Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістоыя Беларусі шпоркі .docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
22.07.2019
Размер:
110.43 Кб
Скачать

Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Супярэчнасці ў грамадска- палітычным і эканамічным жыцці

У канцы 80 - пачатку 90-х гг. па краінах Усходняй Еўропы прайшла рэвалюцыйная хваля, агульны характар падзей якой можна вызначыць так: гэта былі антытаталітарныя масавыя рухі, якія прывялі да падзення старых дзяржаўна-партыйных правячых структур. Галоўным лозунгам гэтых рухаў было аднаўленне дэмакратычных свабод і барацьба за правы чалавека.  М. Гарбачоў адмовіўся ад традыцыі падаўляць сілай антыкамуністычныя масавыя выступленні ў краінах Усходняй Еўропы. У СССР назіралася падзенне аўтарытэту і ўплыву саюзнага кіраўніцтва, пастановы і рашэнні якога ўсё часцей ігнараваліся ўрадамі саюзных рэспублік. Партыйна-палітычнае кіраўніцтва шэрагу рэспублік паступова станавілася на шлях адкрытага супрацьстаяння інтарэсаў сваіх краін і рэгіёнаў так званым агульнасаюзным інтарэсам. Усё больш відавочным і адчувальнным станавілася разбалансаванне ўсёй палітычнай сістэмы і паступовая страта манаполіі КПСС на ўладу. Аднак спадзяванні паправіць становішча не спраўдзіліся: недавер да цэнтра і супярэчнасці паміж асобнымі рэспублікамі нарасталі. Асабліва адчувала гэта Расія, якая была ядром Саюза, якую абвінавачвалі ў імперскіх імкненнях. У варунках нарастаючых супярэчнасцяў расійскае кіраўніцтва пайшло на неардынарны крок: 12 чэрвеня 1990 г. быў абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі. Крыху пазней, 16 ліпеня, аб сваім суверэнітэце заявіла Украіна. Атрымалася так, што пасля гэтага толькі Беларусь юрыдычна яшчэ прытрымлівалася нормаў саюзнага дагавора. Пытанне аб суверэнітэце Беларусі неаднаразова ўздымалася прадстаўнікамі розных колаў і грамадскіх аб'яднанняў. Яно было вырашана 27 ліпеня 1990 г. У гэты дзень Вярхоўны Савет БССР урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.  Згодна Дэкларацыі, Беларусь - "суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу"

Абвяшчэнне суверэннай рб

Распад СССР паскорылі падзеі, якія адбыліся ў Маскве з 18 па 21 жніўня 1991 г. Б. Ельцын як прэзідэнт Расіі абвінаваціў кіраўніцтва КПСС у спробе дзяржаўнага перавароту і сваім указам забараніў дзейнасць кампартыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Гэта таксама быў своеасаблівы дзяржаўна-палітычны пераварот. Кіруючая партыя не толькі адхілялася ад улады, але і ўвогуле была ліквідавана.  У Мінску група з 25 дэпутатаў (большасць з апазіцыі) прапанавала склікаць 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета БССР. 25 жніўня на ёй быў прыняты Закон "Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР "Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР" і пастанова "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР". Ва ўласнасць Беларусі перайшла агульнасаюзная маёмасць. Таксама пачаўся працэс дэпартызацыі, а дзейнасць КПБ - КПСС прыпынялася. На пасяджэнні Вярхоўнага Савета Прэм'ер-міністр Беларусі В. Кебіч заявіў, што прыпыняе членства ў КПСС разам з усім Кабінетам Міністраў. З 17 па 19 верасня адбылася 6-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета, на якой разглядаўся Закон "Аб назве БССР". Дэпутаты прынялі рашэнне перайменаваць БССР у Рэспубліку Беларусь, а ў скарочаных назвах - "Беларусь". У той жа дзень зацвердзілі законы "Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь", "Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь". Старшынёй Вярхоўнага Савета на альтэрнатыўнай аснове быў выбраны прафесар фізікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта С. Шушкевіч. Так у гісторыі Беларусі пачаўся новы этап незалежнай Рэспублікі Беларусь. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі "Віскулі" (пад Брэстам) кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краўчук) падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права спыніў сваё існаванне. Канстытуцыя РБ

