Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БНТУ / ИСТОРИЯ БЕЛ / ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСI каротки курс лекцый курс лекцый.pdf
Скачиваний:
166
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
1.48 Mб
Скачать

27Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Глава 3

ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

3.1.Станаўленне феадальнай эканомікі. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі

3.2.Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам

3.3.Культура Беларусі IX-XIII стст.

3.1.Станаўленне феадальнай эканомікі. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі

У VI-IX стст. нашай эры у Еўропе праходзіў працэс складвання новага феадальнага ладу. Паступова развіваецца прыватная ўласнасць на сродкі вытворчасці, зямлю і складваецца слой землеўладальнікаў. Асноўная частка насельніцтва, сяляне, трацяць права ўласнасці і пераходзяць у васальную залежнасць ад феадалаў. У Заходняй Еўропе гэты працес развіваўся шляхам сінтэзу позднерымскага рабаўладальніцкага ладу і еўрапейскіх родаплемянных адносін. У Усходняй Еўропе, у тым ліку і Беларусі, пераважаў бяссінтэзны, больш замаруджаны працэс феадалізацыі. Ён праходзіў прыкладна на тры стагоддзі пазней, але без ярка выражанага рабаўладальніцкага этапа.

Асновай гаспадаркі на гэтых землях у другой палове першага тысячагоддзя нашай эры было земляробства і жывёлагадоўля. Удасканальваліся прылады працы, перш за ўсё за кошт шырокага ўжывання жалеза. Шырока выкарыстоўваліся сохі з жалезнымі наканечнікамі. Была ўведзена папаравая сістэма земляробства з прымяненнем двухполля альбо трохполля. На яго падставе склалася жывёлагадоўля з развядзеннем усіх вядомых у наш час відаў хатняй жывёлы. Апрача сельскай гаспадаркі людзі займаліся таксама промысламі: паляваннем, рыбнай лоўлей, бортніцтвам, ткацтвам, ганчарствам, кавальскай і нават ювелірнай справай.

Найбольш буйныя славянскія паселішчы, якія з’яўляліся цэнтрамі абшчыннага, племянного асяроддзя і звычайна ўмацоўваліся, у тым ліку агарожваліся, паступова ператвараліся ў гарады. З цягам часу некаторыя з іх сталі племяннымі цэнтрамі, якія ажыццяўлялі кіраванне пэўнымі тэрытарыяльнымі акругамі. У гарадах пачала канцэнтравацца і

28Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

рамесніцкая вытворчасць. Яны звычайна ўзнікалі і пашыраліся у месцах важных, як правіла, водных шляхоў зносін, таму большасць найстаражытных гарадоў Беларусі атрымалі назву ад рэк, на якіх яны былі заснаваны.

Адначасова з гаспадарчым развіццём мяняліся і вытворчыя адносіны. На працягу VIII-IX стст. на змену буйным патрыярхальным абшчынам, якія абаранялі інтарэсы сваіх членаў у сутыкненні з іншымі людзьмі і выконвалі ўнутраныя вытворчыя і адміністрацыйныя функцыі, прыходзіць новая грамадская форма – сельская (суседская) абшчына. Яна складвалася ў асноўным з малых індывідуальных сем’яў і ўяўляла сабой тэрытарыяльнае аб’яднанне непасрэдных вытворцаў земляробаў, не абавязкова звязаных родавымі сувязямі. У пісьмовых крыніцах гэтая абшчына атрымала назву “верв” або “мір”. Асноўным месцам пражывання сялян-абшчыннікаў былі неўмацаваныя паселішчы – “весі”, пазней з’яўляецца і іншая назва – “сёлы”.

Другая палова першага тысячагоддзя нашай эры з’яўляецца перыядам разлажэння першабытнаабшчыннага ладу, зараджэння і развіцця феадальных адносін. Сельская абшчына несла ў сябе яшчэ рысы патрыярхальнага ўкладу, але ўжо пачаўся працэс сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства. Узвышаецца вярхушка ўнутры абшчын, плямён. Складваецца дружынная арганізацыя, якая займаецца не толькі абаронай сваіх зямель, але і ваеннымі набегамі на суседзяў з мэтай захопу здабычы. Гэтая здабыча, а таксама дань з сялянскіх абшчын, збіраемая на яе ўтрыманне, вялі да паступовага абагачэння старэйшых дружыннікаў, якія затым атрымалі назву “баяры” і кіраўнікоў дружын – князей. Апошнія з цягам часу канцэнтрыруюць не толькі ваенную, але і адміністратыўную, судовую ўладу. У гэты ж час зараджаюцца і элементы рабства, крыніцай якога з’яўляліся палонныя, захопленыя ў час ваенных набегаў. Але з-за геаграфічных умоў, асаблівасцей сацыльна-эканамічнага развіцця яно не набыло ў усходніх славян такіх класічных форм, як у старажытнай Грэцыі або Рыме.

