- •ЗМЕСТ
- •ДА ЧЫТЫЧА
- •Глава 1. УВОДЗІНЫ Ў КУРС "ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЦЕ СУСВЕТНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ"
- •1.1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі”
- •1.2. Перыядызацыя курса
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •Глава 2. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД
- •2.1. Засяленне тэрыторыі Беларусі, заняткі старажытных насельнікаў, іх грамадскія адносіны
- •2.2. Рассяленне індаеўрапейцаў. Славянскі этап засялення Беларусі
- •2.3. Тэорыі паходжання беларусаў і назвы “Белая Русь”
- •Глава 3. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў РАННІМ І ВЫСОКІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ УТВАРЭННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
- •3.1. Станаўленне феадальнай эканомікі. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •3.2. Полацкае і тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам
- •4.1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і ўваходжанне беларускіх зямель у яго склад
- •4.2. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.3. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •Глава 5. РАЗВІЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА Ў СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ НА ПАЧАТКУ НОВАГА ЧАСУ (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХVI – ХVIII стст.)
- •5.1. Утварэнне Рэчы Паспалітай, яе дзяржаўны лад
- •5.3. Заняпад Рэчы Паспалітай, яе падзелы
- •Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст.
- •6.3. Вайна 1812 г. і Беларусь. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы ХVIII – першай палове ХIX стст.
- •6.4. Культура Беларусі першай паловы ХIX стагоддзя
- •Глава 7. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ І РАЗВІЦЦЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХIX – ПАЧАТАК ХХ стст.)
- •7.2. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы ХIX – пачатку ХХ стст. Асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •7.3. Грамадскі рух ў Расіі і Беларусі ў другой палове ХIX – пачатку ХХ стст.
- •Глава 8. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХIX – ПАЧАТКУ ХХ стст.
- •8.1. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры
- •8.3. Архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр і музыка Беларусі ў другой палове ХIX – пачатку ХХ стст.
- •Глава 9. БЕЛАРУСЬ У ПАЧАТКУ НАЙНОЎШАГА ЧАСУ. ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ БЕЛАРУСІ Ў ПАСЛЯКАСТРЫЧНІЦКІ ПЕРЫЯД (1917-1920 гг.)
- •9.1. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская і кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. на Беларусі
- •9.2. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі
- •9.3. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР
- •9.4. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР
- •10.1. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-я гады. Палітыка беларусізацыі
- •10.2. Новая эканамічная палітыка. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
- •10.3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
- •Глава 11. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ 1921-1941 гг.
- •11.1. Развіццё адукацыі, навукі, літаратуры
- •Глава 12. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
- •12.1. Міжнародныя адносіны напярэдадні і ў пачатку другой сусветнай вайны
- •12.2. Пачатак Вялікай айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •12.3. Акупацыйны рэжым. Партызанскі і падпольны рух
- •12.4. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне другой сусветнай вайны
- •Глава 13. СССР ВА ЎМОВАХ СПАБОРНІЦТВА І КАНФРАНТАЦЫІ СУПРАЦЬЛЕГЛЫХ САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМ. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БССР У 50-80-я гг.
- •13.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне
- •13.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфармавання эканомікі ў 1950-1960-я гады
- •13.4. Культура Беларусі ў пасляваенны час (1945-1990 гг.)
- •Глава 14. БЕЛАРУСЬ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ
- •14.1. Распад СССР і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- •14.2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі на сучасным этапе
- •14.3. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •ЛІТАРАТУРА
75 |
Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст. |
|
Сяляне з-за іх галечнага становішча спачатку былі вызвалены на два гады ад падаткаў, у наступныя дзесяць гадоў яны браліся на ільготнай аснове, але затым яны пачаліся спаганяцца ў поўным размеры. Уводзіліся рэкруцкія наборы.
