Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Учебное пособие для ИСЗ.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
1 Mб
Скачать

Наиболее древние образцы народной музыки:

а) сигнальная /пастушьи, охотничьи в магических обрядах)

б) песенные – танцев

наигрыши

свадебные марши

в) импровизированные, чаще в сольном исполнении

активное развитие песенных интонаций

Народная песня – музыкально-поэтическое произведение – наиболее распространенный вид народной музыки. Одна из древнейших форм словесно-музыкального творчества.

Основные виды народной песни:

  1. Календарно-земледельские песни:

Колядные и щедровские песни

Весенние, волочобные

Купальские, жнивные песни

/яровые, леновые, косарские/

весенне-летние хороводные песни.

  1. Семейно-обрядовые песни: Родинные, свадебные, причитания, колыбельные песни

  1. Рекрутские, солдатские, беседно-шуточные песни образный строй белорусской песни

  • живописностью (природа)

  • психологической углубленностью тончайшими интонациями

  • с яркими бытовыми зарисовками

  • обусловленность обрядностью

  • устойчивость мелодий (формы)

  • при внешне скупых мелодических средствах обладают большой выразительной силой

  • гетерофонное, преимущественно одноголосное с имитациями и подголосками

Музыкальный фольклор во многих современных видах существует в единстве с танцем, игрой, инструментальной музыкой, словесным и изобразительным фольклором.

Народно-песенное творчество есть тот первоисточник, который заложил основу русской музыкальной культуры. Именно на основе народного пения исторически развивалась профессиональная хоровая культура и профессиональное музыкальное образование, зародившееся в недрах церкви. Народное певческое искусство не только питало культовую музыку богатством своих напевов, но и поставляло церкви певчих и регентов из числа наиболее одаренных народных певцов.

Народная песня тесна связана с трудовой деятельностью:

  • жатвенные песни, покосные, обрядовые, похоронные, свадебные, игровые.

Все народно-песенное творчество можно условно разделить на монодическое и многоголосное.

Монодическое /одноголосное/ не есть сольное пение. Известно двухголосное пение (у монголов горловое пение – 1 человек поет в 2 голоса сразу).

Выразительная интонация слова, распевность мелодии, которая насыщалась тембровыми красками, придавали народному пению особую теплоту, проникновенность и задушевность.

Народное пение вытекает из естественной живой интонации речи, звуковая волна как бы подчиняется смыслу пропеваемого слова.

Звукообразование является лишь следствием потребности выразить мысль определенным словом, а чувство – интонацией. При этом певец стремится к наибольшему музыкально-драматургическому единству слова и напева, звук и тембр становится средством выразительности.

Огромные возможности приобрело народное музыкальное творчество, получившее выход на широкую слушательскую аудиторию. Впервые формы народного искусства получили равные права с академическими. Это было закономерно, так как сама фольклорная основа сближало профессиональное и самодеятельное народное исполнительство, а богатые народные традиции, высокий уровень народного исполнения в его лучших образцах служили и служат почвой для развития национального профессионального искусства.

Утверждение народного певческого стиля в профессиональных формах хорового искусства протекало не всегда гладко. В 50-60-е годы особенно четко обозначались проблемы народных хоров, связанные со спецификой концертной формы исполнения произведений фольклора.

Стало очевидным, что современный народный хор, в отличие от фольклорно-этнографического, имеет иную форму сценического воплощения фольклора и произведений, созданных на его основе.

«Музычны фальклор беларускага Палесся» – так называеца кампакт-дыск, які ўвайшоў у серыю выдадзеных ЮНЕСКА сумесна з Міжнародным саветам музыкі (МСМ) у канцы мінулага года першых дзесяці дыскаў для лазерных прайгравальнікаў. Гэтая серыя, частка калекцыі ЮНЕСКА традыцыйнай народнай музыкі, атрымала «Гран-пры» 1988-89 гг. Французскай акадэміі музычных запісаў.

Першы бок дыска прадстаўляе найбольш старажытны гісторыка стылёвы пласт народнай музыкі: песні і найгрышы каляндарнага і сямейна-абрадавага цыкла, рэдка дзе захаваную ў наш час унісоннагетэрафонную песенную традыцыю, імправізацыйнае майстэрства музыкантаў, якія іграюць на рэдкіх сёння інструментах.