Паступовае узвышэнне племянной і ваенной вярхушкі, узмацненне іх ваеннай моцы прывяло да пераходу да іх права ўласнасці на зямлю, умацавання улады над супляменнікамі і стварэння адміністратыўнаваенных аб’яднанняў з пэўнай уладнай структурай ў форме княжанняў. Гэта былі свайго рода протадзяржаўнасці.

У развіцці феадальных адносін і складванні класавых адносін у Усходняй Еўропе, у тым ліку і на беларускіх землях, можна ўмоўна выдзяліць два этапы. На першым з іх пераважае дзяржаўная форма ўласнасці, калі саўладальнікамі зямлі былі князь і старэйшая дружына.

29Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Абшчыннікі-сяляне страцілі магчымасць карыстання даходамі з зямель, якія сталі ўласнасцю княжанняў. Князь і дружына збіралі дань з сялян, якія працавалі на іх землях, праз “палюддзе”, пазней у пэўных вызначаных месцах – пагостах. Гэтыя землі разам з сялянамі князі маглі перадаваць у карыстанне прадстаўнікам вярхушкі грамадства. З XII стагоддзя пачынаецца другі этап у развіцці феадальных адносін, калі землеўладанне падзяляецца на землі, якія належалі непасрэдна князю, баярскую вотчыну і царкоўнае землеўладанне. Згодна з гэтымі формамі ўласнасці ў усходніх славян, у тым ліку і на землях сучаснай Беларусі, у раннім сярэднявеччы склалася наступная сацыяльная структура. Асноўнымі класамі становяцца феадалы і феадальна-залежныя сяляне. Большасць сялян складалі абшчыннікі, якія былі яшчэ асабіста свабоднымі, вялі сваю гаспадарку, але былі абавязаны ўносіць у карысць органаў кіравання пэўную даніну і выконваць шэраг павіннасцей. З развіццём феадальных адносін, калі з’явілася вотчынная ўласнасць, частка сялян трапіла ў эканамічную залежнасць непасрэдна да феадалаў або плаціла даніну царкве і манастырам. Гэтых асабіста свабодных сялянабшчыннікаў называлі смердамі. Былі таксама смерды, якія часткова страцілі сваю асабістую свабоду. Іх называлі закупамі. Яны мелі асабістую гаспадарку, але з-за беднасці ішлі ў эканамічную кабалу да феадала, бралі у яго пазыку, купу, за гэта павінны былі працаваць на гаспадара. Паколькі гэтая праца ў асноўным ішла на пагашэнне працэнтаў, то адпрацаваць поўнасцю купу было даволі цяжка і селянін мог пажыццёва застацца ў феадала. Закупы, якія ўсё ж разлічваліся з феадалам, траплялі ў катэгорыю ізгоеў, гэта значыць, людзей, якія страцілі сувязь з абшчынай. Акрамя закупаў, часткова залежнымі былі і радовічы, якія заключалі дагавор – “рад” і на гэты тэрмін пераходзілі ў поўную залежнасць. Існавалі таксама і халопы, гэта значыць, поўнасцю залежныя людзі, фактычна, рабы.

У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Асноўную масу гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі, але пануючае палажэнне займалі купцы, заможныя гаражане, царкоўная вярхушка.

3.2. Полацкае і тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам

На працягу VIII-IX стагоддзяў у выніку развіцця феадальных адносін, узмацнення эканамічных сувязей пачалі складвацца славянскія племянныя саюзы, якія паступова перараслі ў протадзяржаўныя аб’яднанні – княжанні. Аб’яднаўчыя тэндэнцыі прывялі да стварэння ў IX стагоддзі паўночнага саюза княжанняў з цэнтрам у г. Ноўгарадзе, куды ўвайшлі наўгародскія славены і крывічы разам з фінскім племем весь.

30Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Аналагічны працэс на базе княжання палян адбыўся ў сярэднім Падняпроўі, дзе паўднёвы саюз згрупіраваўся вакол горада Кіева. Пасля авалодвання ў 882 годзе ноўгарадскім князем Алегам Кіевам гэтыя два цэнтры аб’ядналіся ў адзін, які затым атрымаў назву Русь. На тэрыторыі сучаснай Беларусі ў гэты час існавалі два буйных княствы : Полацкае і Тураўскае. Полацкае княства кантралявала значны ўчастак важнейшага воднага шляху “з вараг у грэкі”, гэта значыць, з Балтыйскага да Чорнага мора, таму з самага пачатку заснавання Русі знаходзілася ў сферы інтарэсаў і Ноўгарада, і Кіева. Ужо першы ўспамін у летапісу аб Полацку пад 862 годам звязвае яго гісторыю з Ноўгарадам. Але праз некалькі гадоў, у 865 г. полацкую зямлю спрабуе падпарадкаваць Кіеў. Пасля стварэння адзінай дзяржавы – Кіеўскай Русі Полацк уваходзіць у яе склад на правах аўтаноміі. У гэты ж час, у 885 г. кіеўскі князь Алег падпарадкоўвае радзімічаў,якія раней знаходзіліся ў залежнасці ад хазараў. Паступова самастойнасць Полацка ўзмацняецца і к 980 году, у час праўлення князя Рагвалода, ён фактычна становіцца трэцім па значнасці дзяржаўным утварэннем нараду з Ноўгарадам і Кіевам. Але пасля захопу Полацка ноўгарадскім князем Уладзімірам, які адначасова становіцца і кіеўскім князем – кіраўніком Русі, ён часова страчвае сваю незалежнасць. Першая спроба яе аднаўлення, зробленая князем Брачыславам Ізяслававічам, была няўдалай, але Полацкае княства набыло гарады Віцебск і Усвяты і такім чынам стала кантраляваць гандлёвы шлях “з вараг у грэкі” на ўсім яго працягу. Найбольшай магутнасці княства набыло пры Ўсяславе Брачыслававічу, які вядомы таксама пад іменем Чарадзей. У гэты час яно займала тэрыторыю сучаснай цэнтральнай і ўсходняй Беларусі, на поўначы межавала з Ноўгарадскай зямлёй і дасягала Балтыйскага мора, на ўсходзе – з Смаленскай, на поўдні – з Тураўскай і на захадзе – з землямі балтаў. Сярод гісторыкаў няма адзінай думкі па пытанню: Полацкае княства ў гэты час было поўнасцю незалежным або ўваходзіла ў склад Кіеўскай Русі? Але відавочна адно: у любым выпадку Усяслаў праводзіў сваю самастойную палітыку. Спачатку ён жыў у згодзе з кіеўскімі князямі, нават удзельнічаў у сумесных паходах супраць полаўцаў, але з 60-х гадоў 11-га стагоддзя адносіны змяніліся. Усяслаў спрабаваў узмацніць княства за кошт Ноўгарада, Пскова, неаднойчы вёў войны з кіеўскімі князямі (у летапісу, “Слове аб палку Ігаравым” даволі падрабязна апісваецца бітва на Нямізе ў сакавіку 1067 года), некаторы час займаў кіеўскі вялікакняжацкі прастол, затым некалькі гадоў вёў барацьбу з вярнуўшымся на княжанне ў Кіеў Ізяславам за Полацк. Паспяхова яе завяршыўшы, ён спрабуе пашырыць межы княства за кошт Смаленска, у 1078 і 1084 годы адбіў два напады Уладзіміра Манамаха на Лагойск, Лукамль, Мінск. Пасля смерці Усяслава ў 1101 годзе Полацкае княства было падзелена на шэсць удзелаў паміж

31Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

яго сынамі. У XII стагоддзі цэнтрам аб’яднання становіцца адно з гэтых удзельных княстваў – Мінскае. Мінскі князь Глеб Усяслававіч спрабаваў пашырыць межы княства ў 1116 г. за кошт дрыгавічоў, затым у 1119 г. разам з палачанамі зрабіў паходы на Ноўгарадскую і Смаленскую землі, але атрымаў паражэнне ад Уладзіміра Манамаха. Мінскае і Полацкае княствы трапілі ў залежнасць ад Кіева.

