Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.88 Mб
Скачать

Памяць сэрца піратэхнічны спектакль

Спектакль мяркуецца паказаць на зялёнай зоне пр. Машэрава паміж Палацам Спорту і мемарыялам «Мінск- горад-герой»,

Спектакль сродкамі піратэхнікі будзе адлюстроўваць асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Сцэнарна-рэжысёрскім ходам з'яўляецца расказ аб тых незабыўных, векапомных гадах, якія прынеслі столькі гора і слёз на нашу шматпакутную зямлю.

Мастацкі вобраз спектакля «Памяць сэрца» будзе ўвасоблены ў піратэхнічных кампазіцыях, якія адлюстроўваюць этапы вайны, і ў піратэхнічных фігурах сучасных мемарыяльных комплексаў на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў розных пластычных дзеяннях, адлюстроўваючых тэму памяці.

Мелодыяй-лейтматывам, якая будзе праходзіць скрозь асноўныя элементы спек-такля, з'яўляецца фанаграма б'ючагася сэрца.

Да пачатку спектакля гучыць радыёканцэрт, складзены з песень Вялікай Айчын-най вайны і сучасных песень, алдлюстроўваючых тэму памяці. Канцэрт заканчваецца песняй «Памяць сэрца» ў выкананні народнага артыста Республнкн Беларусь В.Л. Вуячыча.

ПРАПОГ

У эфіры тройчы гучаць фанфары, выпяваючы апошнія радкі прыпева «Песні аб Мінску» кампазітара У. Алоўнікава.

Дыктарскі тэкст: «55 гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў прысвячаецца!»

Чутны стук б'ючагася сэрца, у які ўрываецца напружаная дынамічная мелодыя Л. Захлеўнага «Поле памяці».

Зенітныя пражэктары высвечваюць вісячае ў небе на зачаленым паветраным шары альбо на тэлескапічнай вышцы велізарнае палотнішча з лічбай «55».

На фоне музыкі гучыць дыктарскі тэкст аб памяці, аб тых гадах у сэрцах нашых сучаснікаў, аб руінах крэпасці над Бугам, званах Хатыні, Карбышэўскіх дотах над бера-гамі Нёмана, партызанскіх дотах у пушчах, ""Кургане Славы"", мемарыяле на плошчы Перамогі.

Дыктар прапануе ўспомніць тыя вогненныя гады, успомніць цяжкія крокі Пера-могі і ўбачыць іх вачыма нашых бацькоў і дзедаў.

На фоне тэксту і мелодыі запальваюцца па чарзе піратэхнічныя фігуры «Салдат з каскай» з мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць, мемарыялаў «Званы Хатыні», «Курган Славы» і мемарыяла на плошчы Перамогі ў Мінску.

1ЭПІЗОД

У эфіры гучыць песня 40-х гадоў «Нас утро встречает прохладой»

На гэтым фоне дыктарскі тэкст пра дзень 22 чэрвеня: у Мінску 22 чэрвеня ўся грамадзкасць рыхтавалася да ўрачыстага адкрыцця Камсамольскага возера.

Працягвае гучаць радасная мелодыя. Людзі збіраюцца на свята

У эфіры шум натоўпу, мелодыі вясны, ў якія ўрываецца роў пікіруючых бамбарды-роўшчыкаў, кулямётныя чэргі, выбухі.

На гэтым фоне запальваецца піратэхнічная фігура контураў карты Беларусі, сімва-лізуючы сабой Беларусь у агні і дыму.

Гучыць тэма нашэсця з 7 сімфоніі кампазітара Д. Шастаковіча, якая пераходзіць у мелодыю нямецкага марша.

На фоне музыкі па пляцоўцы праязджаюць матацыклісты ў форме фашысцкай арміі. Па ходу праезда акцёры ў фашысцкай форме страляюць з аўтаматаў; на полі ўзрываюцца выбуховыя і дымавыя піратэхнічныя шашкі.

2 ЭПІЗОД: БЕЛАРУСЬ-ПАРТЫЗАНКА Тэма нашэсця гучыць у поўную моц.

Над полем 4 верталёты з велізарнай сеткай, якая ў свеце зенітных пражэктараў свеціцца ілюмінісцэнтнымі фарбамі.

У гэты час гучыць дыктарскі тэкст аб тым, што злавеснае павуцінне фашысцкага закатавання пала на зямлю Беларусі, аб канцлагерах, аб гвалце над людзьмі. Гучыць песня «Ой, бярозы ды сосны».

На розных дзялянках поля запальваюцца велізарныя паходні-вогнішчы. Дыктарскі тэкст аб разгортванні партызанскай барацьбы на тэрыторыі Беларусі, \ аб дыверсійных і разведвальных групах, аб аперыцыі «Рэйкавая вайна».

Гучыць фанаграма мелодыі барацьбы з кінафільму «Руіны страляюць», у якую ўплятаецца стук колаў ідучага цягніка.