Нацыянальная палітыка расійскіх ўлад спачатку была даволі памяркоўная. Справаводства, кнігадрукаванне, навучанне ў школах спачатку, як і раней, ажыццяўлялася на польскай мове. Але адначасова праводзілася палітыка пратэкцыянізма рускай мове. Такім чынам, беларусы падвяргаліся двайному нацыянальнаму прыгнёту. З 30-х гадоў, пасля падаўлення польскага паўстання, якое закранула і беларускія землі, польскі ўплыў пачаў выцясняцца, узамен разгарнулася актыўная русіфікацыя беларускага насельніцтва.Адначасова пачаўся так званы “разбор” шляхты. Ён заключаўся ў праверцы сапраўднасці і наяўнасці дакументаў, пацвярджаючых шляхецкае званне. Не вытрымаўшых праверку шляхцічоў пераводзілі ў саслоўе аднадворцаў у сельскай мясцовасці і грамадзян у гарадах.
Для яўрэяў Указам ад 23 чэрвеня 1794 года ўстанаўлівалася мяжа яўрэйскай аседласці. Згодна з ёй яўрэі маглі сяліцца толькі на беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх землях, пры гэтым ім забаранялася набываць маёнткі, займацца земляробствам. Падаткі ж яны павінны былі плаціць у двайным памеры.
У адносінах да рэлігійных аб’яднанняў улады спачатку таксама займалі ўзважаныя пазіцыі. Каталіцызм не забараняўся, нават была адноўлена дзейнасць ордэна езуітаў. Але дзяржаўнай канфесіяй стала праваслаўе. Улады матэрыяльна падтрымлівалі праваслаўных святароў, выдзялялі сродкі для будаўніцтва праваслаўных храмаў. Але пасля паўстання каталіцкаму і ўніяцкаму духавенству было забаронена схіляць у сваю веру людзей. Пачалася секулярызацыя царкоўных ўладанняў. Уніяцкая царква была забаронена, а ўніяты пераведзены у стан праваслаўных. Гэтыя дзеянні ўлад заканадаўча былі замацаваныя 12 лютага 1839 года на ўніяцкім саборы ў Полацку. На ім было прынята рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да рускай праваслаўнай.
6.3. Вайна 1812 г. і Беларусь. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы ХVIII – першай палове ХIX стст.
У пачатку ХIX ст. у выніку дзяржаўнага перавароту у Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон. У 1804 г. ён аб’явіў сябе імператарам. У гэты час абвастрылася барацьба паміж Францыяй і Англіяй за калоніі і сферы ўплыву ў Еўропе.У 1805 г. аформілася антыфранцузская кааліцыя, у якую ўвайшлі, акрамя Англіі, Аўстрыя і Расія., пазней далучыліся Швецыя і Прусія. У выніку ваенных дзеянняў Напалеон разграміў Прусію,
76 |
Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст. |
|
Аўстрыю, Італію, Галандыю, падпарадкаваў амаль усю Заходнюю і Цэнтральную Еўропу. 7 ліпеня 1807 г. у Тыльзіце паміж Расіяй і Францыяй быў заключаны мір, адной з умоў якога стала ўтварэнне на землях, адабраных у Прусіі, Вялікага герцагства Варшаўскага. Напалеон разлічваў на гэтае герцагства як на плацдарм на выпадак вайны з Расіяй. На працягу наступных гадоў адносіны паміж Расіяй і Францыяй заставаліся абвостранымі, перш за ўсё з-за імкнення абодвух краін да еўрапейскай гегемоніі і з-за кантынентальнай блакады Англіі. Гэтыя канфлікты прывялі да нападзення Францыі на Расію. 12 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона, у якую ўваходзілі і прадстаўнікі падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы, перасекла дзяржаўную мяжу Расійскай імперыі. Ёй супрацьстаялі тры разрозненыя расійскія арміі агульнай колькасцю 200 тыс. чалавек. Каб аб’яднацца і сабрацца з сіламі, яны пачалі з баямі адыходзіць на ўсход. У час адступлення ваенные дзеянні адбыліся каля Кобрына, Міра, Полацка, Магіёва. Да канца ліпеня тэрыторыя Беларусі была акупіравана французамі. Каб атрымаць прыхільнікаў, 19 чэрвеня 1812 г. Напалеон аб’явіў аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага і ўтварыў яго орган улады – Часовую камісію ВКЛ. Але на самой справе Беларусь была падзелена, як і ў Францыі, на дэпартаменты, кантоны на чале з французскай адмміністрацыяй, усталяваўся акупацыйны рэжым, сутнасць якога заключалася ў зборы правіянта для французскага войска і яго папаўненні за кошт рэкрутаў з мясцовага насельніцтва. Палякі ў асноўным прыхільна сустрэлі французаў, але значная частка беларускага насельніцтва, нездаволеная рабаўніцтвам і гвалтам, не падтрымала акупантаў. На тэрыторыі Беларусі пачалі ўтварацца партызанскія атрады. Вядома, што яны дзейнічалі ў Барысаўскім, Дрысенскім, Полацкім і іншых паветах.