Тураўскае княства ўтварылася ў канцы IX стагоддзя. Амаль увесь час свайго існавання яно знаходзілася ў падпарадкаванні кіеўскіх князёў. Праўда, у пачатку XI стагоддзя тураўскі князь Святаполк зрабіў спробу аддзяліцца ад Кіеўшчыны, але няўдала. Пасля смерці князя Уладзіміра як старэйшы сын Святаполк некаторы час займаў кіеўскі вялікакняжацкі пасад, але ў міжусобнай барацьбе з сваімі братамі на чале з Яраславам пацярпеў паражэнне. Толькі ў другой палове XII стагоддзя ў Тураве на кароткі час было ўстаноўлена праўленне самастойнай княжацкай дынастыі, але ўжо ў канцы XII стагоддзя княства распалася на шэраг удзельных: Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае.

Сістэма кіравання ў Полацкім і Тураўскім княствах мела шмат падабенстваў. На чале іх стаялі князі, якія мелі адміністратыўную, ваенную, судовую ўладу. Але яго дзейнасць значна абмяжоўвалася радай князя і вечам – агульным сходам, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Веча магло запрасіць або пазбавіць улады князей, як гэта і здарылася ў перыяд аслаблення централізаванай княжацкай улады ў Полацку ў 1128, 1132, 1151, 1159 гадах. Пасля ўвядзення хрысціянства значную ролю ў кіраванні княствамі сталі адыгрываць епіскапы. Вышэйшую ўладу ажыццяўляла таксама княжацкая адміністрацыя: падвойскі, які выконваў распараджэнні князя і рашэнні веча, ключнік, які займаўся фінансамі, цівун – гаспадарчы кіраўнік. Ваенную сілу складала дружына на чале з ваяводай, якая у сваю чаргу падзялялася на старшую і малодшую. З ліку старшых дружыннікаў – баяр, камплектавалася і княжацкая адміністрацыя. На месцах у гарадах таксама існавалі веча. Але звестак аб іх дзейнасці практычна няма. Тым не менш можна зрабіць выснову, што гэтыя веча падпарадкоўваліся веча княжацкай рэзідэнцыі. На месцах гаспадарчымі справамі кіравалі пасаднікі, а ваеннымі – тысяцкія. Пасаднікі і тысяцкія выбіраліся вечам або прызначаліся князем. Адрозненнем у кіраванні Тураўскага княства была значна большая роля пасадніка. Звычайна тураўскі князь быў адначасова і кіеўскім, таму ён, як правіла, знаходзіўся ў Кіеве. На гэты час усе яго функцыі ў Тураве выконваў намеснік-пасаднік. Калі ж вялікі князь прыбываў у Тураў, то фактычна ўсталёўвалася дваеўладдзе.

32Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

У цэлым жа палітычнае упарадкаванне Полацкага і Тураўскага

княстваў было падобным да сістэмы кіравання у іншых княствах, якія уваходзілі ў склад кіеўскай Русі.

Закладзеныя ў Х-XI стагоддзях падмуркі эканамічнай і ваеннай магутнасці Полацкага княства сталі перадумовай таго, што ў XII стагоддзя яно даволі паспяхова адстойвала сваю самастойнасць і інтарэсы ў барацьбе з агрэсіяй крыжаносцаў і набегамі ардынцаў. Нямецкая экспансія пачалася ў Прыбалтыцы з пачатку 13-га стагоддзя. Заснаваўшы каля вытокаў Заходняй Дзвіны ў 1201 крэпасць Рыгу, яны ўзялі пад свой кантроль важнейшы ўчастак гандлёвага шляху “З вараг у грэкі” і пачалі пагражаць Полацкаму княству. Спачатку ім даволі паспяхова супрацьстаялі васальныя княствы Кукэйнос і Герцыке, якія былі фарпостам Полацка ў гэтым рэгіёне. Але палажэнне змянілася праз чвэрць стагоддзя. Заснаваны рыжскім епіскапам Альбертам Буксгаўдэнам рыцарскі ордэн мечаносцаў аб’яднаўся ў 1237 годзе з Тэўтонскім ордэнам, які ў гэты час падпарадкаваў балцкае племя прусаў. З благаславення папы рымскага зноў створаны лівонскі ордэн пачаў шырокамаштабную экспансію ў Прыбалтыцы і на землях Падзвіння. З другога боку, рускія княствы ў гэты час перажывалі перыяд феадальнай раздробленасці і былі аслабленымі. У выніку былі страчаны крэпасці Кукэйнас і Герцыке і на працягу дзесяткаў гадоў Полацк і іншыя рускія княствы павінны былі весці жорсткую барацьбу з крыжаносцамі (так называлі рыцараў лівонскага ордэна з нагоды крыжа, нашытага на іх плашчах). Поспеху ў барацьбе з рыцарамі садзейнічаў саюз паміж Ноўгарадам і Полацкам, замацаваны дынастычным бракам Аляксандра Неўскага з дачкой князя Брачыслава. З дапамогай полацкай дружыны Аляксандр Неўскі атрымаў перамогі над крыжаносцамі ў 1240 годзе ў бітве на р. Няве і ў 1242 годзе на лёдзе Чудскага возера. Гэта на значны час спыніла нямецкую экспансію на рускія княствы.

