Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БНТУ / ИСТОРИЯ БЕЛ / ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСI каротки курс лекцый курс лекцый.pdf
Скачиваний:
166
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
1.48 Mб
Скачать

24

Глава 2. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД

 

сялянства, якое яшчэ не страціла сваёй свабоды, але ўжо стаяла на сацыяльнай лесвіцы ніжэй за многіх сваіх супляменнікаў.

Перасяленні і каланізацыя новых зямель далі штуршок працэсу маёмасна-сацыяльнага расслаення, узвышэнню і узбагачэнню знаці, перш за ўсё ваенна-племянной вярхушкі. Апорай ваенна-племянной арыстакратыі станавілася ваенная дружына – аб’яднанне прафесійных воінаў. Фарміруецца асобная палітычная арганізацыя з органамі кіравання

– правадыром, саветам старэйшын, народным сходам. Пры гэтым народны сход складаўся з свабодных мужчын, здольных насіць зброю. Такая форма арганізацыі грамадства і яго кіравання атрымала назву “ваеннай дэмакратыі” і ўзнікла напярэдадні ўтварэння дзяржаўнасці.

У першым тысячагоддзі нашай эры больш багатай становіцца матэрыяльная і духоўная культура ўсходніх славян. Ускладняецца апрацоўка вырабаў з метала, іх арнаментацыя.Складваецца міфалогія. Славяне абагатваралі прыроду, пакланяліся сонцу, верылі ў замагільнае жыццё. Рэлігія прадстаўлена паганскімі ўяўленнямі, шматбожжам. У паганскі пантэон уваходзілі богі: Пярун (бог маланкі і грому), Сварог (бог неба), Дажбог (бог сонца), Ярыла (бог вясны), Жыжаль (бог агню), Зніч (бог падземнага агню), Стрыбог (бог вятроў), Велес (апякун жывёл), Лёля (багіня вясны). Формамі паганскіх вераванняў былі таксама фетышызм (абагатварэнне неадушаўлённых прадметаў), анімізм (вера ў духаў), татэмізм (вера ў роднасць пэўных груп людзей і тотэмаў – жывёл, раслін).

2.3. Тэорыі паходжання беларусаў і назвы “Белая Русь”

Паўстае пытанне: якім чынам і калі з славянскіх і іншых плямён, пражываўшых у старажытнасці, узнікла беларуская народнасць? На гэта дакладнага адказу няма. Ёсць розныя версіі, але прыняць адназначна адну з іх нельга з-за адсутнасці дакладных аргументаў. Таму мы вымушаны агранічыццца простым пералічэннем найбольш вядомых канцэпцый этнагенеза беларусаў.

Л. Галембоўскі, А. Рыпінскі і іншыя прыхільнікі польскай канцэпцыі лічылі, што беларусы з’яўляюцца часткай польскага этнаса.

Аўтары вялікарускай тэорыі А. Сабалеўскі, М. Каяловіч і іншыя вучоныя 19 стагоддзя сцвярджалі, што беларускага этнасу зусім не існавала, а беларуская мова – гэта дыялект рускай мовы. Беларусь жа не што іншае, як паўночна-заходні край Расійскай імперыі. Доўгі час вялікаруская тэорыя з’яўлялася асновай афіцыяльнай ідэалогіі расійскіх улад.

Крывічскую тэорыю абгрунтавалі М. Пагодзін, В. Ластоўскі, якія лічылі продкамі беларусаў толькі беларусаў.

25

Глава 2. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД

 

Крывіцка-радзіміцка-дрыгавіцкую канцэпцыю, якая з’явілася ў пачатку 20-га стагоддзя, сфармуліравалі беларускія гісторыкі Я. Карскі, У. Пічэта, М. Доўнар-Запольскі. Яна зыходзіць з таго, што аснову беларускай народнасці паклалі не толькі крывічы, але і радзімічы, дрыгавічы.

Ставаральнік балцкай тэорыі В. Сядоў лічыў, што галоўную ролю ў фарміраванні беларускай народнасці сыгралі балты і славяне.

Аўтар фінскай тэорыі І. Ласкоў на аснове фінаугорскага паходжання рада гідронімаў на тэрыторыі Беларусі прыйшоў да вываду, што пэўны уклад у стварэнне беларускай народнасці ўнеслі фінаугорскія плямёны, якія пазней былі асіміліраваны балтамі, а яшчэ пазней змяшаліся з славянамі.

Канцэпцыя М. Піліпенка была абгрунтавана ў пачатку 90-х гадоў 20-га стагоддзя беларускім вучоным. М. Піліпенка лічыць. Што ў выніку змешвання славянскіх плямён з балтамі да Х стагоддзя утварыліся першапачатковая этнічная супольнасць на славянскай аснове, свайго роду протанароднасць, якая ў сваю чаргу у Х-XI стагоддзях разам з іншымі усходнеславянскімі супольнасцямі кансалідавался ў новую агульнаславянскую старажытную супольнасць з агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала назву Русь. Пры гэтым на тэрыторыі сучаснай Беларусі па асаблівасцям мовы і культуры выдзяляліся дзве этнаграфічные зоны – Палессе, з аднаго боку, і падзвінска-падняпроўская частка, якая пазней, у сярэднявеччы атрымала назву Белая Русь. Пасля распаду Кіеўскай Русі з цягам часу на аснове ўзаемадзеяння гэтых дзвух зон з заходнеславянскім(польскім) і балцкім этнасамі на тэрыторыі паміж Дняпром і Нёманам паступова сфарміравалася беларуская народнасць і замацавалася назва “Белая Русь”.

Паходжанне назвы “Белая Русь” тлумачыцца па-рознаму. Падарожнікі, якія ў сярэднявеччы праязжалі праз гэтыя землі, у сваіх запісках выводзілі назву ад прыгажосці зямлі, зімовай заснежанасці, колеру традыцыйнага адзення, антрапалагічных рысаў мясцовых жыхароў і інш. Больш абгрунтаванымі, на наш погляд, з’яўляюцца наступныя версіі: М. Любаўскага – незалежнасць ад татара-манголаў, М. ДоўнарЗапольскага – адносная свабода не толькі ад татара-манголаў, але і ад крыжаносцаў і літвы, Я. Юхо – больш ранняе прыняцце хрысціянства ў параўнанні з Чорнай Руссю (заходняй часткі сучаснай Беларусі), дзе яшчэ доўгі час заставалася паганская вера, П. Крапівіна – шырокае распаўсюджанне ў тапаніміцы назваў са словам “белая”, В. Іванова – суадносіны асноўных колераў з напрамкамі свету.

Упершыню тэрмін “Белая Русь” сустракаецца ў гістарычных дакументах XII стагоддзя і датычыцца Уладзімірска-Суздальскага

26

Глава 2. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД

 

княства. Пазней, у 13-14 стагоддзях ён сустракаецца ў сувязі з Маскоўскімі, Смаленскімі, Пскоўскімі, Наўгародскімі, Кіеўскімі, Чарнігаўскімі землямі. У адносінах да падзвінска-падняпроўскага рэгіёна тэрмін “Белая Русь” лакалізуецца ў канцы 14-га стагоддзя, а пазней распаўсюджваецца і на захад да Прыпяці і Нёмана. Ад назвы тэрыторыя “Белая Русь” паходзіць і назва жыхароў – спачатку “беларусцы”, затым “беларусы”. Прыкладна у гэты перыяд – 14-16 стагоддзі – фарміруецца і старабеларуская мова.