Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PRAGRAMA_DEK-2011_novaya.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
230 Кб
Скачать
☆

50.Сцэнарый як драматургічная аснова культурна-адпачынкавай праграмы

Аўтарская ідэйна-тэматычная задума – аснова будучай культурна-адпачынкавай праграмы. Звышзадача і ракурс як адлюстраванне аўтарскай задумы. Характарыстыка паняццяў “сцэнарны план”, “літаратурны сцэнарый”, “мантажны ліст” у кантэксце асноўных этапаў работы над сцэнарыем.Асноўныя графы мантажнага ліста як рэжысёрскай партытуры адпачынкавай праграмы.

Характарыстыка асноўных кампазіцыйных элементаў сцэнарыя: экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка і фінал. Асноўныя законы кампазіцыі: цэласнасць, узаемасувязь і супадначаленасць частак цэламу, падначаленасць выразных сродкаў аўтарскай задуме. Нумар і эпізод як адзінкі сцэнічнай інфармацыі. Паняцце “бесперапыннае драматургічнае дзеянне” і ўмовы яго дасягнення.

51.Сацыяльна-педагагічныя асновы арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці

Культурна-адпачынкавая дзейнасць як сацыяльна-культурны працэс, як сродак далучэння людзей да нацыянальнай і міравой культуры. Псіхолага-педагагічная сутнасць культурна-адпачынкавай дзейнасці.

Псіхалагічныя механізмы культурна-адпачынкавай дзейнасці: улік сацыяльна-псіхалагічных асаблівасцей розных катэгорый насельніцтва як удзельнікаў культурна-адпачынкавага працэсу. Вывучэнне запытаў і інтарэсаў чалавека ў сферы вольнага часу як умова арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці.

Асаблівасці арганізацыі выхаваўчага працэса ў аматарскіх калектывах і аб’яднаннях. Метады стымулявання культурна-адпачынкавай актыўнасці людзей. Метады арганізацыі творчай дзейнасці. Сацыяльная псіхалогія ў арганізацыі масавых форм культурна-адпачынкавай дзейнасці. Суб’ект – аб’ектная сувязь як умова педагагічнага працэсу ў культурна-адпачынкавай сферы.

52. Тэхналогіі культурна-адпачынкавай дзейнасці як выхаваўчая сістэма

Тэхналогія культурна-адпачынкавай дзейнасці як выхаваўчая сістэма: сацыяльны заказ, мэта, суб’ект, аб’ект, змест, формы, метады, сродкі, матэрыяльна-тэхнічная база, фінансавае забеспячэнне. Падсістэмы тэхналогіі культурна-адпачынкавай дзейнасці: арганізацыйная падсістэма, падсістэма метадычнай дзейнасці, псіхалагічная падсістэма. Агульныя, функцыянальныя і дыферэнцаваныя тэхналогіі, якія прымяняюцца ў культурна-адпачынкавай дзейнасці.

Педагагічныя задачы тэхналогій рэкрэацыйна-забаўляльнай дзейнасці. Сацыяльна-педагагічны працэс у тэхналогіях пазнавальна-адукацыйнай дзейнасці. Крэатыўна-творчыя тэхналогіі як выхаваўчы працэс. Тэхналогіі камунікацыйна-займальнай практыкі і арганізацыя зносін у сферы вольнага часу. Тэхналогіі святочна-відовішчнай дзейнасці. Гульнявыя тэхналогіі ў структуры культурна-адпачынкавай дзейнасці. Сфера вольнага часу як прастора рэалізацыі прафілактыка-карэкцыйных (анімацыйных, адаптацыйных, рэабілітацыйных) тэхналогій.

53. Дыферынцыраваны падыход да арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці .

Улік узроставых, гендэрных, сацыяльных, прафесійных, адукацыйных, рэгіянальна-тэрытарыяльных асаблівасцей у арганізацыі вольнага часу розных груп насельніцтва. Арганізацыя культурна-адпачынкавай дзейнасці дзяцей. Пазакласная і пазашкольная работа як сродак фармавання асобы дзіцяці. Культурна-адпачынкавая дзейнасць як сродак самарэалізацыі асобы падлетка. Роля педагога ў арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці падлеткаў. Месца культурна-адпачынкавай дзейнасці ў маладзежнай субкультуры. Традыцыйныя і інавацыйныя формы культурна-адпачынкавай дзейнасці моладзі. Развіццё кірункаў культурна-адпачынкавай дзейнасці людзей "сярэдняга" узросту: мастацка-творчага, спартыўна-аздараўленчага, камунікатыўнага, рэкрэацыйна-забаўляльнага.

Асноўныя кірункі і формы арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці пажылых людзей. Клубы і аматарскія аб'яднанні як найболей папулярная форма арганізацыі вольнага часу пажылых людзей, ветэранаў.

Сям'я як аб'ект уздзеяння культурна-адпачынкавых устаноў. Развіццё сямейнай мастацкай творчасці.