Полацкія дружыны ўдзельнічалі і ў трагічнай бітве 1223 года на р. Калка ў складзе аб’яднаных сіл рускіх княстваў супраць ардынскага татара-мангольскага войска. Атрымаўшы перамогу, татара манголы на чале з ханам Батыем пачалі буйнамаштабны шматгадовы паход на захад. Яны захапілі і разрабавалі Разань, Каломну, Маскву, накіраваліся ў бок Смаленска, але абышлі яго і ўварваліся ў паўднёварускія землі. Захапіўшы і разрабаваўшы Кіеў, Уладзімір, Галіч, яны дасягнулі прастораў цэнтральнай Еўропы. Такім чынам, татара-манголы абыйшлі з поўдня тэрыторыю полацкага княства, але захаваліся звесткі аб сутычках з перадавымі ардынскімі атрадамі каля гарадоў Гомель, Брэст, Мазыр, аб абкладанні данню некаторых гарадоў Паўднёвай Беларусі.

33Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

3.3.Культура Беларусі IX-ХIII стст.

На развіццё культуры Беларусі ранняга сярэднявечча вялікі ўплыў аказала прыняцце хрысціянства. Яно прыйшло на тэрыторыю Беларусі з Захаду і Усходу, уводзілася мірнымі і нямірнымі сродкамі, часам паралельна, у форме двухвер’я, часам у барацьбе з старымі паганскімі вераваннямі. Хрысціянства супала па часе з зараджэннем асноў дзяржаўнасці на Полаччыне і Тураўшчыне, ідэя адзінага бога адпавядала цэнтралізацыі княжацкай улады, царква стала духоўнай асновай раннесярэднявечнай дзяржавы. У выніку хрысціянізацыі значна ўзрос міжнародны аўтарытэт Полацкага і Тураўскага княстваў. Сувязі з хрысціянскімі краінамі, перш за ўсё з Канстанціновалем, садзейнічалі развіццю рамёстваў, гандлю, а яшчэ больш культурнаму прагрэсу. Шырокі размах атрымалі мураванае дойлідства, манументальны жывапіс, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Прыняцце хрысціянства садзейнічала развіццю асветы і пісьменнасці, літаратурнай справы.

Пісьменнасць на землях Беларусі была вядома і раней, але ў больш прымітыўнай форме “чэртаў і рэзаў” і не была прыстасавана для запісу складаных тэкстаў. З Х стагоддзя пачала распаўсюджвацца кірыліца, азбука, створаная візантыйцамі, славянамі па паходжанню Кірылам і Мяфодзіем. Праз Балгарыю гэтая старажытнаславянская мова перайшла да ўсходніх славян. На ёй зроблены надпісы на пячатках полацкага князя Ізяслава канца Х стагоддзя, тураўскага князя Ізяслава Яраслававіча XI стагоддзя, так званых “Барысавых”, ”Рагвалодавых” камянях, знойдзеных на рэках Заходняя Дзвіна і Дняпро, самшытавым грэбені, камнях у падмурку Полацкага Сафійскага сабора, прасліцах з археалагічных раскопак у Пінску, Віцебску, берасцяных граматах XIXIII стст., надпісу на крыжы Лазара Богшы, якія датуецца XII стагоддзем. З грэчаскай на стараславянскую перакладаліся царкоўныя кнігі. Найбольш старажытнымі літаратурнымі помнікамі з’яўляюцца “Тураўскае евангелле” канца XI стагоддзя. Аршанскае евангелле канца XII – пачатку XIII стст. Вядома, што ў старажытным Полацку была вялікая бібліятэка, якая загінула ў час Лівонскай вайны. Да нас дайшлі толькі некалькі лістоў Полацкага евангелля канца XII стагоддзя. Кнігі пісаліся ўручную, асобым шрыфтам – “уставам” на пергаменце ў свайго рода майстэрнях – скрыпторыях. Асобныя раздзелы паддзяляліся каляровымі застаўкамі. Вокладкі рабіліся з дрэва і ўпрыгожваліся золатам і каштоўнымі камянямі.

