Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PRAGRAMA_DEK-2011_novaya.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
230 Кб
Скачать

установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар

УА “Беларускі дзяржаўны

ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

___________________Ю.П. Бондар

“___”_____________________2011г.

МЕНЕДЖМЕНТ САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ СФЕРЫ

Праграма дзяржаўнага экзамена

Па спецыяльнасці 1-21 04 01 Культуралогія

Напрамак спецыяльнасці 1-21 04 01-02 Культуралогія (прыкладная)

Спецыялізацыя 1-21 04 01-02 01 Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы

Мінск 2011

Складальнікі:

Ажойчык Н.А. (19-21);

Белякова В.І. (22-27);

Дзячэнка В.С. (16-17);

Кузьмінаў У.В. (12-15);

Майсяйчук С.Б. (49,50, 56-58);

Рабушкіна І.А. (33-35);

Раманенка Л.Е. (36-46);

Рэмішэўскі К.І. (28-31);

Саявец В.М. (60);

Смарговіч І.Л. (47-48, 51-55);

Сцепанцоў А. І. (тлумач. зап., 1-9, 11, 32, 59);

Шкіронак І.У. (10);

Шчытцова А.В. (18).

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Дзяржаўны экзамен "Менеджмент сацыяльна-культурнай сферы" з’яўляецца заключнай праверкай ступені засваення выпускнікамі універсітэта вучэбных курсаў па спецыялізацыі “Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы.

Галоўная мэта Дзяржаўнага экзамена  выяўленне ў выпускнікоў трывалых прафесійных арыентацый для работы ва ўстановах культуры, ведаў і ўменняў арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці (вольнага часу) у сучасных сацыяльна-эканамічных умовах. Выпускнікі павінны прадэманстраваць засваенне ідэй менеджменту як кіравання вытворчымі адносінамі па аднаўленні, захаванні, папулярызацыі і распаўсюджванні культурных каштоўнасцей, авалоданне тэарэтычнымі асновамі эфектыўнага кіравання арганізацыямі культуры розных тыпаў; паказаць разуменне структуры распрацоўкі культурных праграм рознага профілю і ўзроўню, прынцыпаў фарміравання прафесійных і аматарскіх калектываў і каманд. Выпускнікі павінны авалодаць тэрміналогіяй прыкладной культуралогіі, сацыяльнай псіхалогіі, тэорыі кіравання, навыкамі творчага канструявання карэктных азначэнняў для выкарыстоўвання ў культурнай практыцы.

У адпаведнасці з дзяржаўным адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь ОСГБ1-2104 01-2008 Вышэйшая адукацыя. Першая ступень Спецыяльнасць 1-21 04 01 Культуралогія, напрамак 1-21 04 01-02 Культуралогія (прыкладная), выпускнікі павінны набыць сацыяльна-прафесійную кампетэнтнасць у спалучэнні акадэмічнай, прафесійнай, сацыяльна-асобаснай кампетэнцыі для рашэння задач у сферы прафесійнай і сацыяльнай дзейнасці.

Прафесійная кампетэнцыя ўключае веданне асноў прыкладной культуралогіі, якія дазваляюць выкарыстоўваць заканамернасці працэса далучэння чалавека да культурнага соцыуму ў спецыфічных умовах рэгіёну, пэўнай установы культуры, арганізацыі, сям'і; прынцыпаў арганізацыі і эканомікі ўстаноў культуры для ажыццяўлення эфектыўнага кіравання іх дзейнасцю ў рэальных умовах іх функцыянавання; набыццё ўменняў фарміраваць у насельніцтва палітычную, прававую, экалагічную, маральна-этычную, эстэтычную, фізічную культуру; прагназаваць, планаваць і ажыццяўляць выхаваўчую, мастацка-творчую, арганізацыйна-метадычную функцыі ўстаноў культуры; вывучаць, назапашваць і распаўсюджваць станоўчы вопыт сацыяльна-культурнай дзейнасці аматарскіх аб'яднанняў, устаноў культуры, грамадскіх арганізацый; праектаваць сацыяльна-культурныя працэсы, распрацоўваць і рэалізоўваць рэгіянальна-мэтавыя культурныя праекты і праграмы (праектна-менеджэрскае майстэрства).

1. Прыярытэтныя кірункі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры.

