Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОСы по методикам (Матем, ЧиМ, русск яз и бел яз).docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
06.07.2022
Размер:
682.88 Кб
Скачать

60. Методыка выкладання беларускай мовы як прык-ладная педагагічная навука.

Методыка выкладання БМ – педагагічная практыкаарыента-ваная навука, якая вызначае мэты, змест, заканамрнасці, прынцыпы, метады і формы навучання бел мове.

Асн задача – перагледзець, пераправерыць эфектыўнасць існуючай сістэмы навучання мовы, знайсці у ёй слабыя мес-цы, зразумець іх прычыны і з сучасных тэарэтычных пазіцый вызначыць шляхі і спосабы паляпшэння практыкі навучання.

Прадмет – працэс навучання бел мове і даследаванне заканамернасцяў засваення мовы.

Змест (раздзелы): 1. Агульныя пытанні методыкі пачаткова-га навучання БМ; 2. Методыка навучання грамаце. 3. Мето-дыка класнага і пазакласнага чытання. 4. Пачатковае наву-чанне фанетыцы, словаўтварэнню, граматыцы, правапісу. 5. Асаблівасці вывучэння БМ у школах з руск мовай навучан-ня. 6. Методыка развіцця маўлення. 7. Пазакласная праца па БМ

Метадалагічная аснова – тэорыя пазнання, тэорыя аб ролі мовы ў функцыянаванні грамадства і фарміраванні асобы.

Любая методыка лічыцца прыкладной навукай, бо арыен-туецца на вырашэнне практычных задач: на распрацоўку ме-тадычных рэкамендацый; на пошук шляхоў аптымізацыі наву-чання; на стварэнне канкрэтных матэрыялаў для вучняў і настаўнікаў (праграмы, падручнікі).

Тэарэтычныя асновы: 1)лінгвістычная: тэарэтычныя аба-гульненні у галіне фанетыкі, графікі, арфаграфіі, ляжаць у ас-нове навучання грамаце. Грамат тэорыі – база для навучання граматыкі. Методыка БМ абапіраецца на лексіку, тэорыю тэкста, літаратуразнаўства. 2) псіхалагічная: палажэнні псіхалогіі: псіхологія памяці, успрымання, узростная, педага-гічная псіхалогія, тэорыя развіццёвага навуч. 3) педагагічная: развіццё методыкі немагчыма без дасягненняў дыдактыкі.

Прынцыпы навучання БМ: агульнадыдактычныя: навуковас-ці; сістэматычначці і паслядоўнасці; свядомасці і актыўнасці; даступнасці; трываласці (забяспечваецца праз свядомае зас-ваенне, практычнае прымяненне, сістэматычн паўтарэнне, кантроль); нагляднасці; пераемнасці і перспектыўнасці; ста-ноўчага эмацыянальнага фону. Лінгвадыдактычныя: 1) ан-трапалізацыі адукацыі (заключ у развіцці базавых для чала-века маўленчых здольнасцей, закладзеных прыродай “Дарос-ламу не трэба фарміраваць чалавека па сваіх мерках”. Трэба дапамагчы (не перашкодзіць) стаць самім сабой. 2) скіраванасці на этнакультурнае асэнсаванне БМ: мова павін-на разглядацца як сродак выхавання і далучэння да каштоў-насцей нацыянальнай культуры. 3) арыентацыі працэсу наву-чання на засваенне літаратурнай нормы: набліжэнне маў-лення ад змешанага да нарматыўнага. Успрыманне вучнямі настаўніка як моўна-эстэтычнага ідэалу.

Сродкі навучання: асноўны – падручнік разам з вучэбнымі і вучэб-метадычнымі сродкамі (дыдактычны матэрыял, рабо-чыя сшыткі, слоўнікі, метадычныя дапаможнікі) складаюць ву-чэбна-метадычны комплекс; гукаўзнаўляльнае абсталяванне, камп’ютары, мультымедыяраектары ў спалучэнні з камп’ютарамі, навучальныя камп’ютарныя праграмы, элек-тронныя падручнікі.

Методыка свае тэрэтычныя вывады правярае практыкай работы ў школе. Рэкамендацыі вучоных апрабіруюцца настаўнікамі, “шліфуюцца”, канкрэтызуюцца, пашыраюцца. Найбольш удалыя замацоўваюцца.