Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
109
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Той свет

Верх зямлі лічыцца адным Светам, а там, пад зямлёю i вадою, другі — Той Свет. Гэта валадарства Чарнабога. Яно складаецца з Падземнага i Падводнага гаспадарстваў, Наўя i падземных Выраяў.

Наўе — месца ў Падземным гаспадарстве, дзе пануюць смяротныя для чалавека Багі i Дyxi. Яны нясуць людзям хваробы, забіваюць ix i імкнуцца скрасці душы памерлых з мэтаю прыпыніць вечнае жыццё чалавека.

Падземныя Выраі — месцы, куды на зіму ідуць паўзуны — змеі, вужы, гадзюкі. Ёсць Вырай змяіны, ёсць гадзючы, ёсць вужыны. Гэта вялікія схованкі пад зямлёй, дарогу да яках ведаюць тольга Гаспадары змей, вужоў, гадзюк i толькі яны вядуць туды сваіх падданых на зіму.

Багі Таго Свету як i Багі Неба, актыўна ўдзельнічаюць у жыціц людзей. Яны могуць з'явіцца перад чалавекам caмi, але часцей дзейнічаюць праз сваіх паведачоў — Багоў i Духаў, якія iм служаць.

У Падземным гаспадарстве таксама жывуць людзі, толькі яны малыя, нядужыя, бо ў ix там не свеціць сонейка. У Падземным гаспадарстве ёсць рэкі, азёры i так шмат вады, што каб яна выстутла на зямлю, то быў бы патоп, які затапіў бы ўвесь Свет.

Пад зямлёю існуе вялікая колькасць лёхаў (Тут: падземныя хады), якія злучаюць паміж сабою азёры, рэкі, крыніцы Гэтага Свету. 3 бяздонных крыніц падземныя Дexi вядуць да бяздонных віроў вялікіх рэк, да дзікіх азёраў i да гэткіх самых бяздонных крыніцаў-вокнаў на паплавах. Таму ў невялікія, але глыбогая ямы, якія сустракаюцца на лузе, беларусы баяцца кідаць што-небудзь ці мераць ix глыбіню, каб не дражніць Духаў падземнага гаспадарства ці Наўя.

Водная паверхня рэк i азёраў — мяжа паміж Гэтым i Тым Светам. Беларус добра гэта ўсведамляе, таму кажа, што калі ён плыве ў чоўне, то на смерць паглядае. Перад першым купаннем беларус кідае ў ваду кавалачак верхняй скарынкі хлеба, каб не ўтапіцца. Kaлi скарынка патанула раней, чым выкупаўся чалавек, ці калі яе праглынула рыба, то лепш у тое лета не купацца...

Багі і духі падземнага гаспадарства

Чарнабог

Недзе глыбока пад зямлёю жыве валадар усяго Таго Свету — Чарнабог. Беларусы ўяўляюць яго так: стары, апрануты ва ўсё чорнае i з доўгай чорнай барадой. Чарнабог — стваральнік i гаспадар Таго Свету. Шматлікія Багі i Дyxi холаду, цемры, хвароб i смерці падначалены яму.

Калісьці разам з Белбогам ён ствараў Сусвет, Зямлю, расліны, жывёл. Але пасварыўшыся з Белбогам, Чарнабог пачаў варагаваць i супрацьстаяць яму ў Сусвеце, змагацца за Гэты Свет i чалавека.

Вялес

Бог Падземнага гаспадарства Вялес — апякун багацця i хатняй жывёлы. Гэта магутны волат з доўгімі валасамі i барадой. Ён надзяляе людзей талентам, высокім ростам, добрым голасам, тонкім слыхам. Вялес парадніў чалавека з жывёламі, навучыў выкарыстоўваць ix у гаспадарцы. Ён апякун вешчуноў i спевакоў. Земляробы, шануючы Вялеса, заўсёды пакідаюць яму ў падарунак у полі «бараду» — кавалак нязрэзаных каласоў.

Жыжаль

Падземным агнём распараджаецца Бог Жыжаль, якога беларусы завуць яшчэ Жыж. Жыжаль толькі тое i робіць, што расхаджвае пад зямлёю i выпускае з сябе агонь. Калі ён ходзіць паціху, то агонь невялікі i сагравае зямлю. Калі ж хутка, то выпраменьвае вялікі агонь, i частка полымя прарываецца на паверхню зямлі. Ад гэтага загараюцца лясы, балоты, лугі. Пажары выпальваюць сенажаці, хлеб на палях. Зямля ад перагрэву высушваецца, ад чаго агароды i палі робяцца бясплоднымі.

Ох

Бажок Ох — маленькі барадаты дзядок, які жыве недзе пад зямлёю. Ох літасцівы i заўсёды шкадуе людзей. Калі чалавек, бядуючы, уздыхае i кажа: «Ох! Ох!» — Бог выходзіць з-пад зямлі i пытае: «Чаго па-трабуеш?» Калі чалавек ведае пра гэта ды не спалохаецца i скажа Оху, чаго хоча, то ён яму тое дасць.

