Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
109
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Мароз I 3іма

Памагатыя Бога зімы Зюзі — Мароз i 3іма.

Мароз з'яўляецца на зямлю тады, калі сонейка адыходзіць далека ад яе. Гэты Дух выглядае як стары, сівы, велізарны дзед. Ён увесь белы, бо апрануты ў снег, лёд ды іней. Толькі губы ды нос у яго чырвоныя. Замест вусоў i барады ўніз спускаюцца ледзяшы аж да долу. У Мароза ёсць любімая сястра — Завіруха.

Мароз вельмі любіць дужацца з сонцам, але не можа яго пабароць. Сонейка шуткуе з Марозам, а ён злуе i кліча сабе на дапамогу Вецер. Кал Мароз у хаўрусе з паўночным ці ўсходнім Ветрам, то ён доўга пратрымаецца, а калі гэтыя вятры не схочуць памагаць Марозу, то ён хутка здасца.

Зюзя пасылае Мароз на карысць людзям, каб ён усюды паслаў масты цераз рэкі, азёры, балоты або якую-небудзь тхлань ці нетру. Людзі дзякуюць Богу, як ён дае «здаравенныя» маразы, бо тады добрая дарога i здаровае паветра.

Пра моцны мароз беларусы кажуць: «Мароз сёння пякун: стары нясецца, ажно барада трасецца». Калі Мароз ляціць па паветры, то з яго сыплецца пыл. Гэта — іней. Як Мароз дыхне холадам, то адразу замярзае тая пара, якой дыхае Зямля. Так i ўтвараецца іней. Людзі не ведаюць, навошта іней, а ён, мабыць, патрэбен, бо так сабе нічога не бывае на свеце, а кожная рэч мае свае прызначэнне.

Начное стуканне i трэск у кутках хаты — жарты Мароза, ян мае звычай садзіцца адпачываць на хаце. Вось ад гэтага i трашчаць бярвёны. Нават тоўсты лёд i то стогне, калі па ім ідзе Мароз. Менавіта таму, каб задобрыць гэтага страшнага дзеда, беларусы запрашаюць яго на калядную вячэру паесці куцці. Гаспадар адчыняе акно i, высунуўшыся з яго, кліча: «Мароз! Мароз! Ідзі куццю есці. Летам не бывай, па межах не хадзі, яравых не губі, пад калодаю ляжы, а то будзем жалезным кнутом секчы».

Адзін гаспадар па звычаі запрасіў да сябе Мароза паесці куцці. Мароз яму ў адказ: «Я ўжо куцці паеў ды на каня сеў. Ідзі толькі патрымай жарабятка». Гаспадар не звярнуў увагі на гэтыя словы i пасля вячэры спакойна лёг спаць. На другі дзень пайшоў паглядзець сваю жывёлу i бачыць, што яго конь некуды знік. Тут ён успомніў учарашнюю размову i здагадаўся, у чым справа. Пасля такога здарэння не ўсе гаспадары запрашаюць Мароза да сябе на вячэру.

Разам з Марозам зімою ў Гэтым Свеце пануе 3іма — старая сівая баба. Яна любіць Мароза i заўжды запрашае да сябе ў госці. Калі часам 3іма не ўгодзіць Марозу, ці ён зазлуе на яе, то доугі час не заходзіць да 3імы ў госці. Тады старая плача, аж халодныя слёзы цякуць.

Як наступае час вясны, на дапамогу Марозу i 3іме з'яўляюцца Пужайла i Пужаніца. Яны ўзыходзяць на ўзгоркі i клічуць Мароз, Завіруху-сястрыцу словамі: «Го-о, Мароз, го-о, Завіруха!» ды палохаюць людзей.

Вясну можна прытрымаць, але нельга спыніць: час панавання Зюзі, Мароза, 3авірухі i 3імы скончыўся.

3 надыходам лета 3іма хаваецца пад зямлёю, а Мароз — пад калодаю. Калі ён з'яўляецца позняй вясной ці ранняй восенню, а тым больш летам, гэта азначае, што Мароза паслалі па загадзе Чарнабога.

Духі падводнага гаспадарства Гаспадар рыб

Як i іншыя жывёлы, рыбы маюць свайго Гаспадара, які кіруе i распараджаецца імі. Кожная рака, вялікае возера маюць свайго Гаспадара. Слухаючыся яго загаду, рыба пераплывае вялікімі чародамі з аднаго возера ў другое, з адной ракі ў другую. У выніку адны месцы пусцеюць, а другія перапаўняюцца рыбай. Гэта Гаспадар пераганяе рыбу.

Аднойчы ў вёсцы, недалёка ад берага Дзвіны, святкавалі нейкае свята. Усе былі вясёлыя, спявалі i скакалі. Сярод вяскоўцаў быў рыбак-чараўнік, які ўбачыў, што разам з усімі скача нейкі вясёлы дзяцюк з рыбіным хвастом. Але хвост бачыць толькі ён, чараўнік, іншыя не бачаць. Рыбак сцяміў, што гэта Гаспадар рыб. Пайшоў i папярэдзіў сваіх сяброў-рыбакоў. Тыя хуценька пайшлі да Дзвіны i пачалі лавіць рыбу. Да раніцы нацягалі яе цэлыя горы. Калі ж згасла зарніца, вярнуўся Гаспадар рыб да сябе ў Дзвіну i ўбачыў, колькі без яго загінула яго падданых. 3 вялікага жалю цэлы тыдзень ён так плакаў, што ўся Дзвіна жаласна хвалявалася i стагнала. 3 таго часу Гаспадара рыб ужо ніколі не бачылі сярод людзей.

Уладарыў Гаспадар рыб i ў Стронскім возеры. Аднойчы рыбакі ў гэтым возеры за дзень-ноч, прыклаўшы вялікія намаганні, злавілі толькі аднаго маленькага ёршыка. 3 роспачы i злосці кінулі яго на вогнішча каля берага. Раптоўна з возера пачуўся голас, які чулі i рыбакі:

— Усе дома?!

Нейкі рыбак тоненькім галаском са здзекам гукнуў:

— Няма толькі дохлага ёршыка!

Ёршык скочыў з вуголля — i ў возера. Рыбакі толькі рукамі развялі на гэтае дзіва.