Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістоыя Беларусі шпоркі .docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
22.07.2019
Размер:
110.43 Кб
Скачать

Бсср на міжнароднай арэне 1940-1980

На працягу 1945-1985 гг. БССР удзельнічала ў рабоце больш за сто міжнародных арганізацый і іх органаў, у тым ліку выбарных. Так, Беларусь прымала удзел у стварэнні і дзейнасці Міжнароднай арганізацыі прафсаюзаў (1945 г.), Міжнароднай арганізацыі дэмакратычнай моладзі (1945 г.), Сусветнага Савета Міра (1948 г.) і г.д. Па прапанове БССР ААН у 1946 г. прыняла рэзалюцыю «Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў». У 1948 г. Беларусь падтрымала ідэю стварэння дзяржавы Ізраіль. У 1954 г. БССР стала пастаянным членам ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы, а ў 1956 г. уступіла ў камітэт ААН па сельскай гаспадарцы і жыллёваму будаўніцтву. У 1958 г. было адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР пры ААН. У 1974-1975 гг. БССР выбіралася пастаянным членам Савета Бяспекі ААН і унесла свой уклад у падрыхтоўку і правядзенне ў Хельсінкі ў 1975 г. Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. У 1960-я – 70 гг. на міжнародных выстаўках у Бруселі, Японіі, Лейпцыгу, Канадзе, Польшчы і іншых гарадах і краінах многія вырабы беларускіх прадпрыемстваў заваявалі залатыя медалі. Гэта трактары МТЗ, БелАЗы, сіласаўборачныя камбайны і інш. За гэты ж час 30 вырабаў з 18 прадпраемстваў атрымалі 37 ганаровых дыплопаў. Важнае месца ў супрацоўніцтве з замежнымі краінамі займалі навуковыя, культурныя, спартыўныя і турысцкія сувязі. Галоўным чынам гэта ажыццяўлялася праз дзяржаўныя і грамадскія структуры, партыйныя, прафсаюзныя, камсамольскія арганізацыі, творчыя саюзы, працоўныя, навуковыя, маладзёжныя калектывы, бібліятэкі і г.д З 1958 г. пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. Галоўнай мэтай яго з'яўлялася пашырэнне міжнародных сувязей, распаўсюджаванне за мяжой інформацыі аб сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці беларускага народа. У пачатку 1980-х гг. у Беларусі дзейнічала каля 100 таварыстваў дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. Яны мелі адносіны прыкладна з 400 арганізацыямі амаль 70 краін свету Важную ролю ў развіцці адносін Беларусі з замежнымі краінамі адыгрываў створаны ў 1958 г. Камітэт маладзежных арганізацый рэспублікі (КМА БССР). Ён каардынаваў сувязі беларускай моладзі са сваімі равеснікамі за мяжой. Так, у 1979 г. у Беларусі прайшлі сустэчы з прадстаўнікамі 110 студэнцкіх арганізацый з 80 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Важным сродкам сувязей паміж народамі з'яўляўся турызм, спорт. Так, з 1952 па 1980 гг. на ХV – ХХІІ Алімпйскіх гульнях у складзе зборных каманд СССР удзельнічалі 150 беларускіх спарцменаў. Беларускія алімпійцы заваявалі каля 100 медлёў, у тым ліку 50 залатых. ЮНЕСКА прысвоіла алімпійскай чэмпіёнцы па спартыўнай гімнастыцы Вользе Корбут ганаровае званне «Пасол міру». Такім чынам, беларускі народ ажыццяўляў разнастайныя сувязі з народамі краін свету. Але больш шырокаму, свабоднаму міжнароднаму абмену ў галіне культуры і навукі перашкаджалі строгі кантроль і адбор людзей, якія выязджалі за межы СССР і прыязджалі ў рэспубліку.

Рэфармацыя. Берасцейская ўнія

Некаторых мясцовых праваслаўных лідэраў прывабіў сваёй жыццяздольнасцю каталіцкі захад. Яны ўбачылі шлях да пераадолення духоўнага крызісу ў заключэнні уніі з Рымам. Гэты шлях быў рэалізаваны ў выглядзе Берасцейскай уніі.Новы накірунак хрысціянства – уніяцтва – быў аформлены на Берасцейскім саборы 1596 года. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне.Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў. Першы напрамак рэлігійнай барацьбы – гэта пачатак літаратурна-багаслоўскай палемікі. Другім напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах паміж праваслаўнымі і уніятамі адбываліся вострыя спрэчкі. Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам.Па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. З пачатку XVII стагоддзя ўсё большую вагу пачынаюць набываць казакі. Яны пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву. У 1648 годзе на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім, галоўнае патрабаванне паўстання – ліквідацыя уніяцкай царквы. У XVII–XVIII ст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх. Яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя становяцца праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Аармацыя.Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй.К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.