Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.88 Mб
Скачать

Феерверкі расіі XVII - XVIII ст.Ст.

Першыя «вогненныя пацехі» ў Расіі пачалі здзяйсняць у XVII ст, калі пры двары цара Аляксея Міхайлавіча была створана «пацешная палата» для выканання розных камедый, забаў і вогненных дзей. Факты сведчаць, што ў 1672 г. цар назіраў на масле-нічных гуляннях на Масква-рацэ «лятаючыя пацешныя агні». 3 Расіі піратэхніка пача-ла распаўсюджвацца і на падуладныя ёй землі. Так, у 1673 г. кіеўскі ваявода прасіў прыслаць з Пушкарскага прыказу шэраг хімічных саставаў для ваеннай справы, а так-сама для «ўсялякай пацешнай пальбы».

Гэта сведчыць, што ў гэтыя часы першыя піратэхнічныя дзеі свецкага характару пачалі ўкараняць і на Украіне. У 1674 г. ў горадзе Вялікі Усцюг у гонар прыезда галан-дскага пасла і яго сустрэчы з салавецкім ваяводай быў паказаны першы рускі феер-верк, дзе былі выкарастаныя ракеты і «шуціхі». У канцы XVII ст. феерверачныя відов-ішчы наладжвала ў сваёй рэзідэнцыі вышэйшая знаць Расіі - князі Ф. Рамаданаўскі, В. Галіцын, баярын П. Шэрэмецьеў. 3 канцаХ^ІІ ст. феерверачнае мастацтва Расіі цесна звязана з імем Пятра I, які яшчэ ў 17-гадовым узросце асабіста вырабляў піратэхніч-ныя фігуры і ўдзельнічаў у іх спальванні.

У 1693 г. на масленіцу ў сяле Васкрасенскім рускімі піратэхнікамі быў спалены феерверк з выкарыстаннем дэкаратыўных сродкаў. Тут пасля трохкратнага залпу 56 гарматаўуспыхнуў белым агнём павільён з імянным вензелем «генералісімуса» князя Ю.Ф. Рамаданаўскага (які з'яўляўся тады «адміралам» Пераяслаўскай флатыліі і на-чальнікам «пацешных» палкоў). Затым быў асветлены транспарант з выявай Геркуле-са, які раздзіраў пастку льва. Гэта быў першы вобразна асэнсаваны феерверк Расіі. Метафарычнае супастаўленне «генералісімуса» Ф. Рамаданаўскага з выявай Герку-леса мела намёк на ўзросшую сілу «пацешнага войска».

У самым канцы XVII ст. піратэхнічныя дзеі Расіі сталі насіць палітычны характар. Перамогі рускіх войск над туркамі ў Азоўскую кампанію 1696 г. шырока святкавалася ў дзяржаве. Ужо на другі дзень пасля ўзяцця Азова ў лагеры рускіх войск і на караблях гучала траістая «заздраўная радасная пальба» з гарматаў і стрэльбаў.

На шляху вяртання войскаўу Маскву, ў г. Чэркаску 18 жніўня пасля аб'езду войскаў, якія даваў Пятру I данскі атаман Фрол Мінаеў, быў спалены феерверк, які працягваўся да поўначы. Гэта быў першы выпадак, калі разам з салютнымі выстраламі быў спецы-яльна наладжаны феерверку гонар ваеннай перамогі.

