Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.88 Mб
Скачать

Творчасць казіміра семяновіча

Адной з яскравых старонак мастацтва піратэхнікі Еўропы з'яўляецца дзейнасць нашага земляка -беларускага шляхціца Казіміра Семяновіча, ураджэнца Магілёўска-Віцебскага Падняпроў'я, продкам якога былі дадзены ва ўладанне «двор Быхава» і «зямля пустая Дубровенская». У1650 г. генерал-лейтэнант кароннай артылерыі Рэчы Паспалітай Казімір Семяновіч у Амстэрдаме выдаў на лацінскай мове кнігу «Вялікае мастацтва артылерыі», якая на працягу паўтара стагоддзяў была самай фундамен-тальнай і аўтарытэтнай у Еўропе навуковай працай па артылерыі і піратэхніцы. Праца К.Семяновіча адразу звярнула на сябе ўвагу спецыялістаў артылерыі многіх краін. У 1651 г. П'ер Макар'ен выдае работу Казіміра Семяновіча на французскай мове; у 1676 г. капгган Даніэль Эльрых у Франкфурце-на-Майне пераклаў кнігу на нямецкую мову. Рускі цар Петр I, які цікавіўся развіццём артылерыі і піратэхнікі, ў сваім велізарным кнігаз-боры меў і нямецкі пераклад кнігі К. Семяновіча. Высокую адзнаку працы К. Семянов-ма даўу 1672 г. нямецкі даследчык А. Беклер, які ў кнізе «Кароткая архітэктура воінс-і» выкарыстаў яго матэрыялы. У 1729 г. манаграфія К. Семяновіча была выдадзе-наў Лондане на англійскай мове, дзе яе перакладчык Георг Шэльвак казаў, што «аўта-рьггэт К. Семяновіча для пірабалістаў і феерверкераў і цяпер яшчэ ў'яўляе нешта свя-тое»25. Такім чынам, можна сцвярджаць, што кніга К. Семяновіча, напісаная на лацінс-і і перакладзеная на французскую, нямецкую і англійскую мовы, была настольнай кнігай прафесіяналаў-артылерыстаў. Яе матэрыялы знайшлі адлюстраванне амаль што ўкожнай працы даследчыкаў піратэхнікі тых часоў, а таксама ў феерверках Францыі, Іерманіі, Англіі, Расіі, Рэчы Паспалітай, Беларусі і іншых краін.

Ужо ў тыя гады К. Семяновіч апісаў піратэхнічныя вырабы, якія працавалі на трох гнэроўнях: у паветры, на зямлі і на вадзе. Сярод разнастайных піратэхнічных вырабаў-^стапычныя і дынамічныя вогненныя колы, петарды, вогненныя шары, вадзяныя фан-іы і ракеты, якія выкідваюць уверх зорачкі і іскры; ракеты, якія рухаюцца па шнуру ў іін бок або туды-сюды; шарападобныя і цыліндрычныя люсткугелі, якія выстрэль-■аюцца з марціраў і інш.

Пэўную ўвагу удзяляў К. Семяновіч грамадзянскай і аказіянальнай (часовай) архі-ітвктуры як дэкаратыўнай аснове мастацтва феерверкаў і месцу мантажа і дэманстра-піратэхнічных вырабаў. Так, на тытульным аркушы кнігі малюнак трыумфальнай іорамы паказвае, што гэта архітэктурная спаруда была дэкаратыўным павільёнам >верка. На шпілі франтона брамы размешчана піратэхнічная фігура «сонца» ў імленні піратэхнічных агнёў - сонечных пратуберанцаў, якія вырываюцца са свяц-На двух бакавых падстаўках паабапал «сонца» - вогненныя фантаны (верагодна, іізуючыя агні, вылятаючыя з жэрлаў вулканаў планет). Гэты піратэхнічны блок іічна адл юстроўваў уяўленні людзей пра агонь як аснову міраздання. Ззаду бра-і-ракеты на шастах і звязка ракет на спецыяльным станку. Цэнтральнай фігурай феерверачнай кампазіцыі з'яўляецца фігура старажытна-іскага бога віна - Бахуса. Гэтая канструкцыя, упершыню распрацаваная К. Семя-4ам, мела наступны выгляд і дзейсны змест: у вадзяным басейне ў паўколе гарэлі івадзе піратэхнічныя фантаны; на спецыяльнай вазе-падстаўцы знаходзілася скуль­птура Бахуса, які сядзіць у чашы з віном (у другім варыянце малюнка ён сядзіць на бочцы віна). У адной руцэ Бахус трымае чашу з вінаградам, у другой - кубак. Згодна логіцы дзеяння, прынцып якога зразумелы з чарцяжа ўнутранай пабудовы канструк-цыі, парадак піратэхнічных дзей быў наступны: пры дапамозе контурных свечак свяці-ліся вінаградныя гронкі; затым «вінная пена» (верагодна, агні і смала, якія стваралі падобнае ўражанне) выцякала з кубку. Кульмінацыя дзеі -дым і вогненныя іскры, якія выляталі з галавы «п'янага Бахуса», а фінал - агонь, «агонь ачышчэння», які спаль-ваў фігуру, і выбухі ракет, якія разрывалі на часткі ўсю фігуру Бахуса. Аналізуючы гэты феерверк, можна зрабіць вывад, што аўтар укладваў у яго глыбока філасофскі сэнс, паказваючы вечнасць космасу і нікчэмнасць марнай траты жыцця, што мела пэўнае выхаваўчае значэнне, агітавала за ўстрыманасць да алкаголю.

