- •ЗМЕСТ
- •ДА ЧЫТЫЧА
- •Глава 1. УВОДЗІНЫ Ў КУРС "ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЦЕ СУСВЕТНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ"
- •1.1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі”
- •1.2. Перыядызацыя курса
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •Глава 2. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД
- •2.1. Засяленне тэрыторыі Беларусі, заняткі старажытных насельнікаў, іх грамадскія адносіны
- •2.2. Рассяленне індаеўрапейцаў. Славянскі этап засялення Беларусі
- •2.3. Тэорыі паходжання беларусаў і назвы “Белая Русь”
- •Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
- •3.1. Станаўленне феадальнай эканомікі. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •3.2. Полацкае і тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам
- •4.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і ўваходжанне беларускіх зямель у яго склад
- •4.2. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.3. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •Глава 5. РАЗВІЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА Ў СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ НА ПАЧАТКУ НОВАГА ЧАСУ (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХVI – ХVIII стст.)
- •5.1. Утварэнне Рэчы Паспалітай, яе дзяржаўны лад
- •5.3. Заняпад Рэчы Паспалітай, яе падзелы
- •Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст.
- •6.3. Вайна 1812 г. і Беларусь. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы ХVIII – першай палове ХIX стст.
- •6.4. Культура Беларусі першай паловы ХIX стагоддзя
- •Глава 7. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ І РАЗВІЦЦЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХIX – ПАЧАТАК ХХ стст.)
- •7.2. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы ХIX – пачатку ХХ стст. Асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •7.3. Грамадскі рух ў Расіі і Беларусі ў другой палове ХIX – пачатку ХХ стст.
- •Глава 8. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХIX – ПАЧАТКУ ХХ стст.
- •8.1. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры
- •8.3. Архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр і музыка Беларусі ў другой палове ХIX – пачатку ХХ стст.
- •Глава 9. БЕЛАРУСЬ У ПАЧАТКУ НАЙНОЎШАГА ЧАСУ. ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ БЕЛАРУСІ Ў ПАСЛЯКАСТРЫЧНІЦКІ ПЕРЫЯД (1917-1920 гг.)
- •9.1. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская і кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. на Беларусі
- •9.2. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі
- •9.3. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР
- •9.4. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР
- •10.1. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-я гады. Палітыка беларусізацыі
- •10.2. Новая эканамічная палітыка. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
- •10.3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
- •Глава 11. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ 1921-1941 гг.
- •11.1. Развіццё адукацыі, навукі, літаратуры
- •Глава 12. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
- •12.1. Міжнародныя адносіны напярэдадні і ў пачатку другой сусветнай вайны
- •12.2. Пачатак Вялікай айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •12.3. Акупацыйны рэжым. Партызанскі і падпольны рух
- •12.4. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне другой сусветнай вайны
- •Глава 13. СССР ВА ЎМОВАХ СПАБОРНІЦТВА І КАНФРАНТАЦЫІ СУПРАЦЬЛЕГЛЫХ САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМ. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БССР У 50-80-я гг.
- •13.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне
- •13.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфармавання эканомікі ў 1950-1960-я гады
- •13.4. Культура Беларусі ў пасляваенны час (1945-1990 гг.)
- •Глава 14. БЕЛАРУСЬ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ
- •14.1. Распад СССР і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- •14.2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі на сучасным этапе
- •14.3. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •ЛІТАРАТУРА
37Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА
Глава 4
ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА (ДРУГАЯ ПАЛОВА XIII
–ПЕРШАЯ ПАЛОВА ХVI стст.)
4.1.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і ўваходжанне беларускіх зямель у яго склад
4.2.Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
4.3.Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
4.4.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця беларускіх зямель у княстве
4.5. Культура Беларусі ў другой палове XIII – першай палове ХVI стст.