Французская армія пасля буйнага сражэння на Барадзінскім полі здолела без бою заняць Маскву, але, знясіленая, у кастрычніку 1812 г. вымушана была пачаць адсупленне назад, на захад па спустошанай Смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступленне і расійскія войскі. На зваротным шляху на тэрыторыі Беларусі, асабліва ў час пераправы праз р. Беразіну каля г. Барысава, адбыўся разгром французскай арміі.
Вайна нанесла Беларусі вялікія страты. У выніку рэквізіцый, рабаванняў гаспадарка была разбурана, многія паселішчы, асабліва на ўсходзе, спалены, пачаліся голад, масавыя эпідэміі. Пасяўныя плошчы, колькасць жывёлы зменшыліся ў два разы. Але расійскі ўрад не зменшыў на спустошаных землях падаткі, захаваў старыя прыгонніцкія парадкі, больш таго, маніфестам ад 12 снежня 1812 г. аб’яўлялася дараванне мясцовым памешчыкам, якія падтрымалі Напалеона, з вяртаннем ім
77 |
Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст. |
|
маёнткаў. Пасля паражэння ў Расіі Напалеон ужо не здолеў паспяхова весці ваенныя дзеянні супраць кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў, якія зноў падняліся супраць яго, і пасля некалькіх няўдалых бітваў быў сасланы на востраў Святой Елены. Згодна з рашэннямі Венскага кангрэса еўрапейскіх дзяржаў, які праходзіў з кастрычніка 1814 па чэрвень 1815 гг, у Еўропе аднаўляліся манархічныя рэжымы, ліквідаваліся тыя палітычныя змены і пераўтварэнні, якія адбыліся ў перыяд Французскай буржуазнай рэвалюцыі і напалеонаўскіх войн, па новаму вызначаліся межы дзяржаў. Большая частка Вялікага герцагства Варшаўскага на правах аўтаноміі адыйшла да Расіі і стала называцца Каралеўствам Польскім.
Вынікі Венскага кангрэса, наданне аўтаноміі Каралеўству Польскаму, а таксама абяцанне Аляксандра 1 на Варшаўскім сейме аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. вызвалі рост польскіх патрыятычных настрояў сярод значнай часткі шляхецкай інтэлігенцыі і вучнёўскай моладзі.
У1817 г. сярод студэнтаў Віленскага ўніверсітэта ўзнікла тайнае таварыства філаматаў (аматараў навук). Яно мела філіалы ў іншых навучальных установах Беларусі. У 1820 г. на аснове Віленскага таварыства філаматаў было створана другое таварыства – філарэтаў, прыхільнікаў дабрачыннасці. Члены таварыстваў выказваліся за неабходнасць набываць веды, за свабоду і роўнасць людзей і народаў. Але яны крытыкавалі царскі ўрад і таемна выказваліся за аднаўленне Рэчы Паспалітай. У 1923 г. гэтыя таварыствы былі выкрыты і распушчаны, а найбольш актыўныя члены – высланы.
