Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БНТУ / ИСТОРИЯ БЕЛ / ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСI каротки курс лекцый курс лекцый.pdf
Скачиваний:
166
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
1.48 Mб
Скачать

100 Глава 8. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХIX – ПАЧАТКУ ХХ стст.

перыядычны друк стаў больш разнабаковым. У 1906 г. у Беларусі ўжо выдавалася звыш 60 газет і часопісаў, у асноўным рускамоўных. Але пасля зняцця забароны кнігадрукавання на беларускай мове ў беларускім выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” было выдадзена 77 найменаванняў беларускіх кніг. У гэты час пачала выходзіць першая беларуская грамадска-палітычная газета “Наша доля”, якая затым была перайменавана ў “Нашу ніву”. Яна аставіла глыбокі след у гісторыі нацыянальнага і культурнага адраджэння беларускага народа. Але гэтае ажыўленне беларускай перыёдыкі было спынена з пачаткам сусветнай вайны.

8.3.Архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр і музыка Беларусі ў другой палове ХIX – пачатку ХХ стст.

Удругой палове ХIX стагоддзя назіраецца распад стылявога адзінства і на змену класіцызму прыходзіць стыль эклектыкі. Ён вызначаўся спалучэннем рознастылявых форм. Пры гэтым касцёлы будаваліся з перавагай элементаў неаготыкі або неараманскага стылю (касцёл св. Сімяёна і Елены ў Мінску), праваслаўныя храмы ў неарускім стылю (цэрквы ў Барысаве і іншых гарадах), для тэатраў было характэрным барока (цяперашні тэатр імя Я. Купалы ў Мінску), банкі, установы, чыгуначныя вакзалы мелі элементы рэнесанса. У гэты час шырокае распаўсюджванне атрымалі палацава-паркавыя ансамлі, дзе таксама спалучаліся розныя стылі. Упор рабіўся на вонкавую дэкаратыўнасць фасадаў, манументальнасць пабудоў.

Уканцы ХIX-пачатку ХХ стст. у збудаваннях вытворчага прызначэння і ў жылых дамах пачалі праяўляцца рысы новага архітэктурнага стылю – мадэрна. Яго адрозненнем было выкарыстанне сучасных канструкцый і метала, шкла, іншых разнастайных матэрыялаў, асіметрычнасць кампазіцыі. Аднак мадэрн шырокага распаўсюджвання не атрымаў.

Беларускі жывапіс другой паловы ХIX стагоддзя развіваўся ў рэчышчы дэмакратычнага рэалізму, блізкім да крытычнага рэалізму рускіх мастакоў-перасоўнікаў. Мастак К. Альхімовіч унёс нямалы ўклад у дальнейшае развіццё гістарычнага жанру. Вядомы яго карціны “Пахаванне Гедыміна”, “Смерць Міхаіла Глінскага ў турме” і іншыя. У гэтым жанры працаваў і другі мастак – Ф. Дмахоўскі.

Выдатным прадстаўніком пейзажнага жанру быў А. Гараўскі. Найбольш значныя карціны “Бераг ракі Свіслач”, “На бацькаўшчыне”, “Вечар у Мінскай губерні” і інш. былі ім створаны менавіта ў Беларусі.

Вядучым жа жанрам у беларускім выяўленчым мастацтве стаў бытавы, перш за ўсё партрэтны жывапіс. Вострасацыяльную афарбоўку

101 Глава 8. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХIX – ПАЧАТКУ ХХ стст.

набыла карціна “Пастух” Н. Сілівановіча і іншыя яго работы. Гэтая тэма атрымала дальнейшае развіццё ў працах мастакоў пачатку ХХ стагоддзя Ю. Пэна (серыя партрэтаў рамеснікаў), Ф. Рушчыца “Зямля”, “У касцёла”. Але ў гэты час ў жывапісу таксама пачалі праяўляцца новыя рысы мадэрна. Гэта было характэрным для творчасці М. Шагала, В. Бялыніцкага-Бірулі.

Рэпрэсіі пасля паўстання 1863-1864 гг. адмоўна адбіліся на развіцці нацыянальнага тэатральнага мастацтва. У гэты час у асноўным развіваўся аматарскі тэатр, які меў выразна дэмакратычны напрамак, а ў гарадах гастралявалі акцёры рускіх і іншых тэатраў.

У1890 г. у Мінску было створана Таварыства аматараў мастацтва і адначасова быў адкрыты пастаянны тэатр.

Упачатку ХХ стагоддзя прадаўжалі дзейнічаць шматлікія музычнадраматычныя гурткі і арганізацыі так званых беларускіх вечарынак. На іх аснове і ўзнікла першая прафесійная беларуская трупа – тэатр Ігната Буйніцкага. І. Буйніцкі і яго акцёры актыўна гастралявалі, ў тым ліку і ў Пецярбургу, Варшаве.

Дзейнасць Першай беларускай трупы, аматарскіх драматычных гурткоў адыгралі пэўную ролю ў паглыбленні свядомасці беларусаў, развіцці нацыянальнай культуры.

Другая палова ХIX стагоддзя стала важным этапам развіцця беларускай музыкі. Гэтаму саддзейнічала актывізацыя этнаграфічнай працы, у выніку якой у канцы ХIX стагоддзя выйшлі з друку песенные фальклорныя зборнікі “Песни белорусские”, аўтар А. Чэрня, і “Белорусские песни Минской губернии” (аўтар М. Янчук), “Беларускія песні з нотамі” А. Грыневіча, “Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хораў” Л. Рагоўскага. Музычны фальклор беларускага народа выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці вядомыя рускія кампазітары М. РымскіКорсакаў, М. Мусаргскі, А. Глазуноў і іншыя.

Прыкметную ролю ў развіцці музычнага мастацтва адыгралі літаратурна-музычныя гурткі і таварыствы аматараў прыгожых мастацтваў, якія пачалі стварацца ў канцы ХIX – пачатку ХХ стст. У пачатку ХХ стагоддзя пачалі дзейнічаць і першыя музычныя навучальныя установы. Такім чынам, у пачатку ХХ тагоддзя быў закладзены фундамент прафесійнага музычнага мастацтва Беларусі.