Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
47
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Беларусы Як людзі атрымалі агонь

Першы агонь беларусы атрымалі ад Перуна. Ад яго стралы-маланкі аднойчы загарэлася жытло. Збегліся людзі, пахапалі галавешкі, ды разнеслі па сваіх жытлах i пачалі ў попеле захоўваць.

Аднойчы Бог аднаму старому калёсніку, які акрамя калодак тачыў i верацёны, паслаў шчаслвую думку, каб ён паспрабаваў кружкі на верацёнах вышмульваць ясянёвым клінком, а не нажом вырэзваць, як дагэтуль.

— Чаму не, — кажа калёснік сам сабе, — ясень цвярдзей, дык павінен узяць мякчэйшую бярозу. Паспрабуем.

Застругаўшы ясянёвы клінок, прыставіў яго да верацяна, моцна прыціскаючы, i пачаў смычком шморгаць то сюды, то туды, штораз хутчэй. Глянуў — пайшоў дым з верацяна, ды так пахне, бы з вогнішча. Ён далей шморгаць ды яшчэ хутчэй, аж пакуль з верацяна іскры пасыпаліся. Вось так чалавек знайшоў справядлівы агонь. 3 таго часу людзі ўсюды патушылі Перунова цяпельца ды завялі свойскі агонь. I з тае пары сталі лепш жыць.

Пабудаваўшы новае жытло, беларус абавязкова пераносіць агонь са старой печы: без гэтага не будзе ранейшага дабрабыту. Беларусы паважаюць агонь, яго не пакідаюць без ежы, яму кладуць палена, да яго прыстаўляюць гаршчок з вадою. У агонь не плююць, не кідаюць нічога нячыстага. У таго, хто на агонь плюе, на языку садзяцца болью. Агонь святы, яго Бог даў на пажытак людзям, але з ім трэба абыходзіцца прыстойна, бо калі ён раззлуецца, то наробіць шмат ліха.

Калі што хочуць ачысціць, то яго кідаюць у агонь,

нават i самі беларусы ачышчаюцца, скачучы цераз

яго на Купалле.

Два агні няможна злучаць. У аднага чалавека заўжды агонь не пераводзіўся ў хаце; яго жонка берагла агонь у ямцы, як зрэнку вока. Таму ў хаце было поўна дабра, у хляве вялося шмат жывёлы, а клець заўсёды была поўная. Шанцавала таму чалавеку i на статак, i на хлеб.

Аднойчы пайшла жонка таго чалавека дзесь далека ў госці i доўга не вярталася. Тым часам надышла ноч, хутка сцямнела. Прыбегла да таго чалавека суседка чагосьці пазычыць. Было цёмна, дык яна засвяціла пук лучыны ды так з ею i ўвайшла ў хату, а каб дарэмна лучына не гарэла, дык яна паклала яе на прыпечку, каля самай ямкі.

Тут сышліся разам два агні ды i разгаварыліся. Прынесены агонь кажа:

- Давай спалім гэтага гаспадара за тое, што ён мне не робіць пашаны.

- Не, — адказвае агонь з ямы, — мой гаспадар добры чалавек, а яго жонка, бадай, яшчэ лепшая. Яна мяне вельмі шануе, вельмі паважае. Не можна майму гаспадару рабіць ліха.

Тут гаспадар падышоў да печы, каб узяць з яе сухое лучыны, ды i пачуу тую гаворку. Схапіў з прыпечка лучыну з чужым агнём, сунуў яго ў дзежку з вадой так хутка, што той i апомніцца не паспеў ды толькі зашыпеў, бы гадзюка.

Раззлаваўся чужы агонь на сваю гаспадыню, што прынесла яго ў такую ліхую хату, дзе яго так дрэнна прынялі, ды i разам ахапіў хату свайго гаспадара. Убачыла жанчына праз акно, што гарыць яе хата, ды толью рукамі пля снула.

— Божа! Гарым! — крыкнула яна i кінулася з чужой хаты да сваей.