Культурная палітыка як сістэмны атрыбут агульнадзяржаўнай палітыкі, выпрацоўкі сацыяльна-культурных каштоўнасных арыенціраў, стварэння магчымасцей для культурнага самаразвіцця асобы, развіцця грамадскіх рухаў і фармаванняў у сферы культуры. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь”. Прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры.

Ролі дзяржавы ў кіраванні сацыяльна-культурнай сферай: законадаўчае і адміністратыўнае рэгуляванне; непасрэднае ажыццяўленне эканамічнай дзейнасці. Кіраўнічыя рычагі дзяржавы. Множнасць суб'ектаў культурнай палітыкі (органы дзяржаўнай улады, культурныя інстытуты, творчыя работнікі).

2. Структура органаў дзяржаўнага кіравання ў галіне культуры.

Станаўленне і развіццё інстытутаў кіравання культурай у Рэспубліцы Беларусь. Ажыццяўленне Дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне культуры. Структура кіраўнічых органаў культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Галоўныя функцыі Міністэрства культуры па захаванню, развіццю і распаўсюджванню культуры. Мясцовыя органы кіравання культурай у адпаведнасці з адміністратыўна-тэрытарыяльным падзелам краіны. Дзейнасць спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры. Асаблівасці кіравання арганізацыямі культуры. Інавацыйныя (праектаванне) і традыцыйныя (адміністрыраванне) падыходы ў развіцці сістэмы кіравання сферай культуры. “Тэхналагічны” (алгарытмічны) і “асобавы” (інтуітыўны) падыходы ў арганізацыі дзейнасці ўстаноў культуры.

3. Мэты і функцыі менеджменту.

Мэта кіравання як жаданыя паводзіны сістэмы, генеральны імператыў дзеянняў. Фармаванне і замацаванне мэт (палітыка арганізацыі, місія, планы, юрыдычныя нарматыўныя дакументы). Патрабаванні да фармулёвак мэт і іх класіфікацыя. "Дрэва мэт". Паняцце і прыметы функцый. Функцыі: планавання (азначэнее будучыні тэндэнцый і перспектыў развіцця аб’екта кіравання); арганізацыі (стварэнне, развіццё і захаванне структуры прадпрыемства; дэлегіраванне паўнамоцтваў; рэгламентацыя); матывацыі (заахвочванне работніка да працоўнай дзейнасці, змястоўныя і працэсуальныя тэорыі); кантролю (забеспячэнне мэт арганізацыі; азначэнне якасці і карэктыроўка выконваемых работ); каардынацыі (забеспячэнне адзінства і ўзгодненасці ўсіх стадый працэсу кіравання на ўсіх ўзроўнях іерархічнай структуры арганізацыі). Спецыфічныя функцыі кіравання: падзел на пэўныя бакі і сферы дзейнасці прадпрыемства, у якіх аднаўляюцца кіраўнічыя цыклы.

4. Кіраўніцкія рашэнні як вынік (прадукт) кіраўніцкай працы.

Кіраўнічае рашэнне  творчае, валявое дзеянне суб'екта кіравання, якое складаецца ў выбары мэты, праграмы і спосабаў дзейнасці калектыва па вырашэнні праблемы на аснове аб'ектыўных законаў функцыянавання сістэмы кіраванння і аналізу інфармацыі аб яе функцыянаванні. Прыняцце кіраўнічых рашэнняў як псіхалагічны працэс: на аснове інтуіцыі, меркаванняў, рацыянальнага падыходу. Этапы рацыянальнага рашэння.

Патрабаванні да кіраўнічых рашэнняў. Фактары эфектыўнасці рашэнняў: трыманне іерархіі, выкарыстанне мэтавых міжфункцыянальных груп, выкарыстанне прамых гарызантальных сувязяў, цэнтралізацыя кіраўніцтва. Метады прыняцця кіраўнічых рашэнняў: нефармальныя (эўрыстычныя); экспертныя; колькасныя. Класіфікацыя кіраўнічых рашэнняў: па функцыянальнаму зместу; сферы дзеяння; арганізацыі распрацоўкі; характару мэт і перыяду дзеяння; іерархіі кіравання; маштабу аб’екта кіравання; ступені дакладнасці інфармацыі; спосабу фіксацыі.