
- •Ад вытокаў да сучаснасці. Міфалогія ў жыцці сучаснага беларускага грамадства.
- •Паняцце міфа I міфалогіі
- •Міфалогія Старажытнай Беларусі
- •Міфы ў мастацкай культуры Беларусі.
- •Паходжанне I стварэнне сусвету Kaлі свет толькі зачынаўся
- •Рабіў Белбог Зямлю
- •Птушыная Дарога
- •Багі і духі багоні
- •Сварог I Дажбог
- •Стрыбог I вятры
- •Каляда I Шчадрэц. Пераплут
- •Дзявоя I Любмел
- •Кляскун
- •Той свет
- •Багі і духі падземнага гаспадарства
- •Мароз I 3іма
- •Духі падводнага гаспадарства Гаспадар рыб
- •Вадзянік
- •Азярніцы
- •Расамаха
- •Багі і духі наўя Паляндра
- •Трасцы (Ліхаманкі)
- •Гэты свет Зямля
- •Чужы Свет
- •Тры пакаленні людзей Волаты
- •Беларусы Як людзі атрымалі агонь
- •Палешукі I палевікі
- •Бай I яго сыны
- •Аб даўнейшай веры
- •Маці-Зямля
- •Чалавек
- •3 Чаго лixa на свеце
- •Тры Долі
- •Гора-бяда
- •Як раней людзей хавалі
- •Нябожчыкі
- •Самагубцы
- •Чалавек I свойская жывёла Конь, сабака, кот I певень
Міфы беларусаў.
Ад вытокаў да сучаснасці. Міфалогія ў жыцці сучаснага беларускага грамадства.
Чалавек часта сутыкаецца з такімі паняццямі, як “міф”, “міфалогія”. ІМі азначаюць нейкія з’явы, што лічацца неіснуючымі рэальна ці маюць адценне звышнатуральнасці. Нават адукаваныя групы насельніцтва не паглыбляючыся ў змест і структуру інфармацыі ці тэксту, адносяць да міфу рэальныя з’явы жыцця толькі таму, што не маюць пра іх дастатковага ўяўлення.
Разам з тым у паўсядзённым ужыванні слова “міф” асыцыіруецца з апавяданнямі пра багоў і герояў. Пры гэтым большасць людзей лічыць, што міф – гэта з’ява, якая належыць старажытнаму мінуламу і якой няма месца ў сучасным жыцці.
Міфы і міфалагічныя элементы працагваюць сваё існаванне ў сучаснай культуры. У маўленні мы ўжываем фразеалагізмы, якія прыйшлі да нас са старажытнагрэчаскай міфалогіі: ахілесава пята, сізіфава праца, траянскі конь і інш. Імёны персанажаў грэчаскай міфалогіі выкарыстоўваем у пераносным сенсе, называючы моцнага мужчыну ці юнака – Гераклам, а прыгожую дзаўчыну – Венерай. Нават у навуцы, праве палітыцы дастаткова слоў-тэрмінаў, якія вядуць сваё паходжанне ад міфаў антычнасці: пігмей, тытан, эгіда, атлас і інш.
Але ў культуры беларускага грамадства функцыяніруе яшче адзін пласт міфалагічных элементаў – спрадвечныя элементы беларускай язычніцкай міфалогіі, якія займаюць значнае месца ў быце і мове сучасных беларусаў. Беларуская мова насычана паняццямі кшталту пярун, ліхаманка, трасцы, злыдні і шнш., якія не кожны суадносіць з імёнамі міфалагічных персанажаў.
Міфалогія мае прамое дачыненне да рэлігіі. Рэлігійныя сістэмы ўключаюць міфы і міфалагізаваныя абрады. Міф можа існаваць самастойна ад рэлігіі, але ніводная рэлігія не здольна існаваць без міфа. Міфалогія надае вобразнасць і пачуццёвасць рэлігійным ўяўленням, аказвае эмацыянальнае ўздзеянне на верніка. У нашыя дні рэлігійныя міфы хрысціянства, icламу, iўдaiзмy i іншых рэлігій, што функцыяніруюць на Беларусі, працягваюць выкарыстоўвацца царквой, рознымі сацыялънымі i палітычнымі сіламі для ўкаранення i падтрымкі рэлігійнай свядомасці.
