Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
110
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Тры Долі

Яшчэ на раду чалавеку даецца доля. Каму якая трапіцца доля, такое ў яго i будзе шчасце. Шчасце чалавека залежыць ад хвіліны, у якую ён нарадзіўся. Калі ў шчаслівую хвіліну, то будзе яму шанцаваць, калі ў нешчаслівую — будзе нешчаслівы. I што ты ні рабі, як ты ні старайся, а нічога не зробіш, калі доля лядашчая. Калі ж доля спрыяе, то хоць ты ляжы на печы ды грэй чэрава, а табе ўсё так i сыплецца, быццам у млыне збожжа з каша..

Жылі ў адной вёсцы мужчына з жанчынаю. Пабраліся яны яшчэ маладымі, а тут ужо хутка i старасць, а дзяцей усё няма ды няма. Мужчыну яшчэ нічога сабе, пойдзе лавіць рыбу або ў лес на паляванне, лазіць там увесь дзень. Вечарам прыцягнецца дамоў, падсілкуецца чым Бог даў ды i ляжа спаць.

А жанчына, ведама, заўжды каля дому таўчэцца. Дагледзіць яна гаспадарку, пакорміць свіней, сядзе на лаву каля акна, падапрэ рукою галаву ды i сядзіць засмучоная, быццам каго пахавала. Ведама, якая жанчыне жытка, калі ў яе няма дзяцей.

Раз сядзела яна так каля акна, як падыходзіць старанькі дзядок i просіць піць. Падала яна яму конаўку бярозавага квасу. Напіўся той дзядок, выцер свае сівыя вусы i бараду, а потым i пытае тую жанчыну, чаму яна такая засмучоная.

— А чаго ж мне радавацца, — адказвае яна,— Калі

мне Бог не даў уцехі, не даў дзяцей.

— Дык на от выпі гэтага квасу, — кажа старэнькі, — то будуць i дзеці.

Не паспела яна i здзівіцца таму, што сказаў старэнькі дзядок, як ён знік. Здагадалася жанчына, што гэта быў не просты дзядок, а сам Бог. Паслухала яго i дапіла той квас.

Праходзіць некалькі тыдняў, як адчула яна, што сапраўды зацяжарыла. Рада жанчына, бы зноў на свет нарадзілася. Падыходзіць час раджаць. Нарыхтавала яна пялёнак, сарочачак i ўсяго, што трэба, ды чакае, калі ўжо тое будзе. Ей вельмі хацелася напярод ведаць, хто ў яе будзе, хлопчык ці дзяўчынка. Давай яна раіцца з жанчынамі. Тыя навучылі, што зрабіць, каб прыснілася, якое будзе дзіця. Зрабіла яна, як ей параілі, i лягла спаць.

Толькі заснула жанчына, як пакінула яе душа цела i зрабілася такая лёгкая, бы матыль. Выйшла яна перш у садок. Аж ён увесь цвіце, бы мак, ды такі ад яго ідзе пах, што няможна i сказаць. Панюхала яна, I зрабілася ей так весела, што яна давай пляскаць у ладкі.

Толькі яна пляснула ў ладкі, як ногі аддзяліліся ад зямлі, i яна паляцела над агародчыкам, далей цераз садок паміж вецця, ды так, што толькі яно хвошча па твары. 3ірнула яна, аж унізе блішчыць рака, а па берагах высокі лес зелянее, быццам мурава. Кругом так гожа, так радасна пасміхаецца сонейка.

Ляцела жанчына, ляцела i спынілася на высокай гары. Агледзелася яна i бачыць: на поплаве сярод кветак скачуць ды качаюцца тры маладыя і вельмі прыгожыя дзяўчыны. Пакупаюцца яны ў рацэ, вылезуць на бераг ды i качаюцца па траве голыя, як маці нарадзгла.

Доўгта яны так гулялі, нарэшце, пачалі плесці вянкі. Адна спляла вянок з асоту i з чартапалоху ды кажа:

— Вось такая жытка будзе таго чалавека, якога я

буду Доля.

Другая спляла вянок з калінак i з вецця.

— А я, — кажа, — буду Доляй рыбака i паляўнічага.

Трэцяя ж:, самая гожая, спляла сабе вянок з каласоў жыта i пшаніцы, убрала яго рознымі кветкам.

— Я ж,— кажа,— Доля гаспадара.

«От калі б гэтая Доля майму дзіцяці», — думае тая жанчына. А тры Долі надзелі на галовы вянкі, пабраліся за рукі да давай гойсаць па поплаве. Гойсалі яны, гойсалі ды ўсё бліжэй, бліжэй падбягаюць да той жанчыны, нарэшце, спыніліся зусім блізка каля яе ды i кажуць:

— Вось тут жанчына, яна хутка родзіць хлапчука.

Хто з нас пойдзе да яго i будзе яго доляю?

Доуга яны спрачалася: адна кажа — я, другая — я, а трэцяя сабе крычыць — я. Ніяк не могуць пагадзіцца паміж сабою. Нарэшце адна з ix прапанавала:

— Давайце я падкіну ўгору кветку i хто з нас першы зловіць яе, такую долю Бог дасць таму хлапчуку.

Згадзіліся Долі на тым.

Самая прыгожая Доля вырвала са свайго вянка кветку i кінула яе ўгору так моцна, што яна аж схавалася ў небе, а праз нейкі час ляціць уніз. Выцягнулі Долі рукі ўгору, каб злавіць тую кветку, а тут падхапіўся такі Bixop, што круціць не то што тую кветку i доўгія косы тых Доляў, але аж ix саміх падымае ўверх. Лавілі яны, лавілі, нарэшце, самая прыгожая Доля схапіла тую кветку ды i ўваткнула яе сабе ў валасы.

Потым усё неяк начало мяняцца. Долі невядома куды дзеліся, а душа той жанчыны паляцела назад да свайго цела. Толькі яна вярнулася, як схапілі жанчыну болі i яна нарадзіла гожага хлопчыка. Кажуць, што ён быў такі шчаслівы, што можа такога другога i не было на свеце.