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР".25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі.  19 верасня 1991г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва "Рэспубліка Беларусь", герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг. Пры зацвярджэнні дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь органы ўлады зыходзілі з традыцыі некалькіх стагоддзяў нацыянальнай сімволікі. Вясной 1995 г. быў праведзены рэферэндум, на якім большасць насельніцтва прагаласавала за другую сімволіку. Адной з прычын называлася тое, што ў час вайны нацыяналісты скампраметавалі нацыянальную сімволіку супрацоўніцтвам з немцамі. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў гэта пагадненне і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г.  15 сакавіка 1994 г. быў прыняты новы, пяты па ліку, Асноўны Закон. (Канстытуцыі ў Беларусі прымаліся ў 1919, 1927, 1937, 1978 гг.). Новая Канстытуцыя карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдніх. Адпаведна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь - унітарная дэмакратычная сацыяльна-прававая дзяржава.  Характэрнымі рысамі новага Асноўнага Закона Беларусі з' яўляюцца: дэідэалагізаваны характар (без апоры на ідэалогію); замацаванне ў якасці эканамічнай асновы разнастайных формаў уласнасці; устанаўленне роўнасці дзяржавы і грамадзяніна, іх узаемных абавязкаў; гарантыі правоў і свабод; падзел і ўзаемадзеянне ўлад; прамы характар дзеяння нормаў Канстытуцыі. Парламент - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь. Парламент складаецца з дзвюх палат - Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Склад Палаты прадстаўнікоў - 110 дэпутатаў. Іх выбранне ажыццяўляецца на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Савет Рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва.  Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе ўрад - Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь - цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання. Судовая ўлада ў рэспубліцы належыць судам.  24 лістапада 1996 г. адбыўся рэспубліканскі рэферэндум. Большасць людзей прагаласавала за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам; за перанос Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня - дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне; супраць свабоднага, без абмежавання продажу зямлі і адмены смяротнага пакарання.  19 - 20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, які зацвердзіў "Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 - 2000 гады". Галоўная мэта, якая вызначаецца ў гэтым дакуменце, - пераадоленне крызісных з'яў у эканоміцы. Беларуская дыяспара

Першая хваля беларускай міграцыі адбылася на мяжы 19 і 20 стагодзя. Пачынаючы з 1890 года. Нягледзячы на адмену прыгоннага права няглелзечы на агарарную рэформу, у выніку перанаселеннасці , абеззямельвання сялян, у выніку массавага збяднення дробных вытворцаў, пачаўся массавы выезд за межы беларусі. 1914- 1918 гады першая міравая вайна. Насельніцтва горада мінска павялічвалася ў 26 разоў. Кастрычніцкая і лютая рэвалюцыя. Саветска- польская вайна 1919-1921 годы. 1 студзеня 1919 года была утворана БССР. Польская акупацыя. У выніку саветска- польскай вайны з заходняй тэрыторыі была вялікая міграцыя. Другая хваля міграцыі- другая сусветная вайна 1941-1945 гады. Прыкладна 1.5 млн беларусаў апынуліся за межамі рыспублікі. 480 тыс. Беларусаў былі вывезены насільна ў германію. Колькасць саветскіх беларускіх ваеннапалонных якія аказаліся за межах рэспублікі? Пасляваенны перыяд. Эміграцыя звязана з заходняй беларуссю,600 тыс грамадзян, гэта пасля далучэнная беласточаны да польшы. Асаблівасці: у першыню эміграцыя заявіла аб сабе як самастойная этнічная супольнасць у замежжы, былі створаны свае нацыянальныя асяродкі( рэлігійныя- каталіцкія, культурныя, навуковыя цэнтры,ЧАСОПІСЫ, РАДЫЕСТАНЦЫІ. Маладежная хваля міграцыі- 1200000 асваенне целіны, БАМ. Канец 80-ых пачатак 90-ых- перабудова і распад саветскага саюзу. Ехалі лягальна массава ў ізраіль, США, канада, австралія. Па перапісу насельніцтва у 1989 гаду 2 млн 133 тыс. Жыхароў пражывалі за межамі БССР, пасля распаду БССр на тэрыторыі былых замеж рэспублік СНД унутранная міграцыя. С 1900-1995 гады агульная колькасць грамадзян якія перехалі у беларусь склала прыкладна 582 тыс. З рассіі 277 тыс. З украіны 76 тыс. З казахстана 26500, латвія 25900, літва 17215.

Таварыства імя францыска скарыны. У пітере бацькаўшчына, аб’яднанне беларусаў вяскоўцаў( афганск ). 120 тыс бел пражывае у латвіі.

Да семінара можна адну краіну або газетку аб беларусах і беларусау. У інтернете есть арганізацыя факелау на іх базе створаны бел інстітут культры. Акрамя усіх пераліаных накірункау у грамадска-культ жыцці міграцыі вялікую ролю іграе царква. Нац бел навукова-асведны центр імя франц скарыны.