Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.88 Mб
Скачать

Карнавал у заходняй еўропе

Адной з любімых афіцыйных святочных цырымоній гарадоў Заходняй Еўропы з'яў-лялася карнавальная працэсія, якую наладжвалі на масленічным тыдні.

Масленічны фестываль сярэднявечнага горада Заходняй Еўропы, які канчаткова аформіўся ўХ^ ст, ўХ^І ст. ператварыўся ў пышныя тэатралізаваныя маскарадныя працэсіі з шырокім ужываннем піратэхнічных сродкаў. У гэтых працэсіях па ходу шэсця паказвалі мастацкія карціны, пантамімы, фарсы, дыдактычныя і сатырычныя п'ескі; ў натоўпе масак з'яўляліся алегарычныя фігуры - Цнатлівасць, Сквапнасць, Каварства. Фіналам шэсця з'яўляўся штурм «ада» ў выглядзе карабля альбо саняў як мадзіфіка-цыі ачышчальнай ахвяры - пахавання «пудзіла Зімы». Гульцы - кап'еносцы, якія штур-мавалі «ад»,- стралялі пацешнымі агнямі- петардамі.

Карнавальны карабель-калясніца, папулярны ў Англіі, Германіі, паўднёвай Еўро-пе, з'яўляўся сэнсавым і кампазіцыйным цэнтрам сярэднявечнай карнавальнай дзеі.

Своеасаблівай хронікай масленічнага фестывалю з'яўляюцца захаваўшыяся ру-капісы (каля 30) «Кнігі Шэмбарта» - апісанні маскарадных працэсій пад назвай «Бег Шэмбарта» (маска з барадой), якія наладжвалі у г. Нюрнбергу 63 разы на працягу 1449-1539 гг.

Карабель - вобраз «ада», карабель д'ябла, на якім сядзелі чэрці і блазны-марахо-ды, ў адрозненні ад статычнага пекла рэлігійнай драмы і містэрыі ўяўляў сабой мудра-гелістую інжынерную спаруду са складанай аснасткай і прыладай для піратэхнічных эфектаў. У час карнавалу 1539 г. калёсы судна былі задрапіраваны тканінай, імітуючай хвалі, у якіх ігралі жыхары марскіх глыбінь - русалка, дэльфін, рыбы; на флагштоку мачты развяваўся чырвоны вымпел; гарматы палілі халастымі стрэламі з вокнаў кар-мавой надбудовы і з груглых портаў карабельных бартоў. Экіпаж карабля складалі дзе­

сяць раз'юшаных «дэманаў», якія каменнямі, струменем з велізарнага шпрыцу, м

гай, гарпуном абараняліся ад атакі праціўніка. 3 другога боку ў «бой» ішла цэлая раць «ландскнехтаў», наперадзе якіх на конях былі тры геральды і блазан з дудкай і бараба-нам. Над пешым войскам уздымаўся лес коп'яў і шуціх. 3 петардаў выбіваліся полымя ідым. Падбягаючы да карабпя, байцы страляліўдэманаўагнямі феерверка і ішлі «на абардаж». Блазны таксама змагаліся з дэманамі пацешнымі агнямі і коп'ямі. Услед за паспяховым штурмам карабель ачышчалі ад пераможаныхчарцей і падпапьвалі яго. Вясёлае карнавальнае полымя хутка пажырала карабель, які цяпер нагадваў «геену вогненную». У гэтым варыянце «пахавання Карнавала» касцюміраваныя бегуны, узб-роеныя коп'ямі і шуціхамі, выступалі веснікамі вясны1.

Карнавалы наладжвалі не толькі магістраты гарадоў, але і прыватныя асобы. Так, 14 мая 1549 г. кардынал Жан дю Беле даў у Рыме народнае свята з нагоды нараджэн-ня сына Генрыха II. У пачатку свята на плошчы была разыграна бітва з феерверкамі і нават з забітымі, якія аказаліся затым саламянымі пудзіламі. Свята насіла бясспрэч-на выражаны карнавальны характар, як і ўсе святы такога роду. Былі тут і абавязковы «ад» у выглядзе шара, які вывяргае полымя. Шар гэты называлі «адавай пасткай» і «галавой Люцыфера»2.

