Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
109
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Бай I яго сыны

Па некаторым часе чалавек стаі ў Гэтым Свеце заводзіць свае парадкі. Ці шмат часу прайшло, ці мала, але меў ужо чалавек сваю сялібу, меў многа жонак, а яшчэ больш дзяцей. Было ў яго прозвішча — Бай. А як прыйшла пара паміраць, дык ён склікау сваіх сыноў i падзяліў усю сваю маёмасць. Толькі пра аднаго сына забыўся. Сын у гэты час быў на паляванні i з ім білі любімыя бацькавы сабакі Стаўры i Гаўры. Прозвшча гэтаму сыну было Белаполь. Неўзабаве пасля смерці бацькі вярнуўся Белаполь з палявання, а браты яму кажуць:

— Бацька падзяліў нам усю сваю маёмасць, а табе

ён пакінуў сваіх сабак. Ды яшчэ наказаў, каб ты ix

пусціў па волі: аднаго ў правы бок, а другога — у левы; колькі яны зямлі аббягуць у дзень, дык гэта ўся зямля твая будзе.

Пайшоў Белаполь i злавіў дзвюх птушак, што прыляцелі адна з паўднёвага мора, другая — з заходняга. Пусціў паўднёвую птушку на поўдзень, ды i кажа аднаму сабаку:

— Бяры!

Пусціў другую на захад i кажа другому сабаку:

— Хапай!

Паляцелі тыя птуші; адна ў адзін бок, другаяў другі. Пабеглі сабакі за птушкамі, дык ажно зямля закурылася. Як пабеглі тыя сабакі, дык i да гэтага часу не вярнуліся, а па ix слядах дзве рэчі працягнуліся, у адзін бок прайшла Дзвіна, а ў другі бок — Дняпро.

Вось у гэтых абшарах Белаполь i пачаў сяліцца. У гэтага Белаполя ад розных жонак яго развяліся розныя плямёны пад прозвішчам Беларусы. Яны i да гэтага часу там ходзяць, зямельку скародзяць ды жыта сеюць.

ЗВЫЧАІ

Звычаі ўсталяваў Бог. Таму трэба трымацца звычаю, калі хочаш, каб Бог не пакараў. Усялякія людзі маюць свой звычай, бо што сяло, то нораў, што галава, то розум, а што край, то звычай, але ўсё ж людзі трымаюцца тых звычаяў, якія пайшлі ад дзядоў ды прадзедаў, бо яны ідуць ад самога Бога.

Ад самага пачатку свету Бог так даў, што ні горы, ні лес, ні людзі не роўныя. Яны i цяпер не роўныя i ніколі не параўняюцца.

Якое чалавеку будзе жыццё на гэтым свеце, яму на раду прызначана, i кожны чалавек ці рана ці позна тое перажыве. Кожны чалавек мае на Небе сваю асабістую зорку: каму добра жывецца, таго зорка ясна гарыць, хораша блішчыць, а ў каго жытка цёмная, таго i зорка цьмяная.

Даўней людзі ведалі той час, калі да ix смерць прыйдзе. Цяпер, акрамя Бога, ніхто не ведае. Атрымалася гэта так.

Ідзе аднойчы Бог па дарозе i бачыць: гародзіць чалавек саломай плот.

- Чаму ты гародзіш плот саломай? — пытаецца Бог у чалавека.

- Вядома чаму, — адказвае чалавек. — Я хутка памру. Навошта мне мацнейшы плот? Гэгага даволі будзе на мой век.

Зразумеў Бог, што нядобра тое, калі чалавек ведае час сваей смерці. Кожны толькі сабе робіць, толькі на свой век, а надалей i не хоча. Падумау Бог, падумаў i зрабіў так, каб чалавек не ведаў, калі памрэ. Цяпер ведаюць пра гэта толью вельмі праўдзівыя людзі ды i то не больш як за тры дні да канца.

Як чалавек памірае, то яго зорка на небе гасне ды падае. Як ні шкада, што памёр родны чалавек, а вельмі плакаць ды ўбівацца няможна, бо яму ў Выраі ці на Тым Свеце будзе вельмі цяжка. Можна толькі прыгаворваць: ён тое слухае, i яму лягчэй становіцца, што яго шкадуюць.