Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РИВШ программа.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
386.05 Кб
Скачать

Тэма 8. Янка Маўр

(1883 – 1971)

Старонкi жыцця Янкi Маўра (Iвана Мiхайлавiча Фёдарава) паводле аўтабiяграфiчнай аповесцi "Шлях з цемры" (1948 – 1957). Праца настаўнiкам. Шматграннасць таленту пiсьменнiка.

Навукова-пазнавальная аповесць "Чалавек iдзе" (1926). Апiсанне клiмату, жывёльнага, раслiннага свету, жыцця першабытных людзей. Элементы казачнасцi ў творы.

Апавяданнi 20-х гадоў "Слёзы Тубi", "Незвычайная прынада", "Лацаронi". Вобразы дзяцей у іх. Асаблiвасцi кампазiцыi. Роля эпiлогаў у раскрыццi iдэйнага зместу твораў.

Распрацоўка жанраў прыгоднiцкай аповесцi ("У краiне райcкай птушкi", 1928, "Сын вады", 1928). Праблема правоў чалавека i чалавечнасцi. Апiсанне экзатычнай прыроды, нораваў i звычак туземцаў праз напружаныя сiтуацыi i займальнасць сюжэту.

Зварот да нацыянальнай тэматыкi. Праблема чалавека i прыроды, iх узаемаадносiн у аповесцi "Палескiя рабiнзоны" (1930). Творчая распрацоўка пiсьменнiкам традыцыйнага сюжэта рабiнзанады. Праблема выхавання асобы ў паўсядзённым жыццi (школьная аповесць "ТВТ", 1934). Асоба i калектыў. Ацэнка аповесцi "ТВТ" Янкам Купалам, М. Горкiм, С. Маршаком.

Псiхалагiчныя апавяданнi Янкi Маўра 30-х гадоў: "Шчасце", "Бярозавы конь", "Падарожжа вакол дома". Вобразы дзяцей. Матывы дабрынi, даверу, узаемаразумення памiж людзьмi. Гуманiстычны пафас, глыбокi псiхалагiзм твораў пра абпаленае вайной маленства ("Завошта?", "Максiмка").

Спроба распрацаваць жанр фантастычнай аповесцi ("Фантамабiль прафесара Цылякоўскага, 1954). Значэнне творчасцi Янкi Маўра ў развiццi дзiцячай лiтаратуры.

Тэма 9. Дзіцячая літаратура першага пасляваеннага дзесяцігоддзя

Грамадска-палiтычная атмасфера пасля Перамогi. Абмеркаванне праблем развiцця дзiцячай лiтаратуры на пiсьменнiцкiх з'ездах i пленумах (выступленнi А. Якiмовiча, Э. Агняцвет, А. Пальчэўскага i iнш.).

Прыход новых аўтараў (Васіль Вiтка, А. Вольскi, П. Кавалёў, А. Васiлевiч, Я. Бяганская, В. Хомчанка, Н. Гiлевiч, Е. Лось, А. Дзеружынскi i iнш.)

Патрыятычная накiраванасць мастацкай лiтаратуры ў гады Вялiкай Айчыннай вайны (вершы Янкi Купалы, Якуба Коласа, Максiма Танка, Эдзi Агняцвет, А. Куляшова, П. Броўкi, апавяданнi К. Чорнага, М. Лынькова).

Дзiцячае бачанне як спосаб выяўлення i асэнсавання рэчаiснасцi – кнiга пiсьмаў-успамiнаў дзяцей "Нiколi не забудзем" (1948). Гiсторыя стварэння. Якуб Колас, Янка Брыль пра кнігу.

Шляхi развiцця прозы ў першае пасляваеннае дзесяцiгоддзе, яе шматтэмнасць i шматжанравасць.

Першыя творы на тэму "дзяцiнства i вайна" (аповесць "Андрэйка" (1948) П. Кавалёва, "Самыя юныя" (1949) I. Сiўцова, паэмы Эдзi Агняцвет, К. Кiрэенкi). Недастатковая псiхалагiчная напоўненасць вобразаў як адзiн з недахопаў гэтых твораў. Паказ мужнасцi, жыццястойкасцi народа ў паэме "Прыгоды дзеда Мiхеда" (1956) А. Астрэйкi. Фальклорныя традыцыi ў творы.

Янка Брыль (1917 – 2006). Эмацыянальнасць, лiрызм, высокая культура мовы як характэрныя рысы творчасцi Янкi Брыля для дзяцей (кнiгi "Лiпа i клёнiк", 1949; "Зялёная школа", 1951; "Светлае ранне", 1954). Праблемы маральна-эстэтычнага выхавання ў апавяданнях "Жыў-быў вожык", "Ветэрынар", "Сняжок i Волечка", "Лiпа i клёнiк". Услаўленне прыгажосцi жыцця ў апавяданнях "Усмешка", "Чым накармiлi Мiшутку". Паэтызацыя працы ў апавяданнi "Лазунок". Глыбiня пранiкнення ў псiхалогiю дзяцей.

Бачанне навакольнага свету вачыма дзяцей ("На сцежцы — дзецi", 1988). Выступленнi пiсьменнiка па праблемах дзiцячай лiтаратуры ("Гледзячы ў чыстыя вочы", "Паэт i чалавек" i iнш.).

Здабыткi i пралiкi ў распрацоўцы школьнай тэмы (зборнiкi апавяданняў П. Кавалёва "Згублены дзённiк", 1954; М. Данiленкi "Вернасць слову", 1956; А. Васiлевiч "Заўтра ў школу", 1956 i iнш.).

Жанравае ўзбагачэнне пасляваеннай дзiцячай прозы (навукова- фантастычная аповесць "Фантамабiль прафесара Цылякоўскага", 1954, Янкi Маўра, краязнаўчыя нарысы "Па лясных сцежках", 1948, "У лясах над Бярозай", 1955, В. Вольскага).

Наследаванне фальклорных традыцый i наватарства паэтаў. Агляд кнiг для дзяцей: "Васiлькi" (1947) Эдзi Агняцвет, "Рыбы нашых рэк" (1952) А. Вялюгiна, "Маленькiм сябрам" (1955) А. Вольскага.