- •ЗМЕСТ
- •ДА ЧЫТЫЧА
- •Глава 1. УВОДЗІНЫ Ў КУРС "ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЦЕ СУСВЕТНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ"
- •1.1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі”
- •1.2. Перыядызацыя курса
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •Глава 2. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД
- •2.1. Засяленне тэрыторыі Беларусі, заняткі старажытных насельнікаў, іх грамадскія адносіны
- •2.2. Рассяленне індаеўрапейцаў. Славянскі этап засялення Беларусі
- •2.3. Тэорыі паходжання беларусаў і назвы “Белая Русь”
- •Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
- •3.1. Станаўленне феадальнай эканомікі. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •3.2. Полацкае і тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам
- •4.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і ўваходжанне беларускіх зямель у яго склад
- •4.2. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.3. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •Глава 5. РАЗВІЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА Ў СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ НА ПАЧАТКУ НОВАГА ЧАСУ (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХVI – ХVIII стст.)
- •5.1. Утварэнне Рэчы Паспалітай, яе дзяржаўны лад
- •5.3. Заняпад Рэчы Паспалітай, яе падзелы
- •Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст.
- •6.3. Вайна 1812 г. і Беларусь. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы ХVIII – першай палове ХIX стст.
- •6.4. Культура Беларусі першай паловы ХIX стагоддзя
- •Глава 7. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ І РАЗВІЦЦЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХIX – ПАЧАТАК ХХ стст.)
- •7.2. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы ХIX – пачатку ХХ стст. Асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •7.3. Грамадскі рух ў Расіі і Беларусі ў другой палове ХIX – пачатку ХХ стст.
- •Глава 8. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХIX – ПАЧАТКУ ХХ стст.
- •8.1. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры
- •8.3. Архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр і музыка Беларусі ў другой палове ХIX – пачатку ХХ стст.
- •Глава 9. БЕЛАРУСЬ У ПАЧАТКУ НАЙНОЎШАГА ЧАСУ. ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ БЕЛАРУСІ Ў ПАСЛЯКАСТРЫЧНІЦКІ ПЕРЫЯД (1917-1920 гг.)
- •9.1. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская і кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. на Беларусі
- •9.2. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі
- •9.3. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР
- •9.4. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР
- •10.1. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-я гады. Палітыка беларусізацыі
- •10.2. Новая эканамічная палітыка. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
- •10.3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
- •Глава 11. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ 1921-1941 гг.
- •11.1. Развіццё адукацыі, навукі, літаратуры
- •Глава 12. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
- •12.1. Міжнародныя адносіны напярэдадні і ў пачатку другой сусветнай вайны
- •12.2. Пачатак Вялікай айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •12.3. Акупацыйны рэжым. Партызанскі і падпольны рух
- •12.4. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне другой сусветнай вайны
- •Глава 13. СССР ВА ЎМОВАХ СПАБОРНІЦТВА І КАНФРАНТАЦЫІ СУПРАЦЬЛЕГЛЫХ САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМ. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БССР У 50-80-я гг.
- •13.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне
- •13.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфармавання эканомікі ў 1950-1960-я гады
- •13.4. Культура Беларусі ў пасляваенны час (1945-1990 гг.)
- •Глава 14. БЕЛАРУСЬ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ
- •14.1. Распад СССР і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- •14.2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі на сучасным этапе
- •14.3. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •ЛІТАРАТУРА
156Глава 13. СССР ВА ЎМОВАХ СПАБОРНІЦТВА І КАНФРАНТАЦЫІ СУПРАЦЬЛЕГЛЫХ САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМ. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БССР У 50-80-я гг.
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прымае Дэкларацыю “Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”.
Такім чынам, на рубяжы 80-90-х гадоў 20-га стагоддзя у Беларусі, як і ў цэлым у СССР, узмацніўся эканамічны і палітычны крызіс, якія затым выліўся ў ліквідацыю савецкай эканамічнай і палітычнай сістэмы.
13.4. Культура Беларусі ў пасляваенны час (1945-1990 гг.)
Адукацыя
За гады вайны былі знішчаны дзе трэціх школьных будынкаў, амаль уся вучэбна –метадычная база. Але ўжо да 1945 года былі адноўлены 11 тысяч школ, амаль усе яны былі з беларускай формай навучання. Поўнасцю ж сетка адукацыі была адноўлена да 1950 г. Не хапала памяшканняў, падручнікаў, педагагічных кадраў.
Улічваючы, што многія деці не маглі набыць адукацыю у гады акупацыі, да 1950 года былі адкрыты 950 школ рабочай і сялянскай моладзі.
За кошт вяртання педагогаў з дзеючай арміі і падрыхтоўцы іх у ВНУ, быў значна палепшаны якасны склад настаўнікаў: да 1955 года каля 50% з іх мелі вышэйшую і няпоўную вышэйшую адукацыю.