На другім баку – песні і найгрышы больш позняга гістарычнага пласту: неабрадавая лірыка, балады, танцавальная музыка ў народных інструментальных ансамблях, жартоўныя прыпеўкі.

Французскай фірмай з дапамогай МСМ і пры падтрымцы Міністэрства культуры і камунікацый Францыі дыск узноўлен у «лазернай» якасці. Такія дыскі – апошняе дасягненне сучаснай сусветнай тэхнікі ў галіне грамзапісу. Яны вызначаюцца гранічна высокай чысцінёй гучання і даўгавечнасцю, мініяцюрнасцю.

Адначасова выпушчана і магнітафонная касета з запісам гэтай музыкі. Фальклор беларускага Палесся ацэнены па вартасцях.

Компакт-диск с записями традиционной народной музыки «музыкальный фольклор белорусского Полесья» удостоен «Гран-при французской академии музыкальных записей. Для коллекции ЮНЕСКО, музыкальный атлас мира. З.Можейко и И.Пазина осуществили запись песенной и инструментальной музыки белорусского Полесья.

Среда исследования белорусского музыкального фольклора можно назвать: Р.Ширму, Г.Цитовича, З.Можейко, Н.Чуркина, Л.Мухаринскую.

Произведения народной музыки возникают на основе местных традиций, отражают коллективно созданные эстетические принципы трудового народа. В процессе устной передачи произведений каждое поколение участвует в их отборе, осмыслении, шлифовке. Народная музыка известна всем историческим общественным формациям, начиная с доклассового общества и включая современный мир. Она охватывает все стороны жизни народа: обрядовые действия, обычаи, работу, отдых, быт.

Традыцыйная культура - матэрыяльныя і нематэрыяльныя віды мастацкай творчай дзейнасці народа (абрады, музыка, танцы, песні, проза, вераванні, промыслы, рамёствы, касцюм і да т.п.) у іх спрадвечным выглядзе, якія сфарміраваліся ў той ці іншай мясцовасці і маюць выразны нацыянальна-лакальны каларыт.

Аўтэнтычны фальклор (аўтэнтычныя віды традыцыйнай мастацкай культуры, жывы, першасны фальклор) - усе віды традыцыйнай мастацкай культуры, якія існуюць у натуральным вясковым асяроддзі, маюць старажытныя карані, перадаюцца з пакалення ў пакаленне вусным шляхам, выяўляюцца праз носьбітаў фальклору (спевакоў, музыкаў, танцораў, казачнікаў, майстроў, знаўцаў мясцовай традыцыі і звычаяў). Паняцці “традыцыйная культура” і “аўтэнтычны фальклор” перасякаюцца ў сваім значэнні.

Аўтэнтычныя формы традыцыйнай мастацкай культуры - гэта аснова і ядро ўсёй этнічнай культуры беларусаў, першакрыніца, асобая спецыфічная галіна культуры, якая аб’ядноўвае ўсе віды матэрыяльнай і нематэрыяльнай творчай дзейнасці (славесную, музычную, народныя абрады, танец, народны тэатр, народны касцюм, промыслы і інш.) у іх справедчным, адэкватным генетычным вытокам выглядзе без якіх бы то ні было апрацовак.

Аўтэнтычныя формы традыцыйнай мастацкай культуры існуюць на Беларусі як у жывым выглядзе (увасобленыя ў носьбітах каштоўнасці), так і ў выглядзе зафіксаваным: аўдыё-, відэа-, фотаматэрыялы, публікацыі і рукапісы вербальных і графічных (ноты, схемы-малюнкі танцавальнага фальклору і інш.) запісаў фальклорных твораў. Кожны з гэтых падвідаў патрабуе спецыяльнай увагі з боку дзяржавы і вымагае спецыфічных падыходаў.

