Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.88 Mб
Скачать

Феерверкі расійскай імперыі XIX ст.

У першай палове XIX ст. пачаўся новы этап у развіцці піратэхнікі. На падставе навуковых адкрыццяў хімікаў пачалі вырабляць новыя саставы, якія давалі разнас-тайныя каляровыя агні яркага полымя.

Так, адкрыццё хімічных спалучэнняў хларата калія, названага пазней «берталета-вай соллю» па імені стваральніка, французскага хіміка К. Бертоле, а таксама барые-вай, стронцыевай і хлорных кіслот зрабіла сапраўдны пераварот у феерверачным мастацтве, дазволіла павысіць яркасць, чысціню і насычанасць каляровых агнёў, ад-мовіцца ад ужыванага раней цьмянага фіцільнага полымя і ствараць відовішча на падставе контурных свечак з новымі запальнымі сумесямі. У выніку феерверкі сталі каштаваць значна таней; яны ўжо не патрабавалі складанай дэкарацыі. Разам з тым, феерверкі ўзбагаціліся новымі вырабамі. Ракеты на парашутах далі магчымасць па-доўжыць час гарэння каляровых агнёўу паветры, а прымяненне баявых ракет дазво-ліла павялічыць вагу начынення (зорак, швермераў, вогненнага дажджу), што значна ўзмацніла відовішчны эфект феерверка.

На тэрыторыі Беларусі, якая у канцы XVIII ст. ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай увайшла ў склад Расійскай імперыі, феерверкяк самастойная тэатралізаваная дзея вялікага маштабу знікае. Гэта можна тлумачыць наступным: у канцы XVIII - сярэдзіне XIX ст.ст. у Беларусі адбылося тры антырасійскія паўстанні (1795, 1830, 1863 гг.). У выніку іх паражэння многія прадстаўнікі шляхецкага саслоў'я, якія былі ініцыятарамі правядзення феерверкаў, былі пасаджаныя царскім урадам у турмы, сасланыя ў іншыя раёны Расіі, вымушаныя пакінуць радзіму і паехаць жыць за мяжу. Магнацкаму колу шляхты, якая страціла былую волю і незалежнасць, ужо не было патрэбы наладжваць пышныя феерверачныя прадстаўленні.

Але ў другой палове XIX ст. традыцыя правядзення дэкаратыўных феерверкаў паступова стала адраджацца.

У канцы XIX - пачатку XX ст. характэрна выкарыстанне феерверкаў на святах, якія наладжвалі прыватныя асобы і установы.

Так, у жніўні 1860 г. на імператарскім паляванні Аляксандра II ў Белавежскай пуш-чы, якое набыло міжнародны характар, адбыўся першы ў Беларусі феерверк на ўлон-ку запаветнай прыроды. 6 жніўня замежныя госці - прускія прынцы Фрыдрых і Карл, прынц гесен-касальскі і прынц саксен-верматскі пасля вялікага палявання (на якім забілі 22 зубры, 11 кабаноў, 19 дапіэляў, 27 коз, 19 ваўкоў, 4 барсукі і мноства лісіц і зайцоў) былі запрошаныя на вячэру і вогненнае відовішча.

Настаў ціхі цёплы вечар. На беразе ракі запалілі смаляныя бочкі і тысячы сялян з усёй акругі пачалі спяваць песні, вадзіць карагоды. Затым пачаўся феерверк - па ўсяму берагу успыхнулі бенгальскія агні. Гэтыя вогнішчы, карагоды, піратэхнічныя дзеі на фоне зорнага неба і магутных дрэў уяўлялі няверагоднае відовішча.

Многія кантрактовыя кірмашы Беларусі завяршаліся ілюмінацыямі і феерверкамі, якія аказвалі на прысутных вялікае ўраджанне. У многіх мясцінах у негандлёвай часцы гарадскіх кірмашоў, асабліва купальскіх, палалі ілюмінацыі і рознакаляровыя агні, бен-гальскія фантаны і піратэхнічныя фігуры, круціліся вогненныя колы, а неба асвятля-лася россыпам піратэхнічных ракет.

У Расіі да другой паловы XIX ст. параўнальна часта наладжвалі складаныя феер-

ныя прадстаўленні з нагоды афіцыйных урачыстасцяў. Як і раней, у іх паказвалі рацыі тэатральнага тыпу часам удзельнічалі акцёры, шматлікія хоры і аркестры. Прыкладам такога феерверка можа служыць піраспектакль, праведзены 17 чэр-1856 г. ў Маскве з нагоды каранацыі імператара Аляксандра II. Як сведчыць рускі едчык О.А. Крылоў, у гэтым феерверку піратэхнікі прымянілі многія дасягненні і тэхнікі таго часу. У прыватнасці, упершыню ў Расіі быў ужыты электрычны пры-з электраўспламяняльнікамі і пультам кіравання, электрычнае асвятленне; шыро-выкарыстоўваліся архітэктурныя пабудовы. Феерверкбыў падрыхтаваны і правед-пад кіраўніцтвам вядомага вучонага ў галіне артылерыі і ракет генерал-лейтэ-артылерыі К.І. Канстанцінава. Феерверк пачаўся пасля 9 гадзін вечара перад будынкам Першай маскоўскай ва-

