- •Методика изучения предмета «ЧиМ» в 4 классе
- •2. Диагностика и контроль знаний и умений уч-ся по предмету «ЧиМ». Тестовые виды контроля знаний и умений.
- •3. Индивидуальный и дифференцированный подходы к учащимся на уроках по предмету «ЧиМ». Дифференциация самостоятельной работы уч-ся.
- •4. Организация совместной работы учащихся в обучении предмету «Человек и мир».
- •5. Здоровьесберегающая организация учебного процесса по предмету «Человек и мир».
- •6. Современные образовательные технологии в обучении предмету «Человек и мир». (Подробное представление одной из технологий).
- •7. Методика ознакомления мл шк-в с разделами «Ориентиро-вание на местности», «Планета, на которой мы живем». Геог-рафич карты и работа с ними.
- •8. Методика ознакомления мл шк-в с природными и искусственными сообщест при обуч предмету «ЧиМ»
- •9. Методика ознакомления мл шк-в с растениями и животными как компонентами живой природы.
- •10. Методика изучения мл школьниками компонентов неживой природы при обучении предмету «ЧиМ».
- •11. Методика изучения мл школьниками раздела «Сезонные изменения в неживой природе, в жизни растений и животных, в труде людей».
- •12. Формирование эстетических отношений к природе в обучении предмету «Человек и мир».
- •13. Формир. Нравственно-экологических отношений. Эко-логическая эмпатия и экологическая рефлексия.
- •14. Методика формир. Понятий при обучении предмету «ЧиМ».
- •15. Принципы и осн. Идеи конструирования содержания предмета «чим».
- •19. Методика ознакомления с дробями.
- •20.Методика изучения приемов сложения и вычитания однозначных чисел с переходом через десяток
- •21. Организация заучивания табл. Сложения и умножения.
- •22.Методика изучения устных внетабличных случаев умножения и деления
- •23. Методика изучения деления с остатком.
- •24.Методика изуч. Приемов письм. Умножения
- •25. Методика изучения приемов письменн деления.
- •26. Методика обучению решению простых задач, раскры-вающих смысл арифм действий.
- •27. Методика ознакомления с составной задачей.
- •28. Методика обучения решению задач на нахождение четвертого пропорционального.
- •29. Методика формирования представлений о длине отрезка.
- •30. Методика формирования геомер понятий.
- •31. Периоды обучения грамоте, их сравнительная хар-ка (особенности, задачи, специфика работы).
- •32. Методика обучению письму в подготовительный, основной и заключ периоды обуч грамоте.
- •33. Литературное чтение как учебный предмет. Научно-методические основы лит-го образования уч-ся.
- •34. Особенности чтения и анализа стихотворений, басен
- •35.Методика чтения и анализа сказок, рассказов.
- •36. Внекл чтение в системе обуч на 1 ступ об ср обр
- •37. Содержание и методика обучения основам русской фонетики и графики.
- •38. Содержание и методика работы по изучению состава слова и эл-ов словообразования.
- •39. Формирование орфографического навыка и развитие орфографической зоркости. Методика работы с орфографическим правилом.
- •40. Система работы по формированию навыка правописания безударных гласных. Работа со словарными словами
- •41. Содержание и методика работы по изучению служебных частей речи (чр). Работа над местоимением (м) в нач. Классах.
- •42. Методика работы по формир. Синтаксических понятий. Ознакомление с пунктуацией.
- •44. Пересказ и изложение в системе работы над связной речью
- •46. Сучасны гукавы аналітыка-сінтэтычны метад навучання грамаце; асноўныя адметнасці навучання грамаце па буквары в. Цірынавай.
- •47. Методыка працы з моўнымі паняццямі ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце (вусная і пісьмовая мова, тэкст, сказ, слова, цвёрдыя і мяккія, звонкія і глухія зычныя, падзел слова на склады, націск)
- •48. Методыка вывучэння галосных і зычных гукаў і літар для іх абазначэння ў асноўны перыяд навучэння грамаце.
- •49. Прыёмы гукавога аналізу і сінтэзу, методыка навучання чытанню прамых складоў (зг)
- •50. Паступовае навучанне свядомаму, правільнаму і плаўнаму чытанню ўголас і моўчкі слоў рознай гука-літарнай стр-Ры; чытанне слупкоў слоў, сказаў і кароткіх букварных тэкстаў.
