Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БНТУ / ИСТОРИЯ БЕЛ / ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСI каротки курс лекцый курс лекцый.pdf
Скачиваний:
166
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
1.48 Mб
Скачать

111Глава 10. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921-1939 гг.). САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў 20-30-я гг.

Глава 10

СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921-1939 гг.). САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ

Ў 20-30-ягг.

10.1. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-я гады. Палітыка беларусізацыі

10.2.Новая эканамічная палітыка. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР

10.3.Заходняя Беларусь у складзе Польшчы

10.1.Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-я гады. Палітыка беларусізацыі

Пасля заканчэння польскай акупацыі зноў утвораная Беларуская савецкая рэспубліка знаходзілася ў своеасаблівым палітычным і эканамічным становішчы. Яна займала невялікую тэрыторыю 6 паветаў Мінскай губерні, што, безумоўна, ускладняла паўнацэннае дзяржаўнае і сацыяльна-эканамічнае будаўніцтва, арганізацыю абароны, правядзенне знешняй палітыкі, налажванне эканамічных сувязей. Тут прадаўжалі дзейнічаць законы расійскай федэрацыі. Усё гэта падштурхоўвала да больш цеснага саюза перш за ўсё з сваім усходнім суседам – Савецкай Расіяй, дзе быў усталяваны аднатыпны палітычны і эканамічны ўклад. Ужо 16 студзеня 1921 г. быў заключаны двухбаковы дагавор паміж БССР і РСФСР аб ваенным і гаспадарчым саюзе. Згодна з ім утвараліся аб’яднаныя народныя камісарыяты па найбольш важным напрамкам: ваенных і марскіх спраў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа. У 1922 г. праблема аб’яднання савецкіх рэспублік стала прадметам сістэматычнага абмеркавання на партыйных з’ездах і пасяджэннях ЦВК. З прадстаўнікоў ад Украінскай, Беларускай рэспублік, РСФСР, Закаўказскай федэрацыі была створана камісія па падрыхтоўцы дагавора аб больш цесным саюзе. 14 снежня 1922 г. за гэтую прапанову выказаўся Ўсебеларускі з’езд Саветаў. Аналагічныя рашэнні прынялі і з’езды іншых рэспублік. 30 снежня 1922 г. у Маскве дэлегацыі ад рэспублік аб’явілі сябе 1 Усесаюзным з’ездам Саветаў і зацвердзілі Дэкларацыю аб утварэнні СССР на прынцыпах раўнапраўя, дабраахвотнага ўвахода і выхада з Саюза і свабоднага доступа ў яго склад

112Глава 10. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921-1939 гг.). САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў 20-30-я гг.

іншым дзяржавам. З’езд зацвердзіў таксама Дагавор аб ўтварэнні СССР, выбраў вярхоўны орган улады – Цэнтральны Выканаўчы Камітэт. Пазней, на П Усесаюзным з’ездзе Саветаў 31 студзеня 1924 г. была прынята Канстытуцыя СССР, якая раней абмяркоўвалася на з’ездах Саветаў саюзных рэспублік.

З уваходам Беларусі ў склад СССР склаліся спрыяльныя ўмовы для ўзбуйнення тэрыторыі рэспублікі за кошт рэгіёнаў з пераважаючай колькасцю беларусаў, якія заставаліся ў складзе РСФСР.

Па прапанове беларускага боку пры ЦВК СССР была створана спецыяльная камісія і згодна з яе вывадамі 7 сакавіка 1924 г. Прэзідыум ЦВК СССР прыняў пастанову аб аб’яднанні ў складзе БССР 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. У1 Усебеларускі з’езд Саветаў, які адбыўся 13-16 сакавіка 1924 года, канчаткова зацвердзіў гэтае рашэнне, Такім чынам, тэрыторыя Беларусі і колькасць насельніцтва павялічыліся больш чым у два разы.Адначасова адбылася рэарганізацыя губерняў і паветаў: на тэрыторыі Беларусі былі ўтвораны 10 акруг і 100 раёнаў. Пазней, у верасні 1926 г., да Беларусі былі далучаны дадаткова г. Гомель з Гомельскім і Рэчыцкім раёнамі і такім чынам тэрыторыя Беларусі павялічылася яшчэ на 15,5 тыс. кв. кіламетраў, а насельніцтва – на 649 тыс. чалавек. У выніку двух узбуйненняў колькасць насельніцтва Беларусі дасягнула 5 млн. чалавек або ў тры разы больш у параўнанні з 1920 годам, значна ўзрос яе эканамічны і культурны патэнцыял.

