Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
110
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Аб даўнейшай веры

На пачатку існавання Гэтага Свету людзі не ведалі, што значыць Бог. Але вось адзін разумнейшы глянуў раз на неба, на зоры, ды i кажа:

— Ёсць жа той, што гэта стварыў.

Глянуў на зямлю i зноў кажа:

— Мусіць быць той, што так увабраў яе. Трэба да

яго маліцца, але як?

А ляжала там калодка, дык ён да сваіх так кажа:

— Рабіце так, як я.

I пераскочыў праз калодку:

- То табе,— кажа,— Божа!

А назад:

- То мне, Божа!

I ўсе так:

- То табе, Божа, то мне, Божа!

I Бог прымаў гэта за малітву. Вось як даўней людзі маліліся.

Маці-Зямля

Зямля святая, яна наша маці, яна нас жывых кормить, а па смерці да сябе прыхіляе. Бог стварыў чалавека з зямлі, бо ён зямля i ў зямлю пойдзе.

Святая Зямля нас i ўсялякага звера носіць на сваіх плячах, ніколі не наракаючы, не стогнучы. Маці-Зямля ўсё прымае, а найбольш усялякае нечысці, ды яшчэ i дзякуе за гэта, а калі хочаце ведаць, як яна дзякуе, то навязіце гною, пасеце жыта, тады i будзеце ведаць. Нашы дзяды i бацькі нездарма казалі тым, што зямля родзіць, падзяліся з ею, еш сам хлеб, а салому аддай роднай зямельцы. Няма нікога i нічога багацей за зямлю: колькі яна родзіць хлеба, колькі дае жалеза! 3 яе капаюць гліну на печы, на гаршкі ды на пабелку. А колькі ўсюды закапана скарбаў! Хто ж, урэшце, дае чыстую здаровую ваду? Дае святая Маці-Зямля.

Раса — гэта пот Маці-Зямлі. Яна выступае з зямлі, бы слёзы з вачэй: гэта Маці-Зямля плача, просіць Бога, каб ён даў багаты ўраджай на ўсіх долю. Чым больш расы, тым больш зямля працуе, каб усё расло ды красавала.

Перад надыходам усенародных бедстваў Зямля штораніцы стогне. Людзі, якія маюць чуйны слых i дасведчаныя ў варажбе, могуць чуць гэты стогн i загадзя прадказаць розныя бедствы: голад, мор, вайну. Стогн зямлі змяняецца адпаведна характару бедства. Так, перад голадам да стогну далучаецца плач дзяцей, перад морам — пахавальныя галашэнні, перад вайной чуваць асаблівы гул, нібыта ад мноства ног i капытоў..

Зямля — маці, а праца — бацька. Калі ўжо сыдзе снег, лепей за ўсё ў чацвер, гаспадар апранае чыстую бялізну, кладзе ў торбу акраец хлеба, соль, яйка i сыр. Запрагае ў саху валоў ды ідзе з імі ў поле араць. Там ён, памаліўшыся Богу, праводзіць тры баразны. Потым вымае з торбы хлеб, соль i сыр i трохі палуднуе, яйка закопвае ў зямлю там жа, на баразне. Гэтым ён робіць шанаванне Маці-3ямлі, каб яна была ласкавая i добра зарадзіла збожжа, каб усюды было поўна, як тое яйка.

Выпраўляючыся ў чужую старану, беларус бярэ з сабой жменю роднай Зямлі, але не дзеля таго, каб быць з ею пахаваным, а каб высыпаць яе на чужыне ў крыніцу, калі вада там нясмачная.

Самая страшная клятва для беларуса - гэта клятва, сказаная з зямлёю ў роце ці ў руцэ. Такой клятвай карысталіся рэдка, i калі беларус што-небудзь пацвярджае, узяўшы шчопаць зямлі ў рот, то яму абавязкова павераць, таму што калі ён схлусціць, то будзе пакараны: пачарнее, як зямля.

Чалавек

3 Чаго лixa на свеце

Даўным-даўно спрадвеку жылі сабе людзі, пажывала, ніякага лixa не ведалі. Свет вялікі: усюды вольна. Як папрацаваў, так i пажывіўся. Людзі жылі-пажывалі ды Бога выхвалялі, a ні аб чым яны не клапаціліся. А Бог тады яшчэ жыў на Зямлі, прыходзіў да людзей, бы свой брат, вучыў ix, як на свеце жыць ды дзетак пладзіць, дзетак пладзіць ды гадаваць, ды зямлю напаўняць. I не было на зямлі ні лixa, нi дабра.

Людзі, бы кветкі, цвілі, жылі, нібы птушкі ў небе, ці рыба ў вадзе — ні шчасця, ні бяды не мелі. Але што такое жыццё? Так жыве i звяр'ё ў лесе, так жыве i дрэва. Бог убачыў тое ды i пачаў вучыць людзей, як лепей дастаць ім жыўнасць, як зрабіць адзенне, як схавацца ў непагадзь, як лавіць рыбу ды звера, ды птушак. I рашылі тады людзі, што калі ўклаў Бог ім розум, то можна рабіць, што хочаш.

— Гэ, мы i самі з вусамі, — пачалі гаварыць людзі, — што захочам, тое i зробім. Мы i самі, як багі, толькі Бог затым не даў нам сілы, улады, што баіцца, каб, зямлёю заўладаўшы, мы не ўздумалі i самога Бога сапхнуць з неба.

I адступіўся тады Бог ад ганарлівых людзей, i пайшоў сабе на Неба. Узялі людзі ўладу над усім, што ёсць на Зямлі над раслінамі; над усялякім звяр'ём, што жыве па лесе, па палях, балотах; над птушкамі, што лятаюць пад небам; над рыбамі, што ў вадзе гуляюць вольна.

Будзе людзям добра жыць на Гэтым Свеце, пакуль яны не захочуць мець улады адзін над другім, а калі ўздумаюць — то пазнаюць i дабро, i ліха. I датуль будзе лixa, пакуль людзі будуць мець уладу над людзьмі. Але Бог даў людзям розум, каб яны самі пазналі, з чаго ліха на свеце. А розум пакажа людзям дарогу, як лixa адолець i як жыць, каб мець уладу над усім на зямлі i каб усім было добра i не было лixa.