Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РИВШ программа.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
386.05 Кб
Скачать

Тэма 10. Алесь Якімовіч

(1904 – 1979)

Удзел у выданнi часопiса "Беларускi пiянер". Першыя кнiгi "Гул бубна" (1925) i "Вершы" (1925). Зварот пiсьменнiка да маральна-этычных праблем: зборнiк апавяданняў "Залатыя рукi" (1975).

Тэма Вялiкай Айчыннай вайны ў творчаcцi А. Якiмовiча: аповесць "Смелыя людзi" (1960), апавяданнi "Аладкi" (1944), "Чарнавочка" (1947). Зварот да тэмы гiстарычнага мiнулага ў аповесцях А. Якімовіча.

Творчая апрацоўка народных ка­зак: зборнiкi "Бацькаў дар" (1959), "3 рога ўсяго многа" (1959), "Людзей слухай, а свой розум май" (1980) і інш. Трансфармацыя фальклорных матываў у казках "Каваль Вярнiдуб", "Першае яечка", "Пра смелага Вожыка", "Лянота", "Вераб’ёвы госцi".

А. Якiмовiч – перакладчык казак А. Пушкiна, С. Маршака, К.Чукоўскага.

Тэма 11. Уладзімір Дубоўка

(1900 – 1976)

Першыя творы для дзяцей (казкi "Музыка-чарадзейнiк", "Залатое дно"). Супрацоўнiцтва ў часопiсе "Беларускi пiянер" (1924).

Творчае асваенне традыцый вуснай творчасцi народаў свету: зборнiкi ка­зак "Цудоўная знаходка" (1960), "Мiлавiца" (1962), "Кветкi – Сонцавы дзеткi" (1963), "Залатыя зярняты" (1975). Маральна-этычная праблематыка казак, фiласафiчнасць зместу. Блiзкасць твораў У. Дубоўкi да "Казак жыцця" Якуба Коласа i апрацаваных легенд Максiма Танка.

Тэма чалавека i прыроды ў навукова-пазнавальных аповесцях У. Дубоўкi "Жоўтая акацыя" (1967), "Ганна Алелька" (1969) і прыгодніцкай аповесці "Як Алiк у тайзе заблудзiўся" (1974). Асаблiвасці падачы матэрыялу.

Адлюстраванне ў творах У. Дубоўкi духоўнага вопыту чалавецтва, якi патрэбен i нашаму сучаснiку.

Тэма 12. Дзіцячая літаратура 1955 – 1965 гг.

Здабыткі паэзіі Васіля Віткі, С. Грахоўскага, С. Шушкевіча, М. Калачынскага, А. Пысіна, Е. Лось.

Проза. Узмацненне цікавасці да маральна-этычнай праблематыкі. Кнігі апавяданняў А. Васілевіч “Заўтра ў школу” (1956), “Сябры” (1958); М. Даніленкі “Вернасць слову” (1956); П. Кавалёва “Згублены дзённік” (1954); А. Пальчэўскага “Беражанкі” і інш. Прыродазнаўчыя нарысы і апавяданні В. Вольскага “Родны край” (1961).

Тэма 13. Дзіцячая літаратура 1965 – 1985 гг.

Плённае развіццё прозы. Пашырэнне тэматычных абсягаў.

Жанрава-стылявыя пошукі ў адлюстраванні тэмы Вялiкай Айчыннай вайны. Творчасць лiтаратараў – "дзяцей вайны". Трылогiя "Мы з Санькам у тыле ворага" (1968), "Мы – хлопцы жывучыя" (1970), "Мы з Санькам – артылерысты..." (1989) Iвана Сяркова. Жахi акупацыi вачыма дзяцей. Спалучэнне гераiчнага, камiчнага i драматычнага. Агульназначнасць змеcту асабiстага ўспамiну.

Арыентацыя на перажытае ў аповесцях Б. Сачанкi "Апошнiя i першыя" (1969), В. Казько "Суд у Слабадзе" (1979). Матывы сiроцтва, трагiчных стратаў, болю, памяцi.

Споведзь дарослых, якiя ў маленстве былi вiдавочцамi ваенных падзей, ахвярамi лiхалецця – "Апошнiя сведкi" (1985) С. Алексiевiч. Янка Брыль пра кнiгу.

