Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PRAGRAMA_DEK-2011_novaya.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
230.4 Кб
Скачать

18. Сістэма падаткаабкладання ў Республіцы Беларусь.

Сутнасць падаткаў і іх аб’ектыўная неабходнасць. Асноўныя прынцыпы падаткаабкладання. Класіфікацыя падаткаў. Функцыі падаткаў. Элементы падаткавай сістэмы. Падаткавая тэрміналогія. Падаткавыя ільготы.. Паняцце і прынцыпы пабудовы падаткавай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Агульная і спрошчаная сістэмы падаткаабкладання. Віды падаткаў: на нерухомасць; зямельны; экалагічны; на паслугі; акцызы; афшорны збор і інш. Ільготнае падаткаабкладанне для мецэнатаў, спонсарства як планаванне падтрымкі дзейнасці ў сферы культуры.

19. Бухгалтарскі ўлік: сістэма і метад.

Прадмет і задачы бухгалтарскага уліку. Аб’екты бухгалтарскага уліку: актывы і пасівы. Гаспадарчыя сродкі: асноўныя і нематэрыяльныя актывы, зваротныя і адцягнутыя. Крыніцы ўтварэння гаспадарчых сродкаў: уласныя, пазыковыя і інш. Метад бухгалтарскага уліку і яго асноўныя часткі (элементы).

Першасныя дакументы і іх роля ва ўліку. Патрабаванні, прад’яўляемыя к зместу і афармленню дакументаў. Класіфікацыя рахункаў па іх адносінам да балансу. Пабудова бухгалтарскіх рахункаў. Бухгалтарская праводка. Сутнасць падвойнага запісу, яго абгрунтаванне і кантрольнае значэнне. Інвентарызацыя: віды, сутнасць і значэнне. Этапы правядзення інвентарызацыі. Бухгалтарскі баланс, яго змест і пабудова. Тыпы змен у балансе пад уплывам гаспадарчых аперацый.

20. Бухгалтарская (фінансавая) справаздачнасць: значэнне, парадак і прынцыпы складання; змест.

Паняцце, віды і класіфікацыя справаздачнасці. Патрабаванні да фінансавай справаздачнасці, прынцыпы яе складання. Змест гадавой бухгалтарскай ( фінансавай ) справаздачнасці. Бухгалтарскі баланс – аснова фінансавай справаздачнасці. Дадаткі да балансу: справаздача аб прыбытках і выдатках, справаздача аб змяненні капіталу, справаздача аб руху грашовых сродкаў, справаздача аб выкарыстанні мэтавага фінансавання. Тлумачальная запіска, яе змест. Сутнасць уліковай палітыкі на наступны год. Карыстальнікі фінансавай справаздачнасці: заснавальнікі, уласнікі, органы дзяржаўнага кіравання.

21. Кантроль фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацыі. Роля і месца аўдытарскіх службаў.

Сутнасць і значэнне кантроля ў кіраванні. Арганізацыйныя формы кантроля: дзяржаўны кантроль і яго функцыі, ведамасны кантроль, аўдытарскі кантроль, унутрыгаспадарчы і грамадскі кантроль . Органы дзяржаўнага кантроля і іх функцыі (Камітэт Дзяржаўнага кантроля, Міністэрства фінансаў, Міністэрства па падатках і зборах). Віды падатковых праверак. Спецыялізаваныя органы кантроля. Парадак правядзення праверак суб’ектаў гаспадарання. Віды кантроля ў залежнасці ад часу правядзення, ад вытокаў інфармацыі, ад метадаў кантроля і сістэмы кантрольных дзеянняў. Паняцце, змест і віды аўдыта. Віды аўдытарскіх паслуг. Дамова на правядзенне аўдыта. Абавязкі, правы і адказнасць аўдытараў і заказчыкаў аўдыта . Аўдытарскае заключэнне і яго віды.

22. Рэклама і pr у структуры маркетынгавых камунікацый.

Канцэпцыя інтэграваных маркетынгавых камунікацый як эфектыўны падыход сучаснага маркетынга. Мэты маркетынгавых камунікацый.

Асноўныя сродкі маркетынгавых камунікацый: рэклама, сувязі з грамадскасцю, стымуляванне збыту, прамы продаж. Аналіз відаў камунікацый з пункту гледжання спажыўца (інфармацыя з недыферынцыраваных крыніц). Аспекты інтэграваных камунікацый: знешняя інтэграцыя, вертыкальная інтэграцыя, гарызантальная інтэграцыя і іх праяўленні ў рэкламнай справе. Выкарыстанне інтэрактыўных маркетынгавых камунікацый у рэкламе і PR. Адваротная сувязь як асноўны крытэрый рэкламных тэхналогій у IMC. Узаемадзеянне рэкламных і PR-мерапрыемстваў у рамках канцэпцыі інтэграваных маркетынгавых камунікацый.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]