Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PRAGRAMA_DEK-2011_novaya.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
230.4 Кб
Скачать

23. Інструментарый pr: стандартныя сродкі, дадатковыя сродкі, спецыяльныя мерапрыемствы.

Паняцце камунікатыўнай стратэгіі і камунікатыўнай тактыкі. Фактары выбару камунікатыўных тактык (мэтавая аўдыторыя, каштоўнасці спажыўца, камунікатыўныя звычкі камунікатара і рэцыпіента, стыхійны і кіруемы імідж.

Стандартныя тактычныя сродкі: прэс-рэлізы, прэс-кіты, прэс-канферэнцыі, брыфінгі, Інтэрнэт-камунікацыі, тэматычныя матэрыялы ў СМІ, інфармацыйныя білютэні, буклеты і г.д. Дадатковыя тактычныя сродкі: карпаратыўныя інфармацыйныя матэрыялы (справаздачы, профілі кампаніі), выступленні кіраўніцтва арганізацыі, канферэнцыі і г.д.. Спецыяльныя мерапрыемствы і PR-акцыі: прэзентацыі, акцыі, святы, выставы, аукцыоны, латэрэі, конкурсы.

24. Напрамкі pr-дзейнасці. Сувязі з грамадскасцю ў бізнесе.

Сувязі з грамадскасцю як кіраўнічая, сацыяльна-практычная, камунікатыўная, рынкавая і тэхналагічная дзейнасць. Сучасныя накірункі PR-дзейнасці: адносіны са СМІ (Media Relations), каардынацыя стасункаў з дзяржаўнымі ўстановамі і органамі ўлады (Government Relations, GR), адносіны з інвестарамі (Investor Relations, IR), работа з персаналам, арганізацыя даследаванняў грамадскай думкі, арганзізацыя спецыяльных мерапрыемстваў.

Спецыфіка сувязей з грамадскасцю ў бізнесе: фарматы В2В і В2С. Стварэнне доўгатэрміновых стратратэгій лаяльнасці з дапамогай PR-інструментарыя. Унутрыкарпаратыўныя сувязі з грамадскасцю.

  1. Асноўныя этапы фарміравання і прасоўвання іміджу. Кіраванне іміджам.

Падыходы да паняцця "імідж". Віды і носьбіты іміджа. Асноўныя этапы фарміравання іміджу: вызначэнне мэтавай аудыторыі, распрацоўка канцэпцыі іміджа, укараненне іміджа ў свядомасці спажыўца. Фарміраванне вонкавага і ўнутранага іміджа ўстаноў культуры. Выкарыстанне практычнага інструментарыя PR для фарміравання і прасоўвання іміджа.

Паняцце камунікатыўнай стратэгіі. Складнікі камунікатыўнай стратэгіі (фірменны стыль, візуальныя сродкі ідэнтыфікацыі, вербальныя сродкі, рэкламныя і PR-мерапрыемствы).

  1. Заканадаўчае рэгуляванне рэкламнай дзейнасці ў Беларусі.

Асноўныя нормы прававога рэгулявання рэкламнай дзейнасці на рынку тавараў, работ і паслуг. Закон РБ "Аб рэкламе" (2007 г.): асноўныя паняцці, межы распаўсюджвання і агульныя патрабаванні да рэкламы. Адказнасць рэкламадаўцы, рэкламавытворцаў і рэкламараспаўсюджвальнікаў.

Рэклама на тэлебачанні і на радыё. Асаблівасці друкаванай рэкламы ў перыядычных выданнях. Вонкавая рэклама. Рэклама асобных відаў тавараў: тытунёвыя вырабы, алкагольныя напоі, медыкаменты, зброя.

"Міжнародны кодэкс рэкламнай практыкі" як інструмент самадысцыпліны ўдзельнікаў рэкламнага працэсу. Нормы рэкламы: добрапрыстойнасць, сумленнасць, праўдзівасць.

  1. Арганізацыя рэкламнай кампаніі ў дзейнасці ўстаноў культуры.

Асаблівасці выкарыстання рэкламных сродкаў і носьбітаў у сферы культуры. Рэкламная стратэгія як цэласны, лагічна пабудаваны працэс. Выбар рэкламнай стратэгіі культурна-адпачынкавых мерапрыемстваў.

Распрацоўка рэкламнага звароту сацыякультурнай накіраванасці. Структура рэкламнага звароту (слоган, зачын, інфармацыйны блок, даведачныя даныя, эха-фраза). Методыка складання слоганаў для культурна-адпачынкавых праектаў. Ілюстрацыйныя элементы рэкламнага звароту: таварны знак і лагатып. Этап узгаднення рэкламнага матэрыялу з рэкламадаўцамі.

Рэкламная кампанія як сістэма рэкламных мерапрыемстваў. Мэты правядзення рэкламных кампаній. Разнастайнасць класіфікацый рэкламных кампаній. Паслядоўнасць планавання рэкламнай кампаніі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]