- •51. Методыка правядзення ўрокаў пісьма па пропісях в. Цірынавай; захаванне гігіенічных патрабаванняў да пісьма.
- •52. Якасці чытання: адпрацоўка навыкаў правільнага, беглага, свядомага і выразнага чытання.
- •53. Асноўныя этапы працы з мастацкім творам на ўроках літ чыт.
- •54. Лінгвадыдактычныя асновы вывучэння фанетыкі, граматыкі, словаўтварэння і правапісу
- •55. Методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі на ўроках беларускай мовы
- •56. Методыка фарміравання граматычных і словаўтва-ральных паняццяў
- •57. Методыка вывучэння наз. І прым. Ў пач.Кл.
- •58. Методыка вывучэння дзеяслова ў пачатковых класах.
- •59. Асн віды арфаграф практ і методыка іх правядзення
- •60. Методыка выкладання беларускай мовы як прык-ладная педагагічная навука.
51. Методыка правядзення ўрокаў пісьма па пропісях в. Цірынавай; захаванне гігіенічных патрабаванняў да пісьма.
Навуч першапачатковаму пісьму ў 1-м кл ажыццяўляецца паралельна з навуч чытанню. Урокі праводзяцца па матэ-рыяле вучэбных дапаможнікаў: “Пропісь 1/2”, “Пісьмо”. Асноўная мэта навуч пісьму – фармір выразнага, разбо-рлівага, дастаткова прыгожага пісьма, якое з’яўл неад’емнай прыметай культуры пісьмовых зносін. Прынцыпы навуч пісьму: свядомасці; нагляднасці (дэман-страцыя напісання літар); паўторнасці (шматразовае выкананне практыкаванняў); даступнасці і пасільнасці (улік фіз і псіх асаблівасцей дзяцей, ад простага да скла-данага); улік індывідуальных асаб-лівасцей (ацэнка здольнасцей кожнага вучня да пісьма); сумеснага навуч чытанню і пісьму. Метадычныя прыёмы навуч пісьму: 1)Прыём аналізу формы літар прымяняецца з мэтай вылучэння зрокавых эл-аў у літары; 2) Паказ настаўнікам працэсу пісьма і тлумачэнне спосабаў напісання літар; 3) Прыём канструявання ужыв для усведамлення рухальных эл-аў літары; 4) Прыём капіравання прадугледжвае абвядзенне літар па контуры (засвойваюцца рухальныя ўяўленні); 5) Прыём спісвання з гатовага ўзору засна-ваны на тым, што вучні пераймаюць, узнаўляюць узор пісьма настаўніка на дошцы або ў сшытку; узор пісьма, што прапа-нуюцца ў пропісі (адбываецца зрокавы аналіз прапанаванага ўзору і яго параўнанне са зробленым вучнем запісам); 6) Пісьмо ў паветры (засваенне рухаў рукі падчас напісання літары, зрокавае ўспрыманне формы літары); 7) Прыём такціравання (пісьмо пад лік) спрыяе выпрацоўцы плаўнага рытмічнага пісьма, арганізацыі дружнай працы класа; 8) Прыём паказу памылковага напісання У 1-м класе не рэкамендуецца выносіць на дошку прыклад памы-лковага напісання літар. Пасля выканання работы вучням можна прапанаваць праверыць, ці ўсе элементы ў літары напісаны правільна.
У час пісьма вучань павінен сядзець прама. Тулава не павін-на дакранацца да краю парты, але і не быць далёка ад яе (адлегласць ад жывата да парты – шырыня далоні вучня). Спіна роўная, абапіраецца на спінку крэсла. Галаву неаб-ходна крыху нахіліць. Локці павінны высту-паць за край парты і знаходзіцца на невялікай адлегласці ад тулава. Ногі сагнутыя пад прамым вуглом стаяць паралельна. Сшытак павінен ля-жаць пад вугломю Левы край знаходзіцца на ўзроўні сярэ-дзіны грудзей (для вучняў, якія пішуць левай рукой, - левы верхні край паві-нен быць вышэй, ніжні правы – ніжэй). Сшытак пера-мяшчаецца ўверх па меры запаўнення. Трымаць ручку трэбы трыма пальцамі: вялікім, указальным і сярэднім. Ручка павінна ляжаць на левым баку сярэдняга пальца, ука-зальны прытрымлівае ручку зверху, вялікі – з левага боку. Усе тры пальцы крыху сагнутыя і не сціскаюць ручку моцна. Два астатнія падгінаюцца і служаць апорай пры пісьме. Адлегласць ад кончыка стрыжня да ўказальнага пальца каля 2 см (для вучняю, якія пішуць левай рукой – 3/4 см).