Новыя формы святкавання ваенных перамог знайшлі яшчэ больш яркае адлюст-раванне ў вялікіх урачыстасцях і ўвесяленнях, арганізаваных у лютым 1697 г, у дні масленіцы. Гэтае святкаванне адбывалася каля Краснага Сяла (на ўскрайку Масквы). Вакол вялікай запруды і на яго лёдавой паверхні была пабудавана спаруда, уяўляўшая падабенства Азова, з вежамі, брамамі і «каланчамі народнымі». Уся гэтая своеасаб-лівая дэкарацыя была ілюмінавана. Тут, акрамя розных «весялосцяў», былі наладжа-ны «пацехі» зудзелам палкоў, якія вярнуліся з азоўскага паходу-яны разыгралі сцэны бамбардыроўкі, штурма і ўзяцця Азова. А затым адбылося феерверачнае відовішча, якое дойжылася з апоўначы да раніцы. Аб гэтым феерверку адзін з сучаснікаў паве-дамляе такія падрабязнасці: «...на лёдзе прадстаўлены быў цудоўны феерверк. ён складаўся з розных «іскусных» машын, размешчаных ў двайным чатырохвугольніку, акружаны рознага роду і усялякіх велічынь ракетамі, якія займалі на лёдзе вялікую прастору. Яго царская вялікасць знаходзіў задавальненне быць паміж інжынерамі і ўдзельнічаў у рабоце самай вялікай машыны, якая была пастаўлена ў сярэдзіне іншых. Яна ўяўляла двохгаловага з распрасцертымі крыламі арла, які леваю нагою кідаў га-рызантальныя ракеты ў адзін рог паўмесяца, што адбывалася вельмі ўдала».

Трэба думаць, што гледачы феерверка забаўляліся тым, як расійскі арол метка абстрэльвае турэцкі паўмесяц ракетамі і як пры гэтым апошнія разрываліся з асляп-ляльным бляскам. Для свайго часу гэта была цяжкая задача у тэхнічных адносінах. Акрамя таго, у прыведзеным намі паведамленні гаворыцца, што феерверк «складаў-ся з розных іскусных машын». Сапраўды, тады было выканана немала іншых дэкара-тыўна-феерверачных пацех. Агульны выгляд гэтага феерверка адлюстраваны на гра-вюры А. Шхонебека. На пярэднім плане феерверачнага відовішча, ў спецыяльна пра-рубленым улёдзе запруды шырокім басейне, была прадстаўлена дэкарацыя з выявай Няптуна, які плыў на марскім кані, а вакол яго разрываліся фугасы. Няптун сімваліза-ваў перамогу Расіі на моры. За ім на лёдавай пляцоўцы ўзвышалася «трыумфальная брама», па баках якой цягнулася «агарожа» з агнемятальных ракет. Цэнтральнае мес-ца (на другім плане) займаў вялізны «манумент» у гонар рускай дзяржавы з надпісам «перамога» (на лацінскай мове), на п'едэстале якога мелася і алегарычная выява перамогі. Па баках яго размяшчалася дэкарацыя лунаючага ў паветры «расійскага арла», які паражаў турэцкі паўмесяц, што з'яўлялася абагульненым выражэннем пас-пяховыхдзей рускай арміі і, у прыватнасці, яе артылерыі пад Азовам. У тым жа радзе стаялі два транспаранты з выявамі рускай арміі і флоту, якія удзельнічалі ў аблозе Азова, «пераможныя слупы, ці трафеі», марціры, выкідваючыя пацешныя вогненныя ядры, і інш.

Увесь феерверк складаўся з разнастайнага набору вырабаў увесяляльнай піра-тэхнікі, якія стваралі прыгожыя вогненна-светавыя эфекты.

Яшчэ больш цікавым з пункту гледжання вобразна-сімвалічнага адлюстравання падзей уяўляе святочны феерверк 1704 г. у Маскве, прысвечаны сустрэчы Новага года.

«Феерверачны тэатр займаў прастору шырынёй і глыбінёй 80 м і знаходзіўся на ўзвышшы са спускам у шэсць ступеняў. Феерверачнае прадстаўленне пачалося з таго, што быў запалены «дзяржаўны арол», які сімвалізаваў Расію. Яго вышыня раўнялася прыблізна 20 м. На распрасцёртых крылах арла былі размешчаныя пано з выявамі Белага і Азоўскага мораў, адной лапай ён трымаў пано з выявай Каспійскага мора.