У першую чаргу гэта тычыцца жывых форм аўтэнтычнай традыцыйнай культуры, якія зазналі найбольшае разбурэнне і ў большасці сваёй перайшлі ў пасіўныя формы (захоўваюцца толькі ў памяці носьбітаў). Адносна іх галоўныя стартэгічныя напрамкі дзейнасці можна вызначыць наступным чынам:

- ахова і захаванне традыцыйнай культуры;

- перадача традыцый народнага мастацтва;

- папулярызацыя традыцыйнай культуры.

Ахова і захаванне традыцыйнай культуры заключаецца ў стварэнні прававых, сацыяльна-эканамічных, экалагічных, арганізацыйных умоў і гарантый для захавання каштоўнасцей традыцыйнай культуры ад пагрозы знішчэння, знікнення, скажэння і нанясення ім шкоды.

Прынцыпы аховы і захавання традыцыйнай культуры ў яе аўтэнтычных формах грунтуюцца на прызнанні яе асобай, спецыфічнай галіной сучаснай духоўнай культуры - класічнай культуры вуснага тыпу, заканамернасці функцыянавання якой прынцыпова адрозніваюць яе ад культуры пісьмовага тыпу - прафесійнай і арганізаванай мастацкай самадзейнасці. Сярод гэтых заканамернасцей асноўнымі з’яўляюцца:

- пастаянства і ўстойлівасць асяроддзя;

- варыятыўнасць прыроды фальклору;

- неспецыялізаваны характар мастацкай творчасці, што не вядзе да яе арыентацыі на творчасць прафесійную;

- дыялектычнае адзінства ўстойлівасці мясцовых фальклорных традыцый і спантаннасці мастацкага самапраяўлення іх носьбітаў;

- вусная форма перадачы фальклорных традыцый.

Арт-менеджмэнт у сферы аматарская музычная творчасць

Аматарская музычная творчасць, з’ява беларускай музычнай культуры, пласт народнай творчасці, форма праяўлення сацыяльна-культурнай актыўнасці насельніцтва ў сферы мастацтва. Музычная калектыўная творчая дзейнасць народа, якая уключае ў сябе розныя віды і жанры аматарскай музычнай дзейнасці, дзіцячую і сямейную мастацкую творчасць, студэнцкую самадзейнасць, мастацкую творчасць аматарскіх калектываў і асобных выканаўцаў, практыку функцыянавання аматарскіх мастацкіх аб’яднанняў і гуркоў па захапленнях, сацыяльна-культурныя ініцыятывы ў галіне музычнай культуры і інш. З’яўляецца састаўной часткай духоўнай культуры грамадства, якая спрыяе яе ўзбагачэнню і дэмакратызацыі, фарміраванню сістэмы вытворчасці і распаўсюджванню мастацка-эстэтычных каштоўнасцей.

Аматарская музычная творчасць як спецыяльна арганізаваная дзейнасць па засваенні, стварэнні і распаўсюджванні мастацка-эстэтычных каштоўнасцей ва ўмовах вольнага часу развіваецца ў межах традыцый музычнай культуры і адпаведна эстэтычным патрэбнасцям розных катэгорый грамадзян, з'яўляецца натуральным спосабам фарміравання нацыянальнай культуры праз прапаганду гэтых каштоўнасцей даступнымі ёй формамі аматарскай дзейнасці.

Адна з найбольш актыўных формаў мастацкага асэнсавання рэчаіснасці, якую вызначае массавы характар і высокая ступень сацыяльнай актыўнасці грамадзян, што дазваляе аматарскай творчасці быць устойлівай асновай мастацкага жыцця беларускага грамадства, носьбітам і паказчыкам яго патэнцыяльных магчымасцей у культурастваральнай дзейнасці. Актыўна спрыяе развіццю мастацка-эстэтычнай дзейнасці насельніцтва, росту культурнага набытку нацыі, забяспечвае захаванне культурнай спадчыны народа, садзейнічае рэгуляцыі сацыяльна-культурных працэсаў у рэгіёнах Беларусі.

Аматарская музычная творчасць – найважнейшы пласт нацыянальнай культуры, без якога немагчыма засваенне народных культурных традыцый і развіццё прафесійнага мастацтва.