Падыходзіць гаспадар зноў да печы i чуе, як яго агонь кажа:

— Укінь мяне ў пажар, то ён патухне.

Насыпаў гаспадар на чарапок жменю жару, вынес на двор ды i сыпануў яго ў пажар. Выбухнула полымя вышэй лесу i патухла. Зразумеў тады той гаспадар, што трэба агонь шанаваць, то i ён будзе добры. А добры агонь мацней за ліхі.

Як Бог пусціў сонца ў хату

На пачатку свету людзі не ведалі як хату ставіць. Нарэшце паставілі якуюсь хату, але не ведалі што зрабіць, каб у ей святло было. Так адна жанчына ўсё носіць рэшатам, а яе муж мяшком сонца i пускаюць у хату.

А тут ідзе нейкі чалавек. Падышоў, павітаўся i пытаецца:

— Што гэта вы, людзі, робіце?

Яны пачалі бедаваць:

— От паставілі хату ды ніяк у яе сонца не наносім, усё цёмна ды цёмна.

Тады чалавек пытаецца:

— Што вы мне дасце за тое, што я вам упушчу

сонца ў хату?

Жонка з мужам у адказ:

— Што хочаш, тое i дамо.

Не ведалі людзі, што гэта быў сам Бог. А ён ім кажа:

— Я нічога ад вас не хачу, адно дайце слова, што

кожны тыдзень прымеце жабрака, накорміце i дазволіце пераначаваць.

Людзі пагадзіліся на тое.

Тады Бог ім вокны паўрэзваў, i відно стала ў хаце.

Адкуль з'явілася жыта

Жыта — самае старшае збожжа, бо з яго мы маем хлеб, а хлеб — бацька, хлебам жывуць людзі.

Калі Бог стварыў чалавека, дык доугі час хлеба не было: людзі елі рознае карэнне. Больш за ўсіх галадалі сабакі. Таму яны, узняўшы свае морды ўверх, страшна завылі, просячы ў Бога хлеба. Бог пачуў ix просьбу i кінуў ім з неба адзін жытні колас. Але сабак было многа, дык адзін колас не мог накарміць ix ycix. Сабакі пачалі адбіраць колас адзін у аднаго, рваць яго ў розныя бакі. Разарвалі той колас сабакі на шматкі, зерне рассыпалася, i яны затапталі яго лапамі ў зямлю.

На другі год ад аднаго коласа пайшоў такі багаты ўраджай, што людзі намалацілі цэлую бочку жыта. I з таго часу сталі разводзіць хлеб — а ўсё пачалося з сабак.

Напачатку ўсе хлебныя раслны — жыта, ячмень, пшаніца мелі колас у даўжыню ўсяго сцябла, ад макушкі да зямлі, i такі цяжкі, што некалькі каласоў толькі i мог падняць чалавек адной рукой.

Выйшлі неяк жанчыны жаць ды сталі наракаць на Бога, што ён даў жыта з такімі каласамі, цяжкiмi i нязручнымі.

Бог, пачуўшы тaкiя нараканні, вырашыў атрэсці ўсе каласы i пакінуць адны сцябліны. У той час, калі ён гэта рабіў, у полі знаходзіўся сабака. Зразумеўшы, што калі Бог атрасе ўвесь колас, то хлеба зусім не будзе, ён жаласна завыў, просячы Бога пакінуць хоць нейкую частку коласа на ix сабачую долю. Бог пачуў гэта i злітаваўся, ачысціў не ўвесь колас, пакінуў зерне на версе сцябла столькі, як ён i цяпер расце. Таму людзі ядуць не сваю долю хлеба, а сабачую.

Калі жнуць беларусы жыта, у канцы поля, на мяжы, пакіаюць невялічкае недажатае месца звярам. Бо калі не было на Гэтым Свеце жыта, то звяры пачалі прасіць Бога чаго есці, а Бог ім кінуў жытні колас. 3 таго i з'явіся хлеб.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.