Арол гарэў рознакаляровымі агнямі на працягу паўгадзіны. За гэты час да яго наблізілася лодзія-калясніца з Нептунам. Ён трымаў пано з выявай Балтыйскага мора,якое было перададзена ў вольную лапу арла. Пасля гзтага лодзія з Няптунам, таксама гарэўшая рознакаляровымі агнямі, ад'ехала. Услед за тым запаліліся рознымі агнямі два вялікіх шчыта, пастаўленых па баках «дзяржаўнага арла». На адным з іх была вы-ява грабляў, збіраючых калоссі, а пад імі размешчаны надпіс «растрачанае збірае». Гэтая алегарычная карціна нагадвала гледачам аб тым, што авалоданне рускімі вай-скамі іжорскай зямлі з горадам Нотэбургам і іншымі з'яўляецца толькі вяртаннем на-лежачых Расіі тэрыторый. На другім шчыце была адлюстравана птушыная клетка з адкрытымі дзвярмі. Дадзеная алегорыя казала аб неабходнасці прымяняць у ваен-най справе падман непрыяцеля, хітрасць, падобнуютой, якуютрэба зрабіць, каб злавіць птушку.

Нарэшце, два шчыта былі здзвінуты, і перад вачыма гледачоў з'явіліся «тры вял-ікія галоўныя ліхтары». Цэнтральны транспарант быў жывапісным адлюстраваннем вісеўшага над ім «дзяржаўнага арла» з чатырма марамі. Другі ўяўляў сабою пано, прыс-вечанае ўзяццю Нотэбурга з выявамі яго бамбардыроўкі і ўвенчанае лаўрамі Бер-тольда Шварца. На трэцім транспаранце была дадзена тапаграфічная выява р. Нева і Ніешанца, акружаных багамі антычнага свету - Юпіцерам, Марсам і Паладай, якія ўвасаблялі сілу рускай зброі. Другі бакавы «ліхтар» быў увешаны атрыбутамі мірнай працы - земляробства, руднай справы, гандлю і іншага - таго, да чаго імкнулася Расія ў новаатрыманых землях»20.

Рознастайны комплекс спецыяльных дэкарацый вызначыў багатыя выразныя магчымасці апісанага складанага феерверачнага прадстаўлення, наладжанага 1 студ-зеня 1704 года, якое ў вобразна-сімвалічным ключы адлюстравала важную падзею ў жыцці дзяржавы.

Даследчыкі адзначаюць, што сярод феерверачных дэкарацый XVIII ст. ў Расіі важнае месца займалі шчыты, абведзеныя кнотам, які быў прапітаны павольна пала-ючымі саставамі. Яны давалі суцэльную вогненную лінію і выкарыстоўваліся для вы-ханання буйным планам разнастайных контурных выяў, прысвечаных тым ці іншым падзеям. У прадстаўленнях вялікая роля надавалася розным транспарантам, най-больш прыгодным для хуткага чаргавання розных выяў. Гэтыя выявы змяшчаліся па баках напаўпразрыстай матэрыі транспаранта і былі бачныя гледачам у залежнасці ад асвятлення то з аднаго, то з другога боку. Ужываліся і транспаранты з прарубленымі адтулінамі, зробленымі ў картоне, дошках ці іншым матэрыяле. Гэтыя адтуліны ўтва-ралі штрыхавой ці суцэльнай лініяй контуры неабходнага малюнку і асвятляліся феер-аеркавымі агнямі за транспарантам. Для феерверачных прадстаўленняў вырабляліся і чыста тэатральныя, аб'ёмныя дэкарацыі ў выглядзе павільёнаў, альтанак, тэрас, статуй і да т.п., якія ў сваю чаргу асвятляліся рознымі феерверачнымі вырабамі.