Перыяд дзяржаўнага адраджэння супаў з нацыянальным, што знайшло адлюстраванне ў палітыцы беларусізацыі. Ужо з утварэннем БССР беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай, пашырылася сетка беларускамоўных школ. У 1921 г. пачаў працаваць БДУ, у 1922 г. – Інстытут беларускай культуры. Ствараліся беларускія выдавецтвы, бібліятэкі, установы культуры. Але менавіта якасць аднаго з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі працэс беларусізацыі набыў з ліпеня 1924 года, калі другая сесія ЦВК БССР прыняла пастанову “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі”. У шырокім сэнсе пад беларусізацыяй разумелася наданне пераважна беларускай мове нараду з рускай, польскай, яўрэйскай моў статуса дзяржаўнай, арганізацыя сеткі беларускамоўных навучальных устаноў, развіццё беларускай літаратуры, друку, краязнаўчая работа па вывучэнню Беларусі, вылучэнне на кіруючые пасады перш за ўсё беларусаў, перавод справаводства на беларускую мову, утварэнне нацыянальных адміністратыўных адзінак, часцей Чырвонай Арміі. Але галоўным у гэтай працы стала выпрацоўка літаратурнай беларускай мовы: распрацаваны правапіс, граматычныя правілы, створаны адпаведныя падручнікі,

113Глава 10. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921-1939 гг.). САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў 20-30-я гг.

слоўнікі.З 1921 г. пры Народным сакратарыяце асветы БССР пачала працаваць Навукова-тэрміналагічная камісія, якая затым была рэарганізавана ў Інстытут беларускай культуры.

Пытанні практычнай рэалізацыі палітыкі беларусізацыі неаднаразова выносіліся на абмеркаванне партыйных, савецкіх органаў, была разгорнута шырокая тлумачальная работа сярод насельніцтва. Яна ўлічвалася і ў працэсе адміністратыўна-тэрытарыяльнай рэформы. У час першага ўзбуйнення, калі пашырылася тэрыторыя рэспублікі і замест паветаў і волацсей утварыліся раёны і сельсаветы, былі створаны, акрамя беларускіх, яшчэ 70 іншых нацыянальных сельскіх саветаў і адзін нацыянальны (польскі) раён з цэнтрам у Дзяржынску. Да канца 1928 года 80% школ амаль усе установы і кіруючыя структуры рэспублікі былі пераведзены на беларускую мову. Але празмернае фарсіраванне тэмпаў беларусізацыі, правядзенне яе ў большасці выпадкаў адміністратыўнымі мерамі вызывалі ў часткі насельніцтва адмоўную рэакцыю і ў пэўнай ступені дыскрэдытавалі нацыянальную ідэю.У другой палове 20-х гадоў палітыка беларусізацыі пачала паступова згортвацца.

Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва праходзіла ў абставінах усталявання аднапартыйнай сістэмы кіравання. У 1921 г. спыніў сваю дзейнасць Бунд, частка яго членаў улілася ў склад КП(б)Б. Даволі ўплывовай на Беларусі была Беларуская партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў, якая налічвала больш за 20 тысяч членаў. Але пасля адказу эсераў у ліпені 1920 г. ад супрацоўніцтва з бальшавікамі, перахода іх ў апазіцыю, БПС-Р стварыла сетку падпольных арганізацый пад агульнай назвай “Зялёны дуб” і зрабіла няўдалую спробу арганізаваць восенню 1920 г. паўстанне супраць савецкай улады, пасля чаго яе ўплыў сярод насельніцтва стаў падаць. У лютым 1921 г. 860 найбольш актыўных яе членаў былі арыштаваны і інтэрніраваны ў Заходнюю Беларусь, якая знаходзілася пад уладай Польшчы. У выніку ў чэрвені 1924 г. БПС-Р самараспусцілася. Распаду апазіцыйных сіл садзейнічала і амністыя ўдзельнікам антысавецкіх нацыянальных арганізацый і фарміраванняў, якая была аб’яўлена ў 1923 г. ЦВК СССР і ЦВК БССР. Пасля гэтага ў 1925 г. на нарадзе ў г. Берліне большая частка дзеячаў БНР таксама заявіла аб самароспуску гэтай арганізацыі і выразіла жаданне вярнуцца ў БССР, якую яны прызналі цэнтрам нацыянальнай кансалідацыі беларусаў.