Навукова-пазнавальная літаратура. Элементы публiцыстыкi ў ёй. Краязнаўчыя кнiгi В. Вольскага "Падарожжа па краiне беларусаў" (1968), "Палессе" (1971) і інш. "Зямля над белымi крыламi" (1977) У. Караткевiча – эмацыянальна-ўзнёслы сказ пра Беларусь, нарыс "Белавежская пушча" (1975).

Традыцыйныя вобразы, матывы i наватарства У. Караткевiча-казачнiка ("Казкi", 1975).

Вядучыя матывы, вобразы літаратуры для дзяцей гэтага перыяду. Агляд творчасці Д. Слаўковіча, П. Рунца, П. Кавалёва, В. Хомчанкі, М. Янчанкі. Свет дзяцінства ў апавяданнях В. Гарбука (зб. "Такіх кветак не бывае", 1971; "Горад без папугайчыкаў", 1983), У. Юрэвіча (зб. "Тараскавы турботы", 1966; "Нястрашны страх", 1986).

Павел Мiсько (нарадзіўся ў 1931). Пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял апавяданняў П. Місько. Гумарыстычная аповесць "Навасёлы, або Праўдзiвая, часам вясёлая, часам страшнаватая кнiга пра незвычайны месяц у жыццi Жэнi Мурашкi" (1972). Элементы прыгодніцтва ў творы. "Напаўфантастычная" аповесць "Прыгоды Бульбобаў" (1977). Праблемы сяброўства, узаемаадносін.

Паэзія. Жанрава-тэматычная разнастайнасць. Багацце творчых індывідуальнасцей.

Сяргей Грахоўскi (нарадзіўся ў 1913). Гуманiстычная скiраванасць, пропаведзь дабра i справядлiвасцi ў творах паэта (зб. "Ад вясны да вясны", 1959; "Сонечная сцежка", 1980; "Знаходка", 1985). Гумар, арыгiнальнасць сюжэтаў, асаблiвасцi рыфмоўкi ў вершах паэта.

Анатоль Грачанiкаў (1938 – 1991). Праца ў рэдакцыях дзiцячых часопiсаў "Вясёлка", "Бярозка". Праблема прызначэння i ўздзеяння мастацтва ў "Казцы пра Iвана-ганчара i пачвару цара" (1980). Матывы дабраты, сумленнасцi ў казках (зборнiк "Жывая вада", 1985). Тэматычная разнастайнасць паэзii А. Грачанiкава.

Алег Лойка (1931– 2008­). Свет дзяцiнства i прыроды ў вер­шах паэта (кнiгi "Як Тоня рэха шукала" (1962), "Карагод дзiвосных прыгод" (1966), і інш. Займальнасць сюжэтаў, метафарычнасць мовы, меладычнасць.

Васiль Зуёнак (нарадзіўся ў 1935). Народныя iдэалы дабрынi, сумленнасцi, прыгажосцi ў вершах, казках i жартах паэта (кнiга "Хата, поўная гасцей", 1987). Загадкi В. Зуёнка пра звярыны, птушыны i раслiнны свет ("Сонечны клубочак", 1972). Характэрныя прыкметы паэзii В.Зуёнка – рытмiчная разнастайнасць, лёгкасць гучання, насычанасць дзеяннем.

Агляд паэтычных зборнікаў: Л. Генiюш "Казкi для Мiхаськi" (1979), А. Пысіна "Колькі сонцаў" (1979), I. Муравейкi "Я прыдумаў казку" (1985); Н. Галіноўскай "Кніжчыны сябры" (1975), М. Чарняўскага "Звініць званок", (1982), П. Пранузы "Фарбы восенi" (1982), В. Лукшы "Лета – круглы год" (1978). Зварот да фальклору i пошукi новых жанравых форм.

Драматургiя для дзяцей. Гераiчныя п'есы А. Махнача, В. Зуба. Адметная сюжэтна-вобразная структура п'ес А. Вярцiнскага "Дзякуй, вялiкi дзякуй!" (1983), Г. Каржанеўскай "Iван Свiтаннiк" (1981), "Шукайце кветку-папараць" (1985).