Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БНТУ / ИСТОРИЯ БЕЛ / ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСI каротки курс лекцый курс лекцый.pdf
Скачиваний:
166
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
1.48 Mб
Скачать

129 Глава 12. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

Глава 12

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

12.1.Міжнародныя адносіны напярэдадні і ў пачатку другой сусветнай вайны

12.2.Пачатак Вялікай айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

12.3.Акупацыйны рэжым. Партызанскі і падпольны рух

12.4.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне другой сусветнай вайны

12.1.Міжнародныя адносіны напярэдадні і ў пачатку другой

сусветнай вайны

У 30-я гады міжнародная абстаноўка ў свеце ўскладнілася. На Далёкім Усходзе Японія пачала агрэсію супраць Кітая. Утварыўшы на захопленай частцы кітайскай тэрыторыі марыянетачную дзяржаву – Манчжоу-го, яна пачала з гэтага плацдарма варожыя дзеянні на ўсходняй мяжы СССР. На еўрапейскім плацдарме ў Германіі, Італіі былі ўсталяваны фашысцкія рэжымы і гэтыя краіны пачалі хутка нарошчваць ваенную магутнасць з мэтай перагляду сфер уплыву і міжнародных адносін, якія ўсталяваліся пасля першай сусветнай вайны. Ім супрацьстаялі у першую чаргу Францыя і Англія – пераможцы першай сусветнай вайны, якія не хацелі траціць свае калоніі і іншыя набытыя тэрыторыі, а таксама свой уплыў у Еўропе. У парушэнне умоў Версальскага дагавора ў Германіі была ўведзена ўсеагульная воінская павіннасць, разгарнуліся падрыхтоўка магутнай рэгулярнай арміі, выпуск цяжкага ўзбраення, хуткімі тэмпамі ствараліся ваенна-паветраныя і ваенна-марскія сілы. Савецкі Саюз у гэтых умовах імкнуўся не ўмешвацца ў канфлікты еўрапейскіх дзяржаў. Адначасова савецкі ўрад спрабаваў стварыць сістэму еўрапейскай бяспекі з мэтай стрымлівання агрэсараў, але безпаспяхова. З другога боку, у 1936 г. Германія, Італія і Японія заключылі “Антыкамінтэрнаўскі пакт”, накіраваны ў першую чаргу супраць СССР. З гэтага ж года Германія і Італія пачалі тэрытарыяльныя захопы: Італія захапіла Абісінію(Эфіёпію), Германія ўвяла войскі ў дэмілітарызованную рэйнскую зону, пазней, у 1938 г. – у Аўстрыю. У 1939 г. Італія акупіравала Албанію. У гэты час

130 Глава 12. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

японскія групіроўкі войск пачалі ваенныя дзеянні супраць СССР спачатку ў раёне возера Хасан, пазней, у 1939 г., на рацэ Халгін-Гол, дзе былі разгромлены савецкімі і мангольскімі вайсковымі падраздзяленнямі. Але для СССР міжнародная абстаноўка заставалася вельмі напружанай. Японія працягвала займаць варожую пазіцыю. У Еўропе кіраўнікі Францыі і Англіі імкнуліся накіраваць агрэсію Германііі на ўсход, таму ў верасні 1938 г. у Мюнхене згадзіліся на ўступку Германіі часткі Чэхаславакіі, што прывяло пазней да поўнай анексіі гітлераўцамі гэтай краіны. Перагаворы, якія ў 1939 г. пачалі СССР, Англія і Францыя, закончыліся беспаспяхова.

У умовах узрастання міжнароднай напружанасці і з’яўлення небяспекі супрацьстаяння кааліцыі дзяржаў на Усходзе і Захадзе СССР

прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзе. Гэты дагавор тэрмінам на 10 гадоў быў падпісаны 23 жніўня 1939 г.

1 верасня 1939 г. у адпаведнасці з прынятым яшчэ ў красавіку планам “Вейс” Германія пачала ваенныя дзеянні супраць Польшчы. Польская армія значна ўступала нямецкай ў колькасных і якасных адносінах, таму на працягу тыдня ваенные дзеянні былі фактычна скончаны разгромам гэтай краіны. Польскі ўрад эмігрыраваў ў Лондан.

