Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
47
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Чужы Свет

Свет вялікі, i ў ім ёсць ўсялякія людзі. Ёсць таккі маленькія, што ix паўтузіна можна пасадзіць у кішэню, толькі яны жывуць дзесь вельмі далека за марамі ды за гарамі. У Чужым Свеце сустракаюць нашых людзей розныя пачвары, якія імкнуцца перашкодзіць падарожжу. Сярод ix Дзікія людзі.

Дзікія людзі — істоты, падобныя да людзей. Ходзяць яны без адзення, толью поўсць на ix парасла. У ix доўгія хвасты, вялікія вушы, як у вала, i па адным воку на лбе. Яны не гавораць, толью пішчаць. Дзікія людзі нічога не робяць, адно ляжаць каля дарогі i забіваюць нашых людзей i ядуць. А як зарэжуць барана, дык адразу кладуцца каля яго, дудачкі ў горла паўстаўляюць i п'юць кроў.

Недзе там у Чужым Свеце жыве пачвара Цмок. Дзе ён жыве, ці ў лесе, ці на воблаках, — невядома. Але раз-пораз Цмок прылятае ў наш Свет.

Цмок — істота, падобная да жывёліны, але велічынёй з хату. У яго тры або шэсць, а бывае дзевяць, а то i дванаццаць галоў. Галовы вялазныя, як бочкі, зубы — як нарогі, кіпці — як сярпы. Крылы быццам мячы вострыя: як дасць імі па чым, так i перасячэ. 3 ноздрау ў яго б'е полымя. Ён мае рукі i ногі, на якіх кіпцюры нібы мячы.

Цмок скача па зямлі, лётае па паветры. Ён шыпіць па-змяінаму, раве па-звярынаму. Усё разбурае на сваім шляху. Гэта найстрашнейшы звер на свеце. Цмок нясе людзям бяду i разбурэнні. 3-за гэтага беларусы завуць яго не інакш як «пракляты», «паганы».

Тры пакаленні людзей Волаты

Першымі людзьмі на нашай зямлі былі велікалюды — волаты. Гэта такія вялізныя людзі, што цяперашнія нават ім да калена не дасталі б. Найглыбейшыя рэкі ім не вышэй як да калена былі. Галовы ў ix былі, як цэбры. ідзе волат праз лес, возьме за верх агромністую сасну, вырве з карэннем i падпіраецца ею, як кіем.

Волаты папракопвалі рэкі, панасыпалі горкі ды параскідалі ўсюды па свеце вялізарныя камяні, якія i цяпер трапляюцца дзе-нідзе на полі ці ў лесе. Яны, бывала, набяруць камення, ды пачнуць шыбаць утору так, што яно з вачэй хаваецца. А як пойдуць барукацца ці біцца ды пачнуць рваць дуб'ё, дык аж зямля стогне. Волаты павытоптвалі зямлю, пааралі яе карчамі так, што на тых месцах стаяць азёры i рэкі.

Не было на зямла нікога, хто б мог з волатамі памерацца сілаю. От яны смела хадзілі сабе ды сваволілі. Ведама, калі хто нікога не баіцца, то ён заўжды пачне дурэць, пачне рабіць лixa. Так i тыя волаты пачалі губіць на зямлі жывёлу i ўсялякую расліну, а ў неба шыбаць каменнем. Хацелі нават з Багамі дужацца.

За тое Бог i пакараў волатаў. У адных адняў розум, так што яны пачалі лбамі разбіваць каменныя горы. Разгоніцца той волат, бы баран, ды як рэзнецца лбом аб камень, дык мазгі i пацякуць, а ён сам зваліцца на зямлю, патрапеча трохі нагамі ды і дух вон.

Частку волатаў, яюя пайшлі супраць Багоў, Белбог закляў: «Быць вам дужымі i стаяць вякамі, а плады вашы будуць свінні есці». I ператварыў ix у дубы.

Астатніх абярнуў у малых ды кволых людзей, якія i цяпер жывуць.

Сын апошняга сляпога волата ўбачыў нашага чалавека, які араў зямлю, узяў яго на далонь разам з валамі i сахою, прынёс да бацькі i пытае:

— Што гэта за чарвяк такі зямлю точыць?

А бацька яму ў адказ:

— Наша пакаленне ўжо гіне, а гэта новыя людзі,

што пасля нас застануцца.

Загінула пакаленне волатаў, толькі адзін яшчэ доўга валачыўся па свеце, але ён ужо быў сляпы, таму насіў у сябе на карку нашага чалавека, каб той яму дарогу паказваў. Аднаго разу зачапіўся гэты волат за прыгорак i як грымнуў, бы сасна на зямлю, дык i сам разбіўся на кавалкі i чалавек на шкуматы разляцеўся.

Асілкі

Даўно-даўно, калі яшчэ людзі жылі па лясах дрымучых, прыйшлі на нашу зямлю асілкі i пачалі сяліцца па берагах рэк. У лясах вадзіліся звяры ісялякія: мядзведзі, ваўкі, ласі, кабаны, лісіцы, рысі, а па рэках i азёрах жылі выдры. Рыбы ў водах было такое мноства, хоць кашолкай чэрпай.

Aciлкi былі людзі здаровыя, ростам цэлы сажань, у плячах аршыны з два. Голас мелі магутны. Бывала, калі крыкне на ўвесь голас ды свісне, дык якое б дрэва ні было вялікае, а зваліцца. I жонкі іхнія былі ў пару ім: рослыя, дужыя i раджалі кожны раз па двое, па трое дзяцей.

Гаспадарку асілік ніколі не трымалі. Не было ў ix ніякай худобы, ні скаццінкі дамашняй, ні прыпасу, ні запасу. Hi хлеба, нi лёну не сеялі. Карміліся яны тым, што лавілі па лясах звяроў ды па рэках рыбу. Адзежу сабе яны шылі са звярыных скур. Вось так i жыілі.

Спадабалася асілкам наша зямля, бо тут ім усяго досыць было. Звяр'я па лясах было не злічыць. Рыбы ў рэках таксама, a ім больш нічога i не трэба было. Задумалі яны тут пасяліцца i пачалі будаваць гарадзішчы.

Інструменту ў ix амаль ніякага не было, толькі на ўсіх адна сякера, ды i тая не жалезная, а якаясь медзяная. Не маючы досыць інструменту, асілкі перакідвалі сякеру з гарадзішча на гарадзішча, бо не хацелі траціць часу на хаджэнне. Зыкне асілак з аднаго гарадзішча ў другое: сякеру давай! На другім гарадзішчы нехта возьме сякеру ды i кіне яму. Гэта яшчэ нішто — сякеру перакніуць вярсты за тры. Калі была патрэбна на будоўлю драўніна, пойдзе асілак у лес, вырве дрэва з коранем ды так i прыцягне на гарадзішча. Спатрэбіцца камень, дык ён возьме яго ды i кіне за вярсту, а то i больш — прама на гарадзішча.

Ёсць такія мясціны, якія ледзь не засыпаны камянямі. Дзяды казалі, што на гэтых самых мясцінах асілкі ваявалі кідаючы камяні адзін у аднаго. Яны i звяроў забівалі камянямі, ад таго камяні ляжаць i па лясах. Потым асілкі сышлі адсюль, як толькі перавяліся ў лясах звяры i паменшала рыбы ў вадзе, бо ім не стала з чаго жыць. 3 той пары i гарадзішчы іхнія запусцел, бо посля ix не скора прыйшлі сюды нашы дзяды.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.