52. Якасці чытання: адпрацоўка навыкаў правільнага, беглага, свядомага і выразнага чытання.
Правільнае чытанне: Пад гэтым тэрмінам у методыцы разумеецца беспамылковае плаўнае чытанне без парушэння арфаэпічных нормаў, г.зн.чытанне без перастаноўкі і без пропускаў слоў, складоў, гукаў, без парушэння націскных нормаў. Часцей за ўсё прычынай няправільнага чытання можа быць сэнсавая здагадка. Вучні часцей за ўсё няправі-льна чытаюць тыя словы, сэнс якіх яны не разумеюць. У мэтах выпраўлення памылак пры чытанні методыка рэка-мендуе настаўнікам наступныя прыёмы работы: штодзённыя практыкаванні ў чытанні пад кіраўніцтвам настаўніка; раскрыццё лексічнага значэння цяжкіх для разумення слоў; чытанне і завучванне скарагаворак і інш.
Свядомае чытанне: Свядомае чытанне прадугледжвае разуменне вучнямі ідэйна-вобразнага зместу твора, устнаўленне ўласных адносін да герояў і падзей. Для гэтага найперш за ўсё неабходна, каб вучні разумелі сэнс сказаў і асобных слоў, маглі вызначыць сувязь паміж часткамі прачытанага . Свядомаму чытанню садзейнічаюць наступныя віды работ над тэкстам: уступныя і заключныя гутаркі; тлумачэнне незазумелых слоў і выразаў; адказы на пытанні настаўніка і падручніка; складанне плана апавядання; падбор загалоўкаў, слоўнае маляванне і інш.
Беглае чытанне: Пад беглым чытаннем трэба разумець чытанне чытанне без расцягвання гукаў, слоў, сказаў, чытанне лёгкае, без асаблівага напружання. Рэкамендуюцца насупныя прыёмы фарміравання навыку беглага чытання: захаванне гігіены чытання; штодзённыя практыкаванні ў чытанні пад кіраўніцтвам вучняў, класа і настаўніка; адначасовае чытанне тэксту напаўголаса ўсімі вучнямі; штоўрочныя пяціхвілінкі чытання; чытанне з паскарэннем з дапамогай пясочнага гадзінніка (пасля кожнага пераваро-чвання такога гадзінніка вучні перачытваюць адзін і той жа ўрывак нанава і кожны раз нарошчваюць да прачытаннага некалькі слоў ці радкоў). Неабходна ўлічваць, што ў канцы навучання ў пачатковых класахчытанне вачыма ў дзяцей павінна быць больш хуткім, чым чытанне ўголас. Гэта атрымаецца тады, калі настаўнік будзе адначасова развіваць хуткасць чытання ўголас і сам сабе. Паступова ў вучняў пашыраецца зрокавае поле. Дзеці бачаць канец сказа і знакі прыпынку ў канцы. Гэта дазваляе не толькі правільна чытаць ,але і выбіраць патрэбную інтанацыю.
Выразнае чытанне: Выразнае чытанне найперш звязана са свядомым чытаннем, бо нельга чытаць твор выразна, не разумеючы сэнсу прачытанага. Асноўнымі кампанентамі выразнага чытання з’яўляюцца: тэмп чытання; сіла голасу; мелодыка; тэмбр; эмацыянальная афарбоўка.
Выпрацоўцы навыку выразнага чытання дапамагаюць наступныя віды працы: папярэджанне магчымых памылак перад чытаннем тэксту (цяжкія словы друкуюцца на дошцы і калектыўна прачытваюцца); папярэдняе чытанне тэксту вачыма і падрыхтоўка да чытання ўслых; узорнае чытанне настаўніка, якое папярэднічае чытанню вучняў; практыкаванні ў артыкуляцыі гукаў, якія адрозніваюцца гучаннем ў рускай і беларускай мовах. Гэтае практыкаванне дае выдатныя магчымасці выпрацоўваць правільнае дыханне вучняў: удых павінен рабіцца ў пачатку сказа; ён глыбокі, хуткі, нячутны; выдах павінен быць павольным.