Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
РИВШ программа.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
386.05 Кб
Скачать

Тэма 5. Янка Купала

(1882 – 1942)

Маленства паэта паводле кнiгi З. Бандарынай "Ой, рана на Iвана..." (1979), У. Сулкоўскага, А. Міраславіча “Янка Купала” (2007).

Цеплыня, непасрэднасць, эмацыянальная танальнасць, лiрызм, сувязь з традыцыямi беларускага дзiцячага фальклору як адметныя рысы творчасцi Янкi Купалы для юнага чытача.

Вершы Янкi Купалы на старонках часопiса "3оркi": "Песня i казка", "Мароз", "Бай", "Сын i мацi" i iнш. Думка аб неабходнасцi спалучэння ў дзiцячай лiтаратуры казачнага з рэалiстычным ("Песня i казка"). Абуджэнне ў дзяцей пачуцця нацыянальнай годнасцi, выхаванне любовi да роднай зямлi, да роднай мовы – верш "Сын i мацi". Сугучнасць думак верша нашаму часу. Паэтызацыя красы зiмовай прыроды ў вершы "Мароз". Традыцыi фальклорнай паэтыкi ў творчасцi Янкi Купалы.

Вершы Янкi Купалы 30-х гг. для юных чытачоў. Выкарыстанне фальклорных матываў i танцавальнай рытмiкi ў вершы "Дзiцячае". Заахвочванне дзяцей да вучобы. Гiсторыя напiсання верша "Хлопчык i лётчык". Паэтызацыя духоўнага свету юнага героя: цiкаўнасць, прага ведаў, iмкненне пранiкнуць у таямнiцы сусвету. "Хлопчык i лётчык на вайне" – раскрыццё думак i перажыванняў падлетка, абумоўленых трагедыяй вайны. Элементы ўмоўнасцi ў творы.

Янка Купала – перакладчык дзiцячай паэзii (пераклады вершаў "Ёлачка" Р. Кудашовай, "Дзед i баба" Ю. Крашэўскага).

Эстэтычнае i выхаваўчае значэнне твораў Янкi Купалы для юных чытачоў.

Тэма 6. Якуб Колас

(1882 – 1956)

Маленства пiсьменнiка паводле кнiг Максiма Лужанiна "Песня з леснiчоўкi" (1982), С. Александровiча "На шырокi прастор" (1972), У.Сулкоўскага, А. Міраславіча “Якуб Колас” (2007).

Гуманiстычны змест апавяданняў "Дзеравеншчына" (1912), "Сiрата Юрка" (1914), "У старых дубах" (1912). Прырода i дзецi. Паказ iмкнення дзяцей да свету, дзе пануе гармонiя. Тыпалагiчнае падабенства апавяданняў "Ванька" А.Чэхава i "Дзеравеншчына" Якуба Коласа. Праблематыка апавядання "Страшнае спатканне". Глыбiня пранiкнення ў псiхалогiю дзяцей.

Народная казка ў апрацоўцы Якуба Коласа ("Як пеўнiк ратаваў курачку", "Пчала i шэршань" i iнш.). Фальклорная аснова i павучальны змест казкi "Дзед i мядзведзь" (1918).

Вершаваная казка "Рак-вусач" (1926). Творчае пераасэнсаванне матываў казак "Дуб i чароцiна", "Цяжкая доля", "Лёгкi хлеб". Вобразы рака-пустэльнiка, карася-паэта, жыта. Паэтызацыя прыроды. Эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне казкi.

Пейзажныя вершы для дзяцей: "На полi вясной", "На рэчцы зiмою", "Песня аб вясне", "3iма", "На лузе", "Ручэй" i iнш. Меладычнасць, высокая культура верша. Сатырычны верш "Савось-распуснiк" (1926). Майстэрства паэта-псiхолага.

Паэма "Мiхасёвы прыгоды" (1934). Прырода i дзецi. Арганiчнае адзiнства лiрычнага i эпiчнага пачаткаў. Метафарычнасць мовы.

Якуб Колас – тэарэтык дзiцячай лiтаратуры. Традыцыi Коласава майстэрства ў сучаснай лiтаратуры для юнага чытача.

Тэма 7. Змітрок Бядуля

(1886 – 1941)

Маленства 3мiтрака Бядулi (Самуiла Яфiмавiча Плаўнiка) паводле кнiгi "У дрымучых лясах" (1940). Тэматыка, мастацкiя асаблiвасцi апавяданняў 1912 – 1915 гг. ("Пяць лыжак зацiркi", "Малыя дрывасекi", "Велiкодныя яйкi", "Дзе канец свету?" і інш.). Драматызм, вастрыня канфлiктаў, глыбокi псiхалагiзм, прастата i лаканiчнасць апiсання.

3мiтрок Бядуля – галоўны рэдактар часопiса "3оркi". Погляды пiсьменнiка на развiццё дзiцячай лiтаратуры i перыядычнага друку.

Паэзiя З. Бядулi для маленькага чытача: "Дудачка", "Калыханка", "Мае забавы", "Гаспадарка", "Вясной", "Сняжынкi" i iнш. Гармонiя чалавека i прыроды. Песенная, музычная iнструментоўка вершаў. Дынамiчнасць сюжэтаў, графiчная выразнасць малюнкаў, вобразнасць мовы.

Зварот да сюжэтаў i матываў вуснай народнай творчасцi. Аналiз казак "Скарб", "Блiночак з неба", "Iванка-прастачок", "Музыка". Iдэя непераможнасцi калектыву ў вершаванай казцы "Мурашка Палашка" (1939). Алегарычны сэнс вобразаў i сiтуацый. Увасабленне iдэi бяссмерця ў казачным жанры – аповесць "Сярэбраная табакерка" (1940). Праблема захавання мiру на зямлi. Асаблiвасцi кампазiцыi – спалучэнне рэальных сцэн з фантастычнымi.

Майстэрства 3мiтрака Бядулi як дзiцячага пiсьменнiка.