3 верасня згодна з заключанымі з Польшчай дамовамі Англія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Лакальны ваенны канфлікт такім чынам перарос у сусветную вайну.

У умовах, калі польская дзяржава фактычна спыніла сваё існаванне, 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і да 25 верасня Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адыйшлі да СССР. 28 верасня 1939 г. быў заключаны дадатковы дагавор з Германяй, які замацоўваў новыя дзяржаўныя межы.

На вызваленых тэрыторыях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны утвараліся часовыя органы ўлады, пачаліся выбары дэлегатаў на

Народныя сходы.

Народны сход

заходняй Беларусі адбыўся

28-30 кастрычніка

1939 г. у Беластоку.

Ён прыняў Дэкларацыю аб

устанаўленні савецкай улады і аб’яднанні з БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая У сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада нечарговая Ш сесія Вярхоўнага Савета БССР заканадаўча замацавалі ўз’яднанне

Заходняй Беларусі з

БССР. Замест ваяводстваў былі ўтвораны

5 вобласцей,

пачаліся

сацыяльна-эканамічныя

пераўтварэнні:

нацыяналізаваны 1700 прадпрыемстваў, разгарнуліся іх рэканструкцыя, будаўніцтва новых фабрык і заводаў, ліквідавана беспрацоўе, сялянам

перададзена каля 1 млн. гектараў памешчыцкай

зямлі, адкрыты каля

6 тысяч школ, 12 тэхнікумаў, 5 інстытутаў, але ў

той жа час пачаліся

рэпрэсіі супраць былых памешчыкаў, асаднікаў.

 

131 Глава 12. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

Вільня і Віленскі край, якія таксама былі вызвалены Чывонай Арміяй ад улады Польшчы згодна з дагаворам, заключаным 10 кастрычніка 1939 г. паміж СССР і ўрадам Літвы, адыйшлі да Літоўскай рэспублікі.

На працягу 1939 і 1940 гг. Германія праводзіла актыўныя дзеянні па далучэнню новых тэрыторый. Вайна з Англіяй і Францыяй, якая спачатку атрымала назву “дзіўнай” з-за пасіўнасці старон, абярнулася актывізацыяй дзейнасці Германіі, якая захапіла Бельгію, Галандыю і ў чэрвені 1940 г. прымусіла капітуліраваць Францыю. Пазней былі захоплены Данія, Нарвегія, а ў красавіку 1941 г. – Югаславія. Такім чынам, да лета 1941 г. амаль уся Еўропа была акупіравана Германіяй.

СССР таксама пачаў узмацняць свае заходнія межы. 29 лістапада

СССР парваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй і 30 лістапада пачаў вайну. Пасля цяжкіх баёў і значных страт да сакавіка 1940 г. абарона праціўніка была прорвана і 12 сакавіка быў падпісаны мір, згодна з якім да

СССР адыходзіла тэрыторыя на Карэльскім перашыйку і ў раёне Мурманска. У ліпені 1940 г у выніку змены ўрадаў у Літве, Латвіі і Эстоніі была аб’яўлена савецкая ўлада і прыбалтыйскія рэспублікі ўвайшлі ў склад СССР. У жніўні 1940 г. савецкі ўрад патрабаваў ад Румыніі перадачы Бесарабіі і Паўночнай Букавіны, у выніку была ўтворана Малдаўская ССР.

Пасля акупацыі амаль усёй Еўропы Германія пачала рыхтавацца да інтэрвенцыі на Англію, але няўдачы ў паветраным супрацьстаянні, цяжкасці пры фарсіраванні праліва Ла-Манш, а таксама супярэчнасці на перагаворах паміж Германіяй і СССР у Берліне ў лістападзе 1940 г. прывялі да таго, што ў снежні 1940 г. Гітлер зацвердзіў дырэктыву № 21 – план “Барбароса” і пачаў рыхтавацца да вайны з СССР.

