Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
47
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Самагубцы

Беларусы перакананы, што чалавек не сам пазбаўляе сябе жыцця, а даводзіць яго да самагубства i нават непасрэдна забівае або топіць Нядобры Дух. Калі ж які-небудзь чалавек накладзе на сябе рукі, то гэта не сам, гэта яго Дух пад'юджвае ды спакушае, каб запанаваць над яго душою.

Часам Нядобры Дух прымае воблік знаёмага ці кума, каб надзейней спакусіць, а потым загубіць чалавека, ці ўручае яму заклятыя рэчы, якія прыносяць пагібель тым, хто ix возьме. Асабліва часта вешаюцца няшчасныя самагубцы ў хлявах i гумнах.

Самагубцы трывожаць жывых, асабліва тых, што ведалі ix, мелі з імі справу, магчыма, пакрыўдзілі ix, не далі ім неабходнай любові i падтрымкі — таму лёс самагубцаў i хвалюе блізкіх сваякоў.

Беларус ніколт не верыць, што чалавек уласнай воляю пасягнуў на свае жыццё. Кожнае самагубства, на яго думку, — гэта справа Нядобрага Духа, бо толькі ён падштурхоўвае чалавека на гэта. I тады апанаваныя Духамі людзі робяць спробы самагубства. Таму пра вісельнікаў кажуць: «Хіба то ён сам вешаўся? Нядобры Дух ахвоты паддаў»- Калі вісельнік стаіць на каленях, ён пaвeciўcя пад уплывам Хатніка ці Лесавіка.

Самагубцы робяцца стыхійнымі істотамі, якія належаць да царства Лесуна, Вадзяніка ці Хатніка.

Душа

Беларусы ўяўляюць душу нечым матэрыяльным, але больш тонкім, чым навакольныя рэчы. Душа — дух, пара (як у лазні), якая можа бясконца мяняць сваю форму i прымаць разнастайныя вобразы, а таксама быць нябачнаю для жывых. Калі чалавек спіць, то душа выходзіць з яго i наведвае тыя мясціны, якія яму прысніліся.

Душа чалавека ў такой самай постаці, як чалавек, толькі малая: гэта цела ў целе. Яна вылеціць з цела ды ідзе да Неба або куды ей Бог прызначыў, а цела тут застаецца.

Душа — гэта дух, што чалавек дыхае. Як чалавек пакіне дыхаць, то i душа з яго выйдзе вон. Многія пераконваюць, што, знаходзячыся каля чалавека, які памірае, яны бачылі, як душа выходзіла з рота ў выглядзе пары.

Як чалавек памірае i душа яго расстаецца з целам, то яна брудная. Адразу пасля смерці чалавека ставяць на стол міску з вадою i вешаюць каля акна чысты ручнік — каб душа магла памыцца i ўцерціся.

Душа чалавека па смерці яшчэ не адлятае далека, а жыве ў той хаце датуль, пакуль не пахаваюць цела. Потым сорак дзён яна яшчэ застаецца ў родных мясцінах. Шэсць дзён ходзіць каля хаты i тры дні па сваіх агародах i палях.

Душа вылятае матыльком, птушкай, мухай, пчолкай. Калі хто памрэ, а над яго крэўным лятае, шчабечучы, птушачка, то гэта душа памерлага. Беларус цалкам упэўнены, што душа тапельца абавязкова павінна нейкі час плаваць у выглядзе сіняе качкі.

Калі парадзіха памрэ ад родаў, значыць, душа яе адразу паляціць у Вырай.

Душы людзей, што загшулі на вайне, таксама бязгрэшнымі ідуць на Неба. Па заканчэнні вайны Бог заўсёды спускае драбіны, каб душы ўсіх загінуўшых ішлі на Неба. Аднаго разу адзін ваяр прыкінуўся мёртвым, каб яго не забілі, а як Бог спусціў драбіны, так i ён з усімі палез. Залез ужо да палавіны. Але ж Бога не падманеш. Ён так страсянуў драбіны, што тыя перавярнуліся. Ваяр упаў на зямлю ды забіўся.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.