Хрысціянскія міфалагічныя матывы адыгралі вялікую ролю ў стварэнні літаратурных сюжэтаў. Міфалагічныя тэмы, вобразы, персанажы хрысціянства выкарыстоўваюцца i пераасэнсоўваюцца беларускай літаратурай на працягу ўсёй яе гісторыі.
Сюжэты з міфалогіі розных часоў i народаў знайшлі i знаходзяць свае месца ў выяўленчым мастацтве Беларусі. Матывы антычнай, біблейскай i беларускай міфалогіі сталі крыніцай сюжэтаў для творчасці мастакоў XIX —XX ст. Тут выявы язычніцкіх багоў, іканапіс, фрэска, скульптура з адлюстраваннем сюжэтаў з Бібліі.
Міфалагічныя сюжэты, вобразы язычніцтва займаюць значнае месца ў фальклоры беларускага народа. Навукоўцы-фалькларысты сцвярджаюць, што міф — гэта папярэднік кaзкi. Значная колькасць элементау казкі ўзыходзіць да міфа, утрымлівае міфалагічную семантыку, хаця з перавагай сацыяльнага аспекта. Архаічныя формы гераічнага эпасу таксама паходзяць ад міфа, а пазнейшыя — утрымліваюць у значнай колькасці міфалагічныя элементы i міфалагемы. Дастаткова ўспомніць паданні пра ўсяслава Чарадзея i выдатны беларускі мастацкі твор — «Слова пра паход Ігаравы».
Maгія як міфалагічныя ўяўленні пра магчымасць уздзеяння на акаляючы свет, людзей i рэальная магічная практыка жыла i жыве ў беларусюм грамадстве. Людзі стукаюць па дрэве, каб засцерагчыся ад бяды, носяць абярэгі, шукаюць дапамогі ў знахароў i чараўнікоў. У рэштках земляробчай абраднасці, якія не толькі захоўваюць сяляне, але i актыўна пераймаюць дачнікі, таксама ёсць міфалагічныя элементы.
У наш час імклівых палітычных зменаў, выкарыстання найноўшых сродкаў масавай інфармацыі да класічных формаў язычніцкай i хрысціянскай міфалогіі дабавілася сацыяльная міфалогія, якая стала інструментам у ідэалагічнай дзейнасці дзяржавы, палітычных партый.
Для палітычнай прапаганды стварэнне i распаўсюджванне міфаў — з'ява звычайная. У гэтых працэсах іх значнае месца займаюць сродкі масавай інфармацыі, якія не толькі тыражуюць i распаўсюджваюць палітычныя міфы, але i ствараюць свае. Асобая роля тут належыць тэлебачанню, радыё, прэсе. Сродкі масавай інфармацыі вяртаюць чалавека да міфаў, стымулююць працэс ix стварэння. Яны нараджаюць несапраўдныя аб'екты — гераічныя вобразы нічым не выдатных асоб, паданні пра славутае мінулае, спалучаюць рэчаіснасць з выдумкай, падмяняючы рэальнае веданне міфалагізаваным.
Як бачна, міфалогія — значная з'ява ў культуры сучаснага беларускага грамадства. Яна прысутнічае ў паўсядзённым жыцці беларусаў, праяўляецца праз словы, дзеянні, мысленне. У ёй пераплятаюцца элементы ведаў i няведання, веры, ідэалогіі, магічнай практыкі.
Міф — універсальная якасць культуры. Ён стаяў ля вытокаў нацыянальнай культуры, icнye зараз i, безумоўна, захавае сваё месца ў культуры Беларусі i ў будучым.