Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БНТУ / ИСТОРИЯ БЕЛ / ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСI каротки курс лекцый курс лекцый.pdf
Скачиваний:
166
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
1.48 Mб
Скачать

120Глава 10. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921-1939 гг.). САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў 20-30-я гг.

сельскагаспадарчай арцелі, вызначылася ўнутраная структура калгасаў, якая складалася з брыгад і звенняў. Аплата працы праводзілася як прадуктамі, так і ў невялікіх сумах грашыма згодна з выпрацаванымі працаднямі. Але ў перадваенны час ураджайнасць сельскагаспадарчых культур, іх валавыя зборы, прадукцыйнасць жывёлы заставаліся на даволі нізкім узроўні.

У выніку сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў паступова, пачынаючы з другой пяцігодкі, пачаў некалькі паляпшацца жыццёвы ўзровень насельніцтва.У 1935 г. былі адменены карткі на прадукты харчавання, ў 1936 г. – на прамысловыя тавары. Людзі сталі лепш харчавацца, апранацца, хаця рэальная зарплата ў 1937 г. заставалася яшчэ даволі нізкай. Калі ў 1914 г. сярэднямесячная зарплата рабочага складала 93 % пражытачнага мінімума, то ў 1927 г., ў годы новай эканамічнай палітыкі, яна складала толькі 67 %, а ў 1937 г. – ужо 47 %. Як значнае дасягненне адзначалася, што ў 1934-1936 гг. сялянам было продана 13 тыс. веласіпедаў і 1,4 тысячы патэфонаў. Былі ўведзены бясплатнае лячэнне, адукацыя.

10.3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы

Згодна з умовамі Рыжскага міру, заключанага ў 1921 г. Заходняя Беларусь, дзе пражывала каля 5 млн. чалавек, аказалася пад уладай Польшчы. Яна была падзелена на 4 ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Беластоцкае і Віленскае, якія ў сваю чаргу дзяліліся на гміны. Паколькі гэтая тэрыторыя гранічыла з СССР і заставалася небяспека аддзялення Крэсаў Усходніх, то польскія ўлады не імкнуліся развіваць тут прамысловасць. Структура эканомікі захавала асноўныя рысы дарэвалюцыйнага часу. Прамысловасць была прадстаўлена прыкладна 2 тысячамі прадпрыемстваў, але 80 % з іх былі дробнымі, а агульны аб’ём вытворчасці ў 1939 г. не дасягнуў узроўню 1913 г. і ў 9 разоў быў меншым, чым у БССР. Асноўнымі галінамі вытворчасці былі перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны і лесу. Найбольш буйнымі прадпрыемствамі лічыліся запалкавая фабрыка ў Пінску, тытунёвая і фанерная фабрыкі ў Гродна, шклозавод “Нёман” у Лідскім павеце.

На развіцці прамысловасці адмоўна адбіліся эканамічныя крызісы 1924-1926 гг. і асабліва 1929-1933 гг. Колькасць прадпрыемстваў скрацілася на 17%, а занятых рабочых – на 42% і склала каля 60 тысяч чалавек. Рабочыя ў Крэсах Усходніх атрымлівалі зарплату ў 1,5-2 разы меней, чым у цэнтральных раёнах Польшчы, прычым значную частку заробка адымалі штрафы. Таму нярэдкімі былі забастоўкі рабочых.

85% насельніцтва жылі ў вёсцы і займаліся земляробствам.Але Заходняя Беларусь заставалася зонай буйнейшага ў Еўропе памешчыцкага

121Глава 10. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921-1939 гг.). САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў 20-30-я гг.

землеўладання: 1% памешчыкаў валодалі больш чым паловай зямель. У той жа час 70 % сялян адносіліся да беднякоў, якія мелі да 5 гектараў зямлі. Праблемай таксама заставаліся церазпалосіца і сервітуты.

У 1925 г. Сейм Польшчы прыняў закон “Аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”. Сутнасць яго заключалася ў парцэляцыі – прадажы часткі памешчыцкіх і дзяржаўных зямель (парцэл) і камасацыі – хутарызацыі сялянскіх гаспадарак і ліквідацыі такім чынам церазпалосіцы. Згодна з законам ліквідаваліся сервітуты, сяляне трацілі права карыстацца сумеснымі выганамі і лясамі. Да 1919 г. сялянам было прададзена каля 450 тыс. га. зямель, але праблема малазямелля ўсё ж не была вырашана. Да 1939 г. на хутары было пераселена 43 % сялянскіх гаспадарак, што было выгадна перш за ўсё заможным хутаранам. Улады выкарысталі камасацыю для перасялення на хутары ў пагранічнай зоне ваенных каланістаў – асаднікаў з мэтай стварыць санітарны кардон каля БССР. Асаднікі атрымлівалі бясплатна або на льготных умовах ад 10 да 45 гектараў зямлі, якую затым часцей за ўсё здавалі ў арэнду малазямельным сялянам. Усяго на хутары перасяліліся каля 10 тысяч асаднікаў.

Цяжкае эканамічнае становішча прымушала жыхароў Заходняй Беларусі мігрыраваць за мяжу ў пошуках сезоннай працы або на пастаяннае месца жыхарства. З 1921 па 1939 гг іх колькасць склала 130 тысяч чалавек.