У1923 г. пад уплывам будучых дзекабрыстаў М.М. Мураў’ёва, А.А. Бястужава, К.Г. Ігельстрома, якія адбывалі службу ў войсках, расквартараваных у Беларусі, было створана таварыства “Ваенныя сябры”
зліку афіцэраў Літоўскага корпуса, мясцовай шляхты, чыноўнікаў, вучнёўскай моладзі. Члены таварыства зрабілі спробу падняць паўстанне ў Літоўскім корпусе ў час прыняцця прысягі на вернаць імператару Мікалаю 1 24 снежня 1825 года.
Усярэдзіне 20-х гадоў тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены, але антыўрадавыя настроі сярод пэўных пластоў насельніцтва захоўваліся. Ідэі аднаўлення Рэчы Паспалітай былі папулярнымі сярод нацыянальна настроеных людзей польскай арыентацыі, асабліва ў Каралеўстве Польскім. Рэвалюцыя ў Францыі, нацыянальна-вызваленчыя рухі ў Бельгіі, Італіі далі штуршок для паўстання ў Варшаве, якое пачалося 29 лістапада 1830 г. Мэтай яго было аднаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г. Яно ахапіла ўсю Польшу, на бок паўстаўшых перайшла польская армія. Хутка ў кіраўніцтве выявіліся два накірункі: кансерватыўны на чале з князем А. Чартарыйскім, які ставіў
78 |
Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст. |
|
адну мэту – аднаўленне Рэчы Паспалітай; і левы на чале з І. Лялевелем, які выступаў таксама і за буржуазна-дэмакратычныя свабоды, надзяленне сялян зямлёй з адначасовай грашовай кампенсацыяй памешчыкам. У Варшаве быў утвораны Часовы ўрад, пазней ён быў перайменаваны ў Нацыянальны ўрад, скліканы сейм, які прыняў “Маніфест польскага народа”.
У 1831 г. паўстанне перакінулася на беларускія землі, пераважна паўночна-заходнія паветы Мінскай губерні і Віленскую губерню.Тут дзеяннямі паўстанцаў кіраваў утвораны ў студзені 1831 г. Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. На месцах таксама ствараліся павятовыя ўрады, якія пачалі праводзіць рэкруцкія наборы. Усяго ў паўстанні на беларускіх землях прынялі ўдзел каля 10 тыс. чалавек, але дзейнічалі паўстанцкія атрады стыхійна. У канцы мая на дапамогу паўстанцам з Польшчы быў накіраваны атрад пад камандаваннем генерала Д. Хлапоўскага у колькасці 700 чалавек, пазней – яшчэ 12-тысячны корпус генералаў А. Гелгуда і Г. Дэмбінскага. 19 чэрвеня 1831 г. пад Вільняй расійскае войска нанесла паражэнне аб’яднаным сілам паўстанцаў і да канца ліпеня паўстанне ў Беларусі і Літве было падаўлена. Многія яго ўдзельнікі былі асуджаны, маёнткі канфіскоўваліся. Была скасавана аўтаномія Польшчы. Пачаўся “разбор” шляхты, адменены Статут ВКЛ. Пачалася актыўна праводзіцца палітыка русіфікацыі.
Тым не менш, нягледзячы на рэпрэсіі і русіфікацыю, грамадскі рух у 30-50-е гады не спыніўся. У 1836 г. ў Вільні пад кіраўніцтвам Франца Савіча пачало дзейнічаць “Дэмакратычнае таварыства”, якое выступала за адзінства ў барацьбе супраць самадзяржаўя, за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. Пазней, на працягу 1846-1849 гг. у Вільні, Мінску і іншых беларускіх гарадах існавала тайная арганізацыя “Саюз свабодных братоў”, якая налічвала больш за 200 членаў. Саюз таксама ставіў мэтай звяржэнне самадзяржаўя і ажыццяўленне дэмакратычных пераўтварэнняў.