На гэтым фоне запальваецца піратэхнічная фігура цягніка. 3 трубы «паравоза» піратыхнічна вылятаюць клубы дыму. Гэтае дзеянне, а таксама круцячыеся піратэхні-чныя колы «вагонаў» ствараюць эффект руху.

Па ходу дзеяння адбываецца піратэхнічны выбух, паравоз узлятае ўверх, і канст-рукцыя яго зламваецца ў крывыя лініі пры дапамозе шарнірных чляненняў.

3 ЭПІЗОД: «ВЫЗВАЛЕННЕ»

Гучыць напружаная, дынамічная мелодыя, выбухі, кулямётныя чэргі, стрэлы «ка-цюш», а таксама гукі савецкіх самалётаў.

Па небе пачынаюць «шарыць» зенітныя пражэктары.

На гэтым фоне гучыць дыктарскі тэкст аб савецкім воіне-вызваленце.

3 левага боку высвячваецца піратыхнічная фігура»Дому ўрада» з фашысцкай свастыкай надаху.

3 правага - піратэхнічная фігура савецкага «танка»; сонца-тракі ў ім круцяцца, і адыходзячы ад іх дым стварае эффект танка, які рухаецца. 3 «танка» ў бок «Дома ўраду» кулі трасіруючых кулямётных чэргаў.

3 левага боку «Дома ўраду» бачны водблескі аўтаматных чэргаў. «Танк» страляе з гарматы.

Фашысцкая свастыка з «Дома ўраду» ўзрываецца, развальваецца на кавалкі і звальваецца.

У эфіры гучаць магутнае «Ура-а-а!» і імклівая мелодыя з к/ф «Беларускі вакзал».

Па полі з правага боку прабягаюць групы савецкіх аўтаматчыкаў, якія страляюць на хаду. На іх шляху ўзрываюцца дымавыя і выбуховыя шашкі.

Пасля прабегу ў неба, сімвалізуючы перамогу, ўзлятаюць дзесяткі ракет. Узлята-юць яны з боку мемарыяла «Мінск- горад герой». У час гэтага салюту зенітныя пра-жэктары асвятляюць мемарыяльны комплекс «Мінск- горад-герой».

4 ЭПІЗОД: «ПАМЯЦЬ»

Гучыць фанаграма «Арыёза маці" з кантаты кампазітара Хрэннікава «Нам пат-рэбен мір".

Пражэктары высвечваюць дарогу памяці, якую складаюць салдаты з чырвонымі сцягамі ў руках; ад мемарыялынага комплексу да піратэхнічнай пляцоўкі праходзіць статная жанчына ў чорным адзенні; па ходу яе праходжання салдаты апускаюцца на правае калена і прыспускаюць сцягі.

На полі у час прахаджэння жанчыны па дароге памяці у некалькіх месцах запаль-ваюцца рознакаляровыя піратэхнічныя дымавыя шашкі, сімвалізуючыя спаленыя па-леткі і хаты Беларусі.

У лакальным свеце пражэктараў жанчына ў чорным адзенні выходзіць у цэнтр поля.

Гучыць жаласлівая беларуская мелодыя на фоне званоў Хатыні. На яе наклада-ецца фанаграма рзквіема А. Вярцінскага «Кожны чацьвёрты».

У час зачытвання рэквіема на полі загараюцца чатыры паходні-сімвалы памяці. А ў фінале рэквіема запальваецца вялізная піратэхнічная гірлянда Славы.

Дыктар аб'яўляе хвіліну маўчання. Гучыць стук сэрца. У фінале рытуалу гучыць фанаграма траекратнага залпа аўтаматчыкаў.

5 ЭПІЗОД: «ПЕРАМОГА»

У эфіры жыццесцвярджаючая, магутная мелодыя. Дыктарскі тэкст аб памяці.

Запальваецца контурная піратэхнічная фігура мемарыяльнага комплексу «Мінск - горад-герой».

Па полі з саправаджэннем зенітных пражэктараў праходзяць 4 «каробкі» салдат са знамёнамі-штандартамі франтоў, якія вызвалялі Беларусь.

У небе - 5 залпаў ракет чырвонага колеру, якія сімвалізуюць 5 ваенных гадоў.

6ЭПІЗОД

Гучыцьузнёслы, радасны «Мінскі вальс» кампазітара Шуміліна: ён пераходзіцьу «Песню аб Мінску» кампазітара Алоўнікава.

Гучыць дыктарскі тэкст аб мірным жыцці Беларусі, аб яе кроках у будучыню.

На фоне вальса на полі запальваюцца піратэхнічныя фігуры карнавальнага тыпу.

У небе - заключны акорд прадстаўлення паветранае піратэхнічнае дзеянне, якое завяршаецца запускамі ракет «Салют» і «Радзіма» з марцір 195 і 310 мм калібра.

Мінск 1999 г. Гуд Петр Адамавіч