Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РИВШ программа.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
386.05 Кб
Скачать

Тэма 17. Алена Васілевіч

(нарадзілася ў 1922 г.)

Старонкi жыцця А. Васiлевiч паводле тэтралогii "Пачакай, затрымайся" (1972). Асаблiвасцi стылю. Аналiтычнасць i псiхалагiзм прозы А. Васiлевiч: зборнiкi апавяданняў "Заўтра ў школу" (1956) "Сябры" (1958), "Калiнавая рукавiчка" (1963), "Шурка Рэмзiкаў" (1985). Маральна-этычная праблематыка апавяданняў. Раскрыццё ўнутранага свету дзяцей.

Успамiны А. Васiлевiч пра Я. Коласа, I. Мележа, Я. Маўра, М. Лынькова (кнiга "Люблю, хвалююся – жыву", 1986).

Тэма 18. Эдзі Агняцвет

(1913 – 2000)

Тэматычная i жанравая шматстайнасць творчасцi Эдзi Агняцвет: кнiгi "Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя" (1976), "Доктар Смех" (1977), "Ад зярнятка да вясёлкi" (1981), "Хто пачынае дзень?" (1982), "Рэчка, рэчанька мая" (1991), "Хай часцей смяюцца дзеці" (1997), "Пад сінім небасхілам" (1999).

Паэтызацыя працы (вершы "Мой тата – будаўнiк", "Машынiст", "Хто пачынае дзень?", "Скульптар" i iнш.). Пейзажныя вершы ("Музыка лесу", "Дажджы" i iнш.). Тэма аховы прыроды ("Рабiнка", "Чаму ў трывозе дзед Мароз", "Рэчка, рэчанька мая" i iнш.). Тэма мiру i друж­бы ("Самае-самае неабходнае"). Сатырычна-гумарыстычныя вершы ("На дачы ў гамаку", "Шчодры Цiшка", "Вельмi ветлiвы Мiкiта" i iнш.). Разнастайнасць адценняў камiчнага: ад мяккага гумару да самакрытычнай iронii. Высокая арганiзацыя паэтычнага радка, меладычнасць вершаў паэтэсы.

Тэма Вялiкай Айчыннай вайны ў творчасцi Эдзi Агняцвет.

Выступленнi Эдзi Агняцвет па праблемах развiцця дзiцячай лiтаратуры (артыкулы "Каб сэрцы юныя ўсхваляваць", "Лiтаратура для дзяцей i юнацтва").

Тэма 19. Артур Вольскі

(1924 – 2002)

Наватарскiя пошукi ў галi­не тэм i жанраў. Аналiз кнiг "Чарнiчка" (1964), "Лясныя мастакi" (1973), "Iзумрудавы горад, дзе ты?.." (1977), "Карусель" (1996), "Адэльчыны ручнікі" (2002) і інш. Спалучэнне паэзii, прозы i драматургii ў некаторых творах паэта ("Рагатка", "Лясныя мастакi", "Сцяпан – Вялiкi Пан"). Рэальнае i фантастычнае ў казцы "Што такое мiкра тое". Асацыятыўная вобразнасць. Паэтызацыя прыроды ў вершах "Едзе хмарка", "Ялiнка", "3iмовае сонца", "Зялёны бор", "Чарнiчка" i iнш.). Гумарыстычныя вершы "Захварэў парсючок", "Што чарнiла нарабiла". 3аймальнасць сюжэтаў, казачнасць. Тэма хлеба як чалавечай каштоўнасцi ("Хлеб – усяму галава", 1989). Асаблiвасцi азбук "Жывыя літары" (1973), "Ад А да Я – прафесiя мая" (1987). Iнтэрпрэтацыя сюжэтаў вядомых казак Ш. Перо пра Чырвоны Каптурок i "Кот у ботах". Фальклорная аснова, выхаваўчая накіраванасць п'ес "Сцяпан – Вялікі Пан" (1979), "Каб не змаўкаў жаваранак" (1989).

Тэма 20. Ніл Гілевіч

(нарадзіўся ў 1931 г.)

Фальклорныя матывы i жанры ў паэзii Нiла Гiлевiча. Займальнасць, мастацкая дасканаласць загадак (зборнiкi "Сiнi домiк, сiнi дом", 1961; "3агадкi", 1971). Свет прыроды i дзяцiнства ў вершах "Вiтаю вясну", "3ёлкi" i iнш. (зб. "Дождж-грыбасей", 1966; "Калi рана ўстанеш", 1984; "Шчаслівыя хвіліны", 2001). Мастацкае асэнсаванне пачуцця гонару за права "беларусам звацца" – верш "Казачная зямля".

Творы, напiсаныя Н. Гiлевiчам па матывах балгарскай дзiцячай паэзii ("Казка пра самалёт", "Песня пра ручаёк", "За што мяне мама не пацалавала?" i iнш. – кнiга "Добры чалавек", 1987).