Кладнік

Гаспадарамі над схаванымі ў зямлі скарбамі з'яўляюцца Кладнікі. Яны выглядаюць як худыя сталыя мужчыны. Апранаюцца Кладнікі ў срэбраныя світкі, абуваюцца ў гэткія ж лапці, зрэдку — у боты з залатымі насамі. Канічныя шапкі Кладнікаў зробленыя з літага золата, паясы — залатыя ланцугі з вялізным замком. Дарожныя кіі — з чыстага срэбра з залатымі булдавешкамі i наканечнікамі.

Хата i ўсё хатняе начынне Кладнікаў блішчыць золатам, срэбрам, каштоўнымі камянямі. Каштоўныя камяні выкарыстоўваюць яны для асвятлення дома i ў дарозе.

Пры сваіх незлічоных багаццях Кладнікі — беднякі, таму што са свайго велізарнага дабра яны не выкарыстоўваюць на харчовыя патрэбы нічога. Ідзе Кладнік, заліты золатам ды срэбрам, — i ад знямогі ледзьве перастаўляе ногі. У срэбнай кайстры яго валяецца хлебная скарынка, недаедзеная некім ці ўкрадзеная, ці выпрашаная як міласціна, паколькі Кладнікі не грэбуюць самымі бессаромнымі сродкамі здабычы харчавання.

Незвычайная сквапнасць спалучаецца ў Кладнікаў са злосцю не толью на людзей, але i на сваіх братоў. 3 людзьмі яны не ўступаюць ні ў якія здзелкі, а ў братах-Кладніках бачаць пасягальнікаў на дабро, якое ахоўваюць. Кладнікі павінны нарошчваць дабро за кошт ахвяры, а яшчэ лепш — пагібелі душы гэтай ахвяры. Яны загубілі шмат людзей, таму што тыя звычайна самі навыперадкі ідуць да ix. Так будзе i надалей, пакуль людзі не перастануць цягнуцца да скарбаў, як матылі да агню.

Кладнікі сочаць за ўладальнікам дабра, які жадае схаваць яго ў зямлю. Як толькі той прыкрые скарб першым слоем зямлі, Кладнік падхоплівае скарб i нясе яго ў глыбіню. Пасля гэтага чалавек, што паклаў скарб, ужо не гаспадар схаванага дабра. Ён можа зноў убачыць свой скарб толью тады, калі захоча нешта дакласці.

Раз-пораз Кладнік падымае на паверхню зямлі то адзін, то другі скарб для праветрывання. Тэты момант самы зручны для захопу клада без страты для таго, хто яго знайшоў, толькі б на гэтуто пару каля клада не было яго страшнага гаспадара. Але гэта здараецца вельмі рэдка i ўдаецца толькі нязначнай колькасці шчасліўцаў.

Зюзя

Зімою на зямлі Беларусі пануе Зюзя — Бог зімы. Гэта стары з белымі як снег валасамі на галаве i такой жа белай даўжэзнай барадой. Ён нізенькага росту, тоўсты. Апрануты ў белую цёплую вопратку, але ўвесь час ходзіць босы i з непакрытай галавой. Зюзя заўсёды носіць з сабой жалезную булаву.

Большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе. Часам ён заходзіць да людзей у вёскі. Прычыны для гэтага розныя: папярэдзіць сялян, што будзе жорсткая, суровая зіма на будучы год; дапамагчы нечым беднай сялянскай сям’і, а то проста дзеля таго, каб паесці куцці. Беларусы гавораць пра Зюзю з асаблівай павагай: Зюзя на дварэ — куцця на стале. Каб задобрыць Зюзю, беларусы напярэдадні Новага года, гатуючы, як звычайна, куццю, адкладваюць частку яе ў асобную талерку ці міску i паюдаюць на ноч на асобным стале, каб ён пачаставаўся.

Раззлаваўшыся на людзей, Зюзя звычайна стукае сваёю булавой у які-небудзь пень. Ад гэтага магутнага ўдару трасецца зямля, а часам i дамы трэскаюцца. Калі некаму з людзей здаралася быць у лесе ў гэты час i запытаць: «Хто гэта там стукае?», то ён чуў у адказ: «Сам Зюзя стукае, людзей ушчувае».

Калі ідзе снег — гэта значыць, Бог загадаў свайму памагатаму Марозу паслаць пярыну на полі, каб жыта не памерзла. Сцеле Мароз i дарожку, каб людзям добра было вазіць сена з балота. Калі б Бог не даваў снегу, то на Зямлі вымерзлі б усе расліны ды i сама Зямля так прамерзла, што не растала б i за лета.