гімназіі і меў наступную структуру. Першае адзяленне. Помнік Івану Сусаніну, складзены з транспарантаў. Асвятлен-помніка, паступова змяняючае колер, прайшло праз усе сем колераў вясёлкі. Асаб-эфектнымі былі залатыя пералівы святла на дрэвах, вакол помніка. У час гарэння ацыі аб'яднаны хор ўсіх гвардзейскіх палкоў выконваў фінал оперы М.І. Глінкі ццёза цара», знакамітае «Слаўся!» Другое аддзяленне. Два двух'ярусныя каскады брыльянтавага агню з фантанамі :каляровых зорачак. У сярэдзіне - форсавае ззянне ў выглядзе зоркі з падвоя-; калёсамі, на восі якіх умацаваны нерухомыя каляровыя разеткі. Па баках каска-смлыны», прыбраныя форсавымі коламі з рознакаляровымі агнямі. Трэцяе аддзяленне. Помнік Пятру Вялікаму - злепак з помніка ў Пецярбургу насуп-■ Сената. У час гарэння гэтай дэкарацыі музыка выконвала «Прэабражэнскі марш». Чацвёртае аддзяленне. Трыумфальная брама, скапіраваная з Нарвскай заста-ў Пецярбургу. Брама была ўпрыгожаная крыштальнымі вензелямі Іх Вялікасці і аная траспарантамі. У час гарэння шчыта хор з тысячы спевакоў і двух тысяч каў выконваў народны гімн пад акампанемент гарматных стрэлаў у такт музыкі - барабанаў.

Для таго каб гукі стрэлаў чуліся ў моманты, патрабуемыя музычным памерам, гар-былі абсталяваныя гальванічнымі (электрычнымі) запаламі, якія аб'ядноўвалі-гам з прыборам тыпу клавікордаў. 3 націсканнем пальцам клавішы імгненна за-"ся ланцужок і раздаваўся стрэл з адпаведнай гарматы. Націскаць клавішу нале-раней наступлення моманту ўдара ў такт на час, у які гук праходзіў адлегласць ад ты да гледача. На гэтым гальванічным фартэп'яна іграў дырэктар прыдворнай й капэлы спадар Львоў. 3 апошнім акордам гімну пачаў уздымацца заключны бу-складзены з двух тысяч ста рымскіх свечак з рознакаляровымі зоркамі, сарака тысяч феерверачных ракет, са стрэламі і зоркамі, васьмідзесяці чатырох розна-івых бомб. Нажаль, гэты іспанскі букет страціў большую частку свайго эфекту, .іыся ў воблаках дыму і туману. У час узлёту павільёна помнікі Пятру Вялікаму і г Сусаніну зноў былі асветленыя.

Заключэнне. Над будынкам Першай маскоўскай ваеннай гімназіі з'явіліся вензелі ікасці з крыштальнай прызмы і разетак, у крыштальным ззянні, асветленыя ычным святлом.

Ппошча перад будынкам асветлялася маякамі з бенгальскімі агнямі на працягу іці хвілін, пасля чаго на ёй ўспыхнулі электрычныя сонцы, якія асвятлялі плошчу ноч1.

Як бачна з апісання, феерверк быў распрацаваны і ўвасоблены па ўсіх правілах цтва. Тэма патрыятызму і пераемнасці славутых традыцый дынастыі Рамана-пранізвала ўсё прадстаўленне. Феерверк гарманічна спалучаў у сябе музычнае і івае афармленне; кампазіцыя будавалася з улікам асаблівасцей месца дзеяння :йшых архітэктурных пабудоваў.

Прадстаўленне атрымалася сапраўдным шэдэўрам, выкананым у лепшыхтрады-цыях рускай школы. Нажаль, гэта быў адзін з апошніх мастацкіх феерверкаў36.

Нават у Расіі ў XIX ст, як піша рускі даследчык А. Неміра, феерверачнае мастац-тва ў параўнанні з папярэднім стагоддзем яўна пайшло на спад. Відовішчы «пацешных агнёў» скараціліся і па колькасці, і па якасці. Скарацілася таксама іх працягласць, звузіўся арсенал тыпаў ракет. Радзей цяпер будавалі каштоўныя дэкарацыі са склада-най машынерыяй. Апрабаваныя элементы нярэдка адрозніваліся штампам і аднас-тайнасцю.

Адно з апошніх вялікіх піратэхнічных прадстаўленняў было здзейснена ў Маскве ў 1891 г. ў азнаменаванне двухсотгоддзя першага пятроўскага феерверка. Калі не лічыць спробы адрадзіць «вогненныя забавы» ў дні святкавання 200-годдзя заснавання Пе-цярбурга і ва ўрачыстасцях 1913 г. з выпадку 300-годдзя дома Раманавых, то дарэва-люцыйная Расія больш не бачыла вялікіх відовішчаў37.

Лёс старажытнага мастацтва піратэхнікі ў гэтым плане падобны лёсу самога свя-та ў царскай Расіі. Урад не хацеў збіраць вялікія масы народу, якім трэба было ўпраў-ляць, кіраваць. 3 другога боку, нельга абыйсці маўчаннем і адпаведнага ўздзеяння тэхнічнага прагрэсу. Спачатку газавае, а неўзабаве і электрычнае асвятленне пачало выцясняць старажытнае мастацтва феерверкаў, замяняць яго электраілюмінаван-нем. Падобныя працэсы назіраліся і ў Беларусі.