Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PRAGRAMA_DEK-2011_novaya.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
230 Кб
Скачать
☆

45. Навукова-метадычнае I iнфармацыйнае забеспячэнне сацыяльна-культурнай дзейнасцi

Паняцце і сутнасць "метадычнага кіраўніцтва" і " навукова-метадычнага забеспячэння" сацыяльна-культурнай дзейнасці. Сістэма метадычнага забеспячэння. Структура і функцыі дзяржаўных і ведамасных метадычных устаноў. Змест, характарыстыка і віды метадычных матэрыялаў. Методыка аналізу і абагульнення практыкі сацыяльна-культурнай дзейнасці. Нарматыўна-прававая інфармацыя і яе роля ў арганізацыі СКД. Навуковая інфармацыя як аснова сацыякультурных практык, якаснасці, мэтазгоднасці і эфектыўнасці арганізацыі СКД .

46. Тэхналогii сацыяльна-культурнай дзейнасцi

Паняцце тэхналогіі як сукупнасці арганізацыі і методыкі СКД. Лагічныя падставы класіфікацыі сацыяльна-культурных тэхналогій. Розныя падыходы да вызначэння сутнасці і сістэмаўтваральных прыкмет сацыяльна-культурных тэхналогій. Прыкметы класіфікацыі тэхналогій. (гісторыка-змястоўны; функцыянальны або працэсуальны; сацыяльна-дэмаграфічны, "субкультурны", узровень інаватыкі і механізму ажыццяўлення новаўвядзення ў сацыякультурнай сферы). Выкарыстанне тэхналагічнага арсенала ў менеджменце СКД. Тыповыя недахопы выкарыстання тэхналагічнага арсенала ў сацыяльна-культурнай сферы.

47.Сутнасць і сацыяльныя функцыі культурна-адпачынкавай дзейнасці

Культурна–адпачынкавая дзейнасць як сродак рэалізацыі сацыяльна-культурнай актыўнасці людзей у сферы вольнага часу, як працэс засваення, стварэння і распаўсюджвання культурных каштоўнасцей у сферы вольнага часу. Грамадска-культурны патэнцыял вольнага часу. Педагагічны патэнцыял культурна-адпачынкавай дзейнасці.

Аб’ект культурна-адпачынкавай дзейнасці. Прынцыпы культурна-адпачынкавай дзейнасці: непарыўная сувязь з жыццем, дыференцыраваны падыход да розных груп насельніцтва, апора на самадзейнасць людзей, прынцып сацыялізацыі, індывідуалізацыі, паслядоўнасці, сістэмнага падыходу, мэтанакіраванасць.

Сацыяльныя функцыі культурна-адпачынкавай дзейнасці: інкультурацыі,сацыялізацыі, культуратворчая, выхаваўчая, інфармацыйна-асветніцкая, адукацыйная, камунікатыўная. Культурна-адпачынкавая дзейнасць як частка эканамічнай вытворчасці і сегмент сацыякультурнага сервіса.

48. Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця аматарскай мастацкай творчасці

Аматарская творчасць як спецыяльна арганізаваная дзейнасць па стварэнні, засваенні, распаўсюджванні культурных каштоўнасцей ва ўмовах вольнага часу. Аматарская мастацкая творчасць як сродак выяўлення творчых здольнасцей асобы, яе самавызначэння.

Функцыі аматарскай мастацкай творчасці: выхаваўчая, культуратворчая, рэкрэатыўна-забаўляльная, кампенсаторная, камунікатыўная, інфармацыйна-асветніцкая, мастацка-адукацыйная, развіцця асобы. Творчасць і майстэрства як фактары фарміравання асобы. Жанравая структура аматарскай мастацкай творчасці.

49. Рэжысёрскія асновы культурна-адпачынкавых праграм

Рэжысура як арганізацыя відовішчнага боку культурна-адпачынкавай праграмы. Рэжысёрская задума як вобразнае бачанне будучай адпачынкавай праграмы.

Прынцыпы рэжысуры культурна-адпачынкавых праграм. Агульнамастацкія, эстэтычныя законы відовішчных мастацтваў і іх узаемасувязь са сцэнічнымі законамі актывізацыі аўдыторыі. Педагагічная складаючая прынцыпаў рэжысуры культурна-адпачынкавых праграм. Прыём як сродак увасаблення рэжысёрскай задумы. Характарыстыка асноўных прыёмаў рэжысуры: сцэнічная рэалізацыя метафары, наўмыснае раскрыццё фабулы, прыём паўтора (рэфрэн), выкарыстанне экрана, перанос сцэнічнага дзеяння ў глядзельную залу і інш.

Творчая група рэжысёра культурна-адпачынкавых праграм. Рэжысёрская канцэпцыя праграмы і яе ўвасабленне ў калектыўнай творчасці. Пастановачная работа рэжысёра. Віды рэпетыцый: застольныя, планіровачныя, мантажныя, прагонныя, генеральныя. Методыка правядзення рэпетыцый з выканаўцамі. Асаблівасці правядзення генеральнай рэпетыцыі.