У1958 г. у БССР быў прыняты Закон аб увядзенні ўсеагульнай 8-гадовай адукацыі замест сямігадовага навучання. У 1962 г. праведзена рэформа сярэдняй школы, яна была пераведзена на 11-гадовае навучанне з ухілам на працоўную адукацыю. Але з 1964 года было вырашана зноў вярнуцца да 10-гадовага навучання.
У1966 годзе была пастаўлена задача перахода да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Яна была выканана да 1975 года. За гэты час значна ўмацавалася матэрыяльная база сістэмы адукацыі, большасць школ працавалі ў тыпавых будынках, дзе былі таксама спортзалы, майстэрні.
Новым стала адкрыццё школ-інтэрнатаў, прадметных кабінетаў. 65 % настаўнікаў мелі вышэйшую адукацыю. Але былі і праблемы. Абавязковае дзесяцігадовае навучанне часам прыводзіла да прыніжэння патрабавальнасці за якасць ведаў. Паступова зніжалася сфера выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі, хаця прамых забарон на яе ўжыванне ў вучэбным працэсе з боку ўлад не было.
У 1984 г. была праведзена яшчэ адна рэформа агульнаадукацыйнай школы, згодна з якой навучанне пачыналася з 6 гадоў і працягвалася 11 гадоў. У цэлым да васьмідзесятых гадоў у СССР, у тым ліку і ў Беларусі, склалася ў цэлым якасная сістэма школьнага навучання, якая была прызнана адной з лепшых у свеце.
157Глава 13. СССР ВА ЎМОВАХ СПАБОРНІЦТВА І КАНФРАНТАЦЫІ СУПРАЦЬЛЕГЛЫХ САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМ. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БССР У 50-80-я гг.
Развівалася сістэма вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Хуткае эканамічнае развіццё БССР вызывала неабходнасць падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў. Таму пасля вайны былі адкрыты рад ВНУ і адпаведна расла колькасць студэнтаў, якія вучыліся ў іх. У пасляваенные годы былі адчынены 7 новых ВНУ па тэхнічным спецыяльнасцям, 5 гуманітарных. Агульная ж колькасць ВНУ у Беларусі павялічылася з 21 у 1946 да 33 у 1985 г., а колькасць студэнтаў адпаведна з 13 тыс. да 184 тысяч. Вядучымі навучальнымі установамі ў рэспубліцы былі і застаюцца БДУ і БНТУ. У політэхнічным інстытуце, напрыклад, у 80-я годы набывалі веды і спецыяльнасці каля 27 тысяч студэнтаў. Па ўзроўню развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі Беларусь выйшла на ўзровень развітых краін свету.
З 31 да 139 павялічылася ў пасляваенные годы колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. У сярэдзіне 80-х гадоў у іх займаліся каля 150 тысяч навучэнцаў.
Паспяхова развівалася навука. У 1944 г. была адноўлена дзейнасць Акадэміі навук, прычым ў яе структуры былі створаны ряд новых навукова-даследчых інстытутаў. Навуковыя распрацоўкі рабілі і супрацоўнікі ВНУ. Напрыклад, пры БПІ былі створаны рад навуковадаследчых праблемных лабараторый, пачаў дзейнічаць эксперыментальны завод “Політэхнік”. Менавіта БПІ стаў ініцыятарам стварэння першага ў рэспубліцы вучэбна-навуковага вытворчага аб’яднання БПІ-МАЗ-БЕЛАЗ.
Ствараліся і іншыя галіновыя навукова-даследчыя інстытуты, іх колькасць у 1985 г. склала каля 200, а колькасць навуковых работнікаў павялічылася з 7тыс. у шасцідзесятые гады да 42,5 тыс. у 1985 г. У Еўропе добра вядомы беларускія навуковыя школы ў галіне матэматыкі, фізікі. Высокага ўзроўню дасягнулі геалагічная, біялагічная, сельскагаспадарчая, геаграфічная і іншыя галіны навукі. Пэўныя поспехі былі дасягнуты ў гуманітарных навуках, хаця яны былі ў большай ступені, чым іншыя, палітызаваныя.
Літаратура і мастацтва
У літаратуры пасляваенных гадоў выразна праслежваліся некалькі напрамкаў: узвелічэнне подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пафас стваральнай працы і маральна-этычныя праблемы сучасніка. Пры гэтым трэба адзначыць, што на змену апісальнасці літаратурных твораў 50-х гадоў у наступныя дзесяцігоддзі прыйшло больш глубокае асэнсаванне падзей і людскіх характараў, іх унутранага свету. Апошняе стала больш характэрным у 60-я гады, калі ХХП з’езд у якасці адной з галоўных трох задач паставіў праблему выхавання “новага чалавека”. У цэлым, нягледзячы на ідэалагічны кантроль з боку партыйных органаў і галоўліта, літаратура развівалася досыць паспяхова, перш за ўсё таму, што
158Глава 13. СССР ВА ЎМОВАХ СПАБОРНІЦТВА І КАНФРАНТАЦЫІ СУПРАЦЬЛЕГЛЫХ САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМ. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БССР У 50-80-я гг.
літаратары менш былі залежны ад фінансавых праблем, іх рашала дзяржава.
