэты фестываль стаў адным з самых прэстыжных на Захадзе. Ён

праводзіцца ўлетку кожны год, і на яго запрашаюцца звычайна музычна-піратэхнічныя

групы з Канады, Кітая, Італіі, Францыі, Іспаніі. У гэтых шоў, дзе пад спевы вядомых

рок-зорак з кожнай з запрошаных краін майстры феерверкаў Азіі, Еўропы і Амерыкі

дэманструюць сваю творчасць. На фоне неба можна пабачыць піратэхнічныя сэрцы і

вееры, велізарныя зоркі, зарады бурштынавага, белага, жоўтага, чырвонага, зялёнага

і сіняга колераў. Ёсць ракеты, замацаваныя да насіцеля-рухавічка, ёсць ствараючыя

эфект фантана, калоссяў, травы, «зорнага пылу». Цэлы год рыхтуюцца каманды да

такога конкурснага выступлення, распрацоўваючы нумары, піратэхнічныя вырабы і

саставы. Шоў звычайна праводзіцца ў выглядзе парада піратэхнічных каманд, у якім

кожная з іх выконвае свой нумар. Кіруе парадам дызайнер, які здзяйсняе функцыі

рэжысёра-арганізатара, музычнага кіраўніка (падбірае музыку, адпавядаючую раз-

рывам) і прадзюсэра.

Святочныя карнавалы Лацінскай Амерыкі, асабліва на Кубе і ў Бразіліі, вызна-

чаліся шырокім ужываннем светлавых эфектаў. Рознакаляровымі электралямпачкамі

ў гэтыя дні ілюмінаваліся карнізы дамоў, контуры караблёў і дрэвы. У вячэрні час

карнавальныя працэсіі суправаджаліся факельным агнём, стрэламі петард, хлапу-

шак, рознакаляровых ракет. Кожная машына шэсця мела сваё асвятленне, часта

піратэхнічнага характэра.

У Кітаі самадзейная піратэхнічная творчасць у 70-90-х гадах XX ст. дасягнула

небывалых памераў. Сотні тысяч кітайскіх аматараў феерверкаў займаліся падрых-

тоўкай піратэхнічных вырабаў і наладжвалі «вогненныя дзеі». Але ў 1993 г. урад КНР

выдаў загад аб забароне ўжывання петард і хлапушак, ад якіх з прычыны няўмелага

карыстання штогод гінулі каля 500 чалавек. З гэтага часу дзяржава ўзяла на сябе

кантроль за падобнымі шоў. Апошні раз феерверк па-кітайску адбыўся ў кастрычніку

гэтага ж года ў Шанхае на самміце форума Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага

супрацоўніцтва. Каб уразіць уяўленя лідэраў двух дзесяткаў дзяржаў, арганізатары

страцілі больш двух мільёнаў даляраў. Вогненнае прадстаўленне на касмічныя тэмы

з улікам кітайскай спецыфікі – «лятаючыя драконы» на фоне шыкоўных «хрызантэм»

– прыдумала і здзейсніла каманда з 60 чалавек, прадстаўляючая вядомейшую кам-

панію па правядзенні феерверкаў «Груччы». Падчас гэтага касмічнага феерверка ў

паветры разрываліся «талерачкі», вогненныя «планеты», узнікалі «кветкі» і падалі

«вадаспады». Гэта было ашаламляльнае відовішча, якое на доўгі час зацягло дымам

навакольныя шанхайскія кварталы. Адметнасцю гэтага феерверка было тое, што ён

праводзіўся з дахаў дамоў. Паветраная піратэхнічная дзея стала сапраўдным зорным

палётам творчай думкі, якая выклікала агульнае захапленне.

У Расіі вялікую ролю ў папулярызацыі феерверачных прадстаўленняў, пачынаю-

чы з 90-х гадоў, іграюць розныя фестывалі, ў прыватнасці, фестываль феерверкаў

«Праметэй», які праводзіцца ў Цэнтральным парку культуры і адпачынку імя М.

Горкага ў Маскве. Значнае месца ў распаўсюджванні феерверкаў належыць прад-

прыемствам, якія вырабляюць і пастаянна рэкламуюць сваю прадукцыю, а такасама

арганізацыям, якія займаюцца іх рэалізацыяй, такім як АА «Піра-Рос» – самы буйны

пастаўшчык гэтай прадукцыі.