Па сутнасці, з’яўляючыся працягам масавай музычнай самадзейнасці савецкага часу, сучасная аматарская творчасць увабрала ў сябе ўнікальную беларускую ментальнасць і працягвае дэманстраваць уласцівую беларускаму народу таленавітасць, творчую актыўнасць і жыццялюбства. Як з’ява беларускай нацыянальнай культуры, сучасная аматарская музычная творчасць праз зварот да этнарэгіянальных традыцый і звычаяў беларускага і іншых народаў Беларусі набывае новы якасны ўзровень і эстэтычную значнасць. У працэсе свайго развіцця аматарская музычная творчасць садзейнічае перадачы з пакалення ў пакаленне такіх адносна ўстойлівых формаў нацыянальнай культуры як мова, традыцыі, абрады, звычаі, этнічная самасвядомасць, тапаніміка, лад паўсядзённага жыцця і інш.

Разам з тым, у сваім развіцці аматарская музычная творчасць пастаянна абапіраецца на здабыткі акадэмічных відаў і жанраў мастацтва; самыя разнастайныя мастацкія стылі і гістарычныя эпохі знаходзяць сваё увасабленне ў практыцы функцыянавання аматарскіх калектываў. Пад уздзеяннем сродкаў масавай інфармацыі, у першую чаргу, – тэлебачання, усё большае развіццё атрымоўваюць віды аматарскай дзейнасці, звязаныя з сучаснай тэхнікай, камп’ютэрам (рок-музыка, дыскаклубы, камп’ютэрная графіка); адчуваецца значны ўплыў на аматарскую творчасць з боку сучаснага шоу-бізнесу і індустрыі музычнага забаўляння.

Рух аматарскай творчасці ў Беларусі – мнагамерны, шматузроўневы, дынамічны сацыяльны арганізм, на яго развіццё аказвае ўплыў сінтэтычны сплаў гістарычных, этнарэгіянальных, эстэтычных, сацыяльна-псіхалагічных, эканамічных і іншых фактараў. Ён мае даволі складаную дынаміку развіцця, пры наяўнасці агульных тэндэнцый развіццё розных відаў і жанраў аматарскай музычнай творчасці ў рэгіянальным плане (гарадская і вясковая культура) адбываецца неаднолькава.

Па асноўных жанравых напрамках вызначаюцца: тэатральны (драматычны, музычны, лялечны тэатра, тэатр паэзіі, пантамімы, мініацюр і інш.); вакальна-харавы (хор, ансамбль з акадэмічнай, народнай і эстраднай манерай выканання і інш.); харэаграфічны (народны, класічны, бальны, эстрадны танец і інш.); музычна-інструментальны (аркестры, ансамблі народных інструментаў, духавой, эстраднай, джазавай музыкі і інш.); дэкаратыўна-прыкладны і выяўленчы (студыі жывапісу, лоза – і саломапляцення, керамікі, вышыўкі і ткацтва, фларыстыкі, апрацоўкі дрэва і скуры і інш.); цыркавы, фота – , слайд – , кіна – , відэастудыі і іншыя жанры аматарскай музычнай творчасці.

Аматарская творчасць характарызуецца жанравай разнастайнасцю як мастацкіх калектываў, так і аб'яднанняў аматараў мастацтва (клубы самадзейнай песні, класічнай музыкі, народнай песні, тэатра, жывапісу, джаз-клубы, клубы самадзейных кампазітараў і паэтаў, арт-клубы і інш.).

Узнаўляючы каштоўнасці традыцыйнай беларускай культуры ў сучасных сацыякультурных умовах, аматарская музычная творчасць выступае ў якасці самастойнай падсістэмы сацыялізацыі асобы, сацыяльнага выхавання і адукацыі. З’яўляецца актыўным сродкам самарэялізацыі творчых здольнасцей асобы, яе самапраяўлення і самавызначэння; выступае дзейсным механізмам эстэтычнага развіцця асобы, забяспечвае змястоўную арганізацыю вольнага часу аматараў мастацтва.

