- •ЗМЕСТ
- •ДА ЧЫТЫЧА
- •Глава 1. УВОДЗІНЫ Ў КУРС "ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЦЕ СУСВЕТНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ"
- •1.1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі”
- •1.2. Перыядызацыя курса
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •Глава 2. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД
- •2.1. Засяленне тэрыторыі Беларусі, заняткі старажытных насельнікаў, іх грамадскія адносіны
- •2.2. Рассяленне індаеўрапейцаў. Славянскі этап засялення Беларусі
- •2.3. Тэорыі паходжання беларусаў і назвы “Белая Русь”
- •Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
- •3.1. Станаўленне феадальнай эканомікі. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •3.2. Полацкае і тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам
- •4.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і ўваходжанне беларускіх зямель у яго склад
- •4.2. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.3. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •Глава 5. РАЗВІЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА Ў СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ НА ПАЧАТКУ НОВАГА ЧАСУ (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХVI – ХVIII стст.)
- •5.1. Утварэнне Рэчы Паспалітай, яе дзяржаўны лад
- •5.3. Заняпад Рэчы Паспалітай, яе падзелы
- •Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст.
- •6.3. Вайна 1812 г. і Беларусь. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы ХVIII – першай палове ХIX стст.
- •6.4. Культура Беларусі першай паловы ХIX стагоддзя
- •Глава 7. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ І РАЗВІЦЦЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХIX – ПАЧАТАК ХХ стст.)
- •7.2. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы ХIX – пачатку ХХ стст. Асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •7.3. Грамадскі рух ў Расіі і Беларусі ў другой палове ХIX – пачатку ХХ стст.
- •Глава 8. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХIX – ПАЧАТКУ ХХ стст.
- •8.1. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры
- •8.3. Архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр і музыка Беларусі ў другой палове ХIX – пачатку ХХ стст.
- •Глава 9. БЕЛАРУСЬ У ПАЧАТКУ НАЙНОЎШАГА ЧАСУ. ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ БЕЛАРУСІ Ў ПАСЛЯКАСТРЫЧНІЦКІ ПЕРЫЯД (1917-1920 гг.)
- •9.1. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская і кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. на Беларусі
- •9.2. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі
- •9.3. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР
- •9.4. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР
- •10.1. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-я гады. Палітыка беларусізацыі
- •10.2. Новая эканамічная палітыка. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
- •10.3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
- •Глава 11. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ 1921-1941 гг.
- •11.1. Развіццё адукацыі, навукі, літаратуры
- •Глава 12. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
- •12.1. Міжнародныя адносіны напярэдадні і ў пачатку другой сусветнай вайны
- •12.2. Пачатак Вялікай айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •12.3. Акупацыйны рэжым. Партызанскі і падпольны рух
- •12.4. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне другой сусветнай вайны
- •Глава 13. СССР ВА ЎМОВАХ СПАБОРНІЦТВА І КАНФРАНТАЦЫІ СУПРАЦЬЛЕГЛЫХ САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМ. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БССР У 50-80-я гг.
- •13.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне
- •13.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфармавання эканомікі ў 1950-1960-я гады
- •13.4. Культура Беларусі ў пасляваенны час (1945-1990 гг.)
- •Глава 14. БЕЛАРУСЬ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ
- •14.1. Распад СССР і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- •14.2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі на сучасным этапе
- •14.3. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •ЛІТАРАТУРА
71 |
Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст. |
|
Глава 6
ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ
УКАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст.
6.1.Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі. Асаблівасці сацыяльнаэканамічнага развіцця Беларусі пасля ўваходжання ў склад Расійскай імперыі
6.2.Палітыка расійскіх улад на беларускіх землях у першай палове ХIX ст.
6.3.Вайна 1812 г. і Беларусь. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы ХVIII – першай палове ХIX стст.
6.4.Культура Беларусі першай паловы ХIX стагоддзя
6.1.Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля
ўваходжання ў склад Расійскай імперыі
Канец ХVIII – пачатак ХIX стагоддзяў адзначаны значнымі поспехамі ў навуцы і тэхніцы, зменамі ў тэхналагічным працэсе ў вытворчасці, якія затым атрымалі назву прамысловай рэвалюцыі. Яна пачалася перш за ўсё ў Англіі, Германіі, затым перамясцілася ў іншыя краіны Еўропы, ЗША, Расію і закранула ў першую чаргу лёгкую прамысловасць. Пазней, у сярэдзіне і другой палове ХIX ст., ядром прамысловага перавароту становіцца цяжкая прамысловасць і перш за ўсё машынабудаванне. Працэс вытворчасці рэзка паскорылі вынаходніцтва ў Англіі паравога рухавіка, механічнага ткацкага станка. Выкарыстанне паравога рухавіка дазволіла таксама кардынальна змяніць характар сродкаў сувязі. Сапраўдную рэвалюцыю ў гэтым плане зрабіла вынаходніцтва ў 1814 г. англійскім інжынерам Стэфенсонам паравоза, што паклала пачатак чыгуначным шляхам зносін. На змену паруснікам прыйшлі параходы. У канцы ХVIII стагоддзя лідэрам у развіцці прамысловасці становіцца Англія, але затым яе хутка пачала даганяць Германія. Мануфактуры выцясняліся фабрычнай вытворчасцю. Расла колькасць гарадскога насельніцтва. Але хуткае развіццё машыннай вытворчасці суправаджалася ўзмацненнем эксплуатацыі наёмных рабочых і адпаведна абвастрэннем сацыяльнай напружанасці. Яна вылілася ў
72 |
Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст. |
|
чарцісцкі рух у Англіі (масавы збор подпісаў пад харціямі), паўстанні ткачоў ў Германіі.