4.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і ўваходжанне беларускіх зямель у яго склад
У першай палове XIII стагоддзя ў Еўропе дамінавалі некалькі буйных дзяржаўных фарміраванняў – Свяшчэнная Рымская імперыя, Францыя, Іспанія. Гэтыя каталічныя дзяржавы, асабліва Германія, прызнавалі верхавенства Ватыкана. Менавіта папства заахвочвала духоўна-мілітарысцкую актыўнасць манаскіх і рыцарскіх ордэнаў, члены якіх рэкруціраваліся пераважна на нямецкіх землях, спачатку супраць Палесціны, а затым і супраць хрысціянскіх краін, якія прытрымліваліся праваслаўя або паганскай веры. Гэтая ваенная экспансія пад выглядам абароны і распаўсюджвання каталіцызма галоўным чынам правадзілася ў прыбалтыцы, дзе дзейнічаў лівонскі ордэн. Перамога на крыжаносцамі ў 1240 і 1242 гг. кааліцыі наўгародскага і полацкага княстваў на некаторы час прыпыніла яе, але пагроза засталася. Крыжаносцы працягвалі рабіць шматлікія набегі на суседнія землі. Перад раздробленымі балцкамі плямёнамі і рускімі княствамі паўстала альтэрнатыва кансалідацыі і барацьбы з захопнікамі або прызнання іх улады.
38Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА
Ваенна-палітычная сітуацыя ва Ўсходняй Еўропе яшчэ больш абвастрылася ў сувязі з паходам мангольскага хана Батыя на Русь у 12371240 гг. Татара-манголы заваявалі і спустошылі землі Паўднёвай Русі. Хаця яны закранулі толькі ўскрайкі беларускай тэрыторыі, зрабіўшы набегі на гарады Гомель, Магілёў, Драгічын, па няпоўным звесткам, Бярэсце, Пінск, але гэта не выключала пагрозы іх далейшай экспансіі.
На захадзе, ў Польшчы, дзе манархія Пястаў распалася на тры асноўных дзяржаўных утварэнні: Вялікапольскае, Малапольскае і Мазавецкае, у гэты час назіраўся спад знешняй ваеннай актыўнасці, але ўзаемные набегі на пагранічныя тэрыторыі прадаўжаліся.
Такім чынам, прыбалтыйскія плямёны і княствы на тэрыторыі Беларусі аказаліся ў складанай геапалітычнай сітуацыі, калі практычна з усіх бакоў можна было чакаць агрэсіі. Гэта стала асноўнай знешнепалітычнай прычынай для аб’яднання ў адно дзяржаўнае ўтварэнне.
Унутранымі перадумовамі аб’яднання сталі развіццё феадальных адносін, эканамічных зносін, асаблівасці палітычнай сістэмы Русі, працяглы вопыт міжэтнічных кантактаў з суседнімі землямі, пачатак цэнтралізацыі і выкліканае гэтым з’яўленне моцных уладароў у суседняй Літве.
Гаспадарчае развіццё, рост гарадоў садзейнічала ўзмацненню гаспадарчых сувязей паміж асобнымі княствамі і землямі. Акрамя таго, пашырэнне права ўласнасці на нерухомасць вяло да абвастрэння сацыяльных супярэчнасцяў, што таксама спрыяла зацікаўленнасці землеўладальнікаў у моцнай дзяржаўнай уладзе.
У першай палове XIII стагоддзя на абсягах Кіеўскай Русі існавала вялікая колькасць раздробленых княстваў. На тэрыторыі сучаснай Беларусі Полацкае і Тураўскае княствы таксама распаліся на больш дробныя ўдзелы, утварыліся новыя княствы, у тым ліку Гарадзенскае, Новагародскае. Яны былі аслабленымі ў ваенных адносінах, але даволі развітымі ў эканамічных, культурных адносінах, пры гэтым ў аснроўным захаваліся агульныя рысы ў развіцці эканомікі, культуры, духоўнай сферы. Захавалася і развітая сістэма кіравання.