Калектывы аматарскай музычнай творчасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць на базе дзяржаўных, прафсаюзных, ведамасных устаноў культуры, вышэйшых, сярэдніх спецыяльных, сярэдніх навучальных устаноў, устаноў пазашкольнай адукацыі і выхавання, вайсковых часцей, прадпрыемстаў розных форм уласнаці, грамадскіх аб’яднанняў, творчых саюзаў і інш. Ствараюцца па ініцыятыве грамадзян, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў, дзяржаўных органаў, а таксама органаў грамадскага самакіравання. У сваёй дзейнасці аматарскія калектывы спалучаюць прынцыпы дабраахвотнасці, даступнасці, агульнасці інтарэсаў удзельнікаў, ініцыатыўнасці, арганізацыі і самаарганізацыі , кіравання і самакіравання.

Дзейнасць аматарскіх калектываў рэгулюецца Законам “Аб культуры ў Беларускай ССР”, “Палажэннем аб самадзейным калектыве музычнай творчасці Рэспублікі Беларусь”, “Палажэннем аб народным самадзейным калектыве музычнай творчасці Рэспублікі Беларусь”, у якіх вызначана сутнасць дзяржаўнай палітыкі ў галіне аматарскай музычнай творчасці. Дзяржаўнае заканадаўства забяспечвае дастаткова высокую ступень свабоды культурна-творчай дзейнасці аматарскім калектывам, дае магчымасць наваўвядзенняў і сацыяльна-арганізацыйнага эксперыментавання у галіне аматарскай творчасці, праяўлення творчай ініцыятывы, сапраўднай самадзейнасці насельніцтва.

У розных рэгіёнах Беларусі існуе значная колькасць такіх мастацкіх фарміраванняў, заўважальных сваёй адметнасцю, якія творчай працай уносяць значны ўклад у нацыянальную культурную скарбонку: ў захаванне традыцыйнай культуры, яе рэгіянальных форм, дэманструюць найвышэйшы кшталт у відах і жанрах сучаснага мастацтва, яўляюць сабой ці традыцыю, ці навацыю ў спосабах дэманстрацыі творчых здабыткаў.

Па статыстычных даных, больш як за 30 тысяч аматарскіх мастацкіх калектываў працуе ў розных ўстановах і арганізацыях Беларусі, у тым ліку 12 тысяч рознапрофільных мастацкіх фарміраванняў для дзецей і падлеткаў. Значная колькасць калектываў аматарскай музычнай творчасці належыць дз клубным установам сістэмы Міністэрства культуры Беларусі (на пачатку 2002 г. колькасць калектываў складала 18895 адз.); установам культуры клубнага тыпу іншых ведамстваў, якія з'яўляюцца сапраўднымі цэнтрамі развіцця аматарскай творчасці і сацыяльна-культурных ініцыятыў, надаюць арганізаваны характар розным відам і формам музычнай творчасці аматараў. Каля 1500 мастацкіх калектываў працуе ва ўстановах культуры сістэмы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Шырока прадстаўлена аматарская творчасць у навучальных установах краіны.

З мэтай падтрымкі і стымулявання аматарскай музычнай творчасці, павышэння яе ўплыву на працэсы развіцця грамадскай актыўнасці насельніцтва ў сферы мастацтва, яе сацыяльнай ролі і ідэйна-мастацкага ўзроўню выканальніцкага майстэрства і далучэння на мастацка-эстэтычных каштоўнасцей розных груп насельніцтва у Беларусі праводзяцца шматлікія святы, канцэрты, конкурсы, агляды і іншыя сацыяльна-культурныя акцыі. Пералічаныя формы арганізацыйна-творчай і навукова-метадычнай падтрымкі аматарскай творчасці з’яўляюцца найважнейшым кірункам дзейнасці дзяржаўных органаў кіравання і дзейсным спосабам ўплыву на працэсы яе развіцця. Важным кірункам у стымуляванні і развіцці аматарскай творчасці з’яўляюцца міжнародныя, рэспубліканскія і рэгіянальныя фестывалі.