Расія ўступіла некалькі пазней на шлях капіталістычнага развіцця. Працэс паступовага разлажэння феадальна-прыгонніцкіх адносін тут пачаўся ў пачатку ХIX стагоддзя. У прамысловасці гэтва праявілася ў хуткім росце мануфактурнай вытворчасці, у тым ліку з прымяненнем наёмнай працы. Да пачатку ХIX стагоддзя адносяцца і першыя спробы прымянення машыннай тэхнікі ў тэкстыльнай вытворчасці. Новыя рысы намеціліся і ў сельскай гаспадарцы. У першай палове ХIX стагоддзя пачалі пашырацца пасевы культур, маючых прамысловае значэнне: льну, цукровых буракоў. Развівалася тонкарунная авечкагадоўля. Але ў асноўным ў сельскай гаспадарцы яшчэ панавалі кансерватыўныя формы вядзення гаспадаркі і прыгонніцкія адносіны. Памешчыкі імкнуліся павялічыць даходнасць сваіх гаспадарак за лік змяншэння сялянскіх надзелаў, павялічэння дзён баршчыны, аброка. Гэта абвастрала адносіны паміж імі.
Для Беларусі былі характэрнымі тыя ж рысы вядзення гаспадаркі, як і ў цэлым у Расіі. Яна была аграрнай акраінай Расійскай імперыі. Асноўную масу насельніцтва складалі сяляне, прычым каля 80% іх належылі памешчыкам, астатнія былі казённымі (дзяржаўнымі) або належылі дваранам, чыноўнікам, царкве. У сельскай гаспадарцы пераважала буйнае памешчыцкае землеўладанне. 3,6% абшарнікаў валодалі 50% сялян.З далучэннем да Расійскай імперыі павялічылася колькасць расійскіх землеўладальнікаў. Да пачатку ХIX стагоддзя ім былі пажалаваны землі разам з 250 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ сялян. Жыццё патрабавала павышэння таварнасці сельскай гаспадаркі, павялічэння вытворчасці прадукцыі на прадажу. Таму памешчыкі пачалі пашыраць пасевы тэхнічных культур, перш за ўсё льну, цукровых буракоў, бульбы. У шэрагу гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны.У сувязі з патрабаваннямі рынку ў першай палове ХIX стагоддзя пачала вызначацца спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці па асобных рэгіёнах: вырошчванне льну і бульбы на ўсходзе і развіццё жывёлагадоўлі на захадзе. Пашыралася памешчыцкая прадпрыймальніцкая дзейнасць, ствараліся падсобныя промыслы, перш за ўсё па вытворчасці гарэлкі. Да 50-х гадоў ХIX стагоддзя ў Беларусі дзейнічалі каля 3 тысяч невялікіх вінакурань, якія выраблялі 6,5 млн. вёдзер гарэлкі ў год. Прыбытак ад гэтага віду промыслаў складаў да 60% усяго даходу многіх памешчыцкіх гаспадарак. У 1852 г. у Беларусі дзейнічала 12 цукровых заводаў, якія перапрацоўвалі буракі і выраблялі да 10 тыс. пудоў цукру ў год. Некаторыя памешчыкі, напрыклад, І. Храптовіч, для павышэння матэрыяльнай зацікаўленнасці
73 |
Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст. |
|
сваіх прыгонных сялян уводзілі элементы частковай платы за іх працу. Але большасць землеўладальнікаў працавалі, як і раней, імкнучыся павялічыць даходнасць сваіх гаспадарак за лік узмацнення эксплуатацыі прыгонных сялян, павялічэння аброку, колькасці дзён баршчыны, увядзення так званых урокаў і інш. Гэта вяло да збяднення сялян. Яны не маглі ў поўнай меры выконваць павіннасці перад гаспадарамі і дзяржавай, пачасціліся сялянскія выступленні. Паглыбленне крызісу ў сельскай гаспадарцы прымусіла ўлады правесці рэформу, якая пачалася перш за ўсё сярод дзяржаўных сялян. Было створана міністэрства дзяржаўнай маёмасці на чале з графам Кісялёвым, таму пазней гэтыя меры пачалі называцца рэформай Кісялёва. Яна праводзілася на працягу 1839-1857 гг. ў дзяржаўных маёнтках. Для кіравання імі была ўведзена трохступенчатая сістэма: губерня – акруга – сельская ўправа. На месцах ствараліся выбарныя сялянскія органы самакіравання. Была праведзена інвентарызацыя дзяржаўных маёнткаў і ўведзена рэгламентацыя сялянскіх павіннасцей. З 1844 г. у дзяржаўных уладаннях Беларусі ліквідаваліся фальваркі, а сяляне пераводзіліся з паншчыны на аброк, прычым змяншалася грашовая рэнта. Малазямельным павялічваліся памеры надзелаў. Рэформа мела мэтай, па першае, некалькі палепшыць палажэнне сялян і тым самым зняць сацыяльную напружанасць, па другое, павысіць эфектыўнасць іх гаспадарання і такім чынам забяспечыць рэгулярнае паступленне падаткаў у казну.