У выніку з сярэдзіны 20-х гадоў грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі, як і ў цэлым ў СССР, было зведзена да дзейнасці адной партыі – камуністычнай, якая пачала хутка расці колькасна. Адначасова пачала ўстанаўлівацца жорсткая цэнтралізацыя кіравання ўнутры партыі, а паколькі яна стала кіруючай, то і ў цэлым у краіне. Партыя паступова брала пад кантроль усё грамадска-палітычнае і культурнае жыццё. Гэта

114Глава 10. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921-1939 гг.). САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў 20-30-я гг.

адмоўна адбілася і на дэмакратызацыі вытворчага жыцця. Пытанні, якія раней вырашаліся калектыўна на сходах працоўных, цяпер станавіліся справай вузкага кола кіраўнікоў. Дыктатура пралетарыята, якая раней абвяшчалася бальшавікамі, паступова замянялася дыктатурай каманднаадміністратыўнага апарата. Улада Саветаў, якая таксама раней шырока прапагандавалася, тбыла фактычна ліквідавана, а Саветы падпарадкаваны партыйным органам. Зніжэнне іх ролі адмоўна адбілася і на актыўнасці людзей у час выбарчых кампаній. Напрыклад, на выбарах Саветаў у Беларусі ў 1924-1925 гг. удзельнічала ў сярэднім 35-40% выбаршчыкаў. Таму адначасова з узмацнененнем ідэалагічнай апрацоўкі мас ў кіраўніцтве дзейнасцю Саветаў усё шырэй сталі прымяняцца дырэктыўныя меры. Але і ў гэтых умовах узрастала працоўная і грамадска-палітычная актыўнасць насельніцтва, актывізавалася дзейнасць прафсаюзаў і камсамольскіх арганізацый.

Пераход да аднапартыйнай улады ў умовах, калі большую частку камуністаў складалі людзі з ніжэйшай адукацыяй, здольныя толькі выконваць кіруючыя ўказанні зверху, складанасць знешнепалітычнай абстаноўкі, калі Савецкая краіна знаходзілася ў варожым акружэнні, барацьба за ўладу паміж рознымі групоўкамі, перш за ўсё трацкістамі і сталінскім акружэннем, нарэшце, асабістыя якасці характару Сталіна, які стаў на чале СССР, утваралі спрыяльныя ўмовы для складвання таталітарнай сістэмы дзяржаўнага кіравання, росквіт якой прыйшоўся на 30-я гады і суправаджаўся палітычнымі рэпрэсіямі.

Пачатак жа рэпрэсій адносіцца да часу згортвання палітыкі беларусізацыі, якая была расцэнена камісіяй ЦКВКП(б) як спроба буржуазных нацыяналістаў рэстаўрыраваць буржуазны лад і адарваць Беларусь ад Савецкага Саюза. Спачатку барацьба супраць нацыянальнадэмакратычных настрояў вялася на ўзроўні крытыкі на партыйных і савецкіх з’ездах, але з 1930 г. рэпрэсіўныя органы пачалі арышты па абвінавачванню ў прыналежнасці да так званага “Саюза вызвалення Беларусі”, сапраўдная наяўнасць якога да гэтага часу дакладна не выяўлена. Было арыштавана 108 чалавек, частка была асуджана на розныя тэрміны заключэння. Справа СВБ дала пачатак кампаніі ідэалагічнага тэрора супраць “нацыянал-дэмакратаў”.У прыватнасці, у Беларускай акадэміі навук быў арыштаваны кожны трэці супрацоўнік. Хваля рэпрэсій закранула таксама значную частку беларускіх літаратараў. Пазней пачаліся агульнасаюзныя судовыя працэсы па справам “Працоўнай сялянскай партыі”, “Прампартыі” і іншым антысавецкім арганізацыям, дзейнасць якіх таксама дакладна да гэтага часу не ўстаноўлена.Гэтыя працэсы закранулі і Беларусь як частку СССР. Пік рэпрэсій прыйшоўся на сярэдзіну 30-х гадоў і асабліва на 1937 год. Усяго ў усходняй Беларусі ў