У юрыдычных дакументах таго часу – граматах полацкага князя Ізяслава, дагаворнай грамаце паміж Полацкам, Смаленскам і Рыгай, якія датуюцца пачаткам XIII стагоддзя, ужо ёсць асобныя элементы старабеларускай мовы.

34Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Да нас дайшлі таксама і асобныя творы – “Словы”, малітвы, лісты, створаныя вядомымі асветнікамі таго часу Кірылам Тураўскім і Кліментам Смаляцічам, а таксама агіяграфічные аповесці – “Жыціе Ефрасінні Полацкай” аб аднайменнай выдатнай асветніцы, “ Памяць святога айца нашага Кірыла, епіскапа Тураўскага”.

Асобнае месца сярод помнікаў пісьменнасці разглядваемага перыяду займаюць Іпацьеўскі летапісны звод, які ўключае тры летапісы: “Аповесць мінулых гадоў”, Кіеўскі летапіс і Галіцка-Валынскі летапіс, і “Слова аб палку Ігаравым”, у якіх змешчаны звесткі па старажытнай гісторыі плямён і княжаств, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Распаўсюджанне пісьменнасці, асветы на беларускіх землях цесна звязана з імёнамі дзеячоў культуры Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і Клімента Смаляціча.

Ефрасіння Полацкая (Прадслава) была ўнучкай князя Усеслава Брачыслававіча (Чарадзея). Дабраахвотна выбраўшы дарогу ў манастыр, яна ўсё сваю жыццё прысвяціла асвеце, займалася перапіскай кніг, заснавала два манастыры і дзве царквы, па яе заказу ў 1161 годзе быў зроблены крыж – узор мясцовага мастацкага майстэрства.

Кірыла Тураўскі, выхадзец з заможнай сям’і, атрымаў добрую адукацыю ў Тураве. Пастрыгшыся ў манахі, ён заняўся літаратурнай дзейнасцю. Выдатнай красамоўнасцювыдзяляюццаяговосем“Слоў” (павучанняў), трыпрытчы, каля30 малітваўінекалькіканонаў.

Клімент Смаляціч таксама жыў у манастыры, дарэчы, у той час менавіта манастыры былі цэнтрамі асветы, займаўся перапіскай. У сваім лісту смаленскаму святару Фаме ён даказваў, што разумець біблію трэба з дапамогай навуковых ведаў, у прыватнасці, вывучаючы творы антычных аўтараў.

Візантыйскі ўплыў на беларускіх зямлях Х-XIII стст. асабліва адчуваўся ў развіцці матэрыяльнай культуры: дойлідстве, дэкаратыўнапрыкладном мастацтве. У IX-XIII стст. тут ужо існавала 35 гарадоў, прычым, як паказваюць раскопкі ў Бярэсці, Мінску, Наваградку,Гародні, яны ні ў чым не саступалі еўрапейскім. Напрыклад, у Бярэсці XII стагоддзя ўжо існавалі драўляныя маставыя, рыначная плошча.

Менавіта з Х стагоддзя, пасля прыняцця хрысціянства, у Русі пачынаецца будаўніцтва мураваных будынкаў. Усяго на тэрыторыі Беларусі выяўлена і даследавана 25 мураваных помнікаў культавай і грамадзянскай архітэктуры IX-XIII стст. З іх поўнасцю або часткова захаваліся невялікая частка, але па выніках раскопкаў іх фундаментаў можна вызначыць форму, тэхніку збудавання. Помнікі архітэктуры можна падзяліць на культавыя і абаронныя збудаванні. У культавых пабудовах

35Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

выразна адчуваўся ўплыў Канстанцінопаля, у абарончых жа, старажытных замках – больш заходнееўрапейскі.