Прасочваючы за роздумамі К. Семяновіча, можна лічыць, што ў XVII ст. ракеты і іншыя піратэхнічныя прылады з'яўляліся выразным сродкам дзеяння феерверачных фігур розных антычных багоў - гарэзлівай Вянеры, крывавага Марса і інш.

У сваёй кнізе першы беларускі піратэхнік даў рэкамендацыі па піратэхнічнаму афармленню феерверкаў розных урачыстасцяў (вызваленне гарадоў ад ворага, сяб-роўскія піры, перамогі, вяселлі і нараджэнні), а таксама па святочнаму афармленню народных гулянняў у сябе на радзіме.

Асаблівую ўвагу піратэхнікаў заслугоўвае раздзел, прысвечаны ракетам. Згодна апісанням, чарцяжам і малюнкам К. Семяновіча, прасцейшыя віды ракет складаліся з двух частак. Задняя частка такой ракеты запаўнялася палівам хуткага ці запаволенага гарэння, а пярэдняя - феерверачнай сумессю (зорачкі, іскры, швермеры, шарыкі, якія свецяцца і інш.).

Больш складаны тып ракет меў на корпусе некалькі ракет меньшага памеру, раз-мешчаных па спіралі. Гэта дазваляла ў час палету прыдаць асноўнай ракеце вярчаль-ны рух і яна круцілася ў паветры ў доўгіх языках полымя, а выпушчаны ёю шар рассей-ваў на вялікую адлегласць вогненны дождж.

К. Семяновічам апісана некалькі дзесяткаў тыпаў ракет. Тут і ракеты, запушчаныя са спецыяльных станкоў, ракеты, якія бегаюць па вадзе або плаваюць, раскідваючы іскры, а таксама упершыню прапанаваная ім батарэя з сямі порахавых ракет. Вялікую цікавасць ўяўляе тып ракет, якія прымянялі для пад'ёма ўверх разнастайных піратэхн-ічных фігур - «лятучы дракон», «голуб» і да т.п. Падобныя фігуры аўтар называе «піра-балічнымі машынамі», на якія навешвалі ракеты.

Для балансіроўкі ракету час палету К. Семяновіч прымяняўдраўляныя шасты, а пасля шматлікіх вопытаў прыйшоў да высновы, што гэтую задачу можа выконваць і прымацаванае да корпусу ракеты апярэнне ў форме дэльты, прычым такіх стабіліза-тараў можа быць два ці тры.

Для таго каб ракета ў час гарэння рассыпала вогненны дождж ці раскідвала ў па-ветры рознакаляровыя іскры і давала доўгія і шырокія языкі полымя, у сумесь звы-чайна дабаўлялі нязначную колькасць змельчанага ў парашок шкла альбо жалезныя і драўляныя апілкі. Начыненне ракет саставамі рознага колеру адбывалася ўтыя часы наступным чынам: дабаўленная да порахавай сумесі камфара выклікала белы агонь малочнага адцення, каніфоль-чырванаватага адцення, сера-сіняга, нашатыр-зя-лёнага, сурма - крывава-чырвонага, апілкі слановай косці - срэбнага, апілкі бурштыну -жоўтага і лімоннага колеру.

Вялізарнай заслугай К. Семяновіча з'яўляецца тое, што ён апісаў і даў у чарцяжах многаступеневую ракету, тры ступені якой дзейнічаюць самастойна. Беларускія вучо-ныя А.М. Бельскі і М.А. Ткачоў пішуць, што многія з апісаных К. Семяновічам ракет былі вядомыя яму яшчэ з літаратурных крыніц, многія - упершыню прапанаваныя ім, у тым ліку і многаступеневыя ракеты. I, такім чынам, доўгая спрэчка аб тым, хто вынай­шоў многаступеневую ракету - ці то быў рускі вучоны К. Цыялкоўскі, ці то бельгійскі інжынер Р. Бінг (які ўзяў патэнт на такую ракету ў 1911 г), ці амерыканскі вучоны Р. Голанд (патэнт 1914 г), -вырашаецца некалькі нечакана: канстру^цыю многаступене-вай ракеты - далекага продка сучасных касмічных караблёў - упершыню апісаў у сваёй кнізе (1650 г.) ваенны інжэнер Казімір Семяновіч26.

Творчасць К. Семяновіча яркай зоркай заззяла на небасхіле сусветнай піратэхнікі. Першы беларускі феерверкер упершыню абагульніўтворчыя здабыткі піратэхнічных майстроў антычнага свету і эпохі сярэднявечча, раскрыў саставы піратэхнічных выра-баў, прапанаваў новыя піратэхнічныя фігуры і канструкцыі, вынайшоў многаступене-вую ракету, даў каштоўныя рэкамендацыі суайчыннікам і піратэхнікам сусвету па да-лейшаму ўдасканальванню мастацтва феерверкаў.