Глыбокае асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны, псіхалагічных партрэтаў людзей у годы ваенных выпрабаванняў характэрны для празаічных твораў В. Быкава, М. Лынькова, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, А. Адамовіча.
Маральна-этычным праблемам сучаснасці прысвечаны раманы І. Мележа, Я. Брыля, І. Шамякіна.
Гістарычную тэматыку развіваў у сваіх раманах, аповесцях, п’есах У. Караткевіч.
Даволі паспяхова развівалася беларуская паэзія. У пасляваенные дзесяцігоддзі шырока раскрыўся талент беларускіх паэтаў К. Крапівы, А. Куляшова, П. Броўкі, П. Панчанкі, Н. Гілевіча, М. Лужаніна і іншых. У
васьмідзесятыя |
гады з’явіўся шэраг твораў |
паэтаў новага пакалення |
А. Вялюгіна, |
К. Кірыенкі, Р. Барадуліна, |
У. Някляева, Я. Сіпакова, |
В. Зуёнка. |
|
|
Тэма Вялікай Айчыннай вайны была вядучай ў беларускім кінематографе і тэатры. Да асэнсавання гэтых незабываемых падзей звярнуліся драматургі К. Крапіва, А. Маўзон, К. Губарэвіч, А. Кучар.
Гістарычнай тэматыцы прысвечаны п’есы П. Глебкі, І. Мележа. Маральна-этычныя праблемы сучаснасці знайшлі адлюстраванне ў драматычных творах і камедыях А. Макаёнка, К. Крапівы, А. Дударава, А. Петрашкевіча. У гэты час у Беларусі працавалі 17 тэатраў.
40-80-я гады сталі часам росквіту беларускага кінематографа. Кожны год студыя “Беларусьфільм” выпускала да 60 фільмаў розных жанраў, пераважна па ваеннай тэматыцы. Многія з іх сталі вядомымі далёка за межамі рэспублікі.
У музычным мастацтве таксама выразна праявіліся две галоўныя тэмы: гісторыка-патрыятычная і ваенна-патрыятычная.У гэты час шырокую вядомасць набылі аперы, сімфоніі Я. Цікоцкага, Р. Пукста, Ю. Семенякі, У. Алоўнікава. Цэнтрам музычнага жыцця рэспублікі былі тэатр оперы і балета, дзяржаўная філармонія, адкрыты ў 1971 г. Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР. Высокай актыўнасцю і майстэрствам адрозніваецца творчасць беларускіх кампазітараў І. Лучанка, Э. Ханка, Л. Захлеўнага. У 60-70-я гады папулярнасць набылі вакальна-інструментальныя ансамлі, найбольш вядомыя з іх – гэта ансмаблі “Песняры”, “Верасы”, “Сябры”, фальклорна-харэаграфічны ансабль “Харошкі”.
Развівалася выяўленчае мастацтва. Як і ў іншых жанрах, тут пераважала гістарычная і ваенна-патрыятычная тэматыкі, а таксама
159Глава 13. СССР ВА ЎМОВАХ СПАБОРНІЦТВА І КАНФРАНТАЦЫІ СУПРАЦЬЛЕГЛЫХ САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМ. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БССР У 50-80-я гг.
партрэтны жанр і пейзаж. Тэме вайны прысвечаны палотны мастакоў М. Савіцкага, Я. Зайцава, В. Волкава, Я. Ціхановіча, І. Давідовіча, А. Шыбнёва, гісторыі – Я. Кудрэвіча, П. Сергіевіча. У жанры пейзажа плённа працавалі мастакі І. Ахрэмчык, У. Кудрэвіч, В. Цвірка, М. Данцыг.
Ярка праявілася таксама творчасць беларускіх скульптараў З. Азгура, А. Бембеля, С. Селіханава і іншых.
У архітэктуры першых пасляваенных галдоў прадаўжалі пераважаць рысы так званага “сталінскага барока”, але з 50-х гадоў пачынаецца мяняцца архітэктурны воблік гарадоў. З аднаго боку, пачынаецца масавая застройка мікрараёнаў згодна з тыпавымі праектамі, з другога, з’яўляецца шэраг пабудоў ў стылі мадэрн паводле індывідуальных праектаў. Гэта, напрыклад, палацы мастацтва і спорту, павільён ВДНГ, кінатэатр “Кастрычнік”.
Значнае развіццё ў пасляваенные дзесяцігоддзі атрымала манументальнае мастацтва Беларусі. У гэты час ствараюцца рад мемарыялаў і помнікаў, прысвечаных подзвігу савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Найбольш значнымі з іх з’яўляюцца помнік Перамогі ў г. Мінску, мемарыяльныя комплексы “Хатынь”, “Курган славы”, “Брэсцкая крэпасць-герой” і інш., а таксама помнікі Я. Купалу, Я. Коласу ў Мінску, Ф. Скарыне ў Полацку.
Такім чынам, пасляваенны перыяд адрозніваецца значным уздымам беларускай прафесійнай культуры.