Балцкія плямёны ў пачатку XIII стагоддзя знаходзіліся на больш нізкай ступені палітычнага і культурнага развіцця.Тут існавалі плямёны, якія паступова аб’ядноўваліся ў саюзы на чале з старэйшымі князямі. Такі саюз, дзе ў ліку старэйшых адзначаецца будучы заснавльнік Вялікага княства Літоўскага Міндоўг, быў утвораны ў 30-я гады XIII ст.
Гэта была пераддзяржаўная стадыя палітычнай эвалюцыі. Племянныя князі мелі ўласныя дружыны, з якімі ажыццяўлялі
39Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА
грабежніцкія набегі на суседзяў, але без захопу на працяглы тэрмін тэрыторый. У XI і XII стагоддзях балцкія плямёны былі даннікамі рускіх княстваў. Да сярэдзіны 1230-х гадоў землі балцкіх плямён куршаў, латыголі і прусаў трапілі пад уладу Ордэна мечаносцаў і Тэўтонскага ордэна. Але плямёны Дзяволтва, Нальшчаны, Жамойць, Аўкштайты, Літва распачалі барацьбу з рыцарамі. Менавіта яны ў 1219 г. скансалідзіраваліся ў кааліцыю, якая затым у гістарычных крыніцах стала называцца “літвой” у шырокім сэнсе і ў асноўным адпавядала этнічнай тэрыторыі сучаснай Літвы. Гэтае аб’яднанне было даволі стабільным і менавіта з 1210 года, наадварот, назіраецца ваенная актывізацыя літоўскіх князей. Яны робяць паходы на Ноўгарад, Смаленск, Полацк (аб гэтым у паэтычнай форме нават згадваецца ў “Слове аб палку Ігаравым”), Польшчу, Валынь праз Пінскае княства. У Пскове, Полацку, Друцку, Віцебску пачынаюць правіць князі літоўскай дынастыі. Паходы, якія былі здзейснены ў 40-е гады XII стагоддзя, ужо узначальваў Міндоўг, сын кернаўскага ўладара Рынгольда, згодна з “Ліфляндскай рыфмованай хронікай”, вялікага князя, “які не меў сабе роўных у Літве”. Міндоўг атрымаў ад бацькі ўдзел, які затым пачаў называцца “Літва Міндоўга”, а пасля яго смерці ўзначаліў літоўскую кааліцыю. Прыкладна ў 1244-1246 гг. Міндоўг ужо характарызуецца “Ліфляндскай рыфмованай хронікай” як “магутны кароль” і “уладар Літоўскай зямлі”. Менавіта ён, абапіраючыся не толькі на мясцовае баярства і сваю вотчыну, але і на весь ваенны патэнцыял Літвы ў шырокім сэнсе, стаў заснавальнікам ВКЛ.
Аб’яднанне літоўскіх і рускіх зямель было выгадным абодвум бакам. Літва атрымала ўжо сфарміраваны і развіты апарат кіравання, больш высокую культуру, рускія ж княствы маглі абаперціся на ваенную моц літоўцаў.