У першай чвэрці XVIII ст. феерверачнае мастацтва Расіі дасягла нябачанага розквіту, уражваючы відавочцаў маштабнасцю і відовішчнасцю. Піратэхнікі навучылі-ся рабіць «агарожы з ракет», «вогненны дождж», уздымаць у неба «агнямётныя раке-іы», увенчваць устаноўкі рознакаляровымі агнямі, ракетамі і светлавымі саставамі, іпюмінаваць эмблематыку і геральдычныя знакі, надпісы, тэкставыя кампаненты. У сукупнасці з музыкай, гарматнымі стрэламі, шумавымі эфектамі феерверачныя відо-вшчы ўспрыймаліся гледачамі як феерыя агню, святла, колера і гуку. У гэтый ядна-насці часта адначасова дзейнічалі падводныя, вадзяныя і паветраныя ракетныя ўста-ноўкі і фігуры.

Яны стваралі светлавыя вобразы кветак, букетаў, снапоў, гірлянд, змеяк, фанта-■аў, каскадаў, круцячыхся колаў, пірамід і інш.

Над распрацоўкай феерверкаў XVIII ст. у Расіі працавалі вядучыя інжынеры, вучо-ныя, архітэктары, мастакі. Згодна афіцыйным даручэнням Расійскай акадэміі навук, гэты абавязак нярэдка выконвалі відныя вучоныя таго часу - М.В. Ламаносаў, Ф.П. Кулібін. Яны складалі сцэнарый-праграму феерверка, карыстаючыся сваімі ведаміў геральдыцы, міфалогіі, гісторыі, хіміі. Перш за ўсё яны адлюстроўвалі падзею, у гонар якой наладжвалася піратэхнічная дзея. Гэтыя праграмы, выяўляўшыя ў вобразна-сімвалічнай форме ідэю святкавання, падвяргаліся істотнай літаратурнай апрацоўцы (вучоныя пецярбургскай Акадэміі навук-прафесары Я. Штэліх, Г. Юнкер, X. Гольдбах і інш.). Калі праграму пісалі на нямецкай мове, то яе перакладалі на рускую, і ў гэтым прымалі ўдзел вядомыя літаратары, напрыклад В.К. Трэдзіякоўскі. Пасля праграму дасылалі ў Канцылярыю артылерыі і фартыфікацыі, дзе давалі ўказы на выраб піра-тэхнічных вырабаў, неабходных для феерверка. Пры гэтай канцылярыі працавалі во-пытныя піратэхнікі Скарнякоў-Пісараў, В. Каргмін, оберфеерверкер I. Давыдаў, маёр артылерыі оберфеермайстар М. Данілаў і інш. Затым будавалі феерверачны тэатр -вялізны памост, на якім змяшчалі ўсе пералічаныя ў праграме фігуры, дэкарацыі і інш. Часам у прадстаўленнях прымала ўдзел войска, якое рабіла гарматны салют.

Расійскі даследчыкА. Неміра піша, што «да нашых дзён захавалася некалькі дзе-сяткаў праектаў малюнкаў і надпісаў Ламаносава да феерверачных ілюмінацыяў. Вялікі рускі вучоны клапаціўся аб пашырэнні ідэйна-вобразнай стараны піратэхнічных відов-ішчаў, уводзіў у іх гістарычныя матывы, якія выхоўвалі патрыятычныя пачуцці і сад-зейнічалі вобразнаму раскрыццю ідэй міра і асветы»21.

Разнастайная практыка феерверкаў у часы Пятра I аказала вялікі уплыў на далей-шае развіццё феерверачнага мастацтва. Вядома, правядзенне такіх грандыёзных прадстаўленняў патрабавала вялікіх матэрыяльных затратаў і вялікай колькасці люд-зей, што было пад сілу толькі дзяржаве або вельмі багатым вяльможам. Але, тым не менш, рускія феерверкі першай чвэрці XVIII ст. па сведчанню іншаземцаў, былі найлеп-шымі ў Еўропе.