Карнавальныя традыцыі Заходняй Еўропы аказалі ўплыў і на святочную культуру Рэчы Паспалітай, дзе ўжо з канца XVI ст. пачалі наладжваць розныя карнавальна-тзат-ралізаваныя дзеі з ужываннем піратэхнікі. Італьянка Бона Сфорцыя (польская кара-лева) прынесла ў Рэч Паспалітую звычай пераапранання - маскарады, якія адбываліся не толькі на масленіцу і ў другія поры года, але і з нагоды сямейных падзей у жыцці магнатаў.

Напрыклад, у 1582 г. польскі кароль і вялікі князь літоўскі Сцяпан Батура па за-канчэнні вайны з Іванам Грозным (калі выдаваў сваю пляменніцу Грызельду замуж за Яна Замойскага) у ліку розных забаў і піроў з гэтай нагоды наладзіў цудоўны карнавал з рознымі алегарычнымі фігурамі, надаўшы яму гістарычнае значэнне. Гэты карнавал складаўся з шасці эпізодаў, і амаль кожны з іх быў насычаны пэўнай вогненна-светла-вой, ці піратэхнічнай, дзеяй.

У пачатку карнавальнага шэсця начале маскараднага куліка (чарада саней, якія ехалі гуськом) на кані сядзеў каронны мечнік, апрануты арабам.

Вакол яго размяшчаўся цэлы натоўп «арабаў», а сярод іх- велізарны слон з вял-ікай вежай на спіне, з якой выляталі ракеты.

За ім ехаў «Час»: на вялікай калясніцы сядзеў «Сатурн» з сівой барадой і касой у руцэ; перад ім сядзеў «Час» з гадзіннікам на галаве і паганяў вязучых калясніцу 12 юнакоў, якія ўвасаблялі гадзіны - дзённыя (белыя) і начныя (чорныя). Юнакі былі ўсе-яны папяровымі зоркамі. За юнакамі ішлі «Сонца» і «Месяц».

Далей «арлы» неслі неба: сярод воблакаў сядзеў грамавержац «Юпіцер» і ва ўсе бакі пускаў вогненныя стрэлы. ён так заўзята кідаў агонь, што ўспыхнулі воблакі, ад іх загарэлася неба, так што самому «Юпіцеру» прыйшлося ратавацца і ўцякаць. Пажар скора патушылі, і шэсце пайшло далей.

Перад гледачамі з'явілася трыумфальная брама, праз якую ішло войска з музы-кай і сцягамі. Высокая стрункая жанчына прадстаўляла «Інфлянту», з-за якой пачала-ся вайна. Затым рухаліся гетманы, рыцары, народ, яны акружылі ворага, скаванага ланцугамі, а за імі ішлі жанчыны з запаленымі паходнямі, у якіх агні рознага колеру выдзялялі прыемныя пахі.

1 Даркевнч В.П. Народная культура средневековья. М., 1988, с. 170-173.

2 Бахтнн М.М. Творчество Франсуа Рабле н народная культура средневековья. М., 1965, с. 175.

32

Наступны эпізод шэсця - «Багіня Дзіяна» з усімі праналежнасцямі палявання. Гэта азначала, што воіны пасля перамогі адпачываюць у мірных забавах.

Апошні эпізод уяўляў «Амура», акружанага спевакамі. За ім «плылі кіты» (з якіх выляталі струмені фантанаў- піратэхнічны выраб-фантан) і цягнулі калясніцу, дзе сяд-зела «Вянера», якая цягнула за сабою закаванага ў ланцугі Парыса16.

Якбачна з апісання, у карнавальным шэсці былі выкарыстаныя розныя піратэхн-ічныя сродкі (ракеты, вогненныя стрэлы, паходні з рознакаляровымі агнямі, піратэхн-ічныя фантаны), якія надзвычайна ўпрыгожвалі гэтую тэатралізаваную дзею, дапама-галі ствараць прыўзнятую святочную атмасферу, прыдавалі яскравую выразнасць, відовішчнасць падзее.

Шэсце мела дакладна распрацаваны сцэнарый і рэжысёрскае рашэнне, якія ў вобразна-сімвалічнай форме адлюстроўвалі ідэю карнавала.

Заходнееўрапейскія карнавальныя традыцыі з ужываннем піратэхнічных сродкаў, якія ўвайшлі напрыканцы XVI ст. у святочную культуру Рэчы Паспалітай, напачатку XVII ст. ўлады спрабавалі выкарыстаць як сродак палітычнага і рэлігійнага ўздзеяння на іншыя народы.

