Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PRAGRAMA_DEK-2011_novaya.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
230 Кб
Скачать
☆

33. Прадзюсерства як від прадпрымальніцкай дзейнасці

Прадзюсерства як новы від прадпрымальніцкай дзейнасці. Інавацыйны кампанент у дзейнасці прадзюсера як праяўленне прадпрымальніцкай ініцыятывы. Арт-менеджмент як тэарэтычная аснова практычнай дзейнасці прадзюсера у сферы індустрыі мастацтваў. Функцыі мастацка-творчага і фінансавага кантролю за ходам рэалізацыі мастацкага праекта.

Кіраўнічая дзейнасць у сферы сучаснай культуры. Структура бізнес-плану мастацкага праекту. Фінансавыя, прававыя і інфармацыйныя механізмы рэалізацыі сучасных шоу-праектаў. Тэхналогіі фандрайзінга ў практыцы рэалізацыі мастацкіх праектаў.

Агульная характарыстыка сучаснага міравога шоу-бізнесу. Рынкавая інфраструктура сучаснай індустрыі мастацтваў РБ. Дзейнасць прадакшн-кампаній. Дыстрыб’юцыя і дылерская сетка. Канкурэнцыя на рынку тэхнічных паслуг і творчых тэхналогій.

34. Музычны праект як фармат прадзюсерскай дзейнасці

Тэхналогія распрацоўкі і рэалізацыі музычных шоу-праектаў: функцыі арт-менеджмента і прадзюсерства. Мастацка-творчыя і камерцыйныя параметры сучасных музычных праектаў у сферы шоу-бізнесу. Змест і структура музычнага праекта. Асноўныя этапы распрацоўкі і рэалізацыі музычнага праекта. Асноўныя этапы стварэння музычных аўдыёпраектаў.

Асаблівасці кіравання музычнымі праектамі ў шоу-бізнесу і стратэгія прасоўвання музычнай прадукцыі. Шляхі прасоўвання (руху наперад) нацыянальных калектываў (сфера фальклорнага і акадэмічнага музычнага мастацтва), маладых выканаўцаў (сфера неакадэмічнага музычнага мастацтва). Вопыт рэалізацыі музычных праектаў у розных відах і жанрах музычнага мастацтва (фольк-, акадэмічная, джаз-, рок-, хіп-хоп, электронная, поп-музыка).

35. Асноўныя тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці ў сферы мастацтваў

Праектная культура і прафесійны поспех прадзюсера. Праект як універсальны алгарытм стварэння аптымальных мадэляў вырашэння бізнес-задач. Асноўныя ўдзельнікі і партнёры праекта ў сферы індустрыі мастацтваў.

Функцыі персанал-менеджэраў, бізнес-менеджэраў, тур-менеджэраў, прадакш-менеджэраў, імпрэсарыё (канцэртных прамоўтараў), прадзюсераў, саўнд-прадзюсераў і інш. Клубны прамоўшн.

Роля сродкаў масавай інфармацыі ў рэалізацыі шоу-праектаў. Радыё, тэлебачанне, прэса. Фармат і дзейнасць радыёстанцый. Паняцце “фарматнае радыё”. Рэкламадаўцы і “фарматнае радыё”. Тэлебачанне ў структуры індустрыі мастацтваў. СМК, рэкламные і РR- кампаніі і іх значэннеў рэалізацыі мастацкіх праектаў.

36. Тэарэтыка-метадалагiчныя асновы сацыяльна-культурнай дзейнасцi.

Паняцце сацыяльна-культурнай дзейнасці. Асноўныя крыніцы фармавання тэорыі сацыяльна-культурнай дзейнасці: вывучэнне вопыту, эксперыментальная праца, выкарыстанне дасягненняў іншых навук. Структурны склад тэорыі сацыяльна-культурнай дзейнасці: сукупнасць навукова-пэўных фактараў; паняційны апарат; сістэма выяўленых заканамернасцяў; зыходныя прынцыпы; агульнапрынятыя тыпалогіі з'яў, характэрных для гісторыі і сучаснай практыкі. Асноўныя функцыі тэорыі сацыяльна-культурнай дзейнасці. Апісальная і нарматыўная сферы тэорыі. Пераламленне ў практыцы сацыяльна-культурнай дзейнасці палажэнняў і заканамернасцяў філасофіі, сацыялогіі, педагогікі, агульнай і сацыяльнай псіхалогіі, тэорыі культуры, этыкі і мастацтвазнаўства, права, тэорыі кіраванні і эканомікі. Узаемасувязі і ўзаемаадносіны тэорыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, яе методыкі і практыкі.