Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PRAGRAMA_DEK-2011_novaya.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
230.4 Кб
Скачать

13. Фінансавы менеджмент: яго асновы і змест.

Паняцце “фінансавы менеджмент”. Зараджэнне фінансавага менеджменту і яго развіццё. Віды фінансавага менеджменту. Мэты і задачы фінансавага менеджменту. Аб’екты і суб’екты фінансавага менеджменту. Функцыі фінансавага менеджменту. Арганізацыя фінансавага менеджменту ў рыначнай і пераходнай да яе эканоміцы.

Базавая канцэпцыя фінансавага менеджменту. Іншыя канцэпцыі фінансавага менеджменту: канцэпцыя ідэальных рынкаў капітала; дыскантаванага грашовага патоку; структуры і кошту капітала; кампрамісу паміж рызыкай і прыбытковасцю; канцэпцыя “партфелю”; альтэрнатыўных выдаткаў.

14. Фінансавыя інвестыцыі.

Паняцце інвестыцый. Формы інвестыцый. Крыніцы фінансавання. Вызначэнне фінансавых інвестыцый. Кіраванне інвестыцыйнай дзейнасцю прадпрыемства. Задачы фінансавага менеджменту пры рэалізацыі фінансавых інвестыцыйных праектаў. Інвестыцыі ў акцыях. Стратэгіі інвеставання ў акцыі. Перавагі “Блакітных фішак”. Дыверсіфіцыраваны партфель. Прынцыпы ратацыі партфелю. Размяшчэнне грашовых сродкаў у банку. Дыверсіфіцыраваныя фінансавыя аперацыі банкаў. Агульныя фонды банкаўскага кіравання.

15. Фінансавы рызыка-менеджмент.

Паняцце рызыка-менеджменту як сукупнасці навуковых метадаў кіравання рызыкамі ў прадпрымальніцкай дзейнасці ў мэтах забеспячэння найбольш магчымага прыбытку. Аб’екты і суб’екты кіравання ў рызыка-менеджменце. Функцыі суб’екта кіравання ў рызыка-менеджменце. Асноўныя праблемы, якія разглядаюцца ў рызыка-менеджменце; выпрацоўка рашэнняў ва ўмовах рызыкі па: фарміраванню бюджэту, крэдытаванню, прыбытковасцю, інвестыцыям, канкурэнцыі. Рашэнні, якія звязаны з рызыкай ва ўмовах крызіса і банкруцтва, страхавання, змянення рыначнай кан’юнктуры.

16. Роля дзяржавы ў развіцці прадпрымальніцтва і малога бізнесу

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб прадпрымальніцкай дзейнасці. Класіфікацыя прадпрыемстваў. Віды тавараў і паслуг. Прыкметы малога прадпрымальніцтва. Характарыстыка арганізацыйна-прававых формаў прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванне дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Закон “Аб прадпрымальніцтве ў РБ” аб напрамках, патрабаваннях да арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, аб правах і абавязках прадпрымальніка, асноўных відах яго дзейнасці. Дэкрэт Прэзідэнта РБ ад 31 снежня 2010 г.: ўмовы для лібералізацыі формаў уласнасці, цэнаўтварэння і павышэння дзелавой актыўнасці ў галіне прадпрымальніцтва. Мэты і задачы

бізнес-інкубатараў.

17. Структура прадпрымальніцкай дзейнасці. Асаблівасці прадпрымальніцкай дзейнасці ў сацыякультурнай сферы.

Выбар сферы дзейнасці для напрамкаў спецыялізацыі. Канкурэнтаздольнасць, камерцыйны разлік, камерцыйная рызыка, камерцыйная тайна. Крэдытаванне прадпрымальніцкай дзейнасці.

Арганізацыя, вытворчасць і сбыт культурных тавараў і паслуг. Віды канкурэнцыі. Асноўныя рызыкі: інвестыцыі, крыдытаванне, зрывы тэрмінаў, расцях тэрмінаў рэалізацыі праекта і г.д. Дадатковы кошт культурнага тавара і паслугі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]