3 гісторыі вядома, што летам 1604 г. Ілжэдзмітрый I (па меркаваннях некаторых даследчыкаў- выхаванец канцлера Вялікага княства Літоўскага Сапегі), заручыўшы-ся падтрымкаю ваяводы Юрыя Мнішака, парушыўў 1602 г. «вечны мір» Рэчы Паспа-літай з Маскоўскай Руссю, абвясціў сябе «сапраўдным царэвічам» і з атрадамі бела-рускіх і польскіх жаўнераў пайшоў на Маскву, каб здабыць царскую карону.

Аб Ілжэдзмітрыі I вядома, што пры ім у Маскве піры, балі, музыка, маскарады па-рушылі царкоўна-велічны спакой мінулага прыдворнага жыцця. Трымацца на прысто-ле ён мог, толькі абапіраючыся на ваенную сілу. Адсюль і яго «пацешны тэатр» насіў ваенна-палітычны характар. Паколькі ў Рэчы Паспалітай ініцыятарамі паратэатраль-ных дзей з ужываннем піратэхнікі з'яўляліся іезуіты, то можна меркаваць, што ідэю іх ўвасаблення ў Расіі Ілжэдзмітрыю I падказаў яго тайны кіраўнік Каспер Савіцкі - іезуіт, ураджэнец Вільні, які правёў у Маскве з Ілжэдзмітрыем I увесь яго час, а потым зна-ходзіўся пры Марыне Мнішак і Тушынскім злодзеі, якога прызнавалі сапраўдным Дзмітрыем.

Вяртаючыся да першых спроб «еўрапеізацыі» рускай святочнай культуры, трэба адзначыць, што Ілжэдзмітрый I аднойчы загадаў абвесьці Вяземскую абіцель каля Масквы ледзяною крэпасцю і наладзіў «пацешнае» яе ўзяцце палякамі і немцамі (з выкарыстаннем піратэхнічных сродкаў17.

У адным з афіцыйных маскоўскіх дакументаў напачатку XVII ст. даюцца наступныя паведамленні аб Ілжэдзмітрыі I: «Отеческне законы нн во что не ставя, сотворнл бе-совскне нгралнша по образу ада, оттуда хнтростью огонь мзводнл н невольно от дья-вола всякому пророчествуя о себе, яко наследннк тому хочет быть»18.

У іншых крыніцах указваецца, што Ілжэдзмітрый I у гонар свайго шлюбу з Мары-най Мнішак наладзіў у Маскве вялікі феерверк. Насупраць царскага палацу на лёдзе Масквы-ракі была пабудаваная рухомая на колах крэпасць: «Яна была цудоўна зроб-лена і ўся расфарбавана, на дзвярах створаны сланы, на вокнах, меўшых выгляд чортавых галоў, былі пастаўлены маленькія гарматы». Другі сучаснік апісвае гэта большпадрабязна: «1/1 сотворн себе потеху... ад превелнк зело, нмекнце себе трм головы н содела обоюду челюстн его от медн бряцало велне, егда же разверзает челюстн своя, н нзвну его яко пламя предстояіцнм ту является велме бряцанме нсхрдііт мз гартанн его, зубы же его нмеюіцу оскаблены н ногты ему яко готовы на ухопленме н мз юшню яно же пламенн распаляшуся»19.

Гэта дэкарацыя ў выглядзе трохгаловага змея, які бесперапынна дыхаў агнём, была даволі складанай у тэхнічным увасабленні спарудай, на якой яскрава бачны адб-гтак заходнееўрапейскіх містэрый.

Але ў той час такія чужародныя для рускіх тэатралізаваныя дзеі не толькі не пры-жыліся ў Масковіі, але і выклікалі рэзкі пратэст яе жыхароў. Маскалі назвалі гэтую крэ-пасць «адскнм чудовншем» і пасля смерці Ілжэдзмітрыя I спалілі разам з ім і яго феер-веркавую спаруду.

Заходнееўрапейскія святочныя дзеі з выкарыстаннем светлавых і піратэхнічных сродкаў, якія спрабаваў укараніць у Расіі «самазванец» былі затым перайняты і ўдас-каналены рускім царом Пятром I. Пры ім заходнія традыцыі наладжваць феерверкі і маскарады магутным патокам уварваліся на прасторы Расіі, ў прыватнасці, у Маскву і Пецярбург.