Гэтую рэформу ўлады спрабавалі распаўсюдзіць і на памешчыцкае землеўладанне, але не атрымалі падтрымкі сярод землеўладальнікаў. Яна абмежаваліся складаннем інвентароў памешчыцкіх маёнткаў.
Працэс разлажэння феадальных адносін закрануў і прамысловасць беларускіх зямель. Павялічылася колькасць мануфактур, у тым ліку і з прымяненнем наёмнай працы. Станоўчае значэнне на развіццё прамысловасці і гандлю аказала ўключэнне Беларусі ў агульнарасійскі рынак і будаўніцтва шляхоў зносін: трактаў, а таксама каналаў, што злучылі басейны Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскага, Бярэзінскага, Днепра-Бугскага. У цэлым прамысловасць Беларусі першай паловы ХIX стагоддзя насіла ў асноўным дробнатаварны характар. У 1860 г. з агульнай колькасці 4020 прамысловых прадпрыемстваў 3860 уяўлялі сабой дробныя майстэрні з колькасцю рабочых да 16 чалавек, прычым пераважалі яшчэ прыгонныя мануфактуры. Але з 50-х гадоў пачаўся хуткі рост капіталістычных мануфактур, узбуйненне майстэрань і пашырэнне прымянення ў іх наёмнай працы. Менавіта ў 30-я гады ХIX стагоддзя пачалі ўзнікаць першыя фабрыкі і заводы: суконныя прадпрыемствы ў мястэчку Хомск і Косава на Гродзеншчыне, мукамольны завод у Магілёве і інш. Усяго ў Беларусі ў 1860 г. налічвалася 1641 прамысловых
74 |
Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст. |
|
прадпрыемствы з пераважна наёмнай працай. Прадукцыя фабрычных прадпрыемстваў ужо пераўзыходзіла мануфактурную, хаця фабрык і рабочых было менш у 3-4 разы.
У першай палове ХIX стагоддзя вызначылася і спецыялізацыя прамысловасці Беларусі: у асноўным лёгкая прамысловасць, пераважна тэкстыльная і па перапрацоўцы лесу і сельскагаспадарчай прадукцыі.
З развіццём капіталістычных адносін звязаны і рост гарадоў. За паўстагоддзе колькасць гарадскога насельніцтва павялічылася ў 4 разы:
з80 да 320 тыс. Адпаведна пашыраўся і гандаль.
6.2.Палітыка расійскіх улад на беларускіх землях у першай
палове ХIX ст.
Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі палітыка ўлад у цэлым была накіравана на іх зліццё з іншымі рэгіёнамі краіны і ператварэнне Беларусі ў частку Расійскай імперыі. Але першапачаткова ўлады ўлічвалі спецыфіку сацыяльна-эканамічнага і грамадскага жыцця насельніцтва гэтага рэгіёна і не пераходзілі да адкрытай русіфікатарскай палітыкі. Яна пачала пашырацца пасля паўстання 1830-1831 гг.
У сацыяльна-адміністратыўнай сферы беларускія землі да пачатку ХIX стагоддзя былі падзелены згодна з унутраным расійскім адміністратыўным падзелам на 5 губерняў, якія ў сваю чаргу аб’ядноўваліся ў 2 генерал-губернатарствы: літоўскае (Віленская, Гродзенская, Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская, Смаленская губерні). Пазней тэрмін Белая Русь быў заменены паняццем – Паўночна-Заходні край. Губерні падзяляліся на паветы, паветы – на воласці. Адміністратыўны апарат у асноўным адпавядаў расійскаму, але захоўваліся некаторыя старыя назвы пасад, напрыклад, павятовы маршалак і інш. Спачатку ў беларускіх губернях прадаўжаў дзейнічаць Статут ВКЛ 1588 года, але 25 чэрвеня ён быў адменены і ў Беларусі было ўведзена расійскае законадаўства.
Прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі выкупляліся ўладамі і згодна з даравальнай граматай гарадам 1785 года іх жыхары прыраўніваліся ў правах з іншым гарадскім насельніцтвам Расійскай імперыі. Магдэбургскае права скасоўвалася.
Магнаты і шляхта павінны былі прынесці прысягу новым уладам, пасля чаго яны набывалі правы расійскіх дваран.Тыя ж, хто адказваўся прынесці прысягу, павінны былі за кароткі тэрмін прадаць свае маёнткі і з’ехаць за мяжу. Забараняліся канфедэрацыі, сеймы, правы шляхты былі істотна абмежаваны.