Гэтыя арганізацыя былі выкрыты і разгромлены. Але і ўлады былі вымушаны некалькі лібералізаваць сваю палітыку ў заходніх губернях.
У сярэдзіне ХIX стагоддзя палітычная сітуацыя ў Беларусі прадаўжала заставацца напружанай.
6.4. Культура Беларусі першай паловы ХIX стагоддзя
Да пачатку ХIX стагоддзя на беларускіх землях, далучаных да Расійскай імперыі, захоўвалася старая сістэма навучання – школы пры розных рэлігійных арганізацыях і навучальныя ўстановы былой Адукацыйнай камісіі. У выніку праведзенай ў Расіі ў 1802 г. рэформы адукацыі Беларусь увайшла ў Віленскую навучальную акругу, цэнтрам якой стаў адкрыты ў 1803 г. на базе Галоўнай Літоўскай школы Віленскі
79 |
Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст. |
|
універсітэт. За кароткі час ён стаў буйнейшай у Расіі вышэйшай навучальнай установай. Дзейнічалі 4 факультэты: маральна-палітычных навук, літаратуры і вольных мастацтваў, фізіка-матэматычны і медыцынскі, а таксама медыцынская, ветэрынарная, агранамічная школы, абсерваторыя, батанічны сад, некалькі музеяў, друкарня. Сярэдняе і ніжэйшае звенні адукацыі таксама былі прыведзены ў адпаведнасць з расійскай сістэмай: сямікласныя гімназіі ў губернскіх гарадах, павятовыя чатырохкласныя для дзяцей мяшчан і купцоў і прыходскія вучылішчы для ніжэйшых саслоўяў. Езуіцкія калегіумы захавалі сваю аўтаномію і перайшлі пад кіраўніцтва Полацкай езуіцкай акадэміі, якая была заснавана на базе калегіума і праіснавала з 1812 па 1820 гг. Дзейнічалі таксама шматлікія яўрэйскія рэлігійныя навучальныя установы. Працавалі таксама 20 школ з бясплатным навучаннем (ланкастэрскія). У навучанні ў пачатку ХIX ст. прадаўжала панаваць польская мова. Некаторыя змены ў сістэме навучання адбыліся ў 30-50-я гг. ХIX ст. Пасля паўстання 1830-1831 гг. быў закрыты Віленскі універсітэт, як “расаднік вольнадумства”, замест яго ў Вільні былі створаны медыка-хірургічная і духоўная рымскакаталічная акадэміі. Навучальныя установы Беларусі былі падзелены паміж Кіеўскай і Пецярбургскай навучальнымі акругамі. Школы пачалі пераводзіцца на рускую мову навучання. Але быў зроблены крок да пашырэння пачатковай адукацыі, у гэты час адкрыліся больш за 100 школ для сялянскіх дзяцей. Пачалі дзейнічаць прыватныя навучальныя установы закрытага тыпу – пансіёны. Узмацнілася цікавасць і да прафесійнай адукацыі, пры гімназіях адкрываліся прафесійныя школы або класы. У 1840 г. на базе земляробчай школы быў адкрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, які праіснаваў да 60-х гадоў ХIX ст. У цэлым жа, нягледзячы на пэўныя зрухі, напярэдадні 1861 г. навучаннем была ахоплена невялікая частка насельніцтва Беларусі – 16,5% тыс. чал.,
або 0,5%.