Штогод іх праводзіцца каля 50, у тым ліку і стаўшыя ўжо традыцыйнымі: міжнародны фестываль аматарскай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», рэспубліканскі фестываль народнага танца “Беларуская полька”, Усебеларускі фестываль народнага гумару «Аўцюкі - 2000», міжнародны фестываль юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» “Сожскі карагод” і інш. Традыцыйным стаў Усебеларускі фестываль нацыянальных культур, у якім прымаюць удзел лепшыя мастацкія калектывы і выканаўцы самых розных жанраў аматарскай творчасці. Важным творчым стымулам для аматарскіх мастацкіх калектываў і эфектыўнай формай прапаганды беларускага мастацтва сталі таксама традыцыйныя фестывалі, якія з’яўляюцца сапраўднай візітоўкай культуры Беларусі: “Славянскі базар”, “Залаты шлягер”. Галоўным аглядам стану аматарскай творчасці з’яўляецца Усебеларускі фестываль народнага мастацтва “Беларусь – мая песня”. Працэс фарміравання фестывальных традыцый аматарскай музычнай творчасці ідзе актыўна як на рэспубліканскім, так і мясцовым узроўнях.

Адным з найбольш эфектыўных спосабаў уплыву на развіццё аматарскай музычнай творчасці з’яўляецца прысваенне ганаровых найменняў – «народны (узорны) самадзейны калектыў музычнай творчасці», як формы праяўлення грамадскага прызнання значнасці ўкладу аматарскага калектыву ў развіццё музычнай культуры і культурнае абслугоўванне насельніцтва. Права на наданне гэтых найменняў аматарскім калектывам рознай ведамаснай прыналежнасці належыць Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь

Аб высокім узроўні развіцця аматарскай музычнай творчасці сведчыць колькасць “народных” і “ўзорных” калектываў, што працуюць пад “дахам” устаноў культуры розных ведамстваў. Па рэспубліцы іх налічваецца больш за 1600 адзінак. У дзяржаўных клубных установах працуе 936 «узорных» і «народных» аматарскіх калектываў, 260 мастацкіх калектываў сістэмы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і 230 аматарскіх фарміраванняў сістэмы Міністэрства адукацыі таксама маюць гэтыя ганаровыя найменні ( даныя на канец 2001г.).

Штогод каля 50 калектываў аматарскай творчасці розных жанраў і кірункаў, якія працуюць у дзяржаўных клубных установах, атрымоўваюць ганаровыя званні «народны» і «узорны». У рэгіёнах Беларусі вызначаецца спроба стварэння раёных філарманічных арганізацый на базе існуючых клубных структур з мэтай пашырэння сферы канцэртна – гастрольнай дзейнасці аматарскіх калектываў.

Для падтрымкі найбольш самабытных і яркіх у мастацкіх адносінах аматарскіх калектываў, якія спрыяюць развіццю аматарскай творчасці, далучэнню насельніцтва да каштоўнасцей музычнай культуры і ўяўляюць сабой мастацкую каштоўнасць для краіны, уведзена практыка прысваенне звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» (Пастанова Савета Міністраў і Палажэнне аб парадку надання гэтага звання былі зацверджаны 2 лістапада 2001 года).

За творчыя дасягненні, высокае выканальніцкае майстэрства, актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць, уклад у развіццё і папулярызацыю нацыяльнальнага мастацтва званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” прысвоена:

народнаму ансамблю танца “Радасць” Брэсцкага гарадскога Дома культуры;

народнаму вакальна-харэаграфічнаму ансамблю “Гомій” Гомельскага гародскога цэнтра культуры;

народнаму фальклорнаму гурту “Журавінка” Слабадскога сельскага Дома культуры Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці;

народнаму фальклорнаму ансамблю “Крупіцкія музыкі” Крупіцкага цэнтра культуры Мінскага раёна;

народнаму ансамблю беларускай песні “Церніца” Мінскага Палаца культуры і спорта чыгуначнікаў.

народнаму фальклорнаму ансамблю “Паазерье” выкладчыкаў Пастаўскай дзіцячай музычнай школы Віцебскай вобласці;

народнаму ансаблю беларускай песні “Медуніца” Палаца культуры і тэхнікі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Магілёўскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно”;

народнай харавой капэле Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў.

Інфармацыйна-метадычную падтрымку калектывам аматарскай музычнай творчасці забяспечваюць абласныя навукова-метадычныя цэнтры народнай творчасці і раённыя арганізацыйна-метадычныя цэнтры культурна-асветніцкай работы.