Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОСы по методикам (Матем, ЧиМ, русск яз и бел яз).docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
06.07.2022
Размер:
682.88 Кб
Скачать

57. Методыка вывучэння наз. І прым. Ў пач.Кл.

Назоўнік. Знаёмства пачынаецца ў 2кл. з паняццем - назва прадмета. Паняцце “назоўнік” уводзіцца ў 3кл. У 2 кл. дзеці падводзяцца да разумення граматычнай прадметнасці. Вучні аб’ядноўваюць прадметы у группы: кветкі, адзенне. Вывучэнне рода наз. пачын. ў 3кл. Дзеці легка вызнач. род адушаўл наз. Цяжэй вызнач род абстрактынх наз. Род вызначаецца практычна шляхам падстаноўкі прыналежнага займенніка або прыёмам замены наз. асабовым займеннікам 3 асобы, або падстаноўкай і асабовага і прыналежнага займенніка. Трэба пераканаць дзяцей, што род не мяняецца. Карысна спалучаць наз. з прым., гэта дапаможа вызначыць род тых наз., якія ў рускай мове маюць іншы род (цень, боль, медаль і інш.). Лік наз. Выконваюць практ., дзе трэба выпісаць у адзін слупок назоўнікі, якія абазначаюць адзін прадмет, у другі - многа. Заўважаюць, што розныя канчаткі. Робіцца вывад, што назоўнікі, якія абазначаюць 1 прадмет - у адз.л., многа - у мн.л. Вучні змяняюць словы па ліках, заўважаюць змену канчаткаў, вызначаюць лік назоўнікаў у сказах. Скланенне. Пачаць трэба са звязных тэкстаў, у якіх адзін назоўнік ужываецца ва ўсіх склонах. Вучні практыкуюцца ставіць патрэбныя пытанні да назоўнікаў, уводзіцца паняцце скланення – змяненне назоўнікаў па пытаннях. Словалучэнні выпісваюцца ў слупок, злева дапісваюцца назвы склонаў. У падручніку 3кл. даецца тлумачэнне назваў склонаў. Па праграме вучні вызначаюць склонавыя канчаткі па табліцах. Вучні павінны засвоіць, што склон вызначаецца па: 1. склонавым пытанні, 2 .па сэнсавым пытанні, 3. па прыназоўніку, 4. па сінтаксічнай ролі. У чацвёртым класе вучні даведваюцца, што з улікам агульнасці склонавых канчаткаў назоўнікі падзяляюцца на тры групы, або тыпы скланення – першае, другое, трэцяе. Вызначэнне склону назоўніка залежыць непасрэдна ад умення вызначыць сувязь слоў у сказе, г.зн. ад умення выдзеліць патрэбнае словазлучэнне. Варта звярнуць увагу, што назоўнік звычайна залежыць ад дзеяслова або іншага назоўніка (сустракаць каго?... прывітацца з кім?... успомніць пра што?... падзякаваць каму?... любоў да чаго?... сустрэча з кім?..). Работа са словазлучэннем і сказам пакажа, што назоўнікі ва ўскосных склонах могуць адказваць і на пытанні дзе? куды? адкуль? калі?: Пайшлі (куды?) на раку, купаліся (дзе?) у рацэ, вярталіся (адкуль?) з лесу, прыйсці (калі?) пад вечар, прыехаць (калі?) перад святам. Такая работа прынясе карысць у практычным авалоданні сэнсава-граматычых адносін паміж словамі, у развіцці мыслення дзяцей, у павышэнні іх моўнай культуры. Засваенне прыметніка у пачатковых класах. У 2 кл вучні павінны зразумець, што такое прымета (колер, смак, памер). У 3 кл вывучаецца змяненне прыметнікаў па роду і ліках, увод тэрміна. У 4 кл - скланенне. РОД. Ставячы ад назоўніка пытанні: які? якая? якое? вучні пераконваюцца, што пытанне і сам прыметнік змяняецца у залежнасці ад роду назоўніка. Каб лепш заўважыць гэта, карысна ўзяць адзін і той жа прыметнік і дапасаваць яго да назоўнікаў м, ж і н роду і выдзяліць канчаткі (дубовы стол, дубовае крэсла,лаўка дубовая). Параўноўваючы канчаткі прыметнікаў і канчаткі пытанняў, на якія яны адказваюць, вучні заўважаюць, што пытанне падказвае канчатак. Неабходна звярнуць увагу на тое, што прыметнік можа змяняцца па родах, а назоўнік мае пастаянны род. ЛІК. Параўноўваюцца канчаткі у адз і мн ліках. Робіцца вывад: у якім ліку стаіць назоўнік – у такім ліку ужываецца прыметнік. Неабходна звярнуць увагу, что у адз ліку прыметнікі адказваюць на розныя пытанні, у мн – толькі на адно (якія). СКЛАНЕННЕ. Паўтараецца залежнасць роду, ліку прыметніка ад роду, ліку назоўніка. Разглядаецца табліца змянення прыметнікаў адз ліку м, ж, н роду. Пад кіраўніцтвам настаўніка складаецца памятка: каб вызначыць склон прыметнікаў трэба: знайсці назоўнік, з якім прыметнік звязаны, вызначыць склон назоўніка; ад назоўніка паставіць пытанне і па склоне назоўніка вызначыць склон прыметніка.