12.2. Пачатак Вялікай айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

Згодна з планам “Барбароса” супраць СССР было сканцэнтравана 190 дывізій, у тым ліку 19 танкавых і 14 матарызаваных, 4 паветраных флоты, у складзе якіх налічвалася каля 5,5 млн. салдат і афіцэраў, каля 4,3 тыс. танкаў, 47 тыс. гармат, каля 5,5 тысяч самалётаў. Чырвоная Армія к чэрвеню 1941 г. налічвала каля 5 млн. чалавек, з іх на заходніх межах знаходзілася каля паловы яе складу. Але па колькасці танкаў і самалётаў Чырвоная Армія не ўступала нямецкай.

22 чэрвеня 1941 г. Германія без аб’явы вайны пачала ваенныя дзеянні супраць СССР. На яе баку выступілі таксама Італія, Фінляндыя, Венгрыя і Румынія. Гітлер і ваеннае камандаванне разлічвалі на ўнутраную слабасць савецкай ўлады, міжнацыянальныя канфлікты і,

132 Глава 12. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

галоўным чынам, на ваенную магутнасць германскай арміі, што дазволіць, на іх думку, правесці “бліцкрыг”, разграміць СССР за некалькі тыдняў.

Наступленне вялося сіламі трох груп армій – “Поўнач”, ”Цэнтр” і “Поўдзень”, пры гэтым большая частка бронетанкавых сіл і авіяцыі была сканцэнтравана ў цэнтры. Войскі Заходняй асобнай вайсковай акругі, якія дыслацыраваліся ў Беларусі, на напрамку галоўнага ўдара вермахта, мелі прыкладна аднолькавую колькасць танкаў і самалётаў, але ўступалі праціўніку ў жывой сіле і лёгкім узбраенні.

Стварыўшы 3-4-кратную перавагу ў сілах на напрамках галоўных удараў, нямецкія арміі хутка прарвалі абарону савецкіх войск у раёнах Брэста і Гродна і пачалі хутка рухацца ў напрамку Мінска. Спробы правесці контрудары з боку Беластока і ў раёне Камянца-Жабінкі значных вынікаў не далі. Жорсткія баі разгарнуліся ў раёне Мінска, дзе было знішчана 100 і падбіта больш за 200 танкаў праціўніка, але 28 чэрвеня горад быў захоплены і ў акружэнне трапілі значныя сілы савецкіх войск.

У канцы чэрвеня напружаныя баі шлі на Бабруйскім і Барысаўскім напрамках. У раёне Бабруйска мужна абараняліся байцы 4-га паветранадэсантнага корпуса. На р. Бярэзіна каля Барысава амаль 3 дні стрымлівалі праціўніка часці 1-й Маскоўскай пралетарскай дывізіі і курсанты танкавага вучылішча. Яны нанеслі значны ўрон нямецкім войскам, але вымушаны былі адступіць.

Няўдачай закончылася спроба савецкага камандавання стварыць новую лінію абароны па р. Днепр -Заходняя Дзвіна. Гераічна абараняла г. Віцебск 153-я стралковая дывізія. Жорсткія баі разгарнуліся ў раёне г. Оршы, тут 14 ліпеня ўпершыню былі ўведзены ў дзеянне рэактыўныя ўстаноўкі, якія затым атрымалі назву “Кацюшы”.

23 дні працягвалася абарона г. Магілёва. Не здолеўшы захапіць горад лабавым ударам, гітлераўцы фарсіравалі Днепр на флангах каля гарадоў Шклоў, Быхаў, Чавусы і такім чынам акружылі горад. Але і ў акружэнні байцы 172-й стралковай дывізіі і народнага апалчэння 10 дзён стрымлівалі націск 6 пяхотных і танкавых дывізій праціўніка. Толькі 12 ліпеня ў 12-гадзінным баю на буйнічскім полі вораг страціў 39 танкаў. У ноч з 25 на 26 ліпеня абаронцы Магілёва зрабілі спробу прарвацца з акружэння, частцы гэта ўдалося, але многія загінулі.