Пачатак утварэнню ВКЛ быў пакладзены аб’яднаннем Навагародскай зямлі і Літвы пад уладай Міндоўга. Гэта амаль адразу выклікала супрацьдзеянне як з боку Жамойці, якая таксама прэтэндавала на ролю аб’яднальніка зямель, так і з боку суседзяў – Галіцка-Валынскага княства, Лівонскага ордэна і нават татара-манголаў, якія не адмовіліся ад намераў падпарадкаваць усю Русь. Галіцка-Валынскі князь Даніла тройчы рабіў паходы на Наваградак і Гародню. У такіх складаных умовах Міндоўг папрасіў заступніцтва ў Папы Рымскага, прыняў хрышчэнне па каталіцкаму абраду і ў 1253 г. каранаваўся. Саступіўшы частку Жамойці крыжаносцам, а Наваградак, Слонім і Ваўкавыск – Галіцка-Валынскаму княству, Міндоўг гэтым самым нейтралізаваў сваіх галоўных ворагаў, затым здолеў перамагчы сваіх праціўнікаў у Літве і адбіць напад татарскага войска пад кіраўніцтвам ваяводы Бурундая ў 1258 г. Умацаваўшы сваё становішча, Міндоўг парваў з каталіцтвам і падтрымаў
40Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА
барацьбу Жамойці супраць крыжаносцаў, але ў 1263 г. быў забіты у выніку змовы літоўскіх удзельных князей. Аб’яднаўчы працэс прадоўжыў сын Міндоўга Войшалк, які з дапамогай пінскай дружыны і войска Галіцка-Валынскага князя здолеў у 1264 г. стаць на чале ВКЛ. Ён заваяваў землі змоўшчыкаў – Нальшчаны і Дзяволтву, пашырыў уплыў княства на Полацк і Віцебск. У 1267 г. ён перадаў уладу галіцкаму князю Шварну, які праз тры гады памёр. На працягу наступных трыццаці гадоў, перш за ўсё у час праўлення Трайдзеня, да ВКЛ былі далучаны землі яцвягаў, адбіты спробы экспансіі з боку татара-манголаў і крыжаносцаў. У канцы XIII – пачатку XIV стст. пры вялікім князе Віцене прадаўжалася барацьба з крыжаносцамі, у 1307 годзе за княствам быў канчаткова замацаваны Полацк, уведзены княжацкі герб “Пагоня”. У час праўлення Гедыміна тэрыторыя ВКЛ значна пашырылася за кошт Віцебскай, Берасцейскай зямель, Мінскага і Пінскага княстваў, гарадоў Гомеля і Мсціслаўля і стала называцца Вялікім княствам Літоўскім і Рускім. Сталіцай яго з 1323 года стала Вільня. Пры Альгердзе і Вітаўце былі далучаны сучасные ўкраінскія землі, Смаленскае і Бранскае княствы. У склад ВКЛ канчаткова ўвайшла і Жамойцкая зямля, а княства з 1442 года стала афіцыйна звацца Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Яно займала тэрыторыю ад Польшы і Венгрыі на захадзе да Падмаскоўя на ўсходзе, ад Балтыйскага мора на поўначы да Чорнага мора на поўдні і па свайму памеру раўнялася буйнейшым еўрапейскім краінам. Па этнічнаму складу ВКЛ на першай стадыі фарміравання была літоўска-беларускім утварэннем, дзе на балцкія землі прыпадала каля 65% тэрыторыі, у перыяд праўлення Гедыміна і Альгерда – літоўска-беларуска-украінскім і у час канчатковага фарміравання – ўжо політэтнічным, у асноўным літоўска-беларуска- украінска-рускім, у якім тэрыторыя Беларусі склала каля 20 % агульнай плошчы.
Шляхі ўваходжання ў ВКЛ беларускіх і іншых зямель былі рознымі: акрамя ваенных захопаў, праз дабраахвотнае ўключэнне на дагаворнай аснове, напрыклад, рашэнне Полацкага веча; шлюбныя сувязі, прыкладам можа быць далучэнне Віцебшчыны шляхам шлюбу Альгерда з мясцовай княжной; міждяржаўныя саглашэнні, такім чынам шляхам дамоў з Польшай было далучаны Валынь і Падляшша; у выніку вызвалення ад іншаземных захопнікаў, як гэта было з украінскімі землямі пасля перамогі Альгерда над татарамі ў бітве на рацэ Сінія Воды. Такім чынам, аб’яднанне зямель у адзіную дзяржаву ажыццяўлялася пераважна мірным шляхам, паколькі ў большасці выпадкаў гэта было выгадна абодвум бакам. Гэтаму садзейнічала і ўзважаная палітыка князёў, якія прытрымліваліся правіла “старае не рушыць, новае не ўводзіць”. На далучаных землях спачатку захоўвалася старая сістэма кіравання, розныя
