Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.88 Mб
Скачать

Першыя крокі піратэхнікі

У эпоху ранняга сярэднявечча вогненныя сродкі прымянялі не толькі ў свецкіх, але і ў ваенных дзеях, дзе ўжывалі снарады як запальнага, так і светлавога дзеяння. Карфагеняне, афіняне і рымляне пры аблозе крэпасцей выкарыстоўвалі балісты і ка-тапульты, якія кідалі на ворага бочкі з запальнымі саставамі, а візантыйцы прымянялі і светлавыя зарады (напрыклад, супраць славян у час аблогі г. Фесалонік (597 г.).

У выніку шматвекавых вопытаў па пошуку і удасканальванню запальных саставаў піратэхніка паднялася на новы узровень. Падзеяй надзвычайнай важнасці стала вы-находніцтва ў 668 г. ў Візантыі «грэчаскага агню», самай эфектыўнай тагачаснай зброі,якую стварыў механік і архітэктар Калінік з Геліяполісу (візантыйская правінцыя на тэрыторыі сучаснай Сірыі). Грэчаскі агонь - гэта піратэхнічны састаў двух тыпаў: пер-шы меў якасці пораха і выкідваў з жалезных труб каменныя ядры; другі - здольны гарэць, выдзьмухвалі з доўгіх труб для абпальвання сухапутных войск. Даследчыкі вы-казваюць меркаванні, што асноўным саставам гэтага грэчаскага агню была смала і сера, часам сала; для жыдкага грэчаскага агню дабаўлялі нафту, альбо гэты састаў складаўся з нафты і негашанай вапны ці смалы і нафты. Гістарычныя дадзеныя свед-чаць, што ўжо праз пяць год пасля вынаходніцтва грэчаскі агонь скарысталі ў марскім флоце дпя спальвання драўляных караблёў праціўніка. Першай яго ахвярай стаў арабскі флот: у 673 г. ён быў поўнасцю знішчаны візантыйцамі ў марской бітве пры Кізіке4. Яшчэ праз пяць год імператар Візантыі Канстанцін IV Паганат паспяхова прымяніў новыя саставы баявой піратэхнікі супраць арабаў якія асадзілі Канстантынопаль. Візан-тыйскі імператар Леў III (717-741 гг.) у сваёй «Тактыцы» рэкамендаваўдля «грэчаскага агню» усталёўваць вогнекідальныя трубы на носе трыер (марскіх караблёў) і гэта дало свой плён. У часараба-візантыйскай вайны (717-718 г.г.) арабскі флотізноўбыў спале-ны грэчаскім агнём каля Канстантынопаля, і гэтыя звесткі не адзінкавыя. Шырокавя-домым з'яўляецца той факт, што ў 941 г. кіеўскі князь Ігар распачаў вайну супраць Візан-тыі. Жудасныя вынікі гэтага пахода апісаны ў «Повестн временных лет»: дзесяць ты-сяч караблёў Ігара высадзілі дэсант на паўночным узбярэжжы Малай Азіі, але грэкі падцягнулі сілы, скінулі дэсант у мора і, скарыстаўшы «грэчаскі агонь», спалілі рускія лодзіі. «Грекн началн трубамм огонь на лодьн русскне пускать. М бысть вмденне страш-но. Тогда много людей русскнх сожжено потоплено грекамн, но некоторые, увндя оное, отступнлн н возвретнся на Русь. Прмшедшме же поведалн об этом насчастн от огня, его же грекм на судах свомх нмея, пушают н гнбнут суда». Разгром быў поўны5. Грэчаскі агонь ужывалі не толькі ў ваеннай справе, але і ў феерверках на ўрачыстых цэрымон-іях, а таксама для ілюмінавання святочных дзей. Ен з'яўляўся манаполіяй і дзяржаў-най тайнай грэкаў многія стагоддзі, а затым стаў вядомы іншым еўрапейскім народам. Марк Грэк, які выдаўўХІІІ ст. сваю працу «Кніга аб агнях для спалення ворагаў», пры-водзіць удасканалены састаў «грэчаскага агню»: адна частка вугалю, адна частка серы і шэсць частак салетры.

У многіх гістарычных працах указваеццца, што пад уздзеяннем цесных узаемаад-носін грэкаў з арабамі грэчаскі агонь, які меў некалькі саставаў, стаў набліжацца да пораху. Пачалося паралельнае развіццё гэтых сродкаў у двух народаў - грэкаў і арабаў.

Арабскімі алхімікамі піратэхнічныя саставы, падобныя пораху, былі створаны яшчэ у VIII ст. Гэтаму ў значнай ступені выгадна садзейнічалі пастаянныя войны з Візантыяй, якія адбываліся ў гарах і нагор'ях Малай Азіі.

Ужо ў 1118 г. маўры (народнасць, якая жыла ў Паўночнай Афрыцы і засвоіла араб-скую культуру) прымянілі агнястрэльную артылерыю супраць іспанцаў пры асадзе Сарагосы. Вядомы арабскі вучоны Недж эд Дзін Гасан Альрам напісаў каля 1290 г. працу «Кіраўніцтва да мастацтва змагацца верхам і рознымі ваеннымі машынамі», дзе адзначае прымяненне арабамі салетры, пораха, а таксама дае шматлікія рэцэпты з запальнымі саставамі, якія атрымалі паэтычныя назвы і ужываліся не толькі ў бая-вых дзеях, але і ў феерверках: «сонечныя промні», «луннае святло», «кветка».

Такім чынам, якбачым, развіццю піратэхнікі садзейнічала алхімія, ад якой піратэх-ніка запазычвала эмпірычныя сумесі, выпадкова знойдзеныя пры правядзенні розных хімічных вопытаў.