6 ліпеня сіламі ў раёне Лепеля-Сянно быў праведзены контрудар сіламі двух мехкарпусоў. З двух бакоў у баях удзельнічалі да 1500 танкаў. На гомельскім напрамку быў нанесены контрудар у напрамку г. Бабруйска, у выніку часова былі вызвалены Жлобін і Рагачоў. Кавалерыйская група ў складзе 3 дывізій пад камандаванем генерала А.Гарадавікова ў ходзе кавалерыйскага рэйда вызваліла Глуск, Старые Дарогі. Нягледзячы на частковыя поспехі, гэтыя контрудары не змянілі

133 Глава 12. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

агульны ход ваенных дзеянняў, але адцягнулі буйныя сілы праціўніка, нанеслі яму значны ўрон. У цэлым жа Чырвоная Армія панесла ў Беларусі вялікія страты і павінна была адступаць. Але і гітлераўскае камандаванне, сутыкнуўшыся з жорсткай абаронай на цэнтральным напрамку, павінна было мяняць свае планы. 4 жніўня на нарадзе ў г. Барысаве Гітлер аддаў загад часова прыпыніць наступленне ў цэнтры, каб умацаваць флангі групы армій “Цэнтр”. Такім чынам быў выйграны час для арганізацыі рубяжоў абароны на маскоўскім напрамку.

Згодна з атрыманай дырэктывай 25 дывізій вермахта, галоўным чынам танкавых і матарызованных, павярнулі на гомельскі напрамак, дзе абараняліся 13-я і 21-я арміі. 19 жніўня Гомель быў захоплены ворагам і да канца жніўня ўся тэрыторыя Беларусі аказалася ў зоне акупацыі.

Такім чынам, з аднаго боку план “Барбароса”, які прадугледжваў заканчэнне вайны за 3-4 тыдні, з-за жорсткага супраціўлення савецкіх войск, быў правалены. Ворагу былі нанесены значныя страты і Беларусь была захоплена толькі ў выніку 2-месячных баёў.

З другога боку, Чырвоная Армія ў пачатковы перыяд вайны атрымала вельмі вялікія страты ў салдатах, афіцэрах, ваеннай тэхніцы. Гітлер і яго акружэнне ў канцы ліпеня былі ўпэўнены, што вайна супраць

СССР ужо выйграна. Якія ж прычыны няўдач ў пачатковы перыяд вайны?

Вызначыць дакладную дату нападу Германіі на СССР, калі яна неаднаразова пераносілася, а звесткі разведорганаў былі вельмі супярэчлівымі, было практычна нельга. Таму адмоўную роль сыграў фактар нечаканасці і парушэння міжнародных норм. Войны звычайна пачыналіся з фармальнага аб’яўлення, што давала хаця б мінімум часу для прывядзення войск у баявую гатоўнасць. З прычыны нечаканасці нападу трэцяя частка самалётаў была знішчана прама на аэрадромах, што забяспечыла люфтваффе панаванне ў паветры і, як вынік, эфектыўнае знішчэнне жывой сілы і тэхнікі ў час бамбардзіровак. Тут сыгралі сваю роль і пралікі савецкага камандавання, якія часам мяжуюць з злачынствам, калі, напрыклад, неразгрупаваныя і амаль не замаскіраваныя самалёты на пагранічных аэрадромах фактычна ператварыліся ў мішэні, а зенітная артылерыя 4-й арміі была вывезена за 400 км. на ўсход для вучэнняў. Трэба адзначыць, што камандуючы ваенна-паветранымі сіламі генерал А. Таюрскі быў растраляны.

Нягледзячы на значныя поспехі ў індустрыялізацыі, за адносна кароткі час савецкая прамысловасць, у тым ліку і ваенна-прамысловы комплекс, не маглі пераадолець адставанне ад заходніх краін у тэхнічным прагрэсе.У выніку ў пачатку вайны нямецкія войскі не толькі пераўзыходзілі савецкія колькасна, але і па агнявой моцы, мабільнасці. Нямецкія пяхотныя дывізіі ў асноўным былі ўзброены аўтаматычнай