У першай палове ХIX стагоддзя быў пакладзены пачатак развіццю беларусазнаўства. Першымі крокамі ў гэтым напрамку сталі працы расійскіх вучоных І. Ляпёхіна і В. Севяргіна, якія ў пачатку стагоддзя зрабілі навуковыя экспедыцыі на далучаныя да Расіі землі. Этнаграфічныя і гістарычныя даследванні заходніх губерняў Расіі рабілі прафесары Віленскага ўніверсітэта І. Даніловіч, М. Баброўскі. Да сярэдзіны ХIX ст. актывізавалася краязнаўчая дзейнасць мясцовых даследчыкаў. Менавіта ў гэты час выходзіць рад этнаграфічных прац Я. Чачота, Я. Тышкевіча, П. Шпілеўскага, І. Насовіча і інш. Па ініцыятыве Яўстафія Тышкевіча ў Вільні ў 1855 г. быў заснаваны першы музей старажытнасцей. Беларусазнаўства развівалася ў неспрыяльных умовах паланізацыі і русіфікацыі, але тым не менш унесла значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай самасвядомасці і фарміраванне беларускай нацыі.
80 |
Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХIX стст. |
|
Найбагацейшы фальклор, які знайшоў сваё адлюстраванне і ў першых працах беларускіх этнографаў, з’явіўся асновай духоўнага нацыянальна-культурнага адраджэння беларусаў, якое пачалося ў першай трэці ХIX ст. Менавіта з ім звязана і адраджэнне літаратурнай беларускай мовы. Прыкрываясь лацініцай ці кірыліцай, беларуская мова загучала ў такіх выдатных народных творах, як “Гутаркі”, і асабліва ў паэмах “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”.
У першай палове ХIX стагоддзя пачала адраджацца беларуская літаратура. Ля яе вытокаў стаяць Ян Чачот (“Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны”), Ян Баршчэўскі (“Шляхціч Завальня або Беларусь ў фантастычных апавяданнях”), В. Дунін-Марцынкевіч (“Сялянка”, “Вечарніцы”, “Пінская шляхта”). З іменем Дуніна-Марцынкевіча звязана і стварэнне першай нацыянальнай тэатральнай трупы. 9 лютага 1852 г. у час прэм’еры камічнай оперы “Сялянка” (аўтар лібрэтта В. ДунінМарцынкевіч, кампазітары С. Манюшка, К. Кжыжаноўскі) са сцэны Мінскага тэатра упершыню загучалі беларускія песні, гаворкі, прымаўкі.
Значную ролю ў развіцці беларускага выяўленчага мастацтва адыграў Віленскі ўніверсітэт, дзе было аддзяленне жывапісу. Менавіта там атрымалі адукацыю выдатныя беларускія мастакі В. Ваньковіч, І. Хруцкі і іншыя. У цэлым для выяўленчага мастацтва першай паловы ХIX ст. характэрны рысы класіцызму, рамантызму і паступовы пераход да рэалізму. З сюжэтнага пункту погляду характэрны аперажальнае развіццё партрэтнага жанру і пейзажа. Выдатным мастаком быў В. Ваньковіч, які працаваў пераважна ў партрэтным жанры. У стылі рамантызма выкананы вядомы партрэт паэта А. Міцкевіча на гары Аю-Даг. І. Хруцкі на беларускай глебе развіў лепшыя традыцыі рускага партрэтнага жанру. Але ён найбольш вядомы як майстар нацюрморта.
Я. Дамель спалучаў у сваёй творчасці элементы класіцызму, рамантызму і рэалізму. Гэта знайшло адлюстраванне ў шэрагу гістарычных палотнаў “Смерць Глінскага ў няволі”, “Вызваленне Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.” і інш. Заснавальнікам беларускага рэалістычнага пейзажа лічыцца В. Дмахоўскі. Вядомасць яму прынеслі палотны “Радзіма”, “Возера Свіцязь”, “Заход сонца” і інш.
У архітэктуры першай паловы ХIX стагоддзя таксама галоўным накірункам стаў класіцызм. У цэлым жа ў гэты перыяд адчуваўся ўплыў еўрапейскай, рускай культур, але ў той жа час усё больш рэльефна вызначаюцца асаблівасці беларускай нацыянальнай культуры.