Польскія ўлады праводзілі на землях Заходняй Беларусі паланізатарскую палітыку і акаталічванне. З 500 праваслаўных храмаў 300 былі пераўтвораны ў касцёлы. 359 беларускіх школ, якія існавалі ў 1919, былі закрыты. Толькі дзякуючы намаганням Таварыства беларускай школы, якое дзейнічала з 1921 па 1937 гг., у 1927 г. урад дазволіў адкрыць 24 беларускія і 49 змешаных польска-беларускіх школ. Але і польскіх школ не хапала. Па стану на 1939 г. 35% насельніцтва Заходняй Беларусі былі непісьменнымі. Тут не было беларускіх тэатраў, музычных устаноў. У тры разы скарацілася колькасць беларускіх газет і часопісаў, да 1939 г. іх засталося толькі 8. Але і ў гэтых складаных умовах не згасала беларускае слова, галоўным чынам у мастацкай літаратуры. Да гэтага часу адносіцца літаратурная дзейнасцьМаксімаТанка, ЯнкіБрыля, МіхасяМашарыііншых.

Складанае эканамічнае, культурнае, нацыянальнае становішча насельніцтва падштурхоўвала народныя масы да рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Перыядычна, асабліва ў гады крызісаў, актывізоўваўся стачачны рух. Ужо з 1921 г. разгарнулася партызанская барацьба, удзел у ёй прынялі каля 6 тысяч чалавек. Паводле афіцыйных звестак, у 1922-1923 гг. партызаны здзейснілі 1380 нападаў на памешчыцкія маёнткі, паліцэйскія ўчасткі.

122Глава 10. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921-1939 гг.). САЦЫЯЛЬНАЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў 20-30-я гг.

У 1923 г. была ўтворана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі

(КПЗБ). Нягледзячы на тое, што згодна з крымінальным кодэксам прыналежнасць да камуністычнай партыі каралася пажыццёвым турэмным зняволеннем, у яе шарэнгах налічвалася да 4 тысяч чалавек. Прыкладна столькі ж юнакоў і дзяўчат аб’ядноўваў і Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). КПЗБ лічылася часткай Кампартыі Польшчы, але фактычна і арганізацыйную, і матэрыяльную дапамогу ёй аказвала КП(б)Б. КПЗБ і КСМЗБ стаялі на чале ўзброенай барацьбы. II канферэнцыя КПЗБ 30 лістапада 1924 г. ўзяла курс на падрыхтоўку ўзброенага паўстання, але яно пацярпела няўдачу. Восенню 1925 г. узброеная барацьба ў Заходняй Беларусі, па сутнасці, спынілася. На першы план сталі выходзіць легальныя формы барацьбы.

У 1921-1923 гг. значны ўплыў сярод сялянства мелі беларускія эсеры. Але ў 1924 г. БПС-Р спыніла сваю дзейнасць, а група каля 300 чалавек левых эсераў утварылі Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю (БРА) і ўліліся ў склад КПЗБ. Нацыянальны ўхіл, але зусім другі праграмны напрамак мела Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД). Яна выступала за эвалюцыйны шлях развіцця, агранічаныя рэформы, у прыватнасці, за надзяленне сялян зямлёй, але за выкуп, дэмакратычныя свабоды, захаванне духоўных каштоўнасцей.

Летам 1925 г. левыя сілы кансалідзіраваліся ў масавую легальную арганізацыю – Беларускую сялянска-работніцкую грамаду (БСРГ). Яна дзейнічала легальна, выкарыстоўваючы сродкі масавай прапаганды, сеймавую фракцыю – Беларускі пасольскі клуб (БПК). БСРГ дабівалася дэмакратычных свабод, перадачы зямлі сялянам без выкупу, скасавання асадніцтва, васьмігадзіннага рабочага дня, аб’яднання беларускіх зямель у адзінай незалежнай рэспубліцы. Хутка колькасць членаў грамады дасягнула 120 тысяч чалавек. Занепакоеныя ростам папулярнасці БСРГ, улады ў 1927 г. распусцілі грамаду і арыштавалі каля 500 яе актывістаў. Пасля ліквідацыі грамады адзінай легальнай формай барацьбы стала дэпутацкая фракцыя, якая пасля выбараў у сейм ў 1928 г. склала 10 чалавек. Яны ўтварылі Беларускі сялянска-рабочы пасольскі клуб “Змаганне”, але шырокага ўплыву сярод насельніцтва гэтае згуртаванне не мела. У першай палове 30-х гадоў нацыянальна-вызваленчы і рэвалюцыйны рух перажывалі крызіс. Узмацнілася рэпрэсіўная палітыка ўлад, у 1934 г. ў г. Бяроза-Картузская быў створаны першы ў Еўропе канцэнтрацыйны лагер. Сейм быў распушчаны. Пачаліся арышты. КПЗБ зрабіла спробу стварыць адзіны рабочы і антыфашысцкі Народны фронт, але пасля некаторага ажыўлення ў 1936-1937 гг. пачаўся спад рабочага і сялянскага руху.

У верасні 1939 г. Заходняя Беларусь была ўз’яднана з БССР.