Як і ў Візантыі, на Беларусі пачалі будаваць храмы крыжовакупальнага тыпу. Яны былі, як правіла, выцягнутыя ў плане, з шырокім выкарыстаннем колеру для аздаблення пабудоў, керамікі, пірамідальнай формы або з адным купалам. Вядомы 13 культавых пабудоў IX-XIII стст. у Полацку, але зберагліся толькі два – Сафійскі сабор і Спаса-Прэабражэнская царква Спаса-Ефрасіньеўскага манастыра. Гэтыя культавыя пабудовы, а таксама ансамбль Бельчыцкага манастыра, Дабравешчанская царква ў Віцебску і іншыя дазваляюць выдзяліць полацкую архітэктурную школу. Для яе характэрны тэхніка муравання са схаваным радам плінф, выцягнуты падкупальны барабан. Маючы свае самабытныя рысы, полацкая школа дойлідства тым не менш абапіралася на візантыйскія традыцыя, але увядзенне пры пабудове Полацкага сафійскага сабора контрфорсаў сведчыць і аб нейкім уплыве раманскага стылю.

Другая архітэктурная школа – Гродзенская – прадстаўлена перш за ўсё Ніжняй царквой у Гродне і Барысаглебскай (Каложскай) царквой. Для іх характэрны большая дэкаратыўнасць, чаргаванне кладкі з мураванымі рознакаляровымі камянымі і маёлікавымі пліткамі, наяўнасць у сценах галаснікоў для паляпшэння акустыкі.

Абарончыя збудаванні гэтага перыяду прадстаўлены Камянецкай вежай, рэшткамі Навагрудскага, Лідскага замкаў. Тут ужо больш адчуваецца заходнееўрапейскі уплыў, у прыватнасці, раманскі архітэктурны стыль.

Фрэскавыя роспісі ў культавых пабудовах, перш за ўсё ў Полацкім Сафійскім саборы і Спаса-Ефрасіньеўскай царкве, напрыклад, “Невядомая святая”, “Васіль Вялікі” і інш. даюць прадстаўленне аб манументальным жывапісу ранняга сярэднявечча, які быў асновай мастацтва таго часу. Другой формай яго былі кніжныя мініяцюры. У манументальным жывапісу, кніжнай графіцы адчуваецца моцны візантыйскі ўплыў. Гэта выражаецца ў падчэрчванні аскетызму, адсутнасці аб’ёмнасці вобразаў.

Значна больш у параўнанні з выяўленчым было развіта дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. У старажытным Полацку былі вядомыя больш за 60 розных відаў мастацтва. Асабліва цікавымі з’яўляюцца ювелірныя вырабы. Шэдэўрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пачатку 12 стагоддзя з’яўляецца багата арнаментаваны крыж, створаны Лазарам Богшай па заказу Ефрасінні Полацкай. Акрамя крыжа Лазара Богшы, месцазнаходжанне якога ў цяперашні час невядома, практычна ва ўсіх гарадах Беларусі, як паказалі археалагічныя раскопкі, знойдзены сляды залатарства і рэшткі ювелірных майстэрняў.

36Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

З залатарствам цесна звязана мастацкая апрацоўка каменю.

Найбольш цікавым відам каменнай пластыкі XII-XIII стст. з’яўляюцца абразкі, якіх выраблялі з бронзы, косці і каменю. Іх знаходзілі пры раскопках ў Полацку, Мінску, Навагрудку, Ваўкавыску, Віцебску і інш. Напрыклад, зроблены з гліны абразок з выявай святых Канстанціна і Алены з Полацка аб’ядноўвае візантыйскі, раманскі і мясцовы уплывы.

Выключнай рознабаковасцю вызначаюцца і іншыя вырабы з косці, каменю, зноўдзеныя у час археалагічных раскопках, у тым ліку арыгінальныя высокамастацкія шахматныя фігуркі.

Такім чынам, развіццё кніжнай справы, дойлідства, манументальнага жывапісу, кніжнай графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дробнай пластыкі старажытных зямель Беларусі Х-XIII стагоддзяў адбывалася ў рэчышчы візантыйскай традыцыі з адначасовым засваеннем раманскагалічных рыс. Але на гэтай аснове у гэты час ужо паступова вызначалася самабытная своеасаблівая культура, характэрная, нягледзячы на наяўнасць асобных княстваў, у цэлым для регіёна зямель сучаснай Беларусі.